Энцыклапедыя Культура Беларусі
У 6-і т. Т. 3.
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 688с.
Мінск 2012
28
ГІМН
2010 чл. Рэсп. савета па справах культуры і мастацтва пры CM Рэспублікі Беларусь.
Літ.: Зроднены з культурай. Мінск, 2008. В.Ф.Кушнер.
ГІЛЬ Мікола (сапр. Г і л е в і ч Мікалай Сымонавіч; н. 15.6.1936, в. Слабада Лагойскага рна), беларускі пісьменнік. Брат Н.С.Гілевіча. Скончыў БДУ (1959). 3 1960 працаваў на Мінскай студыі тэлебачання. 3 1961 у газ. «Літаратура і мастацтва» (у 1990—96 гал. рэд.), у 1972—77 у час. «Маладосць». У 2002—08 намеснік дырэктара рэд.выдавецкай установы «Культура і Мастацтва», адначасова ў 2004—08 гал. рэдактар час. «Мастацтва». Аўтар кніг апавяданняў «Ранішнія сны» (1973), «Бралася на дзень» (1993), нарысаў «Пасеянае — узыдзе» (1985), аповесцей «Слабодскі парламент» (1968), «Вяртанне» (1972), «Дзень пачаўся» (1984). Піша для дзяцей: збкі апавяданняў «Самы галоўны чалавек» (1980), «Ёсць на зямлі крыніца...» (1983).
Тв.: Таццянін чэрвень. Мінск, 1978; Пуд жыта. Мінск, 1982; Кім і Валерыя. Мінск, 1988.
ГІЛЬДЗЮК Юрый Мікалаевіч (н. 15.5.1948, г. Гродна), беларускі піяніст, педагог. Засл. артыст Беларусі (1992). Скончыў Бел. кансервато
Ю.М.Гільдзюк.
рыю (1971). 3 1978 выкладчык у Бел. акадэміі музыкі (з 1998 праф.), адначасова з 1983 маст. кіраўнік Бел. філармоніі. Адзін з арганізатараў муз. міжнар. фестываляў «Беларуская музычная восень», «Мінская вясна»,
музыкі для дзяцей і юнацтва, фартэпіянных фестываляў і конкурсаў. Выканальніцкаму майстэрству Г. ўласціва тонкая інтэрпрэтацыя муз. твораў. У рэпертуары творы бел. кампазітараў, зах.еўрап. і рус. класічная, сучасная музыка.
ГІЛЬТЭБРАНТ Пётр Андрэевіч (8.5. 1840, в. Пер’і Разанскай вобл., Расія— 12.12.1905), рускі гісторык, археограф, этнограф, фалькларыст. Вучыўся ў Маскоўскім унце (1861 — 61). 3 1865 пам. архіварыуса Віленскага цэнтр. архіва стараж. актавых кніг, заг. аддзела рукапісаў Віленскай публічнай бкі, з 1871 у Археаграфічнай камісіі ў Пецярбургу, з 1884 у сінадальнай друкарні, з 1897 у Мінве нар. асветы. Арганізаваў шэраг экспедыцый у Беларусь. Пры абследаванні нясвіжскага архіва Радзівілаў выявіў урывак Слуцкага летапісу 16 ст. У 1869 упершыню надрукаваў з каментарыямі Тураўскае евангелле. Выдаў «Зборнік помнікаў народнай творчасці ў ПаўночнаЗаходнім краі» (Вільня, 1866), у якім змясціў 300 бел. нар. песень, 151 прымаўку, 93 загадкі, апісанне абрадаў Гродзенскай, Віленскай і Мінскай губерняў. У «Внленском вестннке», «Лнтовсюіх епархпальных ведомостях» змяшчаў артыкулы па нар. творчасці, музейнай і бібліятэчнай справе, археалогіі.
