Энцыклапедыя Культура Беларусі
У 6-і т. Т. 3.
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 688с.
Мінск 2012
У Зах. Беларусі ў 1920—30я гг. вывучэнне гісторыі і культуры Беларусі вялі Віленскі ўнт, Тва бел. школы, Бел. навук. тва, Бел. музей у Вільні, музеі ў Ваўкавыску, Гродне, Навагрудку, Слоніме; дзейнічала таксама Асветнае тва беларусаў у Варшаве (1936—39). У 1950я — 1й пал. 1960х гг. прапаганду гіст. ведаў вяло створанае ў 1947 Тва па распаўсюджванні паліт. і навук. ведаў Бе
37
ГІСТАРЫЧНЫЯ
ларускай ССР (з 1963 тва «Веды», з 1991 міжнар. асацыяцыя «Веды») і яго мясц. аргцыі. У 1966 было створана Беларускае добраахвотнае таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры, у 1987 — Беларускі фонд культуры. Значны ўклад у пашырэнне гіст. ведаў зрабіў штоквартальны інфармацыйны навук.метадычны бюлетэнь «Помнікі гісторыі і культуры Беларусі» (з 1989 час. «Спадчына»), У 1980я гг. значна актывізавалася вывучэнне і прапаганда гісторыі і культуры Беларусі праз нефармальныя Г.т. У сак. 1984 створаны культурнаасветны клуб «Спадчына», арганізаваны розныя Г.т., якія аб’ядналі супрацоўнікаў Інта гісторыі АН Беларусі, кафедр ВНУ, архіваў, музеяў і інш. У 1989— 95 працавала Беларускае краязнаўчае таварыства. 3 2й пал. 1980х і ў 1990я гг. дзейнасць Г.т. значна пашырылася, асабліва пасля стварэння ў 1990 згуртавання беларусаў свету «Бацькаўшчына». Актыўна разгарнула сваю дзейнасць Бел. асацыяцыя гісторыкаў (створана ў 1993 на Усебел. канферэнцыі гісторыкаў), якая аб’ядноўвала вучоныхгісторыкаў, выкладчыкаў, архіўных, бібліятэчных, музейных работнікаў, краязнаўцаў і мае філіялы ў абласцях і раёнах. Пры Бел. рэсп. аргцыі ветэранаў створаны рэсп. аб’яднанне «Гістарычныя веды» і яго рэгіянальныя аргцыі (напр., мінскае навук. аб’яднанне «Гістарычныя веды»). Створаны або актывізавалі работу Г.т. пры Бел. фондзе культуры, тве «Веды», ВНУ, школах і інш. навук. і навучальных установах. 3 2й пал. 1990х гг. пачалі ўзнікаць ваен.гіст. клубы і рыцарскія аб’яднанні, Г.т. па вывучэнні і выкарыстанні гіст. ведаў па галінах навук. Істотную ролю ў прапагандзе гіст. і краязнаўчых ведаў адыгрывае акцыя «Жыву ў Беларусі — і тым ганаруся», якая праводзіцца Мінвам адукацыі Рэспублікі Беларусь. Прапагандуюць гіст. і краязнаўчыя веды«Беларускі гістарычны часопіс» (з 1993), час. «Гісторыя: праблемы выкладання» (з 1997),
«Краязнаўчая газета» (з 2003), а таксамадзярж., рэсп. і мясц. СМІ, прыватныя часопісы і газеты. Пашырэнню ведаў пра гісторыю Беларусі, яе адукацыю, навуку і культуру спрыяюць і твы бел. дыяспары, якія існуюць у многіх краінах свету. Асабліва актыўна яны дзейнічаюць у Польшчы, Расіі, краінах Балтыі, ва Украіне, Казахстане і інш. рэспубліках СНД.
Літ.: Аляксееў Л. Вяртаючы народу мінулыя стагоддзі // Полымя. 1969. № 12; Каханоўскі Г.А. Археалогія і гістарычнае краязнаўства Беларусі ў XVI—XIX ст. Мінск, 1984; Мнхнюк В.Н. Становленне н развнтне нсторнческой наукп Советской Белорусснн (1919— 1941 гг.). Мннск, 1985; Беларускае замежжа. Белорусское зарубежье. Мннск, 2010.
В.Ф.Кушнер.
ГІСТАРЬІЧНЫЯ ЧАСОПІСЫ, друкаваныя, рукапісныя (на правах рукапісу), электронныя сродкі масавай інфармацыі, якія асвятляюць праблемы гісторыі і гіст. навукі, у т.л. тэарэт. і спец. гіст. дысцыплін (археалогіі, этнаграфіі, нумізматыкі і інш.). Выдаюцца дзярж. органамі, навук. ўстановамі, ВНУ і інш. навуч. ўстановамі, гіст. асацыяцыямі і таварыствамі, прыватнымі асобамі, на розных тэарэт. і практычных узроўнях. Бываюць навук., навук.папулярныя, папулярныя, метадычныя. Матэрыялы на гіст. тэматыкудрукуюць і грамадскапаліт. часопісы. Г.ч. выдаюцца ў большасці краін свету. Падзяляюцца на міжнар., нац., рэгіянальныя, універсальныя (прысвечаныя сусв. гісторыі) і спецыялізаваныя (гісторыя асобных краін). З’явіліся ў 19—20 ст. ў Германіі, Даніі, Вялікабрытаніі, ЗША, Польшчы, Рас. імперыі ў выніку як прыватнай ініцыятывы, так і станаўлення гісторыі як навукі.
