Энцыклапедыя Культура Беларусі
У 6-і т. Т. 3.
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 688с.
Мінск 2012
ГбМЕЛЬСКАЯ НАРОДНАЯ ГРЎПА СУЧАСНАЙ ХАРЭАГРАФІІ «КВАДРА». Створана ў 1994 у г. Гомель пры гар. Цэнтры культуры. У 2000 прысвоена званне «народны аматарскі калектыў». Кіраўнік І.В.Асламава. У складзе групы 12 чал. ва ўзросце ад 20 да 45 гадоў. Асн. мэта дзейнасці — папулярызацыя сучаснага тэатр. і харэагр. мастацтва. У рэпертуары харэагр. спектаклі «Калі сабака не слухаецца», «Тое, чаго няма», «А
94
ГОМЕЛЬСКАЯ
Выступленне Гомельскай народнай групы сучаснай харэаграфіі «Квадра».
вам падабаецца?..», «Куды вы падзелі Леначку?». Калектыў — удзельнік міжнар. фестываляў сучаснай харэаграфіі (г. Віцебск, 1994, 1996, 1999, 2000—04), харэагр. мастацтваў «Сожскі карагод» (г. Гомель, 2000, 2002, 2006), сучаснай харэаграфіі «Усход» (г. Санс, Францыя, 2005), танц. «Эбаданс» (г. Карлстад, Швецыя, 2007), тэатраў танца (г. Люблін, Польшча, 2000, 2008), сучаснай харэаграфіі «Модафе» (г. Сеул, Карэя, 2009) і інш. А.М.Козырава.
ГбМЕЛЬСКАЯ НАРбДНАЯ КІНАВІДЭАСТЎДЫЯ «РАКУРС». Створана ў 1978 у г. Гомель на базе клуба Бел. тва глухіх (з 1979 Дом культуры вытворчага УП «Віпра»). У 1983 прысвоена званне «народны аматарскі калектыў». Кіраўнікі: А.С.Нікіцін (з 1978), Л.В.Пікас (з 2004), П.С.Шукевіч (з 2010). У складзе кінавідэастудыі 8 чал. ва ўзросце ад 16 да 18 гадоў. Асн. мэта дзейнасці — папулярызацыя кінавідэамастацтва сярод моладзі. Сярод фільмаў: «Наваселле» (1981), «Адзіны выхад» (1982), «Кола абавязкаў» (1989), «Роздум ля параднага пад’езда» (1990) і інш. Калектыў — дыпламант Рэсп. конкурсу аматарскіх фільмаў (Мінск, 1981), удзельнік міжнар. кінафестывалю «Світанак над Сожам» (г. Гомель, 1984), Усесаюзнага агляду аматарскага мастацтва (Мінск, 1985) і інш.
М.У.Гулакоў.
ГбМЕЛЬСКАЯ НАРОДНАЯ СТЎДЫЯ ВЫЯЎЛЁНЧАГА I ДЭКАРАТЬІЎНАПРЫКЛАДНбГА МАСТАЦТВА. Створана ў 1998 у г. Гомель пры прафесіянальнатэхн. вучылішчы № 152 прыборабудавання як музей дэкар.прыкладной творчасці. У 2005 прысвоена званне «народная аматарская студыя» і сучасная назва. Кіраўнік А.М.Краснабаева. У складзе калектыву 20 чал. ва ўзросце ад 17 да 19 гадоў. Асн. кірунак дзейнасці — фларыстыка. Студыйцы вырабляюць букеты, кампазіцыі, пано, калажы з прыроднага матэрыялу (кветкі, лісце і інш.). Калектыў — удзельнік фестываляў: міжнар. мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску» (2010), рэсп. фестывалюкірмашу «Дажынкі» (г. Рэчыца, 2007), абл. этнакульт. традыцый «Покліч Палесся» (в. Ляскавічы
У час заняткаў у Гомельскай народнай студыі выяўленчай творчасці.
