Энцыклапедыя Культура Беларусі
У 6-і т. Т. 3.
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 688с.
Мінск 2012
ГЕРАСІМОВІЧ Эльвіра Пятроўна (н. 5.6.1925, Мінск), беларускі тэатральны дзеяч. Канд. мастацтвазнаўства (1956). Праф. (1977). Засл. дзеяч мас
Э. П. Герасімовіч.
тацтваў Беларусі (1974). Скончыла Бел. тэатр. інт (1949). У 1956—57 і з 1968 выкладае ў Бел. акадэміі мастацтваў (у 1968—84 рэктар). Даследавала творчасць Бел. тра імя Я.Коласа ў 1926—41. Аўтар сцэнарыяў тэлевізійнай паст. «Людзі на балоце» паводле І.Мележа (1965), радыёпаст. паводле твораў бел. пісьменнікаў 1960—70х гг.: «Сэрца на далоні» І.Шамякіна, «Матчын падарунак» М.Лынькова, «Рудабельская рэспубліка» С.Грахоўскага, «Паляўнічае шчасце» Э.Самуйлёнка і інш.
ГЕРАШЧАНКА Дзмітрый Васільевіч (н. 25.1.1951, Мінск), беларускі архітэктар. Скончыў Бел. політэхн. інт (1974). 3 1968 працаваў у вытворчых
майстэрнях камбіната Маст. фонду Беларусі, з 1969 у інце «Мінскпраект». Асн. работы (усе ў Мінску); парк 60годдзя Кастрычніка (1986),
Д. В. Герашчанка.
аднаўленне і рэканструкцыя парка ў Нясвіжы (1987), воднаедобраўпарадкаванне р. Свіслач (ад Драздоўскага вадасховішча да Канатнага завулка, 1988), водаахоўная зона Сляпянскай воднай сістэмы і 7 сквераў уздоўж яе (1989, у суаўт.), праекты Палаца дзяцей і моладзі (2008), пляжы на Камсамольскім возеры (2008) і Цнянскім вадасховішчы (2009), парк каля вадасховішча Дразды (2009), добраўпарадкаванне пл. Свабоды (2009). Дзярж. прэмія Беларусі 1989.
ГЕРБЕРШТЭЙН (Herberstein) Зігмунд фон (23.8.1486, замак Віпах, цяпер Віпава, Славенія — 28.3.1566), нямецкі дыпламат і падарожнік. Скончыў Венскі унт (1502). 3 1506 на ваен., з 1514 на дыпламатычнай службе. У 1517і 1526узначальваўпасольства імператара Максіміляна I і эрцгерцага Фердынанда ў Маскву, неаднаразова наведваў ВКЛ, праязджаў па тэр. Беларусі (Барысаў, Брэст, Віцебск, Гродна, Друцк, Дуброўна, Крэва, Мінск, Орша, Полацк 1 інш.). У 1549 у Вене на лац. мове выдадзена яго праца «Запіскі аб маскоўскіх справах» (поўнае выд. 1556), у якой Г. выкарыстаў розныя зах.еўрап. і ўсх.слав. крыніцы, матэрыялы ўласных гутарак і назіранняў, змясціў гісторыкаэтнаграф., паліт. і культ. звесткі пра Беларусь і Літву: заняткі (земляробства, жывёлагадоў
18
ГЕРВЯЦКІ
ля, паляванне, некаторыя промыслы), побыт насельніцтва Беларусі і Літвы, рэліг. вераванні, абрады, гандлёвыя сувязі, а таксама буйныя рэкі, крэпасці, узаемаадносіны ВКЛ з інш. дзяржавамі. Г. прывёў генеалогію вял. князёў літоўскіх, змясціў звесткі пра К.Астрожскага, падрабязна апісаў паўстанне М.Глінскага, асабісты лёс апошняга. Г. адзначыў неаднародны этнічны склад гар. насельніцтва Вільні, значную колькасць «рускіх» (праваслаўных) храмаў, крапасныя ўмацаванні, апісаў таксама гандлёвыя і пасольскія шляхі паміж Вільняй і Полацкам. Нягледзячы на недакладнасць і паліт. тэндэнцыйнасць, міфічнасць асобных паведамленняў, кніга Г. — каштоўная гіст. крыніца 1й чвэрці 16 ст. Яна карысталася вял. папулярнасцю ў зах,еўрап. гістарыяграфіі 16—17 ст., a таксама ў рас. гісторыкаў (М.М.Карамзін і інш.). На падставе «Запісак...» створаны шматлікія еўрап. карты Расіі 1 ВКЛ.
