• Газеты, часопісы і г.д.
  • Энцыклапедыя Культура Беларусі У 6-і т. Т. 3.

    Энцыклапедыя Культура Беларусі

    У 6-і т. Т. 3.

    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 688с.
    Мінск 2012
    581.47 МБ
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 1.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 2.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 4.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 5.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 6.
    Літ.: Ганчароў М.І. Мастацтва мужнасці і гераізму. Мінск, 1976; Беларускія мастакі пра Вялікую Айчынную вайну: Альбом. Мінск, 1985; Дробов Л.Н. Велнкая Отечественная война в пронзведеннях белорусской жнвопнсн. Мінск, 1987. Л.Ф.Салавей. ГІСТАРЫЧНЫ СЛОЎНІК, 1) слоўнік, у якім сучасныя словы з пункту гледжання іх паходжання, значэння і структуры тлумачацца фактамі пісьмовых помнікаў а таксама дадзенымі дыялектаў і роднасных моў. 2) Слоўнік, у якім тлумачыцца лексіка, што выкарыстоўваецца ў помніках пісьменнасці пэўнай мовы, аддаленых ад яе сучаснага стану. Папярэднікамі Г.с. былі азбукоўнікі і лексіконы. Першай спробай стварэння Г.с. бел. мовы стаў рукапісны «Алфавітны паказальнік старых беларускіх слоў, выбраных з «Актаў, якія адносяцца да гісторыі Заходняй Расіі» І.І.Насовіча (2я пал. 19 ст.), а таксама «Слоўнік старажытнай актавай мовы ПаўночнаЗаходняга краю і Царства Польскага» М.І.Гарбачэўскага (1874). Значная праца па стварэнні Г.с. праводзілася ў 1920я гг. спец. камісіяй Інбелкульта на чале з М.М.Дурнаво. Падрыхтоўка паўнавартаснага Г.с. бел. мовы пачала
    Да арт. Гістарычны жанр: 1 — М.Савіцк і. Віцебскія вароты. 1967; 2— В.Б a р a 6 а н pay. Паўстанцы ў Гародні. 1990.
    35
    ПСТАРЫЧНЫ
    ся ў 1960 у Інце мовазнаўства імя Якуба Коласа АН Беларусі пад кіраўніцтвам А.І.Жураўскага. Апублікавана 30 выпускаў «Гістарычнага слоўніка беларускай мовы», у які ўключана старабел. лексіка 14—18 ст. Тыповы слоўнікавы артыкул складаецца з загаловачнага слова, граматычных памет, дэфініцыі, іл. з указаннем крыніц, прыводзяцца фразеалагічныя і ўстойлівыя словазлучэнні (Прнставнтн [...] Прнставнтй шап ку — прысягнуць [...]), падаюцца супастаўляльныя (Овочь [...]. Параўн. овоть, овоць) і адсылачныя (Астролокгь гл. астрологь) паметы.
    Літ.: Журавскнй А.М. О подготовке словаря старого белорусского языка // Вопросы языкознання. 1963. № 4; Паляшчук Н. Слоўнік мовы нашай спадчыны // Роднае слова. 2010. № 8.
    Д.В.Дзятко.
    ГІСТАРЬІЧНЫ ФІЛЬМ, жанраватэматычны феномен кінамастацтва, прысвечаны гіст. падзеям і дзеячам, сацыяльна значным з’явам у гісторыі грамадства. Г.ф. уключае таксама адлюстраванне нядаўніх падзей, гіст. сэнс якіх прызнаны сучаснікамі. Атрыбутыўнымі прыкметамі Г.ф. з’яўляюцца «гістарычная падзея» (факт, з’ява мінулага, уключаная ў фабулу кінастужкі), «гістарычны персанаж» (герой фільма, які можа мець прататып у гісторыі ці ўвасабляць рысы чалавека пэўнай эпохі), «гістарычны час» (ход і ўзаемасувязь падзей), «гістарычная прастора» (тапаграфія падзей фільма). Выяўленне іх спецыфічнага пераўтварэння ў разнавіднасцях Г.ф. мае прынцыповае значэнне для мастацтвазнаўчага аналізу фільма. Эвалюцыя Г.ф. абумоўлена развіццём гіст. і сац.паліт. поглядаў. Перыяды яго ўздыму звязаны з узмацненнем сац. канфліктаў, ростам нац. самасвядомасці. Першы этап эвалюцыі (1920—80я гг.) характарызуецца ўвасабленнем канонаў «чыстых жанраў» (меладрама, героікапрыгодніцкі фільм) у ігравых кінастужках «Лясная быль» (1926,
    Да арт. Гістарычны фільм. Кадр з фільма «Анастасія Слуцкая».
