• Газеты, часопісы і г.д.
  • Энцыклапедыя Культура Беларусі У 6-і т. Т. 3.

    Энцыклапедыя Культура Беларусі

    У 6-і т. Т. 3.

    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 688с.
    Мінск 2012
    581.47 МБ
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 1.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 2.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 4.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 5.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 6.
    13
    ГЕРАІЧНЫ
    найвышйэшую ступень актыўнасці суб’екта ў змаганні з аб’ектыўна існуючымі перашкодамі з мэтай іх пераадольвання і імкненні да грамадскага ідэалу і суправаджаецца прынясеннем прыватных інтарэсаўу ахвяру грамадскім. Г. з’яўляецца грамадскай патрэбай, рэалізуецца дзякуючы выключным якасцям асобы. Дамінантай культуры ранніх гіст. этапаў лічыцца «культурны герой» — міфічны персанаж, носьбіт гераічнага пачатку, адважны воін, які мае выдатных продкаў. Гераічны подзвіг заключаецца ў тым, што ён здабывае ці ўпершыню стварае розныя прадметы культуры, навучае рамёствам, мастацтвам, уводзіць сац. аргцыю. Як каштоўнасць культуры Г. знаходзіць увасабленне ў мастацтве. Героіка ўласціва гістарычна раннім высокім жанрам, складае аснову традыц. нар. эпасу. У эпоху Адраджэння ўзнік носьбіт гераічнага пачатку, што накіроўвае сваю творчую энергію супраць грамадства і ўступае з ім у канфлікт. Эпоха класіцызму асуджала індывідуалістычную героіку на непазбежнае знішчэнне. У перыяд рамантызму варагуючы з асяроддзем персанаж зноў ператварыўся ў носьбіта гераічнага пачатку. У масавай культуры індывідуалістычная рамантычная героіка часам ператвараецца ў апалогію «моцнай асобы», мае месца дэгераізацыя і ўводзіцца фігура «антыгероя». У бел. лры, выяўл., муз., тэатр. мастацтве, кінематографе, нар. творчасці Г. мае даўнія і шырокія традыцыі і з’яўляецца важным сродкам патрыятычнага выхавання асобы. Б.У.Святлоў.
    ГЕРАІЧНЫЭПАС, народны эпас, народнaэпічная літаратур а, аповед пра мінулае, гістарычнае і міфалагічнае. Як від эпасу мае форму эпапеі («Махабхарата», «Рамаяна», «Іліяда», «Адысея», «Калевала», «Манас»), апавядання (сага, паданне). Тыпалагічна блізкія да Г.э. казкі, перш за ўсё пра асілкаў. Як фалькл. жанр бытуе ў форме песень (паўд.слав. эпічныя песні, укр. думы, рус.
    быліны), паэм («Беавульф», «Песня пра Раланда»), Асн. канфлікт Г.э. — барацьба плямён, народаў, прадстаўнікоў розных рэлігій паміж сабой. Гіст. рэалія (падзея, асоба) набывае тут міфал. або фалькл. афарбоўку дзякуючы значнай часавай адлегласці ад стварэння да запісу твора, што надае яму эпічную апавядальнасць. Тыпалагічныя адзнакі Г.э. мае «Слова аб палку /гаравылі»: у ім гераізуюцца, фалькларызуюцца гіст. рэаліі, створаны згодна з канонам вобразы вярхоўнага ўладара і маладых герояў; лірычны пачатак у творы абумоўлены непасрэдным водгукам аўтара на гіст. блізкія яму па часе падзеі.
    ГЯ.Адамовіч.
