Энцыклапедыя Культура Беларусі
У 6-і т. Т. 3.
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 688с.
Мінск 2012
мавугольна абрэзанымі плячамі. У Беларусі Г. выкарыстаны ў дэкоры фасада палаца ў в. Паланечка Баранавіцкага рна, у помніку Э.Ажэшка ў Гродне (скульпт. Р.Зэрых, 1929).
ГЁРМАН (таксама Геман, Герм а н а в а), спявачка 2й пал. 18 ст. 3 1776 працавала ў прыдворным тэатры гетмана М.К.Агінскага ў Слоніме; удзельнічала ў оперы «Тэлемак» (1780). Пазней была прымадоннай прыдворнага тэатра К.Радзівіла Пане Каханку ў Нясвіжы (упамінаецца ў дакументах за 1782; ёсць меркаванні, што знаходзілася тут з трупай Л.Перажынскага да 1784).
ГЕРМАНАВІЦКАЯ УСПЁНСКАЯ ЦАРКВА, помнік драўлянага дойлідства ў в. Германавічы Шаркаўшчынскага рна. Пабудавана ў 1900. Асн. прамавугольны ў плане аб’ём накрыты 2схільным дахам. Гал. фасад завершаны 2яруснай вежайзваніцай (васьмярык на чацверыку) з фігурнай галоўкай у завяршэнні. Над алтарнай часткай узвышаецца цыбулепадобны купал на 8гранным барабане. Гарызантальна ашаляваныя сцены рытмічна прарэзаны арачнымі аконнымі праёмамі і брусамісцяжкамі
ў прасценках, фланкіраваны руставанымі лапаткамі. Уваход вылучаны 2схільнай навіссю з трохвугольным франтонам на 2 слупах. У інтэр’еры захаваліся абразы 19 ст.: «Успенне Багародзіцы», «Маці Божая Адзігітрыя», «Жыціе Прарока Ільі», «Маці Божая Адзігітрыя Ціхвінская», «Трынаццаць Святаў», «Раство Прасвятой Багародзіцы», «Троіца Новазапаветная», «Святы Мікалай». Храм унесены ў Дзярж. спіс гісторыкакульт. каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь. Царква дзейнічае.
ГЕРМАНАВІЦКІ ДАБРАВЁШЧАНСКІ КАСЦЁЛ, помнік архітэктуры віленскага барока ў в. Германавічы Шаркаўшчынскага рна. Пабудаваны ў 1770—87 з цэглы. Аднанефавая 2вежавая базіліка з паўкруглай (унутры 5гранная) апсідай з бакавымі сакрысціямі. Храм накрыты 2схільным дахам з высокімі франтонамі на тарцах, больш нізкая апсіда — шматсхільным. Пяціярусныя чацверыковыя вежы са скразнымі арачнымі праёмамі і круглымі люкарнамі выступаюць за межы нефа. Верхнія ярусы скразныя з увагнутымі гранямі. Паміж вежамі высокі фігурны шчыт з пілястравым порцікам.
21
ГЕРМАНАВІЦКІ
ГерманавіцкіДабравешчанскікасцёл: 1 — агульны выгляд; 2 — інтэрёр.
У дэкоры фасадаў выкарыстаны сандрыкі, фігурныя філёнгі, тонкапрафіляваныя карнізы і інш. ордэрная пластыка. Уваход аформлены порцікам. У інтэр’еры неф перакрыты цыліндрычным скляпеннем. Сцены дэкарыраваны пілястрамі, фрызам з ляпнінай, жывапісам. Агароджа крывалінейных у плане хораў упрыгожана разным геральдычным картушам. Храм унесены ў Дзярж. спіс гісторыкакульт. каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь. Касцёл дзейнічае.
ГЕРМАНАВІЦКІ СЯДЗІБНАПАРКАВЫ КбМПЛЕКС, помнік сядзібнапаркавай архітэктуры класіцызму ў в. Германавічы Шаркаўшчынскага рна. Пабудаваны ў канцы 18 ст. на правым беразе р. Дзісна. Належаў Шырыным. Уключаў сядзібны дом, гасп. пабудовы, парк. Мураваны сядзібны дом 2павярховы прамавугольны ў плане. 3 боку гал. фасада бакавыя рызаліты, аформленыя 2калоннымі прыстаўнымі порцікамі (адзін з іх — уваход у будынак); з боку дваровага фасада рызаліт у цэнтры. Планіроўка анфіладная. Павер
хі злучаны 3маршавымі лесвіцамі ў тарцах будынка. 3 паўд.зах. боку ад дома размешчаны мураваныя гасп. пабудовы. Парк мае рэгулярную планіроўку з геаметрычна правільнымі ўчасткамі саду і прамавугольнымі вадаёмамі. Каля ракі невял. парк пейзажнага тыпу з асобнымі групамі дрэў і алеямі. Зараз у будынку сядзібнага дома размешчаны музей мастацтва і этнаграфіі імя Я.Драздовіча. Комплекс унесены ў Дзярж. спіс гіс
Сядзібны дом у Германавіцкім сядзібнапаркавым комплексе.
