Энцыклапедыя Культура Беларусі
У 6-і т. Т. 3.
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 688с.
Мінск 2012
ся 1426 чал., з іх 1120 дзяцей. Асн. мэты дзейнасці: арганізацыя вольнага часу працаўнікоў завода, чл. іх сямей і жыхароў мікрараёна, замацаванне станоўчага іміджу прадпрыемства. Штогод праводзіцца больш за 260 культ.масавых мерапрыемстваў для розных катэгорый насельніцтва. Калектывы — актыўныя ўдзельнікі культ. мерапрыемстваў рознага ўзроўню, у т.л. рэсп. фестывалюкірмашу «Дажынкі» (г. Орша, 2008; г. Кобрын, 2009), акцыі «Беларусь — гэта мы!» (2010); святаконкурсу вак.харавых калектываў да 100годдзя Г.І.Цітовіча (2010), адкрытага конкурсу маладых выканаўцаў «Шаную цябе, Белая Русь!» (2011) і інш. Р. В. Ветрава.
ГбМЕЛЬСКІ ПАЛАЦ КУЛЬТЎРЫ «ФЕСТЫВАЛЬНЫ». Засн. ў 1974 у г. Гомель як Палац культуры і спорту Гомельскага хім. зда імя 50годдзя СССР, з 2000 сучасная назва. Агульная пл. памяшканняў 7450 м2, у т.л. 1307 м2 для клубнай работы. Асн. мэты дзейнасці: захаванне дасягненняў нац. культуры, арганізацыя новых форм культ. дзейнасці і адпачынку, развіццё аматарскай творчасці. Дзейнічаюць 50 клубных фарміраванняў, у т.л. 21 дзіцячае, з іх 5 са званнем «народны» (тэатр «Восьмы дзень тыдня», студыі выяўл. мастацтва для дарослых і дзіцячая «Акварэлька», жаночы вакальны ансамбль «Ліся, песня», хор ветэранаў вайны, працы і Узброеных Сіл «Памяць»); 2 са званнем «узорны» (клуб спарт.
133
ГОМЕЛЬСКІ
Фае Гомельскага Палаца культуры чыгуначнікаў імя У.І.Леніна.
бальнага танца «Вясёлка», дзіцячы тэатр «Жамчужынка»), У 2011 у клубных фарміраваннях займалася 800 чал., з іх 340 дзяцей. Калектывы — удзельнікі абл., раённых і гар. мерапрыемстваў фестываляў, у т.л. міжнар. харэагр. мастацтва «Сожскі карагод», маладзёжнай песні «Нам даверана стагоддзе», міжрэгіянальнага студэнцкага фальклорнага «Моладзь — будучыня Расіі» (г. Армавір), абл. харавога мастацтва «Пеўчае поле», інтэрнац. «Youth Festival» (г. Абердзін. Вялікабрытанія); конкурсаў «Ех Libris» (г. Глівіцы, Польшча), выяўл. мастацтва «Прыгажосць Божага свету» (Масква), «Артграфіка» (г. Торунь, Польшча) і інш.
В.У.Злотнікава.
ГОМЕЛЬСКІ ПАЛАЦ КУЛЬТЎРЫ ЧЫГЎНАЧНІКАЎ ІМЯ У.І.ЛЁНІНА. Засн. ў 1918 як клуб чыгуначнікаў станцыі Гомель. 3 1951 Палац культуры імя У.І.Леніна, з 1978 Палац культуры і тэхнікі чыгуначнікаў імя У.І.Леніна. 3 2000 сучасная назва, уваходзіць у культ.спарт. комплекс РУП «Гомельскае аддзяленне Беларускай чыгункі». Агульная пл. памяшканняў 2701,71 м2. Mae канцэртную залу на 1044 месцаў, малую і камерную (зялёную) залы па 200 месцаў, блакітную і ружовую залы для цырымоній і выставаў. У Палацы культуры дзейнічае каля 30 творчых калектываў, з якіх 1 мае званне «ўзорны» (ансамбльтанца «Дружба») і 5 — «народны» (студыя эстраднай песні «Санорэ», студыя сучаснага
балета «Тандэм», тэатр муз. асацыяцый «Атман», вакальны ансамбль «Гамяльчанка», хор ветэранаў вайны і працы). Калектывы — ўдзельнікі і пераможцы раённых, гар., абл., рэсп. і міжнар. фестываляў. Будынак Палаца культуры з’яўляецца помнікам архітэктуры канструктывізму (1930, архіт. А.Кірылаў; адбудаваны ў 1951, архіт. І.Пестракоў; у 1997—2011 рэканструяваны).
ГОМЕЛЬСКІ ПАЛАЦАВАПАРКАВЫ АНСАМБЛЬ. помнік палацавапаркавай архітэктуры 2й пал. 18 — сярэдзіны 19 ст. ў Гомелі. Створаны ў цэнтры горада на высокім правым беразе р. Сож. Кампазіцыйны цэнтр ансамбля — палац (Гомельскі палац, Палац Румянца
Да арт. Гомельскі палацавапаркавы ансамбль. Галоўны фасад палаца і помнік М.П.Румянцаву.
