Энцыклапедыя Культура Беларусі
У 6-і т. Т. 3.
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 688с.
Мінск 2012
ГбМЕЛЬСКІ НАРбДНЫ ДУХАВЬІ АРКЁСТР. Створаны ў 1970 у г. Гомель пры Доме культуры дрэваапрацоўчага камбіната (з 1997 Палац культуры ААТ «Гомельдрэў»). У 1980 прысвоена званне «народны аматарскі калектыў». Кіраўнікі: Л.І.Куцікаў (з 1966), Ю.А.Ліхт (з 1968), Ю.П.Згерскі (з 1977). Канцэртмайстар М.П.Маслоўскі (з 2002). У скла
119
ГОМЕЛЬСКІ
Гомельскі народны духавы аркесіпр Палаца культуры АА Т«Гомельдрэў».
дзе аркестра 38 чал. ва ўзросце ад 16 да 60 гадоў. Асн. мэты дзейнасці — грамадзянскапатрыятычнае выхаванне, удасканаленне выканальніцкага майстэрства. У інструментарыі: флейта, кларнет, труба, барабаны. У рэпертуары духавая музыка («Дзень Перамогі» Д.Тухманава, «Лебядзіная вернасць» Я.Мартынава, «Дзве сястры» К.Брэйдбурга, «Дырыжоры ваенныя» Б.Фігоціна), маршы («Развітанне славянкі» В.Агапкіна, «Гусарскі марш» А.Пятрова), бел. нар. танцы («Лявоніха»), п’есы і інш. Калектыў — дыпламант фестываляў: рэсп. духавой му
зыкі (Мінск, 1985), Усесаюзнага нар. творчасці (Масква, 1986), абл. аглядаўконкурсаў: маст. самадзейнасці і нар. творчасці сярод калектываў і прадпрыемстваў канцэрна «Беллеспаперапрам» (г. Гомель, 2006), сярод духавых аркестраў Гомельскай вобл. (г. Рэчыца, 2010) і інш. Ю.П.Згерскі.
ГОМЕЛЬСКІ НАРбДНЫ ДУХАВЬІ АРКЁСТР. Створаныў 1935уг. Гомель пры клубе шклозавода. 3 1994 працуе пры Палацы культуры ATT «Гомельшкло». У 1980 прысвоена званне «народны аматарскі калектыў». Кіраўнікі: Г.С.Гарэлік (з 1947), Г.І.Кірушкін (з 1950), В.І.Лосеў (з 1994).
У складзе аркестра 22 чал. ва ўзросце ад 11 да 70 гадоў. Асн. мэты дзейнасці — захаванне і развіццё духавой музыкі, прапаганда і выхаванне моладзі на лепшых узорах муз. мастацтва. У рэпертуары творы: класічныя («Белавежская пушча» А.Пахмутавай, «Вандроўнікі» А.Раўдонікіса, «Партызаны Беларусі» А.Амірава, «Нашага юнацтва аркестр» П.Аеданіцкага, «Музыка Перамогі» В.Раінчыка, «Галоп» Ю.Семянякі), ваен. («Слаўся» М.Глінкі, «Дзень Перамогі» Д.Тухманава, «Парадная фанфара» А.Галові
Гомельскі народны духавы аркестр Палаца культуры АА Т « Гомелыйкло».
на, «Слава Радзіме» С.Чарнецкага, «Мінае вечар» А.Варламава), танцавальныя («Стары раяль» А.Мінкова, «Мора» Ю.Антонава, «Кацюша» М.Блантэра, «Арыядна» М.Вахуцінскага, «Дыска» А.Якушава) і інш. Калектыў — дыпламант абл. конкурсаў духавых аркестраў (г. Светлагорск, 2008; г. Рэчыца, 2010), удзельнік рэсп. аглядуконкурсу сярод калектываў аматарскай маст. творчасці прадпрыемстваў, клубных устаноў галіновага прафсаюза працаўнікоў будаўніцтва і прамбудматэрыялаў (Мінск, 2009), раённых, гар. конкурсаў, фестываляў і інш.