Акцябрскага рна, 2010), дзён гарадоў (г. Гомель, Мінск, усе з 1999), кірмашоў, выставак дэкар.прыкладнога мастацтва і інш. А.М.Краснабаева.
ГбМЕЛЬСКАЯ НАРОДНАЯ СТЎДЫЯ ВЫЯЎЛЁНЧАГА МАСТАЦТВА «АКВАРЭЛЬКА». Створана ў 2006 у г. Гомель пры Палацы культуры «Фестывальны». У 2011 прысвоена званне «народная аматарская студыя». Арганізатар і кіраўнік Н.В.Шаўцова. У складзе калектыву 34 чал. ва ўзросце ад 6 да 15 гадоў. Асн. мэта дзейнасці — папулярызацыя выяўл. мастацтва. Выхаванцы студыі працуюць у жывапісе, акварэлі, змешанай тэхніцы і інш. Студыйцы — удзельнікі конкурсаў: міжнар. дзіцячых малюнкаў «Славянская крыніца» (г. Клайпеда, Літва), дзіцячага малюнка «А.С.Пушкін вачыма дзяцей» (пас. Вялікія Вяземы Маскоўскай вобл.), «Я раскажу Вам аб сваёй краіне» (г. Торунь, Польшча, усе 2006—11), усерас. першакрасавіцкага дзіцячага гумарыст. малюнка «Чэрнікаўская катавасія» (г. Уфа, Расія, 2008), абл. «Свет Кірылы Тураўскага» (г. Гомель, 2010). Т.Р.Азарава.
ГбМЕЛЬСКАЯ НАРбДНАЯ СТЎДЫЯ ВЫЯЎЛЁНЧАЙ ТВбРЧАСЦІ. Створана ў 1963 у г. Гомель пры абл. Палацы піянераў і школьнікаў (з 1999 Палац творчасці дзяцей і моладзі). У 1980 калектыву прысвоена званне «народная аматарская
95
ГОМЕЛЬСКАЯ
Выступленне Гомельскай народнай студыі сучаснага балета «Тандэм».
студыя выяўленчай творчасці». Кіраўнік В.П.Пакаташкін. У складзе студыі 180 чал. ва ўзросце ад 6 да 20 гадоў. Асн. мэты дзейнасці — развіццё маст. здольнасцей і творчага патэнцыялу дзяцей, фарміраванне іх эстэтычнага густу, далучэнне дзяцей да сусв. маст. культуры. Калектыў — дыпламант міжнар. конкурсу творчых работ «Радасць Еўропы» (г. Бялград, Сербія, 2009), рэсп. фестывалю маст. творчасці дзяцей «3 памяццю ў сэрцы і з надзеяй на будучыню» (2006), конкурсаў малюнка «Мой родны кут» у межах фестывалю «Юныя таленты Беларусі» (2007), «Маё здароўе — у маіх руках» (2008), нар. студый выяўл. мастацтва «Святочнае кола» (2007), дзіцячай выяўл. творчасці «Мой родны кут» у межах акцыі «Жыву ў Беларусі і тым ганаруся» (2009), навук.тэхн. творчасці навучэнскай моладзі «Тэхнаінтэлект» (2010, усе Мінск), абл. конкурсаў юных мастакоў, прысвечаных 160годдзю з дня нараджэння В.Сурыкава і В.Васняцова (абодва г. Гомель, 2008), дзіцячай і юнацкай творчасці, прысвечанага памяці мастака С.Дзяканава «Мілыя вобразы роднага краю» (г. Гомель, 2009, 2010) і інш.
В. П. Пакаташкін.
