• Газеты, часопісы і г.д.
  • Энцыклапедыя Культура Беларусі У 6-і т. Т. 3.

    Энцыклапедыя Культура Беларусі

    У 6-і т. Т. 3.

    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 688с.
    Мінск 2012
    581.47 МБ
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 1.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 2.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 4.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 5.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 6.
    Тв.: Язбранные труды в контексте белорусской этномузыкологнн. Мннск, 2004.
    ПРКІ, вёска ў Воранаўскім рне. За 35 км на ПдЗ ад г.п. Воранава, 27 км ад чыг. ст. Бастуны на лініі Ліда— Вільнюс, 88 км ад Гродна, на аўтадарозе Радунь—Астрына. Цэнтр Гіркаўскага с/с. 57 гаспадарак, 147 ж. (2011).
    Вядомы з 16 ст. У 1593 сяло, дзярж. ўласнасць у Лідскім павеце ВКЛ. 3 1598 уладанне Я.Марачэўскага. У 17 ст. сяло і маёнтак. Пасля 3га падзелу Рэчы Паспалітай (1795) у Рас. імперыі. У 2й пал. 19 ст. аколіца і маёнтак у Радунскай воласці Лідскага павета Віленскай губ. У 1897 у
    аколіцы 7 двароў, 48 ж. У 1905 маёнтак належаў Рамановічу, 9 ж., у аколіцы 33 ж. 3 1921 у складзе Польшчы, у Радунскай гміне Лідскага павета Навагрудскага ваяв. 3 14.11.1939 у Баранавіцкай вобл. БССР, з 15.1. 1940 у Радунскі.м рне. 3 12.10.1940 аколіца (32 ж.) і фальварак (12 ж.) у Салтанішкаўскім с/с. У Вял. Айч. вайну ў канцы чэрв. 1941 Г. акупіраваны ням.фаш. захопнікамі. Вызвалены ў сярэдзіне ліп. 1944 войскамі 31й арміі 3га Бел. фронту. 3 20.9. 1944 у Гродзенскай вобл. 3 16.7.1954 у Слабодкаўскім с/с. 3 25.12.1962 у Воранаўскім рне. 3 11.2.1972 у Старасмільгінскім с/с, з 24.4.1978 цэнтр Гіркаўскага с/с. У 1960 — 64 ж., у 1970 — 101 ж. У 1996 — 70 гаспадарак,222 ж.
    У 2011 дзіцячы сад, Дом культуры, бка, ФАП, комплексны прыёмны пункт, аддз. сувязі, 2 магазіны.
    ГІРЛЯНДА (франц. guirlande) у а р хітэктуры, від пластычнага і жывапіснага арнаменту расліннага характару ў выглядзе сплеценых стылізаваных кветак і зеляніны, часцей у форме выгнутай уніз дугі з 2 сіметрычнымі вісячымі рэштамі. Выкарыстоўваецца ў афармленні фасадаў, аздабленні фрызаў у архітэктуры барока, класіцызму, неакласіцызму. У Беларусі вядома як разнавіднасць ляпніны ў аздабленні ўязных брам палацаў у Ружанах і Нясвіжы, 17— 18 ст.), парталаў (фрыз партала гар. асабняка ў Бабруйску, 1912), вуглавых частак і гал. фасадаў будынкаў (РускаАзіяцкі банк у Гомелі, 1910— 12, гал. ўніверсальны магазін у Мінску, 1951), іканастасаў (сабор у гонар Успення Прасвятой Багародзіцы ва Успен'скім манастыры ў в. Жыровічы Слонімскага рна, 1629—71).
    Ю. Ю. Захарына.
    ПРМАНТАЎЦЫ, вёска ў Баранавіцкім рне, каля вытокаў р. Мышанка (прыток р. Шчара), за 26 км на ПнЗ ад г. Баранавічы, 9 км ад чыг. ст. Мордычы на лініі Баранавічы—Ліда, 227 км ад Брэста. Цэнтр Гірман
    Прляндаў архітэктуры. таўскага с/с. 102 гаспадаркі, 257 ж. (2011).