7в.: Рус. пер. — Заппскн о Московнн. М., 1988.
Літ.\ Грыцкевіч В.П., Мальдзіс А.І. Шляхі вялі праз Беларусь. Мінск, 1980; Хорошкевнч А.Л. Снгнзмунд Герберштейн н его «Запнскн о Московнн» // Герберштейн С. Запнскн о Московнн. М., 1988. С.М.Ходзін. ГЕРБОЎНІК, гербар, збор выяў гербаў у выглядзе рукапіснай або друкаванай кнігі. Вядомы з сярэдзіны 13 ст. 3 развіццём інта герольдаў Г. складаліся пры дварах манархаў, гал. чынам для правядзення рыцарскіх турніраў. У 1й пал. 15 ст. гербы рыцарства ВКЛ змешчаны ў зах.еўрап. Г.: «Armorial Lyncenich» («Гербоўнік Лінцэніха», зберагаеццаў Бруселі), «Codex Bergschammar» («Кодэкс Бергсхамара», Стакгольм; у гэтым Г. ўпершыню змешчана «Пагоня»), «Armorial de la Toison d’Or» («Гербоўнік Залатога Руна», Парыж). Некалькі гербаў літоўскіх і рус. князёў ёсць у хроніцы Канстанцкага сабора 1414—18 У.Рыхенталя. Старэйшы польск. Г. — «Insignorum
clenodiorum Regis et Regni Poloniae descriptor» («Апісальнік адзнак i клейнодаў караля i Каралеўства Польскага», 2я пал. 15 ст.), аўтарам якога лічаць Я.Длугаша. У Польшчы 1 ВКЛ выпрацавалася адмысловая форма Г., у якіх выявы гербаў суправаджаліся кароткімі звесткамі пра гісторыю роду. У 17 ст. складзены «Гербоўнік рыцарства Вялікага княства Літоўскага» К.Каяловіча, аднак у ім змешчана толькі невял. частка гербаў шляхты ВКЛ.
У. М. ВяроўкінШэлюта.
ГЕРВЯТЫ, вёска ў Астравецкім рне, на р. Лоша. За 24 км на ПнУ ад г.п. Астравец, 20 км ад чыг. ст. Солы на лініі Маладзечна—Вільнюс, 226 км ад Гродна, на аўтадарозе Варняны— Жодзішкі. Цэнтр Гервяцкага с/с. 196 гаспадарак, 524 ж. (2011).