У Беларусі адным з першых Г.ч. быў «Наш край», орган Цэнтр. бюро краязнаўства пры Інце бел. культуры. Выдаваўся ў Мінску з кастр. 1925 па кастр. 1930 на бел. мове. Адным з асноўных яго кірункаў было
асвятленне гісторыі Беларусі. Друкаваліся матэрыялы па гісторыі і стане матэрыяльнай і нематэрыяльнай культуры, побыце беларусаў, гісторыі інш. народаў на тэр. Беларусі, гісторыі раёнаў, гарадоў, мястэчак, асобных вёсак, пытаннях лры і г.д. У 1970—89 у Мінску выдаваўся штоквартальны інфармацыйны і навук.метадычны бюлетэнь «Помнікі гісторыі і культуры Беларусі» (з 1989 сумесна з Бел. фондам культуры час. «Спадчына»).
3 абвяшчэннем Рэспублікі Беларусь пачаўся новы этап у асвятленні пытанняў гісторыі, культуры, лры і мовы на старонках бел. выданняў. На працягу 1990—2000х гг. былі засн. (дзярж. органамі і аргцыямі, грамадскімі аргцыямі і прыватнымі асобамі) Г.ч.: агульнанац. часопісы — «Спадчына» (1990 — сярэдзіна 2000х гг.), «Беларускі гістарычны часопіс» (выдаецца з 1993), «Беларуская мінуўшчына» (1993—98), «Беларускі гістарычны агляд» («Belarusian historical review», з 1994), «Гісторыя: праблемы выкладання» (з 1997), «Архівы і справаводства» (з 1999), «ARCHE» (з 1998), «Беларускі археаграфічны штогоднік» (з 2000), бюлетэнь «Кантакты і дыялогі» (1995—2002), гіст. праблематыка прадстаўлена на старонках часопіса «Беларуская думка» (з 1991) і інш. Выдаюцца мясц. гіст. часопісы (пераважна краязнаўчай тэматыкі) — «Віцебскі сшытак», «Гістарычная брама», «Гістарычны альманах», «Дзядзінец», «Інвентар», «Край», «Куфэрак Віленшчыны», «Лідскі летапісец», «Магілёўская даўніна», «Нашы карані», «Палессе», «Свіцязь», «Слонімскі край» і інш. Весці (веснікі) НАН Беларусі і інш. устаноў, пераважна ВНУ, у асн. публікуюць навук. артыкулы па гісторыі сярод інш. больш шырокай праблематыкі і з’яўляюцца ў большай ступені зборнікамі навук. артыкулаў.
В.Ф. Кушнер, Н.В.Кушнер.
ПСТАРЫЯГРАФІЯ (ад грэч. historia апавяданне, расказ пра пазнанае, вывучанае + ...графія), 1) літарату
38
ГІСТОРЫЯ
разнаўства, сукупнасць даследаванняў, прысвечаных вызначанай тэме. Збірае і вывучае матэрыялы, якія знаёмяць з развіццём асн. галін літ.знаўства — тэорыі лры і гісторыі лры. 2) Дапаможная галіна літ.знаўства, якая даследуе ступень вывучанасці асобных пытанняў гісторыі і тэорыі лры, імкнецца выявіць нявырашанае, сканцэнтраваць намаганні літаратуразнаўцаў па далейшай распрацоўцы актуальных праблем. Гістарыяграфічныя агляды маюцца на пачатку амаль усіх манаграфічных і дысертацыйных даследаванняў, часам друкуюцца ў выглядзе артыкулаў. Асн. кірунак гісторыкафункцыянальнага вывучэння лры — бытаванне твораў на працягу вял. гіст. часу, іх «жыццё ў стагоддзях», разам зтым істотны разгляд таго, як асвойвалася творчасць пісьменніка людзьмі яго часу Вывучэнне гісторыі твораў абапіраецца на розныя крыніцы і матэрыялы рознага кшталту, што дазваляе цэласна ўспрыняць як сам твор, так і ўвесь літ. працэс. Г. адлюстроўвае комплекснае развіццё грамадскай думкі і духоўнай сутнасці чалавецтва.
С.А.Сычова.
ГІСТОРЫКАЭТНАГРАФІЧНЫ РЭГІЁН, тэрыторыя (зямля, вобласць) з адметнымі асаблівасцямі мясц. гісторыі і культ. ландшафту, частка этнічнай тэрыторыі. Стасуецца з рэгіянальным варыянтам этнічнай культуры, што складае яго ядро. Вылучаецца на падставе комплексу прыкмет: геагр. становішча, асаблівасцей этнічнай гісторыі, традыц. заняткаў і прылад працы, архіт. аблічча паселішчаў, нар. жылля, адзення, дэкар.прыкладнога мастацтва, вуснапаэт. творчасці, мясц. гаворак і інш.
