Энцыклапедыя Культура Беларусі
У 6-і т. Т. 3.
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 688с.
Мінск 2012
Літ.: Архнв ЮгоЗападной Россян. Ч. 1,т. 5. Кяев, 1873. В.С.Пазднякоў. ГЁЗГАЛЫ, пасёлак у Дзятлаўскім рне. За 18 км на Пн ад г. Дзятлава, 29 км ад чыг. ст. Наваельня на лініі Ліда—Баранавічы, 110 км ад Гродна, побач з аўтадарогай Дзятлава—Ліда. Цэнтр Гезгалаўскага пасялковага Савета. 1550 ж. (2011).
Угвораны ў 1962 як ваен. гарадок. 3 7.8.1996 цэнтр пасялковага Савета.
У 2011 вучэбнапед. дзіцячыя яслісад, гімназія, дзіцячая школа мастацтваў, Дом культуры, бка, урачэбная амбулаторыя, аптэка, аддз. Дзіцячай цэнтр. раённай бальніцы, раённы Дом рамёстваў, комплексны прыёмны пункт, аддз. сувязі і ААТ «ААБ Беларусбанк», школьны музей,
9
ГЕЗГАЛЬСКІ
2 кафэ, 7 магазінаў. Помнік у гонар 40годдзя Перамогі ў Вял. Айч. вайне.
ГЁЗГАЛЬСКІ ЎЗЙРНЫ АНСАМБЛЬ СКРЫПАЧОЎ «ЗОРАЧКІ». Створаны ў 2003 у г. Дзятлава пры дзіцячай муз. школе пад назвай «Элегія». 3 2007 дзейнічае ў пас. Гезгалы Дзятлаўскага рна пры дзіцячай школе мастацтваў. У 2008 прысвоены званне «ўзорны аматарскі калектыў» і сучасная назва. Кіраўнік В.Б.Гаўрыш, канцэртмайстры Т.В.Царук, Н.М.Магуйла. У складзе ансамбля 15 чал. ва ўзросце ад 7 да 14 гадоў. У рэпертуары класічныя творы, п’есы бел. сучасных кампазітараў, апрацоўкі бел. нар. песень, эстр. і джазавыя кампазіцыі, папулярная музыка. Калектыў — дыпламант аглядаўконкурсаў: абл. «У Радзіме цудоўнай нам радасна жыць» (г. Гродна, 2008), раённага дзіцячай эстр. творчасці «Мелодыя кахання» (г. Дзятлава, 2007— 09). В.Б.Гаўрыш. ГЕЙДУКЁВІЧ Станіслаў Сільвестравіч (13.5.1876, Мінск — 25.5.1937), беларускі архітэктар. Скончыў Пецярбургскую акадэмію мастацтваў (1910). У 1921—27 заг. праектнага аддзела Кта дзярж. пабудоў пры СНК БССР. У 1929—37 выкладаў у Мінскім архіт.буд. тэхнікуме. Асн. работы ў Мінску: жылы дом па вул. Захар'еўская, даходны дом Е.Кастравецкай, будынак польск. банка (не захаваліся), Дом селяніна (1929, у суаўт.; разбураны ў Вял. Айч. вайну). Удзельнічаў у распрацоўцы праекта 1й Усебел. с.г. і прам. выстаўкі (1930, гал. ўваход, асн. павільёны), санаторыя «Беларусь» у г. Сочы (1935, у суаўт.) і інш. У 1937 рэпрэсіраваны. Рэабілітаваны ў 1974.
ГЕЙДЭБРЭХТ Эрнст Давыдавіч (н. 11.6.1936, с. Прыкумск Стаўрапольскага краю, Расія), мастак тэатра. Скончыў АлмаАцінскае маст. вучылішча (1966). Працаваў у тэатрах Алматы і Свярдлоўска. У 1984—90 гал. мастак Дзярж. тэатра оперы і балета Беларусі. Стварыў дэкарацыі для опер «Вайна і мір» С.Пракоф’ева (1985), «Кавалер руж» Р.Штрауса (1987),
«Дзікае паляванне караля Стаха» У.Солтана (1989), «Іаланта» П.Чайкоўскага (1993), балетаў«Балеро» на музыку М.Равеля (1984), «Вясна свяшчэнная» У.Стравінскага, «Лебядзінае возера» П.Чайкоўскага (абодва 1986), «Жызэль» А.Адана (1987), «Рамэа і Джульета» С.Пракоф’ева (1988) і інш. 3 1990 у Германіі. Дзярж. прэмія Беларусі 1990.
