• Газеты, часопісы і г.д.
  • Энцыклапедыя Культура Беларусі У 6-і т. Т. 3.

    Энцыклапедыя Культура Беларусі

    У 6-і т. Т. 3.

    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 688с.
    Мінск 2012
    581.47 МБ
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 1.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 2.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 4.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 5.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 6.
    11
    ГЕНЕРАЛАЎ
    А.Генералаў у ролі князя /гара.
    і «Пікавая дама» П.Чайкоўскага), Шаклавіты («Хаваншчына» М.Мусаргскага), Рыгалета, Аманасра, граф ды Луна, Яга, Жэрмон, Рэната («Рыгалета», «Аіда», «Трубадур», «Атэла», «Травіята», «Бальмаскарад» Д.Вердзі), Скарпіа («Тоска» Д.Пучыні).
    Літ.: Ю ў ч а н к а Н. Анатоль Генералаў// Майстры беларускай сцэны. Мінск, 1986.
    ГЕНЕРАЛАЎ Уладзімір Міхайлавіч (н. 3.7.1931, г. Кацельнікава, Расія), беларускі артыст оперы (драм. барытон). Брат \М.Генералава. Скончыў Муз.пед. інт імя Гнесіных у Маскве (1963). У 1966—2003 саліст Нац. акадэмічнага Вял. тэатра оперы Рэспублікі Беларусь. Увасобіў разнапланавыя вобразы: Андрэй («Андрэй Касценя» М.Аладава), Кізгайла («Сівая легенда» Д.Смольскага), Варона («Дзікае паляванне караля Стаха» У.Солтана), Дзій («Князь Наваградскі» А.Бандарэнкі), князь Ігар («Князь Ігар» А.Барадзіна), Гразной («Царская нявеста» М.РымскагаКорсакава), Аманасра («Аіда» Д.Вердзі), Скарпіа («Тоска» Д.Пучыні), Томскі («Пікавая дама» П.Чайкоўскага), Шаклавіты («Хаваншчына» М.Мусаргскага) і інш.
    ГЕНЕРАЛЬНЫ ПЛАН. асноўны дакумент, які вызначае перспектыву горадабуд. дзейнасці па пераўтварэн
    ні прасторы жыццядзейнасці людзей з улікам функцыянальных, эканам., сац., экалагічных, эстэтычных фактараў. Прадугледжвае рацыянальнае заніраванне тэр. з вылучэннем кампазіцыйнага каркасу (магістралей, рэк, «зялёных калідораў» і інш.), інжынернатранспартнай інфраструктуры, гіст. і агульнагар. цэнтраў, зон новай забудовы, сістэм гар. абслугоўвання, водназялёных сістэм.
    Першымі прататыпамі Г.п. развіцця бел. гарадоў былі т.зв. чарцяжы («Чарцёж» Віцебска, 1664). 3 1778 распрацоўваліся праектныя планы рэгулярнай планіроўкі частак горада (Полацк) і перабудовы гарадоў (Магілёў, Віцебск). У 1800 праектныя планы былі арыентаваны на ўзбуйненне гар. кварталаў, развіццё транспартных камунікацый, арганізацыю новых плошчаў (Мінск, Пінск, Бабруйск). Праекты планіроўкі бел. гарадоў 19 — пач. 20 ст. прадугледжвалі фарміраванне рэгулярнай забудовы з прамавугольнай сеткай вуліц. Горадабуд. дзейнасць Беларусі ў 1920—30я гг. рэгулявалася на ўзроўні праектных планаў, распрацаваных архітэктарамі Расіі (праекты планіроўкі Мінска, Гомеля) і Украіны (праект планіроўкі Віцебска). 3 утварэннем у 1933 праектнага інта «Белдзяржпраект» Г.п. развіцця бел. гарадоў пачалі распрацоўваць айчынныя архітэктары. У Г.п. 1950—80х гг. вызначаны кампазіцыйныя асаблівасці вял. гарадоў з поліцэнтрычнай лінейнавосевай структурай грамадскіх цэнтраў зорчатага (Гомель, Віцебск) або веернага тыпу (Брэст, Пінск) і малых гарадоў з монацэнтрычнай кампазіцыяй грамадскага цэнтра. Перспектыўныя планы развіцця гарадоў Беларусі распрацаваны ў 1990—2000я гг. Горадабуд. стратэгія развіцця абл. цэнтраў і сталіцы Беларусі зацверджана ў 2003 указамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Новыя Г. п. развіцця гарадоў Беларусі распрацоўваюцца аргцыяй « Бел НДIП горадабудаўніцтва», Г.п. Мінска — інтам «Мінскграда».
    Канцэпцыя Г.п. сучаснага бел. горада прадугледжвае вылучэнне этапаў развіцця на блізкую (да 10 гадоў) і далёкую (да 30 гадоў) перспектыву. Сучасныя Г.п. рэгламентуюць палітыку развіцця тэр., сістэму горадабуд. абмежаванняў, праектныя вырашэнні па развіцці тэрыторый.