торыкакульт. каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь.
ГЕРМАНАВІЧЫ, вёска ў Шаркаўшчынскім рне, на р. Дзісна. За 18 км на ПнУ ад г.п. і чыг. ст. Шаркаўшчына, 238 км ад Віцебска, на аўтадарозе Шаркаўшчына—Дзісна. Цэнтр Германавіцкага с/с, 255 гаспадарак, 614ж. (2011).
Упершыню ўпамінаюцца ў 1563 пад назвай Ерманавічы як сяло ВКЛ
22
ГЕРМАНІШКАЎСКІ
на мяжы з Полацкім ваяв. 3 1565 у Браслаўскім павеце Віленскага ваяв. Належала Сапегам, Гілзенам, Шырыным. Пасля 2га падзелу Рэчы Паспалітай (1793) у Рас. імперыі, у Дзісенскім павеце. Пасля скасавання прыгоннага праваў 1861 — цэнтр воласці. У 1897 у Г. 300 ж., вінакурны завод, млын, крама, карчма. 3 1921 у складзе Польшчы, цэнтр гміны Дзісенскага павета Віленскага ваяв. 3 1939 у БССР, з 12.10.1940 цэнтр сельсавета Шаркаўшчынскага рна Вілейскай вобл. У Вял. Айч. вайну ў пачатку ліп. 1941 акупіраваны ням.фаш. захопнікамі. Вызвалена ў пач. ліп. 1944 ў ходзе Полацкай аперацыі войскамі 1га Прыбалтыйскага фронту. 3 20.9.1944 у Полацкай, з 8.1.1954 Маладзечанскай, з 20.1.1960 Віцебскай абласцях, з 17.4.1962 у Мёрскім, з 30.7.1966 зноў у Шаркаўшчынскім рнах. У 1970 — 209 двароў, 649 ж. У 1996 — 293 гаспадаркі, 742 ж.
У 2011 дзіцячы сад, сярэдняя школа, філіял Лужкаўскай дзіцячай школы мастацтваў, Цэнтр культуры і нар. традыцый, урачэбная амбулаторыя, аптэка, комплексны прыёмны пункт, аддз. сувязі і ААТ «ААБ Беларусбанк», кафэбар, 4 магазіны; Нікольская царква (пач. 2000х гг.). Музеі: Я.Драздовіча, школьны гіст.краязнаўчы. Помнікі землякам і сав. воінам, якія загінулі пры вызваленні вёскі. Помнікі архітэктуры — Дабравешчанскі касцёл (1770—87), сядзібнапаркавы комплекс (канец 18 ст.), Успенская царква (1900). ГЁРМАНАЎ Андрэй Дзімітраў (17.6. 1932, в. Яварава Варненскай акругі, Балгарыя — 15.5.1981), балгарскі паэт, перакладчык. Засл. дзеяч культуры Балгарыі (1977). Скончыў Сафійскі ўнт (1955). Аўтар паэт. збкаў «Парасткі» (1959), «Родавы герб» (1964), «Астравы» (1972), «Выбуховая зона» (1977) і інш. Пераклаў на балгарскую мову творы Я.Купалы, Я.Коласа, М.Багдановіча, П.Броўкі, А.Вярцінскага, Н.Гілевіча (у збках «Выбраныя вершы», 1962; «Бе
ларускія паэты», 1971), В.Вярбы, А.Куляшова, А.Грачанікава, М.Танка і інш.
Тв:. Бел. пер. — Касцёр на вяршыні: Выбр.лірыка. Мінск, 1975.
ГЕРМАНІЗМЫ (ад лац. germanus германскі), словы, выразы або канструкцыі, запазычаныя з ням. мовы. Г. праніклі ў старабел. мову шляхам прамога запазычання, праз пасрэдніцтва польск. мовы і з мовы ідыш бел.літоўскага варыянту. Асн. частка Г. — быт. і вытворчагасп. лексіка («ліхтар», «куфель», «абцугі»), а таксама сац.эканам. тэрміналогія («канцлер», «грабар», «фальварак»). Да асн. прыкмет ням. слоў адносяцца: спалучэнні «шт», «шп», «шн», «шл», «шр», «хт», «фт» («штаб», «пошта», «шнур», «гешэфт»); пачатковыя «ц», «ш», «ф» («цэх», «шыфер», «фарш»); наяўнасць дыфтонгаў «аў», «ай» («гаўптвахта», «айсберг»); ненаціскное «ер» («ар») на канцы слова («юнкер», «майстар»). Частка Г. ужо
страціла адзнакі свайго паходжання («гандаль», «дратва», «рада», «рэдзька», «стэльмах»), частка ўспрымаецца як чужародныя элементы. Такія Г. зберагаюць тыповыя фанетычныя («шпіталь», «магістр», «штольня») і словаўтваральныя («бліцкрыг», «ландшафт», «штрэйкбрэхер») рысы ням. мовы. У шырокім разуменні — да Г. адносяцца таксама запазычанні з англ., нідэрландскай, дацкай, шведскай і інш. германскіх моў.