    У 1897 у Гарадзішчанскай воласці Навагрудскага павета Мінскай губ., 51 двор, 350 ж. У 1909 — 73 двары,403ж. 3 1921 ускладзе Польшчы, у Гарадзішчанскай гміне Баранавіцкага павета Навагрудскага ваяв., 74 двары, 380 ж. 3 1939 у БССР, 420 ж. 3 15.1.1940 у Гарадзішчанскім рне Баранавіцкай вобл., з 12.10.1940 цэнтр сельсавета. У Вял. Айч. вайну з канца чэрв. 1941 да пачатку ліп. 1944 акупіраваны ням.фаш. захопнікамі. 3 8.1.1954 у Брэсцкай вобл. У 1959 — 315 ж. 3 25.12.1962 у Баранавіцкім рне, з 17.2.1975 у Навамышскім с/с, з 6.8.1979 зноў цэнтр сельсавета. У 1970  90двароў, 151ж. У 1996  146 гаспадарак,360 ж.
    У 2011 вучэбнапед. комплекс дзіцячы сад—сярэдняя школа, Дом культуры, бка, школьны краязнаўчы музей, ФАП, комплексны прыёмны пункт, аддз. сувязі, магазін. Брацкая магіла сав. воінаў і партызан, помнік землякам, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну.
    ГІРЎЦКІ Анатоль Антонавіч (н. 23.10.1948, б. в. Смальяны, Талачынскі рн), беларускі мовазнавец, пісьменнік. Др філал. навук (1991), праф. (1993). Скончыў БДУ (1977). 3 1982 заг. кафедры Бел. політэхн. інта, з 1991 — Бел. пед. ўнта. Гал. кірункі навук. дзейнасці — русістыка, беларусістыка, тэорыя і філасофія мовы, нейралінгвістыка, рэлігіязнаўства. Аўтар прац «Беларускарускі мастацкі білінгвізм: тыпалогія і гісторыя, моўныя працэсы» (1990), «Вазьмі маё слова...» (1990, з А.Я.Міхне
    31
    ГІСТАРЫЗМ
    вічам), «Тайна імя» (1996), «Навука і рэлігія» (1999), «Структура слова» (2005), «Мовы, блізкія нам змалку...» (2009) і інш. Піша прозу: раман «Армагедон» (2006), кнігі прозы «Адкрыццё» (2005), «Паход» (2006).
    Тв.: Сопоставнтельный курс белорусского н русского языков. Мннск, 1999; Обшее языкознанне. 4 нзд. Мннск, 2008; Введенне в языкознанне. 4 нзд. Мннск, 2008; Нейролннгвнстнка. Мннск, 2010 (разам з І.А.Гіруцкім).
    ГІСТАРЬІЗМ у архітэктуры, тэндэнцыя да ўзнаўлення архітэктурных форм 1 элементаў мінулага сродкамі маст. мовы. Існуе як неад’емная складаючая архіт. стыляў і кірункаў. Г. выяўляе адносіны чалавека і грамадства да мінулага сродкамі апеляцыі да гіст. архетыпаў. Узнік у эпоху Адраджэння як праява імкнення да ўзнаўлення антычных узораў. Г. архітэктуры класіцызму (Шчучынскі палац) выяўляў логіку фасадных чляненняў рэнесанснага дойлідства. У архітэктуры мадэрна (будынак банка ў г. Слонім) Г. праявіўся на ўзроўні ўхвалення сярэдневяковых і барочных збудаванняў. Г. знайшоў яскравае адлюстраванне ў архітэктуры канца 19 — пач. 20 ст. (Мінскі касцёл Сымона і Алены). З’яўляецца адметнай асаблівасцю неа і рэтрастыляў: неакласіцызму (Моладаўская капліца, Мілавідская мемарыяльная капліца, Салтанаўская мемарыяльная капліца), рэтраспектыўнарус. стылю (Мількаўшчынская Пакроўская царква, Першамайская Пакроўская царква, Богінская Пакроўская царква) і інш. Новыя версіі Г. праявіліся ў архітэктуры постмадэрну (будынкі чыгуначнага вакзала ст. Парэчча Гродзенскага рна, «Белаграпрамбанка» ў Лідзе, філіяла «Брэсткамбанка» ў Пінску, паліклінікі на праспекце Пераможцаў у Мінску), дзе ён не выключаў прамога капіравання, але пераважна быў накіраваны на ўзнаўленне характару стыляў і кірункаў мінулага сродкамі цытавання асобных элементаў гіст. пабудоў. У выніку Г. архітэктуры постмадэрніз
    му атрымаў розныя праявы: гарманічнае ўключэнне ў архіт. аб’ект гіст. цытацый ці рэмінісцэнцый, гіпербалізацыю архіт. элементаў, змешванне і напластаванне стылявых матываў у адным аб’екце, капіраванне гіст. пабудоў (эклектызм), акцэнт на знешні эфект(кіч). Ю.Ю.Захарына.