    Ю. Ю.Захарына.
    ГЁНІЙ (ад лац. genius дух, ахоўнік), чалавек з выдатнымі здольнасцямі; прыродная інтэлектуальная сіла надзвычай высокай якасці, якая праяўляецца ў геніяльнасці і знаходзіць увасабленне ў маст. творчасці, арыгінальным мысленні, вынаходніцтвах, адкрыццях і стварае якасна новыя культ. каштоўнасці. Праяўляецца ў розных сферах жыццядзейнасці людзей: у мастацтве, навуцы, рэлігіі, палітыцы, ваен. справе, педагогіцы, медыцыне і інш. Гіст. погляды на прыроду Г. звязаны з агульным разуменнем творчага працэсу. У антычнасці Г. разглядаўся як дух, прыдадзены чалавеку ў якасці божаства, што вызначае яго лёс і надзяляе творчымі здольнасцямі. У эпоху Адраджэння пашырыўся культ Г. як творчай індывідуальнасці. Разуменне Г як творчай індывідуальнасці, якая творыць падобна сіле прыроды, дасягнула свайго апагея ў перыяд рамантызму. І.Кант падкрэсліваў арыгінальнасць і натуральнасць творчасці Г. Ф.Шылер раскрываў прыроду Г. праз паняцце «наіўнасці», інстынктыўнага следавання прыродзе. І.В.Гётэ лічыў Г прадуктыўнай сілай, дзеянні якой вартыя бога і прыроды. Г.Гегель лічыў, што Г. можа праявіцца ў любой галіне дзейнасці, у т.л. ў мастацтве. У 19—20 ст. набылі развіццё псіхал., сац.псіхал., сацыялагічныя даследаванні розных аспектаў Г. і творчасці. Прырода пастаянна параджае Г., але толькі невялікая доля іх рэалізуецца. Мяркуецца, што генетычна абумоўлена нараджэнне аднаго Г. на тысячу чалавек. Аднак колькасць Г, якія хаця б мінімальна рэалізавалі сябе да ўзроўню іх прызнання, складае аднаго на 10 млн.
    12
    ГЕРАІЧНАЕ
    чал. За ўвесь час існавання цывілізацыі колькасць Г. не перавышае 400—500 чал. Г. праяўляюць сябе там і тады, дзе і калі ёсць грамадская патрэба ў іх. У наш час ва ўмовах фарміравання інфармацыйнага грамадства атрыбутам Г. прызнаецца здольнасць успрымаць, адсочваць і апрацоўваць вялізную колькасць інфармацыі. Хоць вынікі дзейнасці Е не паддаюцца рыначнай ацэнцы, гісторыя чалавецтва паказвае, што дзейнасць любога з іх надзвычай высока ўздымае навук., тэхн., эканам., культ. патэнцыял дзяржавы, яе прэстыж і аўтарытэт. У Беларусі створана сістэма адбору і падтрымкі адораных дзяцей, сярод якіх праводзяцца шматлікія алімпіяды, творчыя конкурсы. Дзейнічаюць спец. фонд Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі і спец. фонд Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па сац. падтрымцы адораных вучняў і студэнтаў.
    Літ.: Гончаренко Н.В. Геннй в яскусстве й науке. М., 1991; Эфроямсон В.П. Генетнка генйальностй. М., 2004. Б.У.Святлоў. ГЁНІЮШ Ларыса Антонаўна (9.8. 1910, б. маёнтак Жлобаўцы, Ваўкавыскі рн — 7.4.1983), беларуская паэтэса. Скончыла Ваўкавыскую польск. гімназію (1928). 3 1937 у Празе. 3 1948 у СССР, з 1956 жыла ў г.п. Зэльва. Гал. тэма яе творчасці — лёс роднай зямлі, яе даўняе і нядаўняе мінулае, сучаснае жыццё. Першы паэт. зб. «Ад родных ніў» (Прага,1942, факсімільнае выд., Слонім, 1995). Аўтар кніг вершаў і паэм «Невадам з Нёмана» (1967), «На чабары настоена» (1982), «Белы сон» (1990), успамінаў «Споведзь» (1998). Пісала для дзяцей: «Казкі для Міхаські» (1972), «Добрай раніцы, Алесь» (1976).
    Тв:. Выбр. творы. Мінск, 2000.
    Т. К. Грамадчанка.