ГІМН (грэч. hymnos) у музыцы, урачыстая песня. Дзярж. Г. разам з дзярж. гербам і дзярж. сцягам з’яўляецца афіц. сімвалам дзяржавы. Існуюць таксама Г. рэв., парт., вайск., рэліг., спарт. асобных гарадоў, прысвечаныя пэўным гіст. падзеям, святам, героям і інш. Іх выконваюць у час афіц. дзярж. мерапрыемстваў, масавых маніфестацый, святкаванняў, мітынгаў, сходаў, спарт. спаборніцтваў і інш. Прызначэннем Г. абумоўлены іх муз.паэт. асаблівасці: заклікальнасць, узнёсласць, рытарычнасцьлексікі, велічнасць, шырыня, рытмічная размеранасць (часта маршавасць) музыкі. Змест паняц
ця Г. змяняўся ў працэсе гіст. развіцця. Найстараж. Г. — малітоўныя песнапенні лірычнага характару (Егіпет, Месапатамія). У Стараж. Грэцыі Г. называлі харавыя песні ў гонар багоў і герояў, разнастайныя культавыя песнапенні. У перыяд ранняга хрысціянства Г. лічыліся страфічныя духоўныя песні. У богаслужэнне хрысц. рымскай царквы Г. ўведзены ў 4 ст. н.э., у інш. краінах Зах. Еўропы — у 5—6 ст. Сац.рэліг. рух 15—16 ст. спарадзіў разнастайныя пратэстанцкія Е, у якіх адчувальны ўплыў нац. фальклору. У розныя часы ствараліся і сатыр.парадыйныя Г. У Беларусі пашырэнне рэфармацыйных ідэй суправаджалася пранікненнем пратэстанцкіх песнапенняў. Своеасаблівай разнавіднасцю Г. сталі распаўсюджаныя ў Беларусі з 2й пал. 16 ст. канты і псальмы (свецкія харавыя песні) — носьбіты сутнасных рыс беларусаў, адлюстраваных у муз.паэт. вобразнасці гэтых твораў (напр., героікапатрыятычны кант «Даруй спакой» А.Філіповіча, 1646). КантыГ. друкаваліся ў канцыяналах, багагласніках, у т.л. ў адных з першых ва Усх. Еўропе друкаваных збках «Брэсцкі канцыянал» (1558), «Нясвіжскі песеннік» (1563). Да 19 ст. Г. сфарміраваўся як урачыстая песня свецкага характару. У час паўстання 1863—64 узніклі баявыя (ваяцкія) песніГ. Шмат бел. песеньГ. напісана ў час рэв. руху пач. 20 ст.; «А хто там ідзе?» Л.Рагоўскага, «Не пагаснуць зоркі ў небе» М.Янчука, «Гэй, наперад, покі сэрца б’ецца» (усе на вершы Я.Купалы), «Мы выйдзем шчыльнымі радамі» М.Тэраўскага на вершы М.Краўцова, «Пагоня» М.КуліковічаШчаглова на вершы М.Багдановіча і інш.
У 1955 Дзярж. Г. БССР зацверджана песня «Мы — беларусы», напісаная кампазітарам Н.Сакалоўскім на вершы М.Клімковіча, у 2002 Дзярж. Г. Рэспублікі Беларусь (музыка Н.Сакалоўскага на вершы М.Клімковіча, У.Карызны). У характары і стылістыцы Г. бел. кам
29
ГІМНАЗІЯ
пазітарамі створана шмат песень: «Радзіма мая дарагая» У.Алоўнікава на вершы А.Бачылы, «Беларусь — мая песня» Ю.Семянякі на вершы М.Браўна, «Песня пра Нёман» Н.Сакалоўскага на вершы А.Астрэйкі, a таксама «Жыві, Беларусь» А.Багатырова, «На родных прасторах» Р.Пукста, «Красуй, Беларусь» Я.Цікоцкага, «Беларусь — наша родная маці» Н.Сакалоўскага. У 1990я гг. песніГ. створаны У.Мулявіным («Пагоня» на вершы М.Багдановіча), В.Раінчыкам («Жыве Беларусь» на вершы Л.Пранчака), В.Івановым («Табою ганаруся, Беларусь» на верш С.Давідовіча), В.Войцікам («Патрыятычны кант» на ўласныя вершы) і інш. Жанравыя рысы Г. маюць асобныя часткі, фрагменты, тэмы ў буйных муз. творах розных жанраў «Гімн жыццю» — фінал 10й сімф. М.Аладава, «Жыццесцвярджэнне» — фінал 5й сімф. Я.Цікоцкага і інш.).
Літ:. Гісторыя беларускай савецкай музыкі. Мінск, 1971; Костюковец Л.Ф. Кантовая культура в Белоруссмн. Мннск, 1975. Т.А.Дубкова.
ПМНАЗІЯ, сярэдняя агульнаадукацыйная навучальная ўстанова галоўным чынам гуманітарнай накіраванасці. На тэр. Беларусі тэрмін «Г» ўпершыню быў ужыты як назва Слуцкага кальвінісцкага вучылішча ў 1630 (засн. ў 1617). У канцы 18 ст. выкарыстоўваўся для павышэння статусу і папулярнасці праваслаўных пачатковых духоўных школ. Як дзярж. школы Г. з’явіліся на бел. землях пасля зацвярджэння ў 1803 Статута Віленскай навуч. акругі (Мінская, Свіслацкая, Магілёўская, Жыровіцкая, Гродзенская, у 1827 Слуцкая). 3 1828 праграмы бел. Г. былі ўніфікаваны з агульнарас. 3 1864 Г. падзяляліся на класічныя (з вывучэннем лац. і грэч. моў, з правам паступлення ў ВНУ) і рэальныя (з паглыбленым вывучэннем прыродазнаўства, з правам паступлення толькі ў вышэйшыя тэхн. навуч. ўстановы). 3 1871 класічныя Г. (7класныя, тэрмін навучан
ня 8 гадоў) сталі асн. тыпам сярэдніх навуч. устаноў у Рас. імперыі; у 1872 рэальныя Г. пераўтвораны ў рэальныя вучылішчы. У 2й пал. 19 ст. з’явіліся жаночыя Г., у пач. 20 ст. актыўна ствараліся прыватныя Г. На 1.1.1915 на тэр. Беларусі дзейнічалі 14 дзярж. і 5 прыватных мужчынскіх, 17 дзярж. і 23 прыватныя жаночыя Г. Пасля Лют. рэв. 1917 стала магчымай арганізацыя нац. школ, адкрылася Слуцкая бел. Г. На сав. тэр. Беларусі Г. скасаваны ў кастр. 1918. У Зах. Беларусі ў 1917—21 былі адчынены прыватныя Будслаўская, Віленская, Клецкая, Навагрудская, Нясвіжская, Радашковіцкая бел. Г. Да 1936 амаль усе бел. Г. былі закрыты польск. ўладамі (Віленская Г. існавала да 1939). У Гродне, Навагрудку, Брэсце і інш. гарадах у 1921—39 дзейнічалі польск. Г. У канцы 1980х — пач. 1990х гг. у Беларусі зноў пачалі стварацца Г. У 1990/91 навуч. годзе ў рэспубліцы дзейнічала 12 Г., у 2009/10 — 213 (ут.л. 199 угарадах 1 пасёлках гар. тыпу, 14 у сельскіх нас. пунктах), у якіх адукацыю атрымлівалі 132,2 тыс. навучэнцаў. Сучасная Г. — сярэдняя агульнаадукац. ўстанова з пашыранай навуч. праграмай і паглыбленым вывучэннем асн. дысцыплін. У старэйшых класах ажыццяўляецца спецыялізацыя па грамадскапаліт., фізікаматэматычным, хімікабіял. і інш. кірунках. А.Ф.Самусік.
ГІНЦБУРГ Аляксандр Ільіч (1.3. 1907, г. Рагачоў 15.11.1972), беларускі кінааператар, кінарэжысёр. Засл. дзеяч мастацтваў Беларусі (1955). Засл. дзеяч мастацтваў Расіі (1969). Скончыў Ленінградскі электратэхн. інт (1934). Працаваў на к/студыях Расіі. У 1948—58 на к/студыі «Беларусьфільм». Аператар маст. фільмаў «Канстанцін Заслонаў» (1949), «Паўлінка» (1952), «Пяюць жаваранкі» (1953), «Хто смяецца апошнім» (1954), маст. кіраўнік кінастужкі «Беларускі канцэрт» (1956) і інш.
ГІПЁРБАЛА (ад грэч. hyperbole перабольшванне), мастацкі прыём,
А.І.Пнцбург.
заснаваны на перабольшанні асобных уласцівасцей чалавечага характару, якасцей ці памераў прадмета або з’яў з мэтай паэт. ідэалізацыі. Характэрна для эпічнай паэзіі. Шырока выкарыстоўваецца ў фальклоры. Г. ўжываюць у творах рамантычнай лры для падкрэслівання ці ўзмацнення незвычайнасці характараў герояў, падзей і абставін у іх маст. уяўленні («Машэка гэтакі асілак, // Што рваў дзярэўе з каранём...» — Я.Купала. «Магіла льва»). У творы Г. выступае сродкам выяўлення аўтарскіх адносін да тых з’яў рэчаіснасці, што адлюстроўваюцца ў ім. Можа ўжывацца не толькі ў сваёй «чыстай» форме, але і ў выглядзе гіпербалізаваных метафар, эпітэтаў, параўнанняў. Процілеглы Г. троп — літота.
Т.У. ГанчароваНынкевіч.
ГІПЕРДАКТЫЛІЧНАЯ РЫФМА, від чатырохскладовай рыфмы, калі націск у сугучных словах прыпадае далей, чым на 3і склад ад канца:
Ты бярозка не цярэбленая, Твае сучайкі сярэбраныя.
(Бел. нар. песня)
Г.р. ўбел. лры ўпершыню выкарыстаў М.Багдановіч («Скірпуся»): «Ўтаргавала селязня, / Селязенька чубаценькага, / Маладога, зухаваценькага». У бел. паэзіі Г.р. ўжываецца ў спалучэнні з мужчынскай і жаночай рыфмамі ў вершах розных жанраў:
Прабягае дзенідзе
Злосны вецер за аселіцаю.
I зімы апошні дзень Апяваецца мяцеліцаю.
30
ГІРУЦКІ
I сівы мароз мастак Парасклаў на шыбе папараці. Квсткі снежныя, аднак, Заўтра кроплямі закапаеце...
(Р.Крушына)
І.М.Гоўзіч.
ППІУС Яўген Уладзіміравіч (7.7.1903, г. Пушкін Ленінградскай вобл. — 5.6.1985), рускі этнамузыколаг, фалькларыст. Др мастацтвазнаўства (1958),
Я.У.Гіпіус.
праф. (1944). Скончыў Інт гісторыі мастацтваў (1924) і кансерваторыю (1928) у Ленінградзе. Удзельнік фалькл. экспедыцыі па Бел. Палессі (1934). Рэдактар фалькл. выданняў: «Песні беларускага народа» (1940, з З.Эвальд), «Беларускія народныя песні» (1941), «Песенная культура беларускага Палесся» З.Мажэйка (1971), «Песні беларускага Палесся» З.Эвальд (1979), «Каляндарнапесенная культура Беларусі» З.Мажэйка(1985).