• Газеты, часопісы і г.д.
  • Энцыклапедыя Культура Беларусі У 6-і т. Т. 3.

    Энцыклапедыя Культура Беларусі

    У 6-і т. Т. 3.

    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 688с.
    Мінск 2012
    581.47 МБ
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 1.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 2.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 4.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 5.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 6.
    В. Ф.Марозаў.
    ГбМЕЛЬСКІ ДОМКАМЎНА, помнік савецкай архітэктуры ў г. Гомель. Пабудаваны ў 1929—31 (архіт. С.Шабунеўскі, Р.Ханін) з цэглы для рабо
    105
    ГОМЕЛЬСКІ
    чых паравозавагонарамонтнага зда. У Вял. Айч. вайну будынак пашкоджаны, у 1946—49 адноўлены, з 1990х гг. на рэстаўрацыі. Адзін з першых у Беларусі дамоў падобнага тыпу. Будынак Ппадобны ў плане. Па даўжыні займае квартал. Вертыкальныя 7павярховыя аб’ёмы фланкіруюць цэнтр. 6павярховы аб’ём з бакавымі крыламі. Сцены фасадаў раўнамерна расчлянёны выступамірызалітамі і паглыбленымі лоджыямі. Цэнтр. рызаліты маюць ступеньчатае завяршэнне. Вуглавыя часткі будынка
    Да арт. Гомельскі заслужаны аматарскі цырк імн В.Абеля. Сцэна з цыркавога прадстаўлення «Цырк, які я люблю».
    Гомельскі заслужаны аматарскі вакальнахарэаграфічны ансамбль «Гомій».
    ўзняты на паўпаверх і паглыблены. На 2—6м паверхах уздоўж калідора размешчаны пакоі, кубавыя, агульныя кухні, санітарныя вузлы. Першы паверх паводле праекта прызначаўся для сталовай, бібліятэкічытальні, дзіцячай дашкольнай установы і інш. Унесены ў Дзярж. спіс гісторыкакульт. каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь.
    ГОМЕЛЬСКІ ЗАМАК. Існаваў у 14— 18 ст. у г. Гомель. Знаходзіўся на высокім правым беразе р. Сож пры
    ўпадзенні ў яе ручая Гомій (Гомеюк). Уключаў магутны абарончы вал, драўляныя шмат’ярусныя вежы, сценыгародні з баявой галерэяй. У 16— 17 ст. замак перажыў мноства аблог. У 1737 быў пабудаваны новы дубовы замак з вежамі і сценамі (існаваў да канца 18 ст.). Пасля далучэння Гомеля да Рас. імперыі (1772) замкавыя вежы і сцены былі разабраны, валы скопаны. На месцы Г.з. пабудаваны Гомельскі палацавапаркавы ансамбль.
    ГбМЕЛЬСКІ ЗАСЛЎЖАНЫ АМАТАРСКІ ВАКАЛЬНАХАРЭАГРАФІ'ЧНЫ АНСАМБЛЬ «ГбМІЙ». Створаны ў 1982 у г. Гомель пры Палацы культуры ВА «Гомельпрамбуд» (з 1999 гар. Цэнтр культуры). У 1986 прысвоена званне «народны аматарскі калектыў», у 2002 — «заслужаны». Кіраўнік і балетмайстар П.І.Свярдлоў. У складзе ансамбля 30 чал. ва ўзросце ад 14 да 35 гадоў. Асн. мэты дзейнасці — сцэнічнае адраджэнне песеннага і танц. фальклору Беларусі ў сучаснай інтэрпрэтацыі і інтэграцыя бел. нац. культуры ў міжнар. культ. прастору. У рэпертуары ансамбля вак.харэагр. кампазіцыі: «Весела, ясна», «Каразель», «Падсяванка», «Шалёны зэдлік» і інш. Калектыў — лаўрэат і дыпламант фестываляў: міжнар. маладзёжных фалькл. калектываў «Чырвоная горка» (г. Бранск, Расія), фалькл. нац. культур «Палескае кола» (г. Чарнігаў, Украіна, абодва 2007), харэагр. мастацтва «Сожскі карагод» (г. Гомель, 2008), усебел. нар. мастацтва «Беларусь — мая песня» (Мінск, 2005). Л.Свярдлова.
    ГбМЕЛЬСКІ ЗАСЛЎЖАНЫ АМАТАРСКІ ЦЫРК ІМЯ В.АБЕЛЯ. Створаны ў 1961 у г. Гомель як цыркавы калектыў пры Палацы культуры шклозавода імя М.В.Ламаносава (з 1994 Палац культуры ААТ «Гомельшкло»), з 2006 сучасная назва. У 1971 прысвоена званне «народны аматарскі калектыў», у 2008 — «заслужаны». Кіраўнікі: В.А.Абель (1961— 85), Т.В.Абель (з 1987). У складзе цырка больш за 100 чал. ва ўзросце
    106
    ГОМЕЛЬСКІ
    ад 6 да 45 гадоў. У рэпертуары эстр.цыркавыя рэвю («Арэна75», «Арэна79», «Ода спорту», «Квітней, родная Беларусь», «Люблю цябе, Белая Русь»), цыркавыя прадстаўленні («Мары Нязнайкі», «У сузор’і 15ці», «Мір планеце», «Цырк запальвае агні», «Цырк, які я люблю», «Цырк без межаў), тэатралізаваныя цыркавыя спектаклі («Цырк2000») і інш. Калектыў — лаўрэат фестываляў: міжнар. дзіцячага цыркавога мастацтва (г. Выбарг, Расія, 1996), нар. творчасці Беларусі (1998), рэсп. аглядуконкурсу калектываў аматарскай маст. творчасці, прысвечанага 105годдзю прафсаюзнага руху Беларусі (Мінск, 2009), і інш.
    А.Е.Сарасека.
    ГОМЕЛЬСКІ ІНЖЫНЁРНЫ ІНСТЫТУТ М іністэрства па надзвычайных сітуацыях Р э с публікі Беларусь.Засн.ў 1997у г. Гомель як сярэдняе пажарнатэхн. вучылішча Мінва ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь, з 2000 Вышэйшае каманднае інжынернае вучылішча, з 2004 дзярж. ўстанова адукацыі з сучаснай назвай. У 2011/12 навуч. годзе 3 фты: інжынерны, завочнага навучання, перападрыхтоўкі і павышэння кваліфікацыі. Рыхтуе спецыялістаў па папярэджванні і ліквідацыі надзвычайныхсітуацый. Пры інце дзейнічаюць авіяцыйнае пошукававыратавальнае звяно, аддз. парашутнадэсантнай і воднавыратавальнай падрыхтоўкі. Выдае навуковапрактычны час. «Чрезвычайные снтуацнн: образованне н наука». Mae духавы аркестр.
    ГОМЕЛЬСКІ КАЛГАСНАСАЎГАСНЫ ТЭАТР, Першы беларускі калгаснасаўгасны тэатр. Існаваў у 1935—37 у Гомелі. Створаны на базе Гомельскага трама. Маст. кіраўнік Е.Міровіч. Карыстаўся рэпертуарам трама, рыхтаваў новыя канцэртныя праграмы і спектаклі. У рэпертуары: «Культурны адпачынак», «У веснавую ноч» і «Наша сіла ў калгасе — вялікая» Е.Міровіча,
    «Мінулася кату масленіца» А.Астроўскага, «Шасцёра закаханых» А.Арбузава, «Па той бок» В.Кіна.
    ГОМЕЛЬСКІ ЛЯДОВЫ ПАЛАЦ СПОРТУ. Пабудаваны ў 2000 у г. Гомель (архіт. І.Боўт, С.Міцько). Агульная пл. 22 770 м2. Асн. прызначэнне — правядзенне афіц. спаборніцтваў па хакеі, фігурным катанні і інш. спарт.масавых мерапрыемстваў. Уяўляе сабой складаную канструкцыю (75x102), якая ўключае прыбудову з лядовай арэнай, трэнажорнымі заламі, саўнамі, басейнам і інш. функцыянальнымі часткамі. Побач з асн. арэнай у 2003 пабудавана крытая трэніровачная пляцоўка. Трыбуны разлічаны на 2760 гледачоў. Прадугледжана магчымасць трансфармавання хакейнай каробкі ў пляцоўку для гульнявых відаў спорту, гімнастыкі, бокса, а таксама ў сцэну для правядзення канцэртаў. Працуюць дзіцячаюнацкая спарт. школа алімпійскага рэзерву па хакеі і фігурным катанні, дзіцячыя спарт. секцыі. Штогод (з 2007) у палацы праводзіцца міжнар. турнір «Кубак Палесся».
    ГбМЕЛЬСКІ МАНЁТНЫ СКАРБ. Знойдзены ў Гомелі ў 1822 пры земляных работах: 82 куфіцкія дырхемы 896—943 Саманідаў — манетныя
    Гомельскі лядовы палац спорту.
    двары АшШаш, Самарканд, Андэраба, Балх, Бійяр (?). Ухаваны ў канцы 1й пал. 10 ст. Захоўваўся ў зборы М.П.Румянцава (Гомель), у 1861 перададзены ў Румянцаўскі музей старажытнасцей (Масква).
    ГбМЕЛЬСКІ НАРОДНЫ АКАДЭМІЧНЫ ХОР. Створаны ў 1955 у г. Гомель пры муз. вучылішчы імя Н.Ф.Сакалоўскага (з 1994 каледж мастацтваў) як хор. У1997 прысвоена званне «народны аматарскі калектыў мастацкай творчасці» і сучасная назва. Кіраўнікі: А.П.Лукомскі (1950), У.В.Курылін (1974—85), І.І.Бабкоў (197478), А.В.Сабалеўская (з 1993), М.В.Ліснеўская (з 2001), В.Румілава (2011). У складзе хору 50 чал. ва ўзросце ад 15 да 50 гадоў. Асн. мэта дзейнасці — спалучэнне традыцый бел. вак.харавога мастацтва з сучаснымі дасягненнямі ў сферы харавой культуры. У рэпертуары харавыя мініяцюры, араторыі, старажытная духоўная і сучасная музыка, песні бел. нар. і народаў свету, рус. і замежная класіка. Сярод муз. твораў: «Слава Айцу і Адзінанароджаны» з «Літургіі Святога Іаана Златавуста» С.Рахманінава, «Тры духоўныя хоры» А.Шнітке, «Раніца» С.Бугасава, «Да Ураніі» Ю.Еўграфава, нар. песні бел.
    107
    ГОМЕЛЬСКІ
    Удзельнікі Гомельскага народнага акадэмічнага хору.
    «Лявоніха» ў апрацоўцы А.Атрашкевіч, рус. «Ах вы сені, мае сені» ў апрацоўцы С.Якімава і інш. Гранпры міжнар. дзён царк. песнапенняў (г. Гайнаўка, Польшча, 2007), абл. фестывалю харавога мастацтва «Пеўчае поле» (г. Гомель, 2006). Калектыў — лаўрэат рэсп. конкурсу
    харавых і аркестравых калектываў (Мінск, 2005), дыпламант міжнар. фестываляў харавой музыкі «Спявае Варшава» (Варшава, Польшча, 2008), праваслаўных песнапенняў (Мінск, 2009) і інш. М.В.Ліснеўская.
    ГОМЕЛЬСКІ НАРбДНЫ АМАТАРСКІ КЛУБ ДЭКАРАТЬІЎНАПРЫКЛАДНОГА МАСТАЦТВА «КРЫНі'ЦА». Створаны ў 1986 у г. Гомель пры раённым Доме культуры. Кіраўнікі: А.А.Бальсевіч (з 1986), С.У.Мужчыніна (з 2008). У 2001 прысвоена званне «народны аматарскі калектыў». У складзе клуба 27 чал. ва ўзросце ад 22 да 75 гадоў. Асн. мэты дзейнасці — захаванне, развіццё дэкар.прыкладнога мастацтва, фарміраванне нац. самасвядомасці праз вывучэнне традыцый нар. творчасці. Асн. кірункі творчай дзейнасці: салома, карунка, лоза
    пляценнне, вышыўка, разьба падрэве, вязанне. Калектыў — лаўрэат і дыпламант фестываляў: усебел. нар. мастацтва «Беларусь — мая песня» (г. Чачэрск, 2004), рэсп. нац. культур (г. Гродна, 2010), абл. «Ажыўшая даўніна» (г. Добруш, 2009) і інш.
    С. У. Мужчыніна.
    Гомельскі народны ансамбль ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны і працы « Чырвоны гваздзік».
    ГОМЕЛЬСЮ НАРбДНЫ АНСАМБЛЬ ВЕТЭРАНАЎ ВЯЛІКАЙ АЙЧЬІННАЙ ВАЙНЬІ I ПРАЦЫ «ЧЫРВбНЫ ГВАЗДЗІК». Створаны ў 1959 у г. Гомель пры Палацы культуры лёгкай прамсці. 3 2001 працуе пры гар. Цэнтры культуры. У 1995 прысвоена званне «народны аматарскі калектыў». Кіраўнікі: М.Т.Бяспалаў (з 1986), І.В.Тупікаў (з 1998). Асн. мэты дзейнасці — прапаганда песеннай творчасці бел., рус. і укр. народаў, сав. кампазітараў, патрыятычнае і грамадзянскае выхаванне моладзі. У складзе ансамбля 15 чал. ва ўзросце ад 60 да 75 гадоў. У рэпертуары нар. бел., рус., укр. песні («Вечар цёмны» ў апрацоўцы Р.Цітовіча, «Ой, у лузе пры даліне», «А на гары мельніца», «Сядзіць голуб на бярозе», «Ой, у поліполі», «Ой, мароз, мароз», «Каля калодзежа», «Ой, у полі на гарбочку»), творы бел., рус., укр. кампазітараў 1930—60х гг. («Цякла рэчка» М.Алешкі, «Беларусь, мой заранкавы краю» А.Зелянкевіча, «Вячэрні Гомель» М.Бяспалава, «Як у чыстым полі» І.Гняздзілава, «Сіняя рэчка» А.Сянько) і інш. Калектыў — лаўрэат і дыпламант фестываляў: рэсп. «Не старэюць душой ветэраны»
    108
    ГОМЕЛЬСКІ
    (1999), творчасці ветэранскіх калектываў (2000), абл. харавога мастацтва «Пеўчае поле» (2004, усе г. Гомель,), удзельнік раённых, гар. аглядаўконкурсаў, канцэртаў і інш. І.В. Тупікаў.
    ГОМЕЛЬСКІ НАРОДНЫ АНСАМБЛЬ НАРОДНАЙ МЎЗЫКІ I ПЁСНІ «СУСТРЭЧА». Створаны ў 1993 у г. Гомель пры пед. вучылішчы (з 1996 пед. каледж імя Л.С.Выгоцкага). У 1996 прысвоена званне «народны аматарскі калектыў». Кіраўнікі: Ю.П.Шытаў і Г.С.Шытава (з 1993), С.А.Каваленка (з 2010). У складзе ансамбля 16 чал. ва ўзросце ад 15 да 22 гадоў. Асн. мэты дзейнасці — прапаганда бел. нар. творчасці, далучэнне моладзі да нац. мастацтва. У рэпертуары аўтарскія, бел. і рус. нар. песні: «Паванька», «У зялёную дуброву», «Вянок жніўных песень», «Жыта ў полі», «У полі бяроза», «Ехаў Ясь на кані» і інш. Калектыў — дыпламант рэсп. аглядуконкурсу, прысвечанага 50годдзю Вял. Перамогі (1995), абл. фестываляў маст. самадзейнасці «АРТвакацыі» (2004—11, абодва г. Гомель) і дэкар.прыкладнога мастацтва «Беларускі вянок» (Мінск, 2004—11), удзельнік фестываляў: міжнар. харэагр. мастацтва «Сожскі карагод» (г. Гомель, 1997, 1999), абл. харавога мастацтва «Пеўчае поле» (г. Мядзел, 1999), фестывалюкірмашу «Дажынкі» (г. Мазыр, 2001). На Гомельскім абл. тэлебачанні падрыхтаваны перадачы аб творчай дзейнасціансамбля (1995, 1999). М.М.Валодзін.