• Газеты, часопісы і г.д.
  • Энцыклапедыя Культура Беларусі У 6-і т. Т. 3.

    Энцыклапедыя Культура Беларусі

    У 6-і т. Т. 3.

    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 688с.
    Мінск 2012
    581.47 МБ
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 1.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 2.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 4.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 5.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 6.
    ГОМЕЛЬСКІ НАРОДНЫ АНСАМБЛЬ НАРОДНАЙ МЎЗЫКІ «СКАРБ». Створаны ў 1995 у г. Гомель пры Асацыяцыі дзяцей і моладзі. 3 2002 працуе пры гар. Цэнтры культуры. У 2004 прысвоена званне «народны аматарскі калектыў». Заснавальнікі і кіраўнікі — А.М.Гулай 1 А.Л.Лаўрыненка. У складзе ансамбля 4 чал. ва ўзросце ад 40 да 53 гадоў. Асн. мэта дзейнасці — спалучэнне традыцый бел. нар. муз. культуры з муз. дасягненнямі культур інш. краін. У рэпертуары песні нар. бел. («Купалінка»,
    Гомельскі народны ансамбль народнай музыкі і песні «Сустрэча».
    «Ой, сівы конь бяжыць», «Ой, рана на Івана»), рус. («Ой ты, стэп шырокі», «Ах ты, душачка»), укр. («Нясе Галя воду»), апрацоўкі традыц. вядомых твораў 1 новыя арыгінальныя і інш. Калектыў — лаўрэат фестываляў: міжнар. маладзёжнага «Артсесія» (г. Гомель, 1998, 2000), рэсп. сямейнай творчасці (г. Слонім, 1997), міжрэгіянальных «Багатырова гара», «На Мурамскай дарожцы» (г. Мурам, Расія, 1999, 2002, 2006, 2010); дыпламант маладзёжнага фалькл. фестывалю «Чырвоная горка» (г. Бранск, Расія, 1997—98, 2000), удзельнік
    Гомельскі народны ансамбль народнай музыкі «Скарб».
    міжнар. маладзёжнага фестывалю «Дружба» (СанктПецярбург, 2003), гар. свят і мерапрыемстваў.
    А.Л.Лаўрыненка.
    ГбМЕЛЬСКІ НАРбДНЫ АНСАМБЛЬ НАРОДНАЙ ПЁСНІ «ВЕЧАРЬІНА». Створаны ў 1998 у г. Гомель пры клубе ААТ «Гомельбудматэрыялы». У 2006 прысвоена званне «народны аматарскі калектыў». Кіраўнікі: Б.П.Старасек (з 1998), Т.А.Кацубава (з 2006), Н.М.Калацей (з 2008). У складзе ансамбля 20 чал. ва ўзросце ад 24 да 57 гадоў. Асн. мэты дзейнасці — адра
    109
    ГОМЕЛЬСКІ
    Гомельскі народны ансалібль народнай песні «Вечарына».
    джэнне і прапаганда нац. песеннай культуры Беларусі. У рэпертуары аўтарскія, бел. і рус. нар. песні: «Хлеб ды соль» Л.Захлеўнага, «За зялёным гаем» М.Алешкі, «Прыхадзіце сватацца» Ю.Шытава), «Ой, развівайся», «Як пайду я ў белую канюшню», «На вуліцы дзіва» (у апрацоўцы М.Сіраты) і інш. Калектыў — дыпламант рэсп. галіновага аглядуконкурсу прысвечанага 65годдзю вызвалення Беларусі (Мінск, 2009), абл. міжгаліновага і галіновага фестывалю маст. аматарскай творчасці (2009), раённага аглядуконкурсу, прысвечанага 65годдзю Перамогі ў Вял. Айч. вайне «Музыка Перамогі» (2010, абодва г. Гомель).
    Т.В.Крышнева.