Літ.: Ратабыльская Т. Спыніся, імгненне (нататкі з выстаўкі тэатр. мастакоў) //Тэатр. Мінск. 1989. № 1; Яе ж. Сцэнограф Эрнст Гейдэбрэхт: бел. перыяд творчасці // Мастацтва. 1997. № 7.
У.В.Мальцаў.
ГЕЙДЭНШТЭЙН (Heidenstein) Рэйнгальд [каля 1556 (магчыма, 1553), Кёнігсберг (паводле інш. крыніц Суленчын каля Гданьска) — 24.12. 1620], нямецкі і польскі храніст, дыпламат, юрыст. Вучыўся ў Кёнігсбергскім, Вітэнбергскім, Падуанскім унтах. Сакратар прускага герцага Фрыдрыха Альбрэхта, з 1582 — вял. князёў літоўскіх і каралёў польск. Стафана Баторыя і Жыгімонта III Вазы. Выконваў адказныя дыпламатычныя місіі, займаўся кадыфікацыяй законаў. Служба ў каралеўскай канцылярыі дала магчымасць Г. азнаёміцца са шматлікімі дзярж. сакрэтамі, гіст. крыніцамі, дазволіла добра арыентавацца ў справах Рэчы Паспалітай і сумежных краін. У канцы 1612 па стане здароўя пакінуў пасаду, займаўся гісторыкаліт. працай (біяграфія Замойскага, гісторыя Польшчы канца 16 ст. і інш.). Пісаў на лаціне. Аўтар «Запісак пра Маскоўскую вайну» (Кракаў, 1584) — важнай крыніцы для вывучэння адносін паміж Рус. дзяржавай і Рэччу Паспалітай і ўнутрыпаліт. становішча Беларусі ў гэты час. У рэдагаванні, а магчыма, і ў напісанні гэтай працы прымалі ўдзел Стафан Баторый і Я.Замойскі. У творы падаецца ў храналагічным парадку апісанне падзей заключнага перыяду Інфлянцкай вайны 1558—82; напісаны на падставе дакум. крыніц, звестак непасрэдных удзельнікаў, шэрага прысвечаных гэтай вайне
прац. Аўтар падрабязна апісаў аблогу і штурм Полацка войскамі Стафана Баторыя і інш. ваен. падзеі ў Беларусі ў 1579—80. Праца дае магчымасць меркаваць пра адносіны да ваен. падзей з боку розных груповак правячых колаў Рэчы Паспалітай. Г. абараняў палітыку Стафана Баторыя 1 Я.Замойскага, ставіўся да іх з вял. сімпатыяй. Разам з тым у працы ёсць крыт. заўвагі ў бок некаторых вышэйшых асоб краіны. Гэта прывяло да таго, што пасля смерці Стафана Баторыя на Варшаўскім сойме 1587 выказваліся патрабаванні знішчыць працу Г.
Тв.: Бел. пер. — Пад Полацкам дажджы: запіскі з 1579 году // Спадчына. 1995. № 6; Рус. пер. — Запнскн о Московской войне (1578—1582). СанктПетербург, 1889.