Літ:. Бул ы к a A. М. Лексічныя запазычанні ў беларускай мове XIV— XVIII ст. ст. Мінск, 1980; Лексікалогія сучаснай беларускай літаратурнай мовы. Мінск, 1994; Струкава С.М. Лексіка беларускай мовы: гісторыя і сучаснасць. Мінск, 2008.
Д.В.Дзятко.
ГЕРМАНІШКАЎСКІ ТРОІЦКІ КАСЦЁЛ, помнік архітэктуры неаготыкі ў в. Германішкі Воранаўскага рна. Пабудаваны ў 1886—1909 з бутавага каменю. Асн. прамавугольны ў плане аб’ём з 5граннай апсідай і нізкімі
23
ГЕРМАНСКІЯ
сакрысціямі накрыты 2схільным дахам з сігнатуркай над апсідай. На гал. фасадзе 3ярусная (васьмярык на чацверыку) вежазваніца (пабудавана ў 1920), завершаная шатром. Фасады прарэзаны стральчатымі аконнымі праёмамі і нішамі. Паліхромія фасадаў падкрэслена атынкаванымі архіт. элементамі — прафіляванымі ліштвамі, вуглавымі лапаткамі, карнізамі. Унутраная прастора перакрыта плоскай, абшытай дошкамі столлю. У інтэр’еры гал. алтар з насценным роспісам і бакавыя разныя алтары вырашаны з выкарыстаннем ордэрных элементаў. Над уваходам размешчаны арган. Перад храмам — трохпралётная арачная брама. Касцёл дзейнічае. А.М.Каласоўская.
ГЕРМАНСКІЯ МОВЫ, група роднасных моў заходняга арэала індаеўрап. моўнай сям’і, Пашыраны ў краінах Зах. Еўропы (Вялікабрытанія, Германія, Аўстрыя, Нідэрланды, Бельгія, Люксембург, Швейцарыя, Данія, Швецыя, Галандыя, Нарвегія), Паўн. Амерыкі (ЗША, Канада), Азіі (Індыя), Аўстраліі, Новай Зеландыі, паўд. Афрыкі (Паўд.Афрыканская Рэспубліка і інш.). Г.м. ў свеце карыстаецца больш за 550 млн. чал. Вылучаюць 3 групы: паўн.германскую, або скандынаўскую (дацкая, шведская, нарвежская, ісландская, фарэрская мовы), зах.германскую (англ., ням., нідэрландская, фламандская, фрызская, люксембургская, афрыкаанс, ідыш) і ўсх.германскую (гоцкая, бургундская, вандальская, гепідская, герульская — мёртвыя мовы). У сувязі з пастаянным узаемадзеяннем Г.м. паміж сабой іх сучасная генетычная класіфікацыя істотна адрозніваецца ад гіст. Так, скандынаўская група гістарычна складалася з зах. (нарвежская, ісландская, фарэрская) іўсх. (дацкая, шведская) падгруп. У цяперашні час, у выніку ўзаемнага пранікнення моў паўн.германская група падзяляецца на кантынентальную (шведская, нарвежская, дацкая) і астраўную (фарэрская, ісландская) падгрупы.
Ад зах.германскіх моў граматычна і лексічна адасобілася англ. мова; яе носьбіты цалкам страцілі разуменне з носьбітамі інш. зах.германскіх моў. У гісторыі фарміравання Г.м. адрозніваюць некалькі перыядаў: стараж. (ад узнікнення пісьменнасці да 11 ст.) — станаўленне асобных моў, сярэдні (12—15 ст.) — развіццё пісьменнасці на Г.м. і пашырэнне іх сац. функцый, новы (з 16 ст. да нашага часу) — фарміраванне і нармалізацыя нац. моў. Найб. стараж. помнікі германскага пісьменства выкананы рунічным пісьмом (8—9 ст.) і гоцкім алфавітам (4 ст.). Пісьмо на лац. аснове — з 7 ст. ў Англіі, з 8 ст. ў Германіі, з канца 11 ст. ў Ісландыі і Нарвегіі, з канца 13 ст. ў Швецыі і Даніі. Працэс фарміравання нац. літ. моў завяршыўся ў Англіі ў 16—17 ст., у скандынаўскіх краінах у 16 ст., у Германіі ў 18 ст. Пашырэнне англ. мовы за межы Англіі прывяло да ўзнікнення яе варыянтаў у ЗША, Канадзе, Аўстраліі і інш. Ням. мова ў Аўстрыі і Швейцарыі прадстаўлена яе аўстрыйскім і швейцарскім варыянтамі. Г.м. даследуюць бел. лінгвісты Д.Г.Багушэвіч, Т.С.Глушак, Л.М.Ляшчова, Г.А.Мятлюк, Т.В.Паплаўская, З.А.Харытончык і інш.