    ГОМЕЛЬСКІ НАРбДНЫ АНСАМБЛЬ НАРбДНАЙ ПЁСНІ «СЛАВЯНЕ». Створаны ў 1998 у г. Гомель пры
    тэхн. унце імя П.В.Сухога. У 2004 прысвоена званне «народны аматарскі калектыў». Арганізатар і кіраўнік Т.А.Мурыгіна. У складзе ансамбля 9 чал. ва ўзросце ад 18 да 25 гадоў. Асн. мэты дзейнасці — муз. развіццё студэнтаў і рэалізацыя творчых ініцыятыў, падтрымка нац. культ. традыцый. У рэпертуары бел., рус. і ўкр. нар. песні ў сучаснай апрацоўцы («Галя», «Грыбы», «Жніво», «Славянская душа», «Мяцеліца» і інш.). Калектыў — лаўрэат і дыпламант фестываляў: міжнар. маладзёжных фалькл. калектываў «Чырвоная горка» (2008), слав. дзяржаў «Мы — разам» (2010, абодва г. Бранск, Расія), усерас. «Студэнцкая вясна» (г. Ніжні Ноўгарад, Расія, 2000), удзельнік рэсп. тэлевізійнага фестывалю «Песні маёй краіны» (Мінск, 2009), канцэртных праграм вобласці, раёна, горада.
    Т.А. Мурыгіна.
    ГбМЕЛЬСКІ НАРОДНЫ АНСАМБЛЬ НАРбДНЫХ ІНСТРУМЁНТАЎ. Створаны ў 1950 у г. Гомель пры Палацы культуры і тэхнікі чыгуначнікаў. 3 1994 працуе пры Гомельскім вагонарамонтным заводзе. У 2001 прысвоена званне «народны аматарскі калектыў». Кіраўнікі: К.А.Карнілаў (з 1950), В.Л.Траянаў (з 1994), А.С.Радзькін (з 1995), У.Г.Іваноў (з 2006). У складзе ансамбля 24 чал. ва ўзросце ад 17 да 65 гадоў. Асн. мэта дзейнасці — прапаганда лепшых узораў нар. музыкі і замежнай класікі. У рэпертуары ансамбля творы бел. кампазітараў, рус. і замежнай класікі, апрацоўкі нар. мелодый: «Галоп» І.Тамарына, папуры на тэмы песень Вял. Айч. вайны «Шлях да Перамогі» У.Іванова, «Залатая восень» Я.Глебава, «Падгорка» Б.Кіянава, «Чароўны край» У.Іванова, «Беларуская полька» і інш. Калектыў — дыпламант абл. туру ўсебел. фестывалю нар. мастацтва «Беларусь — мая песня» (г. Гомель, 1998), конкурсу «Грай, гармонь» (Мінск, 2000). У.Г.Іваноў.
    ГбМЕЛЬСКІ НАРбДНЫ АНСАМБЛЬ НАРОДНЫХ ІНСГРУМЁНТАЎ «БЫЛІНА». Створаны ў 1970 у г. Гомель пры дзіцячай муз. школе № 1 імя П.І.Чайкоўскага. У 1996 прысвоена званне «народны аматарскі калектыў». Кіраўнікі: В.Л.Траянаў (з 1970), У.М.Баглай (з 1994), А.В.Склема (з 2006). У складзе ансамбля 14 чал. ва ўзросце ад 20 да 60 гадоў. Асн. мэта
    Гомельскі народны ансалібль народнай песні «Славяне».
    Гомельскі народны ансамбль народных інструментаў.
    110
    ГОМЕЛЬСКІ
    дзейнасці — папулярызацыя нар. і сучаснага бел. муз. мастацтва. У рэпертуары апрацоўкі рус. і бел. нар. песень, творы кампазітараўкласікаў і сучасных аўтараў: «Мая зямля» А.Атрашкевіч, «Канцэртная фантазія на тэмы ваенных песень» В.Азава, «Юмарэска» У.Прохарава, «Залатая восень» Я.Глебава, «Песня руская», «Падэспань», «Цыганскія матывы» Я.Дзярбенкі і інш. Гранпры абл. фестывалю «Мелодыі роднага краю» (г. Гомель, 2006). Калектыў — дыпламант рэсп. аглядуконкурсу метадычных і творчых прац выкладчыкаў (1998, 2004), фестываляў: абл. «Мелодыі роднага краю» (2000, 2003, 2009), гар. «Вясёлка талентаў» (1999, 2001, усе г. Гомель), удзельнік канцэртных праграм вобласці, раёна, горада. А.В.Склема.