    ГІСТАРЫЗМЫ, словы, якія выйшлі з актыўнага выкарыстання ў выніку знікнення з сучаснага жыцця абазначаных імі прадметаў, з’яў, паняццяў (напр., «арбалет», «дзядзькаванне», «ураднік», «соцкі», «цівун», «фунт», «асьміна», «парабак», «конка», «армяк», «нэпман»). Абазначаюць назвы прадметаў побыту, стараж. адзення, сац.паліт. і ваен. тэрміны, назвы ўстарэлых мер вагі і даўжыні, грашовых адзінак, страў і інш. Прыкметы Г: адсутнасць у іх варыянтаў або сінонімаў у сучаснай мове, адназначнасць стыліст. маркіроўкі, прыналежнасць толькі да аднаго лексічнага пласта мовы. Тэрміналагічнасць Г. заключаецца ў тым, што яны называюць паняцці, якія маюць пэўнае культ.гіст. значэнне і выступаюць як спец. абазначэнні. У маст. тэкстах Г. выконваюць стыліст. функцыю — ствараюць гіст. каларыт («Елянцовыя — палескія, цісавыя — заходнія і страшныя беларускія лукі з двух змацаваных рагоў шэрага ляснога быка, калчанытулы, пішчалі; гіганцкія, у чалавечы рост, двухручныя мячы з хвалепадобным або прамым лязом, без піхваў, бо з іх немагчыма выцягнуць самому лязо такой даўжыні; мячы сярэдняй даўжыні і кароткія корды». У.Караткевіч).
    Літ.. Лексікалогія сучаснай беларускай літаратурнай мовы. Мінск, 1994; Струкава С.М. Слоўнік архаізмаў і гістарызмаў: па творах беларускай мастацкай літаратуры і публіцыстыкі. Мінск. 2007. Д.В.Дзятко.
    ГІСТАРЫЧНАЯ ГРАМАТЫКА, навуковая 1 вучэбная дысцыпліна, якая вывучае гісторыю ўзнікнення і паслядоўнага развіцця ўсіх узроўняў моўнай сістэмы і яе асобных частак. У гіст. аспекце вывучае спосабы ўтва
    рэння слоў, марфалагічныя катэгорыі і формы, сінтаксічныя катэгорыі і канструкцыі, а таксама фанетычны лад мовы, які не з’яўляецца часткай граматыкі. Менавіта Г.г. праводзіць абагульненне канкрэтных фактаў рэалізацыі моўнай сістэмы, якія знайшлі адлюстраванне ў розных пісьмовых крыніцах, рэканструюе стан гэтай сістэмы ў мінулым. Аб’ектам вывучэння Г.г. з’яўляецца бел. агульнанац. мова. У гэтым сэнсе Г.г. бел. мовы супрацьпастаўляецца гісторыі бел. літ. мовы, якая разглядае законы развіцця бел. мовы ў яе літ. форме.