Традыц. культура на тэр. Беларусі вызначалася багатай лакальнатыпалагічнай разнастайнасцю. Картаграфаванне важнейшых этнакульт. рэалій і іх параўнальнае супастаўленне на розных таксанамічных узроўнях дазваляюць прасачыць іх унутраныя (сутнасныя) і знеш
нія (геагр.) узаемасувязі і вылучыць на тэр. Беларусі ў 18—19 ст. 6 Г.э.р.: Паазер’е, Падняпроўе, Цэнтральная Беларусь, Панямонне, Усходняе Палессе, Заходняе Палессе. Кожны з іх мае мясц. асаблівасці культуры і побыту, што дае падставы вылучыць больш дробныя структурныя варыяцыі — лакальныя раёны: у Паазер’і — паўн.ўсх. і паўд.зах. рны, у Падняпроўі — правабярэжжа, левабярэжжа і Пасожжа, Цэнтр. Беларусі — Бярэзінскі, СлуцкаНясвіжскі і Мінскі рны, у Панямонні — левабярэжны, правабярэжны і Павілейскі, ва Усх. Палессі — Ніжняпрыпяцкае Палессе, Прыпяцкае Палессе, Мазыршчына, Тураўшчына («Малое Палессе»), у Зах. Палессі — Пінскае Палессе, Загароддзе, Падляшша. Г.э.р. лакалізуюцца ў раёнах з блізкімі гіст. і экалагічнымі ўмовамі, пераважна ў басейнах вял. рэк, якія з глыбокай старажытнасці адыгрывалі выключную ролю жыццёвых артэрый і шляхоў зносін, што аб’ядноўвалі людзей. Яны вызначалі асн. напрамкі гісторыкакульт. і эканам. сувязей (гл. Водны транспарт). Па рэках ажыццяўляліся міграцыя і засяленне краю. Па меры засялення і гасп. асваення тэр. ў працэсе адаптацыі да мясц. экалагічных умоў адбывалася акумуляцыя культ. здабыткаў, складваліся генетычна блізкія этнічныя традыцыі, узмацнялася адзінства ў эканам. і духоўным жыцці, фарміраваўся рэгіянальны тып культуры. Параўнальнае супастаўленне этнаграф. даных з археал. і лінгв. матэрыяламі выяўляе іх геагр. (арэальную) узаемасувязь, што сведчыць аб кансерватыўнасці і ўстойлівасці рэгіянальных этнакульт. прыкмет, агульных вытоках і заканамернасцях у развіцці духоўнай і матэрыяльнай культуры. Арэалы рэгіёнаў, іх межы і культ. ландшафт з цягам часу мяняліся ў сувязі з дынамікай этнічных працэсаў, са зменай этнапаліт. арыентацыі і культ.эканам. сувязей, у выніку ваен. дзеянняў і міграцыйнага руху насельніцтва. Нар. культура і ўклад
жыцця на памежжы Г.э.р. маюць пераходныя рысы. В.С.Цітоў.
ГІСТОРЫЯ БЕЛАРЎСКАГА МОВАЗНАЎСТВА, раздзел нацыянальнай лінгвістычнай навукі, які вывучае гісторыю станаўлення мовазнаўчых ведаў, фарміраванне яе асобных раздзелаў і метадаў даследавання, назапашванне і тэарэт. асэнсаванне фактаў бел. і інш. моў ад найпершых распрацовак айчынных навукоўцаў да нашага часу. Вылучаюць наступныя храналагічныя перыяды Г.б.м.: 16—17 ст. (або перадгісторыя бел. мовазнаўства); пач. — 1я пал. 19 ст.; 2я пал. 19 — пач. 20 ст. (або дакастрычніцкі час); паслякастрычніцкі (сав.) перыяд. Асн. крыніцы вывучэння Г.б.м.: спец. бібліяграфічныя даведнікі лінгв. прац бел. мовазнаўства (А.Д.Васілеўская, М.А.Жыдовіч, Я.М.Рамановіч, А.К.Юрэвіч і інш.); сістэматызаваныя агляды развіцця бел. мовазнаўства ў пэўныя храналагічныя перыяды (В.І.Баркоўскі, С.К.Буліч, І.В.ВоўкЛевановіч, І.К.Германовіч, А.К.Ельскі, А.І.Жураўскі, Я.Ф. Карскі, М.І.Каспяровіч, А.А.Крывіцкі, С.М.Некрашэвіч, А.І.Падлужны, А.М.Пыпін, М.Р.Суднік, П.У.Уладзіміраў Л.М.Шакун і інш.); персаналіі (партрэты) асобных лінгвістаў з характарыстыкай іх навук. дзейнасці (А.Бергман, М.Г.Булахаў І.К. Германовіч, А.С.Ліс, Я.М.Рамановіч, А.К.Юрэвіч і інш.), спец. абагульняльныя працы па гісторыі бел. мовазнаўства (А.А.Крывіцкі, Т.І.Тамашэвіч, Л.М.Шакун і інш.).