ГЁЙНЭ (Heine) Генрых (13.12.1797, г. Дзюсельдорф, Германія — 17.2. 1856), нямецкі паэт, публіцыст, крытык. У 1819—25 вучыўся ў Бонскім, Гётынгенскім і Берлінскім унтах. 3 1831 у эміграцыі ў Парыжы. Аўтар зб. лірычных вершаў «Кніга песень» (1827), кн. нарысаў «Дарожныя малюнкі» (т. 1—4, 1826—31), кніг публіцыстыкі «Французскія справы» (1832), «Рамантычная школа» (1833), паэт. цыкла «Сучасныя вершы» (1843—44), збкаў «Новыя вершы» (1844), «Раманцэра» (1851). Даследаванне творчасці Г. ў Беларусі пачалося ў 1920я гг. На бел. мову яго творы перакладалі М.Багдановіч (вершы «Азра», «Ход жыцця» і інш.), М.Васілеўская (паэма «Германія. Зімняя казка»), Ю.Гаўрук, А.Дудар, С.Ліхадзіеўскі, Я.Семяжон, Ю.Таўбін, А.Зарыцкі. Апошнім гадам жыцця паэта ў Парыжы прысвечана кн. С.Вальфсона «У матрацнай магіле» (1940).
Тв.'. Бел. пер. — Выбр. тв. Мінск, 1959; Рус. пер. — Собр. соч. Т. 1—6. М., 1980— 83.
ГЕЙСТЎНСКАЯ СЯДЗЁБА, помнік сядзібнапаркавай архітэктуры 2й пал. 18—19 ст. ў в. Гейстуны Ашмян
10
ГЕНЕРАЛАЎ
скага рна. Уключала сядзібны дом, флігелі, гасп. пабудовы. Сядзібны дом — 1павярховы прамавугольны ў плане будынак з ламаным дахам, які меў мансардавы паверх. Гал. фасад расчлянёны 2 мансардавымі вокнамі. Гал. ўваход быў вылучаны ганкам з 1схільнай стрэшкай на 2 слупах. He захавалася.
ГЕЙЦ Ніна Мікалаеўна (11.1.1912, Баку — 7.12.1983), беларуская актрыса. Скончыла дзярж. драм. курсы пры Бел. тэхнікуме сцэнічнага мастацтва (1932). Працавала ў Бел. тэатры імя Я.Купалы (да 1971). Стварыла жыццёвыя, каларытныя вобразы простых жанчын: Бабка («Салавей» З.Бядулі), Альжбета («Паўлінка» Я.Купалы), Куліна («Пінская шляхта» В.ДунінаМарцінкевіча), цётка Мойя («Машачка» А.Афінагенава), Фядосся («Апошнія» М.Горкага), Бальзамінава («Жаніцьба Бальзамінава» А.Астроўскага) і інш.
ГЕКЗАМЕТР (ад грэч. hexametros шасцістопны), антычны вершаваны памер; шасцістопны дактыль з усечанай на адзін склад 6й стапой. Ва ўсіх стопах, акрамя 5й, дактылі маглі замяняцца спандэямі. Г. упершыню выкарыстаны ў рэліг. гімнах у стараж. Дэльфах, а пасля пашырыўся ў паэт. творах гераічнага характару («Іліяда» і «Адысея» Гамера). У рымскай паэзіі Г. атрымаў развіццё дзякуючы эпасу «Аналы» Энія, творам Лукрэцыя, Цыцэрона, Вергілія, Авідзія, Гарацыя і інш. У грэчаскім Г. цэзура стаяла пасля 2га складу 3й стапы, а ў лац. — пасля 1 га складу. Г. выкарыстоўваўся ў розных жанрах (эпічных паэмах, гімнах, пасланнях), спалучаўся з пентаметрам, утвараючы элегічны двуверш. Г. шырока карысталіся лацінамоўныя паэты сярэдневякоўя (Я.Вісліцкі, Мікола Гусоўскі). Упершыню чатырохдольны антычны памер ва ўсх.слав. лры выкарыстаў М.Сматрыцкі ў «нронческом» вершы («Грамматнкн Словенскня правнльная сннтагма...», 1618—19). Трохдольная імітацыя антычнага
Г., вядомага і ў наш час, належыць В.Тралзьякоўскаму. У бел. паэзіі пашырэнне выкарыстання Г. звязана з творчасцю М.Багдановіча, У.Жылкі, А.Дудара і інш. І.М.Гоўзіч. ГЁМА (лац. gemma), каштоўны або паўкаштоўны камень з разной выявай. Г. з урэзанай у глыбіню выявай называецца інтальяй, з пукатай рэльефнай — камеяй. Вядомы з 4га тыс. да н.э. ў Месапатаміі, Пярэдняй Азіі, Стараж. Егіпце. Выкарыстоўваліся як пячаткі (пераважна інтальі), знакі ўласнасці, амулеты, упрыгажэнні. Мастацтва разьбы па каштоўных і паўкаштоўных камянях называецца гліптыкай.