    Г.г. вывучае бел. мову з часоў існавання стараж.рус. (агульнаўсх,слав.) мовы перыяду першых пісьмовых помнікаў (10—11 ст.). Даследуе развіццё моўнай сістэмы стараж.рус. мовы ў 12—14 ст., фарміраванне ў ёй спецыфічных бел. асаблівасцей, а таксама існаванне і развіццё гэтых асаблівасцей у старабел. перыяд (15—17 ст.). У сістэме бел. мовы знайшлі сваё адлюстраванне фанетычныя змяненні дапісьмовай эпохі: першае, другое і трэцяе пераходнае памякчэнне (палаталізацыя) заднеязычных зычных «г», «к», «х», змены зычных у спалучэнні з «j», змены спалучэнняў зычных «гв», «кв». Асн. фанетычныя працэсы пісьмовай эпохі: працэс страты рэдукаваных галосных «ь», «ь», узнікненне акання, пераход «э» ў «о», зацвярдзенне шыпячых і «ц». Асн. працэсы ў марфалогіі: разбурэнне зыходнай сістэмы скланення назоўнікаў, узнікненне поўных прыметнікаў, змены ў сістэме часовых форм дзеяслова, станаўленне лічэбніка як асобнай часціны мовы. Г.г. бел. мовы разам з гісторыяй бел. літ. мовы складаюць раздзел мовазнаўства — гісторыя бел. мовы.
    Літ.: Янкоўскі Ф.М. Гістарычная граматыка беларускай мовы. Мінск, 1989; Паўлоўская Н.Ю. Гістарычная граматыка беларускай мовы. Мінск, 2000; Трофнмовнч Т.Г. Сравннтельнонсторнческая грамматнка русского н белорусского языков. Ммнск, 2006.
    Т.Р. Трафімовіч.
    32
    ГІСТАРЫЧНАЯ
    ГІСТАРЬІЧНАЯ ЛЕКСІКАЛОГІЯ, раздзел мовазнаўства, які вывучае гісторыю лексічнай сістэмы мовы, асаблівасці яе станаўлення і развіцця. Аб’ект вывучэння Г.л. — словы, якія ўжываліся ў той ці інш. мове ў пэўны гіст. перыяд. Асн. задачы Г.л. — апісанне шляхоў і спосабаў папаўнення слоўнікавага складу мовы на тым ці інш. храналагічным зрэзе, змен і пераўтварэнняў ў ім, інтра і экстралінгвістычных прычын, якія іх выклікаюць; вызначэнне семантычнага аб’ёму лексічных адзінак, іх паходжання, словаўтваральных магчымасцей, далейшага лёсу ў дачыненні да сферы выкарыстання і стыліст. ролі; аналіз сінанімічных, антанімічных, родавідавых адносін паміж асобнымі лексемамі; выяўленне адметнасцей фарміравання пэўных тэматычных груп лексікі і інш. Першыя працы па аналізе слоўнікавага складу старабел. пісьмовых помнікаў падрыхтаваны Я.Карскім. Планамерная навук. работа ў гэтым кірунку вядзецца з 2й пал. 20 ст. У 1967 выйшла з друку «Гістарычная лексікалогія беларускай мовы», у якой ахарактарызавана стараж.рус. лексіка як зыходная база пры ўтварэнні слоўнікавага складу бел. мовы, паказаны ўласнабел. новаўтварэнні, вызначаны асн. разрады іншамоўных слоў, прааналізавана грамадскапаліт., гандлёвая, ваен., навук.кніжная лексіка, выяўлены змены лексікі бел. мовы ў сав. перыяд. Найб. поўным даследаваннем семантыкі запазычанняў, шляхоў іх пранікнення ў старабел. мову, спосабаў адаптацыі, словаўтваральнай актыўнасці з’яўляецца манаграфія «Лексічныя запазычанні ў беларускай мове XIV— XVIII стст.» А.М.Булыкі (1980). У навук. працах 2й пал. 20 — пач. 21 ст. апісана паходжанне, семантычны аб’ём, гіст. перспектыва лексем 20 тэматычных груп (ваен., гандлёвай, юрыд., рэліг., муз., с.г., мінералагічнай, тэмпаральнай, буд., сац.эканам. і інш.). У 2010 супрацоўнікамі аддзела гісто