    ГОМЕЛЬСКІ НАРОДНЫ АНСАМБЛЬ НАРбДНЫХ ІНСТРУМЁНТАЎ «ВЁРАС». Створаны ў 1994 у г. Гомель пры дзіцячай школе мастацтваў № 5. У 1999 прысвоена званне «народны аматарскі калектыў». Кіраўнікі: Л.Т.Лукашэнка (з 1994), А.М.Трафімовіч (з 1997). У складзе ансамбля 18 чал. ва ўзросце ад 23 да 51 года. Асн. мэты дзейнасці — прапаганда высокіх узораў класічнай і нар. музыкі, захаванне традыцый бел. нац. культуры. У рэпертуары творы кампазітараўкласікаў бел. і замежнай музыкі: «Палёт чмяля» М.РымскагаКорсакава, «Руская тройка» і «Рускі вальс» В.Гарадоўскай, «Opus one» А.Цыганкова і інш. Творчасці бел. кампазітараў Ю.Семянякі, Г.Ярмочанкава, У.Шчэрбы, І.Лучанка ансамбль прысвяціў серыю тэматычных канцэртаў «Мой родны кут, як ты мне мілы». Гранпры абл. фестывалю «Мелодыі роднага краю» (г. Гомель, 2000, 2003, 2009). Калектыў — лаўрэат фестываляў: міжнар. нар. музыкі «Звіняць цымбалы і гармонік» (г. Паставы, 2005), абл. «Мелодыі роднага краю» (г. Гомель, 1997); дыпламант усебел. фестывалю нар. мастацтва «Беларусь — мая песня» (1997) 1 Рэсп. конкурсу мета
    Гомельскі народны ансамбль народных інструментаў «Быліна».
    дычных і творчых прац выкладчыкаў (2004, абодва г. Гомель) і інш.
    А.М. Трафімовіч.
    ГОМЕЛЬСКІ НАРбДНЫ АНСАМБЛЬ НАРОДНЫХ ІНСТРУМЁНТАЎ «ВЯСЁЛКА». Створаны ў 1975 у г. Гомель пры дзіцячай муз. школе №3. 3 1995 працуе пры раённым Доме культуры. У 1997 прысвоена званне «народны аматарскі калектыў». Кіраўнікі: К.М.Пінкевіч (з 1975), А.П.Луцай (з 1992), А.М.Трафімовіч (з 2005). У складзе ансамбля 17 чал. ва ўзросце ад 23 да 55 гадоў. Асн. мэты дзейнасці: прапаганда лепшых узораў нар. музыкі, служэнне бел. нац. культуры і мастацтву. У рэпертуары апрацоўкі
    Выступленне Гомельскага народнага ансалібля народных інструментаў «Верас>.
    бел. нар. песень і танцаў, класічныя творы, музыка айчынных і замежных кампазітараў: «Руская мініяцюра» Я.Дзярбенкі, «Пад жураўліным крылом» Г.Ермачэнкава, канцэртная п’еса на тэму рус. нар. песні «Выйду на вуліцу» В.Гарадоўскай, «Прыпеўка» А.Шырокава, «Венгерскі танец №1» І.Брамса, «Чардаш» В.Монці і інш. Калектыў — дыпламант усебел. фестывалю нар. мастацтва «Беларусь — мая песня» (1997—98), рэсп. аглядуконкурсу метадычнай і творчай працы выкладчыкаў навуч. устаноў культуры і мастацтва (2004), абл. фестывалю аркестраў, ансамбляў струнных нар. інструментаў
    111
    ГОМЕЛЬСКІ
    Гомельскі народны ансалібль народных інструментаў «Заранка».
    імя Г.І.Жыхарава «Мелодыі роднага краю» (1997, 2000, 2003, 2004, 2006, 2009, усе г. Гомель) і інш.
    Т.А.Малашэнка.
    ГОМЕЛЬСКІ НАРОДНЫ АНСАМБЛЬ НАРОДНЫХІНСТРУМЁНТАЎ «ЗАРАНКА». Створаны ў 1969 у г. Гомель пры абл. Доме настаўніка (з 1990 абл. Дом тэхн. і маст. творчасці). У 1973 прысвоена званне «народны аматарскі калектыў». Кіраўнікі: У.С.Пархоменка (з 1969), А.Мамантаў (з 1973), Б.І.Давыдаў (з 1983). У складзе ансамбля больш за 20 чал. ва ўзросце ад 28 да 50 гадоў. Асн. мэта дзейнасці — прапаганда лепшых узораў нар. музыкі. У рэпертуары бел. нар. мелодыі: «Экспромт у стылі кантры», «Сюіта па краінах і кантынентах», «Сямёнаўна» і інш., а таксама амаль усе інш. муз. жанры — рус. класіка, музыка сучасных кампазітараў, пес
    Гомельскі народны ансамбль славянскайі казацкай песні «Рытмы сэрца».