вых Паскевічаў) у стылі класіцызму. Пабудаваны ў 1777 на месцы ўмацаванняў драўлянага Гомельскага замка. Да 1834 належаў Румянцавым, потым да 1917 — Паскевічам. Будаўніцтва вялося паэтапна. Гал. корпус узведзены ў 1777—96 (архіт. Я.М.Аляксееў, К.І.Бланк) з цэглы. У 1800—05 пабудаваны 2 службовыя флігелі, зроблены рамонт памяшканняў (архіт. Д.Кларк). У 1837—51 палац рэканструяваны, да яго прыбудавана 3павярховая вежа (архіт.
А.Ідзкоўскі). Зноў рэканструяваны ў 1856 і 1919—20. У Вял. Айч. вайну спалены, адноўлены ў 1969. Двухпавярховы, у плане блізкі да квадрата будынак з бельведэрам, цокальным паверхам, уязным пандусам і прасторнай паўкруглай тэрасай. Гал. фасад 3часткавай сіметрычнай кампазіцыі падкрэслены магутным 4калонным порцікам карынфскага ордэра. Інтэр'еры ўпрыгожаны ляпным арнаментам і жывапісам (майстар В.Вінцэнці). У палацы захоўваліся ўнікальныя калекцыі маст. вырабаў са шкла, зброі, скульптуры, мэблі, маст. ліцця. Парк (пл. 25 га; працягласць уздоўж р. Сож — 800 м) закладзены ў канцы 16 ст. Найб. захаваны пейзажны парк з элементамі рамантызму ў Беларусі. За ярам Га
134
ГОМЕЛЬСКІ
Да арт. Гомельскі палацавапаркавы ансамбль. Фрагмент парку.
мяюк быў пладовы сад з аранжарэяй («зімовы сад»). 3 1834 паркавыя кампазіцыі набылі рысы рамантызму. На тэрасе каля вежы былі ўстаноўлены конная статуя кн. Ю.Панятоўскага (скульпт. Б.Торвальдсен), 2 трафейныя гарматы рус.турэцкай вайны (у 1990я гг. зроблены іх копіі), на пляцоўцы курданёра — помнік кн. Паскевічу ў вопратцы рымскага палкаводца (класічны стыль, скульпт. В.ДэмутМаліноўскі). Дэкар. мармуровыя скульптуры ўпрыгожвалі парк перад палацам і на гал. алеях. Сярод інш. рамантычных элементаў — ставок «Лебядзінае возера» ў яры Гамяюк, вял. і малы гроты, масты, альтанка са скіфскай каменнай бабай, памятныя камяні і інш. У парку больш за 9 тыс. дрэў мясц. і экзатычных парод. У 1997 натэр. парку ўсталяваны помнік Н.П.Румянцаву. На тэр. ансамбля размешчаны Гомельскі Петрапаўлаўскі сабор, Гомельская капліца, парк культуры і адпачынку імя А.В.Луначарскага, у яго будын
ках — гіст.культ. ўстанова «Г.п.п.а.». Ансамбль (палац, дэкар. аздабленне інтэр’ера вежы і цэнтр. залы палаца, Петрапаўлаўскі сабор, капліцапахавальня) унесены ў Дзярж. спіс гісторыкакульт. каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь.
Літ.: Морозов В.Ф. Гомель классмческнй. Эпоха. Меценаты. Архнтектура. Мннск, 1997. В.Ф.Марозаў.
ГОМЕЛЬСКІ ПАЛАЦАВАПАРКАВЫ АНСАМБЛЬ, дзяржаўная гісторыкакультурная ўстанова. Створаныў 1919у г. Гомельякмастацкагіст. музей на аснове калекцый прадметаў з палаца князёў Паскевічаў (жывапіс, скульптура, мэбля, фарфор і інш.). 3 1941 гіст., з 1943 гісторыкакраязнаўчы, з 1952 абл. краязнаўчы музей. У 2006 рэарганізаваны ў дзярж. гісторыкакульт. ўстанову з сучаснай назвай. На 1.1.2012 музейны збор налічваў больш за 160 тыс. адзінак захоўвання прадметаў асн. фонду і звыш 70 тыс. навуковадапаможнага, агульная пл. будынка палаца князёў РумянцавыхГТаскевічаў — 5 771 м2.