    ГЕРАЛЬДЫКА (позналац. heraldica ад heraldus вяшчальнік), гербазнаўства, спецыяльная гістарычная дысцыпліна, якая вывучае вытокі, гісторыю ўзнікнення і развіцця гербаў (тэарэт. Г.) і сукупнасць правіл і прыёмаў складання і апісання гербаў (практычная Г.). Герб — адметны ідэнтыфікацыйны знак, які ўяўляе сабой шчыт з сімвалічным спалучэннем фігур і прадметаў на ім, якія вылучаюць свайго ўладальніка (род, горад, раён, вобласць, дзяржаву і інш.). Родавыя знакі або знакі ўласнасці мелі інш. назвы — гмерк, клейна, таўро, тамга. Г. пачала фарміравацца каля 1000 гадоў назад у краінах Зах. Еўропы. Найб. значнымі падзеямі, якія садзейнічалі яе развіццю, лічацца крыжовыя паходы і цырыманіял рыцарскіх турніраў. Да 12 ст. гербы распаўсюдзіліся не толькі як сімвал феадала, яго прывілеяванага становішча, але і як атрыбут дэкору (адзення, прадметаў інтэр’ера, посуду, надмагілляў будынкаў царк. і грамадзянскага прызначэння і інш.). У кожнай еўрап. краіне зараджэнне Г. мела свае характэрныя рысы, абумоўленыя сац.паліт., эканам. і культ. асаблівасцямі развіцця. 3 часам колькасць гербаў павялічвалася, спалучэнне колераў і фігур рабілася ўсё больш складаным, таму ўзнікла неабходнасць дакум. фіксацыі новых гербаў і іх
    уласнікаў. Гэтыя звесткі афармляліся ў выглядзе багата ілюстраваных гербоўнікаў. Першыя творы па Г. ўзніклі ў 13 ст., напр., стараж. рукапісным творам геральдычнага зместу ў Францыі з’яўляецца сачыненне Я.Брэтэксы (1285), у якім апісваюцца ў вершах рыцарскія турніры і гербы. Ва унце г. Гайдэльберг (Германія) захоўваецца «Звод законаў Манэсэ» (1300) з больш чым сотняй мініяцюр з выявамі рыцарскіх гербаў. Пачатковы перыяд развіцця Г. Беларусі ахоплівае 10—14 ст. Яна паступова фарміравалася з некалькіх элементаў: стараж. мясц. знакавай сістэмы, якая выкарыстоўвала дахрысціянскія сімвалы і рунічныя знакі; клейнаў прыватнаўласніцкага паходжання (знакі Рурыкавічаў), a таксама эмблематычных выяў усх.візант. ўзору — хрысціянскіх сімвалаў веры (двайны крыж). Княжацкія знакі можна прыраўняць да асабістых гербаў па іх прызначэнні і сферы прымянення. Адной з істотных крыніц бел. Г. была польск. геральдычная традыцыя, якая праз уплыў немцаў і чэхаў шмат у чым успрыняла агульнаеўрап. правілы складання гербаў. Да 14 ст. сімвалы як ідэнтыфікацыйныя знакі маляваліся без шчытоў. Інтэнсіўнае развіццё Г. ў ВКЛ пачалося пасля заключэння Гарадзельскай уніі 1413. Паводле яе ўмоў 47 найб. знатных родаў ВКЛ атрымалі гербы, якімі да гэтага карысталася польск. шляхта. Лічылася, шо шляхціцы ВКЛ, якія прынялі прапанаваныя гербы, пабраталіся з уладальнікамі гэтых гербаў. У 15—16 ст. развіццё Г. Беларусі адбывалася за кошт паступовага пераўтварэння знакаўклейнаў у гербы, г. зн. размяшчэння іх малюнкаў на шчытах. Шляхта ВКЛ атрымлівала даравальныя гербы ад імя манархаў, a таксама далучалася да польск. геральдычнай традыцыі праз заключэнне шлюбаў. Састаўной часткай Г. Беларусі з’яўляюцца гербы прадстаўнікоў дваранства зах.еўрап. паходжання, якія былі афіцыйна прызнаны шляхтай ВКЛ і Рэчы Паспалітай і зацверджаны ў гэтым статусе праз набіліта
    14
    ГЕРАЛЬДЫКА
    цыю і індыгенаты каралямі польск. і вял. князямі ВКЛ. Гербы бел. шляхты апісаны ў працах Я.Длугаша (15 ст.) і Б.Папроцкага (16 ст.), С.Акольскага і А.Каяловіча (абодва 17 ст.). Геральдычныя эмблемы замацоўваліся за прадстаўнікамі прывілеяванага саслоўя і атрымлівалі шырокае распаўсюджанне ў цэхавых аргцыях рамеснікаў, купецкіх гільдыях. 3 15 ст. гарады Беларусі пачалі атрымліваць магдэбургскае права і як атрыбут самакіравання — гар. герб, які з’яўляўся адзнакай адмысловага прававога статуса нас. пункта, паказчыкам яго паліт. і эканам. самастойнасці. Гар. гербы на тэр. Беларусі ў 15—18 ст. атрымалі Полацк, Брэст, Мінск, Гомель, Віцебск, Ваўкавыск, Ліда, Магілёў, Нясвіж, Орша, Пінск, Ружаны, Слуцк, Ушачы, Чавусы, Шклоў, Шчучын і інш. Гар. герб выконваў 2 функцыі: рэпрэзентатыўную (візуальна адлюстроўваў гіст. абставіны ўзнікнення нас. пункта, яго геагр. асаблівасці, гасп. і ваен. дзейнасць гараджан) і распазнавальную (вылучаў і падкрэсліваў палажэнне свайго ўладальніка ў феад. іерархіі шляхам размяшчэння ў гербе прыватнаўласніцкіх знакаў і сімвалаў); распаўсюджаны былі таксама выявы святых, у асн. нябесных абаронцаў горада. Афіц. геральдычным сімвалам ВКЛ, заканадаўча замацаваным Статутамі ВКЛ 1566 і 1588, з’яўляўся герб «Пагоня». 3 канца 13 ст. вял. князі ВКЛ выкарыстоўвалі яго як сімвал вярхоўнай улады. Пасля адм.тэр. рэформы 1565— 66 «Пагоня» была замацаванаў якасці геральдычнага сімвала шэрага ваяводстваў і паветаў ВКЛ. Пасля трох падзелаў Рэчы Паспалітай у канцы 18 ст. і ўключэння тэр. Беларусі ў склад Рас. імперыі бел. гарадам сталі надаваць гербы па агульнаімперскіх законах, якія ствараліся ў Герольдмейстарскай канторы пры Сенаце ў Пецярбургу. У 1781 зацверджаны гербы гарадоў Полацкага і Магілёўскага намесніцтваў — Віцебска, Гарадка, Магілёва, Мсціслава, Оршы, Полацка, Быхава, Копысі, Рагачова і інш.