    ні і мелодыі народаў свету. Калектыў — лаўрэат фестываляў: міжнар. нар. музыкі «Звіняць цымбалы і гармонік» (г. Паставы, 2003, 2007), рэсп. тура ўсебел. нар. мастацтва «Беларусь — мая песня» (Мінск, 1998), абл. фестывалю «Мелодыі роднага краю» (г. Гомель, 2007), дыпламант міжнар. фестывалю фалькл. музыкі (гарады Дортмунд, 1992; Гановер, 1993; Нойнкірхен, Германія, 1995). Пры калектыве працуюць нар. вак. ансамбль «Рэчанька» і салістывакалісты В.Бадашка, Я.Гурская, Т.Макушынская, А.Семянцова і інш.
    Б.І.Давыдаў.
    ГОМЕЛЬСЮ НАРбДНЫ АНСАМБЛЬ РЎСКІХ НАРОДНЫХ ІНСТРУМЁНТАЎ ВЫКЛАДЧЫКАЎ ДЗІЦЯЧАЙ ШКОЛЫ МАСТАЦТВАЎ №2. Створаны ў 1999 у г. Гомель пры дзі
    цячай школе мастацтваў №2. У 2002 прысвоена званне «народны аматарскі калектыў». Заснавальнік і кіраўнік А.М.Руцкі. У складзе ансамбля 10 чал. ва ўзросце ад 20 да 45 гадоў. Асн. мэта дзейнасці — прапаганда лепшых узораў нар. музыкі. У рэпертуары творы бел. і замежных кампазітараўкласікаў, апрацоўкі мелодый розных краін: менуэт і жарт з аркестравай сюіты hmoll І.С.Баха, полька «Трыктрак» І.Штрауса, экспромт у стылі галогту М.Глінкі, танец з шаблямі з балета «Гаянэ» А.Хачатурана, нар. вальсы і полька «Хуткая» М.Сіраты, экспромт у стылі кантры А.Цыганкова, «Пастаўская полька» В.Грушэўскага, творы вядомых бел. аўтараў. Калектыў — лаўрэат абл. фестывалю «Мелодыі роднага краю» (2009), дыпламант Рэсп. конкурсу метадычных і творчых прац выкладчыкаў (2004), удзельнік абл. фестывалю «Мелодыі роднага краю» (2003, 2006, усе г. Гомель) і інш. А.М.Руцкі.
    ГбМЕЛЬСКІ нарОдны ансамбль СЛАВЯНСКАЙ I КАЗАЦКАЙ ПЁСНІ «РЬІТМЫ СЙРЦА*. Створаны ў 2005 у г. Гомель пры гар. Цэнтры культуры. У 2008 прысвоена званне «народны аматарскі калектыў». Кіраўнік Л.С.Елавая. У складзе ансамбля 26 чал. ва ўзросце ад 55 да 73 гадоў. У інструментарыі: баян, саксафон, ударныя інструменты (тамбурын). Асн. мэты дзейнасці — прапаганда нар. песень казакаў Беларусі, Расіі, Украіны, захаванне і распаўсюджванне песеннай творчасці слав. народаў, іх традыцый і звычаяў, выхаванне патрыятызму і павагі да старэйшага пакалення. У рэпертуары песні нар. бел., рус., укр. («Славяне», «Марш Славянкі», «Беларусы будуць жыць!», «Распрагайце, хлопцы, коней»), казацкія («Гомельская казацкая», «Люба, братцы», «Шчабятала ластаўка»), муз. апрацоўка і сцэнічная пастаноўка нар. песень у сучасным варыянце. Калектыў — дыпламант фестываляў: міжнар. фальклору і рамёстваў «Садко» (г. Вял. Ноўгарад, Расія, 2009), рэсп. нар. мастац