Вядомы з 1й пал. 16 ст. ў складзе ВКЛ. У 1434 вёска ў Медніцкай воласці, зямля, якая была ў валоданні баяр I. і Ф. Карэвічаў, уласнасць вял. кн. Жыгімонта Кейстутавіча, якую ён падараваў віленскаму біскупу кн. Мацею і Віленскаму кафедральнаму касцёлу. У 1536 Г. — мястэчка і маёнтак, уласнасць віленскага біскупа Яна, які заснаваў тут парафіяльны касцёл. У 1563 мястэчка ў Віленскім павеце Віленскага ваяв. У 1590 маёнтак, уласнасць віленскага біскупа, кардынала, кн. Ю.Радзівіла. У 1597 — 34 дамы. Да 18 ст. мястэчка належала Віленскаму біскупству, потым розным уладальнікам. Пасля 3га падзелу Рэчы Паспалітай (1795) у Рас. імперыі, у Варнянскай воласці Віленскага павета Віленскай губ. У 1796 — 49 двароў. У 1861 — 18 двароў, 124 ж., уласнасць А.Дамейкі. У 1897 — 34 двары, 203 ж., нар. вучылішча, 2 крамы, заезны двор, касцёл, у маёнтку 4 двары, 30 ж., кузня, вадзяны млын. У 1899—1903 на месцы драўлянага пабудаваны з цэглы Троіцкі касцёл. У 1905 — 239 ж., нар. вучылішча наведваў 71 хлопчык. У 1920 у складзе Сярэдняй Літвы, з 1922 — у Польшчы, цэнтр гміны ВіленскаТроцкага павета Віленска
га ваяв. У 1938 — 68 двароў, 373 ж. Непадалёку ад мястэчка знаходзіўся аднайм. маёнтак — 5 двароў, 69 ж. 3 1939 у БССР, з 12.10.1940 вёска, цэнтр сельсавета Астравецкага рна Вілейскай вобл. У канцы чэрв. 1941 Г. акупіраваны ням.фаш. захопнікамі. Вызвалены ў пач. ліп. 1944 у час Віленскай аперацыі войскамі 3га Бел. фронту. 3 20.9.1944 у Маладзечанскай, з 20.1.1960 у Гродзенскай абласцях. 3 25.12.1962 у Смаргонскім, з 6.1.1965 у Астравецкім рнах. У 1970 132 двары, 377 ж. У 1996 201 гаспадарка, 586 ж.
У 2011 дзіцячы сад, сярэдняя і муз. школы, Дом культуры, бка, урачэбная амбулаторыя, аптэка, комплексны прыёмны пункт, аддз. сувязі і ААТ «ААБ Беларусбанк», 2 магазіны. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну. Помнік архітэктуры — Троіцкі касцёл (1903).
ГЕРВЯЦКІ ТРОІЦКІ КАСЦЁЛ. помнік архітэктуры неаготыкі ў в. Гервяты Астравецкага рна. Пабудаваны ў 1903 з чырвонай цэглы. Касцёл — 3нефавая 1вежавая базіліка з трансептам. Накрыты чырвоным 2схільным чарапічным крыжовым дахам з керамічнымі трохлістнікамі на грэбне і з сігнатурай над сяродкрыжжам. На гал. фасадзе 2ярусная вежазваніца (васьмярык на чацверыку) завершана высокім шпілем з 3яруснымі праёмамі. Гал. ўваход з перспектыўным парталам завершаны вімпергам і круглым акном. Фасады ўмацаваны шматступеньчатымі контрфорсамі з фіяламі і аркбутанамі над бакавымі нефамі. Сцены прарэзаны стральчатымі і круглымі праёмамі, дэкарыраваны стральчатымі аркатурамі і нішамі. Антаблемент мае фрыз з 3ступеньчатымі зубцамі і карніз. Ярусныя тарцы трансепта і алтарны фасад завершаны гатычным атыкам з 3 вежамі, якія фланкіраваны контрфорсамі з аркбутанамі. У інтэр’еры нефы перакрыты крыжовымі нервюрнымі скляпеннямі на стральчатых падпружных арках. У алтарнай частцы шматступеньчатыя
19
ГЕРЛАВАН
гал. і бакавыя алтары завершаны вімпергамі і фіяламі. Захаваліся каляровыя вітражы. Касцёл дзейнічае.
А.М. Каласоўская.