ГбМЕЛЬСКАЯ НАРОДНАЯ СТЎДЫЯ ДЭКАРАТЬІЎНАПРЫКЛАДНОЙ ТВбРЧАСЦІ. Створана ў 1993 у г. Гомель пры абл. Палацы
піянераў і школьнікаў (з 1999 Палац творчасці дзяцей і моладзі). Кіраўнікі: Л.С.Дабравольская (з 1993), Н.Г.Барсукова (з 2001). У 1995 прысвоена званне «народная аматарская студыя». У складзе калектыву больш за 200 чал. ва ўзросце ад 6 да 21 rofla. Асн. мэты дзейнасці — выхаванне цікавасці да сусв. культуры ў дзяцей і моладзі, адраджэнне і захаванне нац. культуры бел. народа, развіццё творчых здольнасцей, фарміраванне маст. густу выхаванцаў студыі. Асн. кірункі работы: праца з саломкай, бяростай, скурай, вышыўка, бісерапляценне, ручны выраб дываноў, ткацтва, выцінанка, кераміка, работа з прыродным матэрыялам, папяровая пластыка і філігрань (квілінг). Выхаванцы студыі — удзельнікі і дыпламанты рэсп. конкурсаў
Удзельнікі Гомельскай народнай студыі эстраднай песні «Санорэ».
маст. творчасці «3 памяццю ў сэрцы і з надзеяй на будучыню», дзіцячай творчасці «Чароўныя ўзоры» (абодва 2006), дэкар.прыкладной творчасці «Калядная зорка» (2006,2009— 10, усе Мінск), дзіцячых дэкар.прыкладной творчасці ў межах фестывалю «Юныя таленты Беларусі» (аздараўленчы лагер «Зубраня», Мядзельскі рн, 2006, 2008, 2010), абл. конкурсу дзіцячай творчасці «Асеннія фантазіі» (г. Гомель, 2007), выстаўкі дзіцячай дэкар.прыкладной творчасці ўстаноў пазашкольнага выхавання і навучання Бранскай, Чарнігаўскай, Гомельскай абласцей у межах фес
тывалю, прысвечанага Міжнар. дню аховы дзяцей (Расія, Украіна, Беларусь, 2000—2010), і інш.Н.Г.Барсукова.
ГОМЕЛЬСКАЯ НАРОДНАЯ СТЎДЫЯ СУЧАСНАГА БАЛЁТА «ТАНДЙМ». Створана ў 1991 у г. Гомель як студыя сучаснага балета «Транзіт», з 1998 — «Тандэм». 3 2000 працуе на базе культ.спарт. комплексу РУП «Гомельскае аддзяленне Беларускай чыгункі». У 2005 прысвоена званне «народны аматарскі калектыў». Кіраўнік Л.М.Шоман. У складзе студыі 10 чал. ва ўзросце ад 18 да 27 гадоў. Асн. мэта дзейнасці — папулярызацыя сучаснай харэаграфіі. У рэпертуары больш за 30 пастановак («Адысея ў будучыню», «Сны пра Японію», «Іспанская рапсодыя», «Сакрэт Буды», «На крылах ветру» і інш.). Калектыў — прызёр міжнар. фестыва
96
ГОМЕЛЬСКАЯ
лю харэаграфіі «Вясновы букет» (г. Гомель, 1992), дыпламант фестывалю нар. творчасці «Свята харэаграфіі «Карагод» (г. Мінск, 2007), конкурсу харэагр. мастацтва імя А.А.Рыбальчанкі (г. Гомель, 2010). Л.М.Шоман.
ГОМЕЛЬСКАЯ НАРОДНАЯ СТЎДЫЯ ЭСТРАДНАЙ ПЁСНІ «САНОРЭ». Створана ў 2002 у г. Гомель пры культ.спарт. комплексе РУП «Гомельскае аддзяленне Беларускай чыгункі». У 2006 прысвоена званне «народны аматарскі калектыў». Кіраўнік А.В.Усачонак. У складзе студыі 35 чал. ва ўзросце ад 3 да 45 гадоў. Асн. мэта дзейнасці — падрыхтоўка выканаўцаў класічнай і эстр. песні. У рэпертуары творы бел., рус. і замежных аўтараў, рамансы («Сябры» А.Жукава на музыку В.Сарокіна, «Хлопчыкхуліганчык» Л.Марчанка (і яе ж музыка), «Добрая казка» М.Дабранравава на музыку А.Пахмутавай і інш.). Гранпры міжнар. конкурсу вакалістаў «Пуцёўка да зорак» (г. Масква, 2008). Калектыў — лаўрэат міжнар. конкурсу эстр. творчасці «Жамчужына Ялты—2005» (г. Ялта, Украіна), адкрытага агульнанац. фестывалюконкурсу «Таленты новага стагоддзя» (Масква), міжнар. конкурсу маладых выканаўцаў эстр. песні і сучаснага танца «Твой шанц» (г. Чарнігаў, Укріна, усе 2005).