    рэж. Ю.Тарыч), «Кастусь Каліноўскі» (1927, рэж. У.Гардзін), «Я, Францыск Скарына...» (1969, рэж. Б.Сцяпанаў), «Магіла льва» (1971, рэж. В.Рубінчык). Выключэнне ў гэты перыяд складае фільм «Паручнік Кіжэ» (1933, рэж. А.Файнцымер), зняты ў рэдкім жанры трагіфарсу. Другі этап эвалюцыі Г.ф. (1990—2000я гг.) характарызуецца працэсам міжжанравага сінтэзу меладрамы, героікапрыгодніцкага фільма і псіхал. драмы: «Крыж міласэрнасці» (1991), «Раман імператара (палацавая хроніка)» (1993, рэж. абодвух Д.Ніжнікоўская), «Пракляты ўтульны дом» (1998, рэж. У.Арлоў), «Анастасія Слуцкая» (2003, рэж. Ю.Ялхоў). У параўнанні з папярэднім этапам у кінастужках канца 20 — пач. 21 ст. пашыраецца храналагічны ахоп гіст. падзей. Неад’емнай характарыстыкай сучасных Г.ф. стала аднаўленне гіст. падзей у іх рэальным асяроддзі, што забяспечвае стварэнне своеасаблівага калідора часу, праз які ажыццяўляецца сувязь мінулага і сучаснасці. Натуральная гіст. прастора дазваляе стварыць больш рэалістычны вобраз гіст. персанажа. Выкарыстанне адпа
    веднага рэквізіту і рарытэтаў (зброя, вопратка), гіст. рэканструкцыя інтэр’ераў, стылізацыя касцюма сталі абавязковымі ўласцівасцямі Г.ф.
    Літ:. Н я ч а й В. Гісторыя ў вобразах. На беларускім экране — мінуўшчына // Роднае слова. 1996. № 3; Я е ж. Гісторыя на экране: міфы, легенды, праўда // Мастацтва. 1999. № 7; Гісторыя кінамастацтва Беларусі. Т. 1—4. Мінск, 2001—04.
    А.М.Шаройка.
    ГІСТАРЬІЧНЫЯ ЗМЁНЫ ГЎКАЎ, змены гукаў, якія з’яўляюцца вынікам гукавых пераўтварэнняў мінулых эпох і не абумоўлены заканамернасцямі сучаснай мовы. Г.з.г. звязаны з падзеннем рэдукаваных і насавых галосных, палаталізацыяй [r], [к], [х], спалучэннямі зычных з [j] і інш. Да найб. пашыраных змен зычных адносяцца: чаргаванні заднеязычных [г], [к], [х] з шыпячымі [ж], [ч], [ш] і свісцячымі [з’], [ц’], [с’] («дарога — дарожка», «рука — ручны», «страх — страшыць»; «нага — назе», «рука — руцэ», «свякруха — свякрусе»); губных са спалучэннем губнога з [л’] («любіць — люблю», «купіць — куплю», «лавіць — лаўлю»); свісцячых [з], [с] з шыпячымі [ж], [ш] («казаць — кажу», «пісаць — пішу»); зубных [д], [т] з шыпячымі [ж], [дж] і [ч] («хада — хаджу», «свет — свячу»); [л] з [ў] («карміла — карміў», «казала — казаў»). Для бел. мовы характэрны і гіст. змены галосных гукаў: [э] — [o] — [а] («плесці — плот — пляту», «везці — воз — вязу»); [э] — [а] («лезці — лазіць», «рэзаць — зразаць»); [э] — [i] — [о] — нуль гука («церці — заціраць — цёр — тру»); [о] — [ы] («кроў — крывавы»; «глотка — глыток»); [у] — [ы] («слухаць — слых», «дух —дыхаць»); [a] — [y] («вязаць — вузел», «каваць — кую») і інш.