ГЕРЛАВАН Барыс Федасеевіч (н. 25. 12.1937, в. Мартаноша Кіраваградскай вобл., Украіна), беларускі мастак тэатра, педагог. Засл. дзеяч мас
метафарычным зместам, што дапамагае ім раскрыць сутнасць замыслу аўтара драм. твора. Эмацыянальную выразнасць работам надае гульня колерамі, светам, фактурамі. Сярод лепшых спектакляў: «Жаніцьба Бялугіна» А.Астроўскага і М.Салаўёва (1963), «Што той салдат, што гэты»
Б.Брэхта (1969), «Зацюканы апостал» А.Макаёнка (1971), «Раскіданае гняздо» (1972), «Тутэйшыя» (1990) Я.Купалы, «Брама неўміручасці» К.Крапівы (1974), «Ажаніцца — не журыцца» М.ЧаротаіДалецкіх(1979), «Рэвізор» (1982), «Чычыкаў» (2005) паводле М.Гогаля, «Радавыя» (1984),
Б.Ф.Герлаван.
тацтваў Беларусі (1977). Нар. мастак Беларусі (1990). Праф. (1997). Скончыў Бел. тэатр.маст. інт (1966). 3 1962 у Нац. акадэмічным тэатры імя Я.Купалы (з 1976 гал. мастак). Адначасова з 1991 выкладае ў Бел. акадэміі мастацтваў. Аформіў больш за 100 спектакляў у тэатрах Беларусі і замежжа (Расія, Польшча, Славенія, Ірландыя і інш.). Сцэнаграфічныя вобразы, створаныя Г, напоўнены
Б.Герлаван. Дэкарацыі да спектакля «Вечар» паводле А.Дударава.
20
ГЕРМАНАВІЦКІ
«Вечар» (2006) паводле А.Дударава, «Бура» У.Шэкспіра (1986), «Мудрамер» М.Матукоўскага (1987), «Ромул Вялікі» Ф.Дзюрэнмата (1996), «Каханая, я павінен памерці» («Сірано дэ Бержэрак») Э.Растана (2000), «Страчаны рай» А.Курэйчыка (2002), «Эрык XIV» А.Стрындберга (2004), «Не мой» паводле А.Адамовіча (2010) і інш. Дзярж. прэмія СССР 1985. Дзярж. прэмія Беларусі 1988.
Літ:. Барыс Герлаван. Сцэнаграфія. Мінск, 2008; Сохарь Ю. Краскн, пластнка н рнтмы сцены: штрнхн к творческому портрету Б.Герлована // Нёман. 2008. № 7.
ГЕРЛАВАН Ларыса Рыгораўна (6.8. 1940, Мінск — 22.4.1996), беларускі мастак тэатра. Скончыла Бел. тэатр.маст. інт (1973). 3 1976 мастак Дзярж. тэатра лялек Беларусі, у 1983—91 гал. мастак Бел. рэсп. тэатра юнага гледача. Для творчасці Г. характэрны маляўнічасць, выразнасць, гарманічнае адзінства зрокавых вобразаў. Сяродаформленыхспектакляў: «Арэшак» Р.Аляксандравай (1977), «Папялушка» Т.Габэ (1978), «Хачу быць богам, або Спакушэнне Гефеста» А.Вярцінскага (1983), «Балада пра белую вішню» С.Клімковіч (1984), «У спадчыну — жыццё» А.Петрашкевіча (1985), «Асоль» паводле А.Грына (1986), «У краіне ліліпутаў» паводле Д.Свіфта (1987) і інш. П.А.Карнач. ГЁРМА (грэч. hermes), від скульптурнага партрэта ці партрэтнага помніка ў выглядзе 4граннага слупа, завершанага галавой або бюстам. Узнікла ў Стараж. Грэцыі як выява бога Гермеса (адсюль назва), потым інш. багоў. 3 5 ст. да н.э. стваралі Г з партрэтнымі выявамі дзярж. дзеячаў, філосафаў. Служылі межавымі адзнакамі, паказальнікамі дарог. 3 16 ст. Г. стала пашыраным відам дэкар. і паркавай скульптуры. У параўнанні з бюстам больш урачыстая і строгая скульпт. форма. Ужываецца як элемент архіт. дэкору ў пілястрах, можа выконваць функцыі кансолі. У сучаснай станковай скульптуры Г. называюць пагрудны бюст з пра