Асн. аб’ект гісторыкакульт. установы — палац РумянцавыхПаскевічаў, які з’яўляецца кампазіцыйным цэнтрам ансамбля. У цэнтр. частцы палацадзейнічаюць8 экспазіцыйных і 6 выставачных, у вежы — 7 экспазіцыйных і 1 выставачная залы, у паўн. крыле — 2 экспазіцыйныя і 1 выставачная залы. Праведзена частковая рэканструкцыя палацавых інтэр’ераў канца 19 — пач. 20 ст., размяшчаюцца экспазіцыі: гісторыкамемарыяльная, прысвечаная б. уладальнікам палаца Румянцавым і Паскевічам (у палацавай вежы); «Культавыя прадметы са збораў музея», што ўвасабляе найб. каштоўныя абразы, кнігі і царкоўнае начынне са збораў музея (у паўн. рызаліце); «Старажытная гісторыя Гомельшчыны» — археал. экспазіцыя і часовыя выстаўкі калекцый музея і інш. музеяў краіны, твораў мастакоў Гомельшчыны (на 2м паверсе палаца); «Загадкавыя фантазіі мора» — экзатычныя марскія ар
ганізмы, ракавіны і каралы (у цэнтр. частцы палаца) і «Рыцарская зала» (у цокальным паверсе цэнтр. часткі палаца). Найб. цікавыя калекцыі мемарыяльных рэчаў сям’і Паскевічаў; прадметаў культу; марскіх арганізмаў; археал., этнаграф. і нумізматычная; збор рукапісных і старадрукаваных кніг. Значнае месца ў зборах музея займаюць матэрыялы пра знакамітых дзярж. дзеячаў, военачальнікаў, прадстаўнікоў навукі, культуры, адукацыі, жыццё і дзейнасць якіх былі звязаны з гісторыяй краю, а таксама калекцыі археал. знаходак, дзе прадстаўлены рарытэты, знойдзеныя пры раскопках ля вёсак Бердыж Чачэрскага і Юравічы Калінкавіцкага рнаў — на месцах найб. старажытных з вядомых стаянак першабытнага чалавека на тэр. Беларусі. Вельмі каштоўнымі экспанатамі з’яўляюцца некаторыя індывідуальныя знаходкі перыяду Кіеўскай Русі: наканечнік стралы і віслая пячатка з адзнакамі князёўскай дынастыі Рурыкавічаў, скарб шыйных грыўняў, фрагмент панцырнай кальчугі. Нумізматычная калекцыя дае ўяўленне аб развіцці грашовай сістэмы ВКЛ, Рэчы Паспалітай, Маскоўскай дзяржавы, Рас. імперыі, Рэспублікі Беларусь. У этнаграфічную калекцыю ўваходзяць прадметы матэрыяльнай культуры практычна з усіх раёнаў Гомельскай вобл. Разнастайныя зборы абразоў, старадрукаваных і рукапісных кніг, меднага ліцця. Значнае месца займаюць абразы і кнігі стараабраднікаў, якія ў мінулым былі пашыраны на тэр. вобласці. Гонарам кніжнай калекцыі ўстановы з’яўляецца Евангелле Пятра Мсціслаўца 1575. Скарб прадметаў культу 18—19 ст., знойдзены недалёка ад Гомеля, на тэр. б. Чонкаўскага монастыра, мае статус гісторыкакульт. каштоўнасці Рэспублікі Беларусь. Збор фотаздымкаў характарызуе з’явы, якія адбываліся на тэр. Гомельскай вобл. ў розныя гіст. перыяды. Асаблівую каштоўнасць уяўляюць мемарыяльныя комплексы, прысвечаныя генераль
135
ГОМЕЛЬСКІ
наму авіяканструктару П.В.Сухому і міністру замежных спраў СССР А.А.Грамыку. Сучаснае выяўл. мастацва прадстаўлена творамі мастакоў і скульптараў як Гомельшчыны, так і ўсёй Беларусі — Б.Звінагродскага, В.Казачэнкі, В.Цвірко, М.Казакевіча, Р.Я. Ландарскага, Д.І.Алейніка і інш. У.А.Літвінаў.
ГбМЕЛЬСКІ «ПАЛЯЎНІЧЫ ДОМІК», помнік архітэктуры стылю ампір у г. Гомель. Пабудаваны ў 1820 (архіт. І.Дзячкоў) як зімовая рэзідэнцыя Румянцавых. Драўляны будынак на мураваным падмурку прамавугольны ў плане, накрыты 4схільным дахам. Да асн. аб’ёму прымыкаюць невял. мураваныя аб’ёмы, завершаныя ступеньчатымі атыкамі. Гал. фасад вылучаны 6калонным дарычным порцікам з тэрасай над ім. Архіт. акцэнт кампазіцыі — мансарда з вял. паўцыркульным праёмам і атыкавым завяршэннем. Сцены абліцаваны цэглай. У вонкавым аздабленні выкарыстаны рустоўка, барэльефы. Планіроўка дома простая: за ўваходам размяшчаўся салон з комінам, з супрацьлеглага боку — невял. пакой з лесвіцай, якая вяла з мансарды ў сад. У інтэр’еры захаваліся 3 кафляныя печы. Зараз у будынку знаходзіцца Дзярж. ўстанова «Музей гісторыі горада Гомеля». Унесены ў Дзярж. спіс гісторыкакульт. каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь.