• Газеты, часопісы і г.д.
  • Энцыклапедыя Культура Беларусі У 6-і т. Т. 3.

    Энцыклапедыя Культура Беларусі

    У 6-і т. Т. 3.

    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 688с.
    Мінск 2012
    581.47 МБ
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 1.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 2.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 4.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 5.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 6.
    Літ.: Атлас языков мнра: пронсхожденне н развнтне языков во всем мнре. М., 1998; Берков В.П. Современные германскне языкн. М., 2001; Введенне в германскую фнлологню. М., 2006; Рагаўцоў В.І. Мовы свету: энцыкл. давед. Магілёў, 2009. Д.В.Дзятко. ГЕРМЕНЁЎТЫКА (ад. грэч. hermeneutikos тлумачальны, меркавальны), майстэрства тлумачэння складаных шматзначных тэкстаў. Этымалогія слова Г. ўзыходзіць да імя Гермеса — у антычнай міфалогіі весніка вышэйшых багоў, які трактаваў і тлумачыў перададзеныя звесткі, а таксама нібыта вынайшаў мову і пісьменнасць. Значэнне Г. вызначаецца патрэбай у разуменні тэкстаў культуры і распрацоўцы прынцыпаў іх інтэрпрэтавання. Г. арыентавана на высвятленне незразумелых з’яў
    культуры. Майстэрства Г. ўзнікла ў антычнасці, мела сакральны характар і было звязана з тлумачэннем выказванняў аракула, пазбаўленых прамога адказу, але пададзеных іншасказальна. Вытокі Г. таксама ўзыходзяць да эгзегетыкі Бібліі (тэалагічнай Е), якая склалася як дапаможная багаслоўская дысцыпліна. Раннехрысціянская экзегетыка прадстаўлена александрыйскай і антыяхійскай школамі, дзе першая імкнулася больш да алегарычнай трактоўкі Бібліі, а другая — да філал. і гіст. інтэрпрэтацыі. Шмат прыкладаў герменеўтычнай інтэрпрэтацыі Бібліі можна знайсці ў Ф.Скарыны, С.Буднага і інш. прадстаўнікоў бел. думкі. Фарміраванню Г. значна паспрыяла «рамантычная Г.» 19 ст., да якой належаць Г. ўніверсальная Ф.Шлеермахера (1768—1834) і Г. гіст. В.Дзільтэя (1833—191 1). Італьян. гісторык права Э.Бэці (1890—1968) надаў далейшае развіццё прынцыпам Е, сфармуляваў яе законы. У творах Э.Гусерля (1859— 1938), Т.Ліпса (18511914), М.Хайдэгера (1889—1976) пашырыліся веды аб філас. Г., якая ўсталявалася як сучасная навука ў творах Г.Гадамера (1900—2002), аў франц. філосафа П.Рыкёра (1913—2005) займела своеасаблівую існасць. Як мастацтва і тэорыя тлумачэння тэкстаў Г. ўжываецца ў розных галінах ведаў: філасофіі, філалогіі, гісторыі, псіхалогіі, правазнаўстве. У 20 ст. пачала разглядацца як кірунак у філасофіі і гуманітарных навуках, які разглядае разуменне як умову асэнсавання сац. быцця. У эстэтычным кантэксце Г. разумеецца як вучэнне аб трактаванні маст. твора, высвятленне яго сапраўднага сэнсу і разуменне зместу. Бел. аўтары (Х.Гафараў і інш.) у сваіх творах таксама распрацоўваюць праблематыку гіст. і сучаснага развіцця Г
    Літ.: Беттн Э. Герменевтнка как обшая методологня наук о духе. М., 2011; Гадамер Х.Г. Нстнна н метод. Основы фнлософской герменевтнкн. М., 1988;
    24
    ГЕРШОНСКАЯ
    Гафаров Х.С. Фнлософская герменевтнка ХансаГеорга Гадамера. Мннск, 2003. В.Р.Языковіч.
    ГЕРОЙ літаратурны, вобраз чалавека ў мастацкім творы. Часта ўжываецца ў значэнні «персанаж», «дзеючая асоба». Дадатковае сэнсавае значэнне, якое звязана са зместам слова «герой», — станоўчая дамінанта ў характарыстыцы персанажа. Таму адмоўных персанажаў, асабліва калі яны з’яўляюцца носьбітамі антыгуманных, чалавеканенавісніцкіх ідэй, называюць антыгероямі (антыгероі аповесці «Карнікі» А.Адамовіча). Сустракаюцца творы, Г. якіх выступаюць прадстаўнікі жывёльнага і расліннага свету (конь Буланы ў аднайм. апавяданні К.Чорнага, сабака Джукі ў апавяданні «Львы» І.Пташнікава). Літ. жанры, у аснове якіх ляжыць алегорыя (байка, казка), падразумяваюць менавіта такіх Г.
    Т. К. Грамадчанка.
    ГЁРСА, пад’ёмныя металічныя ці акаваныя жалезам дубовыя краты, якія дадаткова зачынялі праём вежыбрамы. Важны элемент абароны замка, дзяцінца і інш. Прыкрывала дашчаныя вароты, падымалася і апускалася на ланцугах пад’ёмным механізмам у праёме брамы. Ніжнія канцы кратаў былі завостраны і ўваходзілі ў спец. гнёзды. Звонку Г. часта засланялася пад’ёмным мостам. У еўрап. замках Г. паявіліся ў сярэдзіне 15 ст., у Беларусі — у канцы 15 — пач. 16 ст. (Мірскі замкавы комплекс, Мураванкаўская царква Раства Багародзіцы, Сынкавіцкая царквакрэпасць).
    ГЁРУС Сямён Пятровіч (21.11.1925, б. хутар Кунічна, Навагрудскі рн — 23.2.1998), беларускі графік, педагог. Скончыў Вільнюскі маст. інт (1952). У 1953—67 выкладаў у Бел. тэатр,маст. інце (да 1957 заг. кафедры). Выканаў эстампы ў тэхніках лінагравюры, літаграфіі, афорта і малюнка. Аўтар жанраватэматычных кампазіцый «Будаўнік Мінска» (1958), «Мы — беларусы» (1968), «Маё дзяцінства» (1970), «Янка Купала ў Вя
    зынцы» (1982), партрэтаў К.Каліноўскага (1953), Ф.Скарыны (1954), П.Броўкі (1964), М.Танка (1975), Я.Коласа, (1982), серыі эстампаў і малюнкаў, прысвечаных Мінску (1960—70, 1990).	Б.А.Лазука.
    ГЁРЦЭН Аляксандр Іванавіч (6.4. 1812, Масква — 21.1.1870), рускі пісьменнік, публіцыст, філосаф. Скончыў Маскоўскі унт (1833), дзе разам з М.П.Агаровым узначальваў рэв. гурток. У 1834 арыштаваны, 6 гадоў правёў у ссылцы. 3 1842 у Маскве. 3 1847 у эміграцыі. Распрацаваў тэорыю «рускага сацыялізму», стаў адным з пачынальнікаў народніцтва. У 1853 заснаваў у Лондане Вольную рус. друкарню, выдаваў альманах «Полярная звезда» (1855—68) і час. «Колокол» (1857—67). Садзейнічаў стварэнню тайнай рэв. аргцыі «Зямля і воля», падтрымліваў паўстанне 1863—64 у Польшчы, Беларусі і Літве, нац.вызваленчы рух у Беларусі і Літве, выступаў за нац. самавызначэнне беларусаў. Аўтар рамана «Хто вінаваты?» (ч. 1—2, 1841—46), аповесцей «Доктар Крупаў» (1847), «Сароказладзейка» (1848), кн. мемуараў «Былое і думы» (1852—68). Народніцкія і рэв.дэмакр. ідэі Г. паўплывалі на станаўленне светапогляду Ф.Багушэвіча, А.Гурыновіча і інш. бел. пісьменнікаў. Выданні Вольнай рус. друкарні распаўсюджваліся ў Беларусі, газ. «Колокол» пісала пра бяспраўнае становішча бел. сялянства, дэспатызм памешчыкаў, арміі і ўрадавай бюракратыі (1858, № 27; 1860, № 64 і 76; 1861, № 128130, 141 і інш.), вітала «Мужыцкую праўду» К.Каліноўскага. У перакладзе на бел. мову выдадзены кн. «Былое і думы» (т. 1, ч. 1—2, 1940), раман «Хто вінаваты?», аповесці «Сароказладзейка», «Доктар Крупаў» і інш. (у кн. «Мастацкія творы», 1941).
    Тв:. Собр. соч. Т. 1—30. М., 1954—66.
    Літ.: Кісялёў Г. 3 думай пра Беларусь. М., 1966.	Д.Л.Башкіраў.
    ГЕРШОВІЧ Юрый Вульфавіч (10.1. 1935, г. Харкаў, Украіна— 15.5. 2010),
    С.Герус. Кастусь Каліноўскі. 1953.
    беларускі скрыпач. Засл. артыст Беларусі (1980). Скончыў Харкаўскую кансерваторыю (1959). У 1959—95 саліст Дзярж. акадэмічнага сімф. аркестра Беларусі (з 1972 канцэртмайстар), адначасова ў 1965—72 выкладаў у спец. муз. школе пры Бел. акадэміі. Выступаў як саліст і ансамбліст (у 1965—90 — 1я скрыпка Квартэта Саюза кампазітараў Беларусі).
    ГЕРШОНСКАЯ ЦАРКВА РАСТВА БАГАРОДЗІЦЫ, помнік архітэктуры рэтраспектыўнарускага стылю ў в. Гершоны Брэсцкага рна. Пабудавана ў 1866—69 з цэглы. Да асн. прамавугольнага ў плане аб'ёму прымыкаюць 5гранная апсіда, трапезная, званіца, бакавыя рызніца і ахвярнік Дамінантамі храма з’яўляюцца 2ярусная шатровая званіца (васьмярык на чацверыку) з цыбулепадобнай галоўкай у завяршэнні і TaKi ж купалок на 4схільным даху асн. аб’ёму. Бакавыя фасады прарэзаны прамавугольнымі аконнымі праёмамі, званіца — лучковымі. У вонкавым аздабленні выкарыстаны аркатурныя паясы, лапаткі, прафіляваныя прамавугольныя і арачныя нішы. Дэкар. дэталі атынкаваны і
    25
    ГЕРШТЭЙН
    Гершонская царква Раства Багародзіцы.
    пабелены. Храм абкружаны цаглянай сцяной. Царква дзейнічае.
    ГЕРШТЭЙН Ганна Рыгораўна (н. 16.9.1923, Масква), беларускі тэатральны крытык. Скончыла Ленінградскі тэатр. інт імя А.Астроўскага (1948). Працавала ў Мінве культуры Беларусі, у 1980—85 выкладала ў Бел. тэатр. маст. інце. Аўтар творчых партрэтаў акцёраў, у т.л. В.Пола, Р.Качаткова, Л.Рахленкі, У.Дзядзюшкі і інш. Выступала ў перыяд. друку з артыкуламі пра тэатр, рэцэнзіямі на спектаклі і інш. Аўтар кнігі пра Дзярж. яўр. тэатр Беларусі «Лёс аднаго тэатра» (2000).