    ГЕОРГІЙ К а н і с к і (свецкае Р ы гор; 1.12.1717, г. Нежын, Украіна — 13.2.1795), праваслаўны царкоўны і грамадскі дзеяч, пісьменнік. Скончыў КіеваМагілянскую акадэмію
    (1743). Прыняў у КіеваПячэрскай лаўры манаскі пострыг. У 1745—55 выкладчык, праф., рэктар КіеваМагілянскай акадэміі. Вучань і паслядоўнік прафесараў С.Кулябякі, Ф.Пракаповіча, С.Тадароўскага. У 1755 пасвячоны ў сан епіскапа магілёўскага (бел.). Змагаўся за захаванне і адраджэнне праваслаўя ў Беларусі. У 1757 адкрыў у Магілёве пры архірэйскім доме друкарню і перавыдаў скарочаны тэкст «Катэхізіса» Ф.Пракаповіча ў сваім перакладзе на «рускі дыялект» (славянабел.). У тым жа годзе стварыў пры Спаскім манастыры школьныя класы і заснаваў духоўную семінарыю. Сабраў шмат дакументаў па гісторыі праваслаўнай царквы (каралеўскія граматы і інш.). У 1765 на аўдыенцыі ў караля Станіслава Аўгуста Панятоўскага выступіў у абарону правоў праваслаўных і інш. дысідэнтаў з прамовай, якая была перакладзена на еўрап. мовы як узор абароны верацярпімасці. Кароль абяцаў вярнуць праваслаўным іх правы, храмы, манастыры, але не выканаў абяцанняў. He атрымаўшы разумення з боку ўлад Рэчы Паспалітай, звяртаўся з просьбамі аб дапамозе праваслаўным да рас. імператрыц Лізаветы і Кацярыны II. Апошняй ён прысвяціў шэраг сваіх прамоў. У 1768 выехаў у Расію, жыў у Смаленску, дзе заставаўся магілёўскім епіскапам у выгнанні. Вярнуўся пасля 1га падзелу Рэчы Паспалітай у 1772. 3 1793 архіепіскап, абраны ў Сінод. Намаганнямі Г. арганізавана праваслаўная Мінская епархія. Пакінуў шэраг твораў: «Мемарыял аб крыўдах праваслаўным», «Правы і вольнасці жыхароў грэчаскага веравызнання», «Трактат вечнай дружбы», «Збор павучальных слоў», духоўны дзённік «Думкі», адказ на «Пісьмо Вальтэра да настаў нікаў царквы і багасловаў», драму «Уваскрэсенне мёртвых» і інш. Сабраў т.зв. «Архіў Каніскага», у аснову якога пакладзены дакументы з архіва Калегіі замежных спраў Расіі. У 1993 кананізаваны.
    Тв:. Собр. соч. Ч. 1—2. СанктПетербург, 1835; Запмскй преосвяшенного Георгня Конйсского о том, что в Россйй до конца XVI в. не было нйкакой уннй с рвмскою церковью. М., 1847; Слова й речн Георгня Конйсского, архйепнскопа Могалевского. МогнлевнаДнепре, 1892.
    Літ.: Кашуба М.В. Георгнй Конйсскйй. М., 1979; Костомаров Н.Н. Нсторйческне пройзведення; Автобйографня. 2 йзд. Кйев, 1990; Пэмятнйкй фйлософской мыслй Белоруссйй XVII — первой половйны XVIII в. Мйнск, 1991; Грыгаровіч І.І. Беларуская іерархія. Мінск, 1992. В.Н.Дышыневіч.
    ГЁПНЕР Любоў Уладзіміраўна (1903 — 21.1.1956), беларуская актрыса. Скончыла Бел. драм. студыю ў Маскве (1926). Працавала ў Бел. тэатры імя Я.Коласа. Выступала пераважна як травесці. Для яе акцёрскай манеры характэрны прастата, стрыманасць, такт і веданне псіхалогіі. Сярод роляў: Ірынка (аднайм. п’еса К.Чорнага), Данілка («Раскіданае гняздо» Я.Купалы), дзяўчына Насця («Цудоўны сплаў» У.Кіршона), Саша Бутузаў («Я хачудамоў» С.Міхалкова), Ганна («На дне» М.Горкага) і інш.
    ГЕРАІМЕНКА Уладзімір Аляксандравіч (н. 18.10.1955, в. Зарубы Дубровенскага рна), беларускі філосаф. Др філас. навук (1990). Скончыў Віцебскі пед. інт (1977). У 1982—98 у Інце філасофіі НАН Беларусі. Даследуе праблемы логікі, метадалогіі і філасофіі навукі. Аўтар кніг «Актыўнасць формы фізічных ведаў» (1985),«Асобасныя веды і навуковая творчасць» (1989) і інш.
    ГЕРАІЧНАЕ, г е р о і к а, эстэтычная катэгорыя, якая раскрывае духоўны, цэннасны і сац. сэнс падзей, учынкаў, дзеянняў, што патрабуюць ад асобнага калектыву, народа высокага напружання духоўных і фіз. сіл, мужнасці, гатоўнасці да самаахвярнасці; адно з праяўленняў узвышанага. Суадносіцца з прыгожым і трагічным. Процілеглае камічнаму і нізкаму Як каштоўнасць культуры адлюстроўвае