М. В. Мармалюкаў.
ГОМЕЛЬСКІ НАРОДНЫ ІНСТРУМЕНТАЛЬНЫ АНСАМБЛЬ «ЛОТАЦЬ». Створаны ў 2004 у г. Гомель пры муз. школе № 2. У 2008 прысвоена званне «народны аматарскі калектыў». Стваральнік і кіраўнік В.М.Каралёва. У складзе ансамбля 5 чал. ва ўзросце ад 20 да 32 гадоў. Асн. мэта дзейнасці — папулярызацыя нар. інструментаў, бел. музыкі. У інструментарыі: гітара, домра, альт, мандаліна, цымбалы, акардэон, ударныя інструменты, флейта. У рэпертуары стараж. бел. музыка (М.Радзівіл, М.Агінскі, В.Длугарай), апрацоўкі твораў з «Полацкага сшытка», музыка кампазітараўкласікаў (В.А.Моцарт, Ф.Куперэн) і інш. Калектыў — дыпламант абл. фестывалю
120
ГОМЕЛЬСКІ
аркестраў, ансамбляў струнных нар. інструментаў імя Г.І.Жыхарава «Мелодыі роднага краю» (2006), міжнар. конкурсу «Рэнесанс гітары» (2007, абодва г. Гомель), удзельнік святочных канцэртаў вобласці, горада, раёна. В.М.Каралёва. ГбМЕЛЬСКІ НАРОДНЫ КАМЕРНЫ АРКЁСТР. Створаны ў 1997 у г. Гомель пры муз. вучылішчы імя Н.Ф.Сакалоўскага (з 1994 каледж мастацтваў). У 2004 прысвоена званне «народны аматарскі калектыў». Заснавальнік і кіраўнік А.А.Мазепін. У складзе аркестра 32 чал. ва ўзросце ад 15 да 20 гадоў. Асн. мэта дзейнасці — прапаганда лепшых муз. твораў розных эпох. У інструментарыі — скрыпкі, альты, флейты, віяланчэлі, кантрабасы, ударныя інструменты. У рэпертуары больш за 250 твораў розных жанраў і эпох: творы бел. аўтараў («Менуэт» Г.Гарэлавай, «Напеў» Г.Вагнера ў апрацоўцы А.Мазепіна, «Рэчанька», «Калыханка» М.Чуркіна, «Элегія» Г.Ермачэнкава ў апрацоўцы А.Мазепіна, «Крэда» С.Бельцюкова, «Зачараваная дажджом» А.Літвіноўскага, «Гумарэска» М.Аладава), бел. нар. песні («Бульба» ў апрацоўцы А.Мазепіна), папулярная танц. музыка, творы замежных кампазітараў (І.Баха, Т.Альбіноні, Э.Грыга, Ф.Мендэльсона) і інш. Ка
Гомельскі народны інструментальны ансамбль «Лотаць».
лектыў — лаўрэат рэсп. конкурсаў харавых і аркестравых калектываў (Мінск, 2001, 2005), удзельнік міжнар. фестываляў: «Лістапад» (Мінск, 2007), харэагр. мастацтва «Сожскі карагод» (г. Гомель, 1997—2009), тэатральнага мастацтва «Славянскія тэатральныя сустрэчы» (2011, абодва г. Гомель) і інш. А.А.Мазепін.
ГбМЕЛЬСКІ НАРбДНЫ КВАРТЭТ НАРОДНЫХ ІНСТРУМЁНТАЎ «КЛАСІКФАЛЬКЛОР». Створаны ў 1996 у г. Гомель пры муз. вучылішчы імя Н.Ф.Сакалоўскага (з 1994 каледж
мастацтваў). У 2004 прысвоена званне «народны аматарскі калектыў». Кіраўнікі: У.М.Птушанёнак (з 1996), А.М.Трафімовіч (з 2002), А.В.Трацэўскі (з 2005). У складзе квартэта 4 чал. У рэпертуары творы кампазітараўкласікаў бел., рус., укр. і замежнай музыкі: «Дзіцячы альбом» П.І.Чайкоўскага, «Сімфонія №4. Фінал» Ф.Мендэльсона; апрацоўкі нар. песень: «Памяці Ясеніна» В.М.Гарадоўскай, «Рускі сувенір» А.А.Цыганкова і інш. Калектыў — лаўрэат Рэсп. конкурсу метадычных і творчых прац
Гомельскі народны камерны аркестр.