    ГЁРЫЧ Ганна (1789, Слуцкі павет Мінскай губ. — 21.2.1857), пісьменніцамемуарыстка. 3 роду Рэйтанаў. Дачка Міхала Рэйтана, старэйшага брата Тадэвуша Рэйтана, і Ганараты Багдановіч. Валодала маёнткам Ішкалдзь, які пасля паўстання 1830—31 быў канфіскаваны. 3 1837 у Парыжы. Падтрымлівала сувязі з А.Міцкевічам, С.Гашчынскім, А.Тавянскім, Л.Ходзькам, А.Бергелем, А.Гарэцкім і інш. У 1830я гг. пісала ўспамі
    ны пра побыт бел. шляхты перыяду ВКЛ. Частка яе рукапіснай спадчыны ўпершыню надрукавана ў ліст. 1857 у львоўскім час. «Дзённік літаратурны» (асобнае выд. 1858). Рукапіс успамінаў у т.л. 2 ч., якія з’яўляюцца працягам друкаванага тэксту (апісанне маёнтка Ішкалдзь і дзейнасць А.Тавянскага), захоўваюцца ў Польск. бцы і музеі А.Міцкевіча ў Парыжы.
    Тв.: Z pamitnikw Anny z Rejtenw Gieryczowej zmarej w Paryu roku 1857. Lww, 1858.
    Літ.: Мальдзіс A. Беларусь y люстэрку мемуарнай літаратуры XVIII ст.: нарысы быту і звычаяў. Мінск, 1982.
    В.В.Гарбачова.
    ГЁСКІЯ, беларускія мастакі 18 ст., бацька і сын. Францішак К с a верый Дамінік (пач. 18 ст. — 4.12.1764), жывапісец, дэкаратар, гравёр. Прыдворны мастак князёў Радзівілаў. Аўтар манумент. роспісаў, станковых жывапісных і графічных твораў дэкарацый, кардонаўдля габеленаў. У 1727—40я гг. выконваў заказы кн. А.Радзівіла для замка ў Белай (Люблінскае ваяв., Поль
    шча), пісаў сюжэтнатэматычныя работы і партрэты для радзівілаўскіх рэзідэнцый (партрэт Я.Радзівіла, 1733). У 1740—64 працаваўу Нясвіжы, а таксама ў Гродне, Брэсце, Слуцку, Алыцы (Валынская вобл., Украіна). У 1750—53 разам з групай радзівілаўскіх прыдворных мастакоў аформіў інтэр’еры палаца ў Брэсце (не захаваліся), выканаў роспісы і алтарны абраз «Тайная вячэра» для фарнага касцёла ў Нясвіжы, стварыў дэкарацыі для тэатра ў Слуцку, жывапісныя партрэты і станковыя карціны. У 1756—58 займаўся роспісамі і дэкарацыйнымі работамі ў манастыры бенедыкцінак у Нясвіжы. Юзаф Ксаверый (1730я гг. — канец 18 ст.), жывапісец, дэкаратар. Прыдворны мастак князёў Радзівілаў. Адукацыю атрымаў у свайго бацькі. Прымаў удзел у афармленні інтэр’ераў касцёла дамініканцаў (1763), Нясвіжскага замка (у т.л. у 1783 да прыезду караля Аўгуста IV), стварэнні роспісаў для кляштара бенедыкцінак (1759, 1782, усё ў Нясвіжы). Яму прыпісваецца аўтарства роспісаў і сюжэтных карцін для Стаўбцоўскага касцёла дамініканцаў. Стварыў партрэты князёў Радзівілаў (1759—85), Станіслава Аўгуста Панятоўскага (1783). Б.А.Лазука.
    ГЕТЭРАФОНІЯ (ад грэч. heteros іншы, другі + phone гук), сумеснае, у аснове аднагалосае выкананне мелодыі з эпізадычнымі больш ці менш працяглымі адхіленнямі ад унісону. Уласціва аўтэнтычным формам фальклору, таму што яе перадумова — абавязковы момант імправізацыйнасці, пастаяннай варыянтнасці напеваў. У гетэрафоннай манеры спяваюць пераважна песні каляндарназемляробчага і сямейнаабрадавага цыклаў. У Беларусі пашырана ва ўсх. Палессі і на Магілёўшчыне як полірытмічны тып манодыі, у зах. Палессі і паўд. раёнах Мінскай вобл. як дыяфонія на элементах бурданіравання (гл. Бурдон).