    Літ.: Янкоўскі Ф.М. Гістарычная граматыка беларускай мовы. Мінск, 1989; Русак В.П. Марфаналогія сучаснай беларускай літаратурнай мовы. Мінск, 2003.
    Д.В.Дзятко.
    ГІСТАРЬІЧНЫЯ ПЁСНІ, жанр фальклору, які пасвойму адлюстроўвае важныя падзеі ў гісторыі народа і іх удзельнікаў. З’явіліся ў часы
    36
    ПСТАРЫЧНЫЯ
    ўтварэння класаў і дзяржавы, фарміравання рус., укр. і бел. народнасцей. Апяваюць гіст. мінулае народа, яго сац. становішча, гераічную барацьбу з іншаземнымі захопнікамі. У адной з ранніх Г.п., запісаных у Беларусі, «Вох вы, людзі старыя...» расказваецца пра вяселле Івана Грознага, пышнае ўбранне, урачыстае застолле, прысутнасць на ім пачэсных гасцей і князёў. Разам з тым песня мела глыбейшы ідэйны змест — услаўляла меншага з двух братоў як абаронцу зямлі. Вял. колькасць Г.п. раскрывае гора і жахі крымскататарскіх набегаў: «Падымалісь чорны хмары, // Прыходзілі злы татары, пад Крычавам сталі. // Запалілі стары Крычаў, канцы запылалі...». Тэма барацьбы бел., рус. і ўкр. народаў з польск.каталіцкай экспансіяй увасобілася ў песнях: «Ізза Слуцка, ізза Клецка», «Ой, у горадзе Магілёве дымам пацягнула», «Ой, калі б, калі...». У многіх Г.п., прысвечаных падзеям вайны 1812, асуджаецца рабаўніцтва захопнікаў, адчуваецца гатоўнасць народа абараняць родную зямлю («А ў дванаццатым гаду», «Разароная дарожка», «Маць Расея, маці Расея»), У Г.п. адбіліся розныя фрагменты гісторыі: падаўленне паўстання ў Польшчы, Беларусі і Літве (1831), Крымская вайна (1853—56), рускатурэцкая вайна (1877—78), матывы сялянскай вольніцы. 3 канкрэтнымі гіст. абставінамі звязана частка рэкруцкіх і салдацкіх песень, якія ўзніклі ў канцы 18 — пач. 19 ст. яксац. пратэст супраць трагічнага лёсу навабранца ў рэкруты. Песні Вял. Айч. вайны раскрываюць маральныя якасці людзей у барацьбе з захопнікамі, баявыя аперацыі партызан, услаўляюць перамогу народа над фашызмам. Г.п. маюць важнае пазнаваўчае і выхаваўчае значэнне для падрастаючага пакалення, вучаць любіць сваю Радзіму, ставіць грамадскія інтарэсы вышэй за асабістыя. Нягледзячы на некаторыя анахранізмы, Г.п. даюць у цэлым аб’ектыўную ацэнку гіст. падзей і асоб; з’яўляюцца неацэнным
    скарбам для асэнсавання гіст. мінулага народа.
    Літ.: Беларуская народная вуснапаэтычная творчасць. Мінск, 1967; Беларускі фальклор Вялікай Айчыннай вайны. Мінск, 1961; Кабашнікаў К.П. Нарысы па беларускаму фальклору. Мінск, 1963. А.М.Аляхновіч.