121
ГОМЕЛЬСКІ
выкладчыкаў (г. Гомель, 1998, 2004, 2007), удзельнік «Дзён Беларусі ў Маскве» (Масква, 2003), «Дзён Беларускай культуры ва Украіне» (г. Данецк, Украіна, 2003) і інш. Квартэт прымае актыўны ўдзел у культ. жыцці горада, вобласці, малых вёсак чарнобыльскай зоны. А.М.Трафімовіч.
ГОМЕЛЬСКІ НАРОДНЫ КЛУБ АЎТАРСКАЙ ПЁСШ. Створаны ў 1978 у г. Гомель пры гар. Цэнтры культуры. У 1989 прысвоена званне «народны аматарскі калектыў». Кіраўнікі: М.Глазырын (з 1978), В.Мацькуноў (з 1980 із 1990),Я.Вітушэнка(з 1986), В.Клімовіч (з 2002). У складзе клуба 30 чал. ва ўзросце ад 16 да 60 гадоў. У рэпертуары творы кампазітараўкласікаў бардаўскай песні (Б.Акуджавы, Ю.Візбара, В.Бяркоўскага, Дз.Сухарава), аўтарскія песні («Дзяцінства», «Музыкант», «Жнівень», «Жылібылі» І.Шмідавай, «Горадснежны», «Галоўны карусельшчык», «Канчатковы вальс», «Накцюрн» В.Клімовіча, «Геаметрычная», «Барашкі», «Асенняя» П.Мацькуновай). Калектыў — лаўрэат і дыпламант фестываляў: міжнар. аўтарскай песні «Пецярбургскі акорд» (СанктПецярбург, 2000, 2002, 2004, 2008), «Славуціч» (г. Славуціч, Украіна, 1995—2009), Усерас. аўтарскай песні імя В.Грушына (г. Самара, Расія, 1991—2010), міжрэгіянальных «Зялёны Гранпры» (г. Гродна, 1992—94, 2004—10), «Віцебскі лістапад» (г. Віцебск, 1999—2010),
Гомельскі народны квартзт народных інструментаў «Класікфальклор».
«Сакавіцкі кот» (г. Магілёў 2001—06) і інш. В.Я.Клімовіч.
ГОМЕЛЬСКІ НАРбДНЫ МАЛАДЗЁЖНЫ ТЭАТР «ГРАКІ'». Створаны ў 1999 у г. Гомель пры абл. універсальнай бцы імя У.І.Леніна. У 2008 прысвоена званне «народны аматарскі тэатр». Кіраўнік В.П.Дуброва. У складзе калектыву 15 чал. ва ўзросце ад 20 да 50 гадоў. Асн. мэты дзейнасці — папулярызацыя тэатр. мастацтва і арганізацыя вольнага часу мясц. насельніцтва. У рэпертуары п’есы замежных, бел. і рус. аўтараў, літаратурнамаст. кампазіцыі, вечарыпартрэты і інш. Сярод паст.: драма «Той самы Мюнхгаўзен» паводле Р.Горына (2009), камедыя «Гісторыя аднаго злачынства» паводле Р.Тама (2010), літаратурнамаст. кампа
Выступленне ўдзельнікаў Гомельскага народнага клуба аўтарскай песні.
зіцыя «Пяро і бліскавіца» да юбілею Я.Купалы і Я.Коласа (2007), вечарпартрэт А.Макаёнка «Зброяй праўды і сатыры», дзіцячы спектакль «Лісіны госць» (абодва 2010) і інш. Калектыў — удзельнік, дыпламант і лаўрэат рэсп. літ. конкурсу маладых пісьменнікаў «Слова. Doc» (Мінск, 2009), абл. конкурсу «Даруй мне цішыню тваіх бібліятэк» (2008), аглядуконкурсу нар. тэатраў (2010, абодва г. Гомель) і інш. В.П.Дуброва.