ГЁНДЭРСАН (Henderson) Эбеназар (1784—1858), шатландскі філосафбагаслоў. Па справах даследавання і друкавання біблейскай лры выязджаў у Індыю, Данію, Швецыю, Расію. У кн. «Біблейскія даследаванні і падарожжы ў Расію...» (Лондан, 1826) апісаў дзейнасць Ф.Скарыны. Падтрымаў гіпотэзу І.Добраўскага аб удзеле Ф.Скарыны ў дыпламатычнай місіі Жыгімонта I Старога ў Вену (1515). На падставе прадмоў бел. першадрукара выказаў меркаванне, што Ф.Скарына пераклаў кнігі ўсіх прарокаў і меў намер перакласці і надрукаваць усю Біблію. Дачаснае вяртанне Ф.Скарыны з Прагі тлумачыў паліт. разыходжаннямі, што ўзніклі паміж кіруючымі коламі Багеміі і Полыпчы. Лічыў таксама, што Ф.Скарына адправіў у Літву і Беларусь усе надрукаваныя ў Празе экзэмпляры сваіх кніг, паколькі ніводную з іх адшукаць у Чэхіі не ўдалося. Даў апісанне «Бібліі» і «Апостала» Ф.Скарыны, змясціў факсіміле тытульнай старонкі «Бібліі». Правёў параўнальнатэксталагічны аналіз фрагментаў скарынаўскага перакладу і лац., царк.слав. і грэч. біблейскіх тэкстаў. Выказаў думку, што асновай для Ф.Скарыны была Вульгата, хаця перакладчык не заўсёды прытрымліваўся гэтай крыніцы, у выніку зроблены ім на старабел. мову пераклад атрымаўся самастойны. Звярнуў увагу на тое, што ў прадмове
да «Апостала» Ф.Скарына як доктар зазначае такі ж самы прафес. характар дзейнасці апостала Лукі з мэтай падмацаваць сваё права на ўмяшанне ў тую вобласць, якая ў яго часы лічылася выключна прывілеяй дзеячаў царквы. Праца Г. — адна з першых скарыназнаўчых публікацый у англамоўным рэгіёне.
Тв.: Бнблейскне разыскання м странствмя по Россйй. М., 2006.
Літ.: Мальдзіс А. Англійскі дзённік // Полымя. 1985. № 12.
ГЕНЕРАЛАЎ Анатоль Міхайлавіч 31.3.1923, станіца Пацёмкінская Валгаградскай вобл., Расія — 8.7.2007), беларускі спявак (барытон), педа
гог. Брат У.М.Генералава. Нар. артыст Беларусі (1963). Скончыў Муз. пед. інт імя Гнесіных у Маскве (1954). У 1954—81 саліст Дзярж. тэатра оперы і балета Беларусі. Адначасова з 1976 выкладаў сольныя спевы ў Бел. акадэміі музыкі (з 1990 праф.). Для творчай манеры характэрна глыбіня пранікнення ва ўнутраную сутнасць муз.сцэнічных вобразаў пры стрыманасці, лаканізме выразных сродкаў. Выступаў у бел. рэпертуары: Змітрок, Апанас («Міхась Падгорны» і «Алеся» Я.Цікоцкага), Сцяпан («Яснае світанне» А.Туранкова), Дзяніс Давыдаў («Надзея Дурава» А.Багатырова). Сярод партый рус. і зарубежнай опернай класікі: князь Ігар (аднайм. твор А.Барадзіна), Гразной, Ведзянецкі госць («Царская нявеста» і «Садко» М.РымскагаКорсакава), Дэман (аднайм. твор А.Рубінштэйна), Князь, Томскі («Чарадзейка»