    ГІСТАРЬІЧНЫЯ ТАВАРЬІСТВЫ, назва добраахвотных аб’яднанняў гісторыкаў, краязнаўцаў, выкладчыкаў, настаўнікаў, студэнтаў і вучняў, усіх аматараў гістарычных ведаў. Дзейнічаюць пад рознымі назвамі — аб’яднанні, асацыяцыі, згуртаванні, гурткі, камісіі, кты і інш. Даследуюць нац. і рэгіянальную гісторыю, збіраюць і публікуюць дакум. крыніцы, археал. і інш. матэрыяльныя артэфакты, мемуары, вядуць падрыхтоўку і выданне навук. прац (у т.л. па пытаннях метадалогіі і методыкі выкладання гісторыі і крыніцазнаўства), папулярызуюць гіст. веды па розных галінах навукі, тэхнікі і інш. Нац. Г.т. з’яўляюцца каардынуючымі цэнтрамі ў адносінах да мясц., прадстаўлены ў розных міжнар. і міжнац. аргцыях. Першае вядомае Г.т. баландыстаў (езуіцкае) засн. ў 1630 у г. Антверпен (Бельгія). 3 1926 дзейнічае Міжнар. кт гісторыкаў, які аб’ядноўвае многія нац. aprцыі. У Рас. імперыі найб. значныя Г.т. дзейнічалі ў Адэсе, Архангельску, Маскве, Пецярбургу і інш.
    У Беларусі першае нефармальнае аб’яднанне аматараў гісторыі ўзнікла ў 1803 пры Віленскім унце. Сярод яго членаў былі гісторыкі І.С.Анацэвіч, М.К.Баброўскі, І.М.Даніловіч і інш. Спробы вывучэння ўсеагульнай і мясц. гісторыі і культуры рабілі філаматы і філарэты. Закрыццё Віленскага унта ў 1832 адмоўна адбілася на вывучэнні гісторыі Беларусі, і да 2й пал. 19 ст. пытанне вывучэння яе гісторыі амаль не ўзнімалася. Вял. значэнне мела стварэнне Віленскай археал. камісіі (1859—65), архіваў і музеяў у Вільні, Віцебску, Горках, Гродне, Мінску, Полацку, Паставах і інш. У пач. 20 ст. ў Беларусі дзейні
    чалі Мінскі царк. гісторыкаархіўны кт, Тва вывучэння бел. краю (з 1913 Тва вывучэння Магілёўскай губ.), Віцебская вучоная архіўная камісія, Мінскае тва аматараў прыродазнаўства, этнаграфіі і археалогіі, Віцебскае царк. гісторыкаархіўнае тва, Віленскае тва сяброў навук і інш. 3 імі супрацоўнічалі прафес. гісторыкі, краязнаўцы, святары, выкладчыкі, настаўнікі, навучэнцы, аматары гісторыі. Пасля 1917 вывучэнне гісторыі і краязнаўства ў Беларусі набыло новы кірунак, падпарадкаваны ідэалагічным мэтам, рашэнням дзярж. органаў, з’ездаў, інш. органаў кіруючай партыі бальшавікоў. У Магілёве ў 1918—23 існаваўбел. вучнёўскі гурток «Асвета». У 1919 пры Мінскім пед. інце ўзнікла Тва гісторыі і старажытнасцей, якое ў 1921 арганізавала раскопкі курганоў у Заслаўі. У 1924—32 працавала Віцебскае акруговае тва краязнаўства. Вывучэннем гісторыі, краязнаўства займаўся Інт бел. культуры (з 1923у імдзейнічала Цэнтр. бюро краязнаўства, якое з 1925 выдавала час. «Наш край»), У 1927—33 працавала Тва гісторыкаўмарксістаў. Многія Г.т. мелі свае філіялы ў акругах і раёнах, дзейнічалі аддз. ўсесаюзных грамадскіх аб’яднанняў. Праводзіліся з’езды, навук. канферэнцыі, рэцэнзаваліся гіст. работы, падручнікі, праграмы і інш. 3 2й пал. 1930х гг. многія Г.т. спынілі сваю дзейнасць, іх кіраўнікі і актыўныя члены былі рэпрэсіраваны. Навук.даследчая праца сканцэнтроўвалася ў асн. у архівах, музеях, інш. дзярж. установах, набывала прыкладны характар.