ГОМЕЛЬСКІ НАРОДНЫ МАЛАДЗЁЖНЫ ТЭАТРАЛЬНЫ КАЛЕКТЬІЎ «ЭДЭЛЬВЁЙС». Створаны ў
1990 у г. Гомель на базе вышэйшага прафес. вучылішча (з 2002 прафес,тэхн. каледж машынабудавання) пад назвай «Несцерка». 3 1997 сучасная назва. У 2007 прысвоена званне «народны аматарскі калектыў». Кіраўнік Г.В.Севярынец. Асн. мэты дзейнасці — развіццё творчых здольнасцей навучэнцаў, выхаванне ўмення публічнага самавыражэння праз сцэнічны твор. У рэпертуары п’есы бел. і рус. драматургаў: «Дзеля кахання» Г. Марчука, «Васіль Цёркін» А.Твардоўскага, «3 жыцця студэнтаў» А.Вампілава і інш. Калектыў — лаўрэат і дыпламант фестываляў: рэсп. маст. творчасці студэнтаў ВНУ «Артвакацыі» (г. Мінск, 2009—10), абл. дэкар,прыкладной творчасці «Беларускі вянок» (г. Гомель, 2008) і інш.
Г. В. Севярынец.
122
ГОМЕЛЬСКІ
Гомельскі народны маладзёжны тэатралыіы калектыў «Эдэльвейс».
Удзельнікі Гомельскага народнага маладзёжнага тэатрастудыі «Залаты Арыён».
ГОМЕЛЬСКІ НАРОДНЫ МАЛАДЗЁЖНЫ ТЭАТРСТЎДЫЯ «ЗАЛАТЬІ АРЫЁН». Створаны ў 1995 у г. Гомель пры СШ №52. У 2005 прысвоена званне «народны аматарскі калектыў». Кіраўнікі: І.М.Пачценных (з 1995), М.У.Гулакоў (з 2005), У.М.Цітоў (з 2010). У складзе тэатрастудыі 72 чал. ва ўзросце ад 10 да 18 гадоў. У рэпертуары п’есы «Зорка над дахам» Т.Далговай (1995), «Зацюканы апостал» А.Макаёнка (1996), «Звычайнае дзіва» (1997), «Голы кароль» (1998) Я.Шварца, «Дурнічка» А.Дзялендзіка (1999), «Востраў папалам», «Мудрасць дабраты» (абодва 2000) Л.Усцінава, «Датрэціх пеўнікаў» В.Шукшына (2001), «Рудольфіа» В.Распуціна (2002), «Венецыя» Т.Далговай (2004), «Сабор Парыжскай Божай Маці» В.Гюго (2005), «Згублены рай» А.Курэйчыка (2006) 1 інш. Калектыў — дыпламант фестываляў: міжнар. студэнцкай тэатр. творчасці (Мінск, 2005), тэатраў і тэатр. студый «Тэатральная восень у Таліне» (Талін, 2006), абл. тэатр. і лялечных калектываў «Калядная зорка» (г. Гомель, 2000) і інш. В.І.Міхайлоўская.
ГбМЕЛЬСКІ НАРОДНЫ МАЛАДЗЁЖНЫ ХОР «АДРАДЖЭННЕ».
Створаны ў 1992 у г. Гомель пры нядзельнай школе кафедральнага са
бора апосталаў Пятра і Паўла. 3 2002 працуе пры гар. Цэнтры культуры. У 2003 прысвоена званне «народны аматарскі калектыў». Арганізатар і кіраўнік ГЯ.Яроменка. У складзе хору 20 чал. ва ўзросце ад 15 да 28 гадоў. Асн. мэты дзейнасці — прапаганда духоўнай музыкі ў святочных і дабрачынных мерапрыемствах, удзел у святочных і нядзельных богаслужэннях. У рэпертуары духоўныя творы.