А.В.Усачонак.
ГОМЕЛЬСКАЯ НАРОДНАЯ ХАРАВАЯ КАПЙЛА. Створана ў 1975 у г. Гомель на базе абл. Дома настаўніка (з 1990 абл. Дом тэхн. і маст. творчасці). У 1978 прысвоена званне «народны аматарскі калектыў». Кіраўнікі: У.В.Курылін (з 1975), В.А.Кустаў (з 2005), А.А.Первышаў (з 2008). У складзе калектыву 55 чал. ва ўзросце ад 16 да 60 гадоў. У рэпертуары харавая музыка бел. кампазітараў, узоры духоўных спеваў бел. і рус. нар. песні («Савет прывечны» П.Часнакова, «Вечар» С.Таніева, «Малітва» Б.Акуджавы, бел. нар. песня «Ці свет, ці світае» ў апрацоўцы М.Сакалова і інш.). Гранпры абл. фестывалю харавога
Гомельская народная харавая капэла «Дзянніца».
мастацтва «Пеўчае поле» (г. Гомель, 2004). Калектыў — удзельнік рэсп. фестывалю харавога мастацтва «Ад Шчырага сэрца» (г. Жодзіна, 2005), лаўрэат і дыпламант фестываляў: міжнар. духоўнай музыкі «Магутны Божа» (г. Магілёў, 1994), усебел. нар. мастацтва «Беларусь — мая песня» (г. Гомель, 2005), абл. харавога мастацтва «Пеўчае поле» (г. Гомель, 2008— 09). А.С.Куцакова.
ГОМЕЛЬСКАЯ НАРОДНАЯ ХАРАВАЯ КАПЭЛА «ДЗЯННІ'ЦА». Створана ў 1988 у г. Гомель пры ўнце імя Ф.Скарыны. У 1992 прысвоена званне «народны аматарскі калектыў».
97
ГОМЕЛЬСКАЯ
Кіраўнік М.А.Казлоў. У складзе капэлы 30 чал. ва ўзросце ад 18 да 45 гадоў. У рэпертуары харавыя свецкія і духоўныя творы. Калектыў — лаўрэат фестываляў: міжнар. духоўнай музыкі «Магутны Божа» (г. Магілёў, 1994), царк. музыкі (г. Гайнаўка, Польшча, 2002), рэсп. «Студэнцкая вясна» (г. Віцебск, 1991, 1993, 1998), акадэмічных харавых калектываў імя Р.Шырмы (г. Гомель, 1992), удзельнік міжнар. маладзёжнага фестывалю (г. Абердзін, Шатландыя, 1993, 1995). М.А.Казлоў.
ГОМЕЛЬСКАЯ НАРОДНАЯ ХІПХОП ГРЎПА «ГАРАДСКІ'СМЎТАК». Створана ў 1997 у г. Гомель пры гар. Цэнтры культуры. У 2007 прысвоена званне «народны аматарскі калектыў». Кіраўнік А.В.Госцеў. У складзе групы 3 чал. ва ўзросце ад 26 да 33 гадоў. У рэпертуары аўтарскія песні, сумесныя з інш. выканаўцамі кампазіцыі (праект «Сярога», А.Ярмоленка, група «Крамбамбуля», ням. група «Federation», амер. выканаўца «Ву Pass»). Калектыў — удзельнік фестываляў «ХіпХоп нацыя» (Мінск, 1998), «RAP Music» (Масква, 2005), «RAP Awards» (Мінск, 2009) і інш.