    Выявы новых гербаў цалкам адпавядалі агульнай канцэпцыі развіцця геральдычнага мастацтва Расіі канца 18 ст.: у верхняй дамінуючай частцы размяшчаўся дзярж. герб Рас. імперыі або губернскі, у ніжняй — уласная гербавая выява нас. пункта. У рамках правядзення рэформы гар. кіравання ў 1796 былі зацверджаны гербы Бабруйска, Вілейкі, ДавыдГарадка, Докшыц, Ігумена і Пастаў, у 19 ст. — бел. губерняў: Гродзенскай (1802, 1845 і 1878), Віцебскай (1856), Мінскай і Магілёўскай (1878). Рас. геральдысты захавалі некаторыя бел. гіст. гербы (Барысаў, Ваўкавыск, Мінск, Мазыр, Нясвіж), аднак сюжэты ў гербах інш. гарадоў былі кардынальна зменены (Мсціслаў, Орша, Чавусы, Брэст). Гэта тлумачыцца свецкім характарам мастацтва Г. Расіі ў 19 ст., зменамі паліт., эканам., сац. і культ. умоў у развіцці гарадоў. Пачалі пераважаць сюжэты, якія адлюстроўвалі іх прам. развіццё і характэрныя заняткі жыхароў, жывёльны свет і інш. Некаторыя гісторыкі лічаць гэты перыяд «познагеральдычным». Далучэнне Беларусі ў апошняй трэці 18 ст. да Рас. імперыі суправаджалася інкарпарацыяй бел. шляхты ў склад рас. дваранства шляхам афармлення іх правоў і прывілеяў, замацаваннем родавых гербаў. У адпаведнасці з «Граматай на правы, вольнасці і перавагі высакароднага расійскага дваранства» (1785) дакументы аб «высакародным» паходжанні (даравальныя граматы вял. князёў літоўскіх, гісторыя роду, метрычныя дадзеныя, гербы з доказам іх набыцця і інш.) разглядаліся ў першую чаргу губернскім дваранскім сходам. Асобы, якія былі прызнаны ў дваранскай годнасці па паходжанні або па асабістых заслугах, уносіліся ў губернскую радаводную кнігу, што складалася з 6 ч., канчатковае зацвярджэнне праводзілася ў Герольдыі (з 1848 — Дэпартамент Герольдыі Сената). Афіц. зацвярджэнню гербаў бел. дваранства садзейнічала складанне «Агульнага Гербоўніка дваранскіх родаў Усерасійскай імперыі», пачатае паводле ўказа
    Паўла I у 1797. Часткі гербоўніка зацвярджаліся імператарам па меры накаплення геральдычнага матэрыялу, у кожнай частцы прысутнічалі гербы бел. дваранства. Да 1917 было складзена 20 тамоў. 24.11.1917 Дэкрэтам усерас. ЦВК былі скасаваны ўсе існуючыя ў Расіі саслоўі, званні і тытулы. Афіц. дваранская Г. не была забаронена, але ў перыяд існавання СССР не ўжывалася, а практыка атрымання гарадамі афіц. гербаў спынілася. Герб БССР меў адзіную аснову з гербам СССР і быў прызначаны адлюстроўваць дасягненні сав. рэспублікі, зацвярджаўся з нязначнымі зменамі ў ізаграфіі і апісанні ў 1927, 1938 і 1958. Уяўляў сабою вянок з калосся, упрыгожаны кветкамі канюшыны і лёну і пераплецены чырвонай стужкай, увянчаны чырвонай зоркай, у цэнтры — серп і молат. Пасля абвяшчэння незалежнасці Рэспублікі Беларусь Вярхоўным Саветам 10.12.1991 была прынята пастанова «Аб зацвярджэнні эталона Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь і Палажэння аб Дзяржаўным гербе Рэспублікі Беларусь», 11.12.1991 — аб Дзярж. флагу Рэспублікі Беларусь. Пасля правядзення рэсп. рэферэндуму 14.5.1995 Дзярж. гербам выбраны сімвал у значнай ступені падобны да савецкага, але са зменамі: у цэнтры гербавай выявы з’явіўся контур Рэспублікі Беларусь зялёнага колеру, чырвоная стужка была заменена на стужку Дзярж. флага, унізе з’явілася афіц. назва дзяржавы: «Рэспубліка Беларусь».