Энцыклапедыя Культура Беларусі
У 6-і т. Т. 3.
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 688с.
Мінск 2012
ГОМЕЛЬСКІ ПЕТРАПАЎЛАЎСКІ САБОР, помнік архітэктуры позняга класіцызму ў г. Гомель. Уваходзіць у Гомемскі палацавапаркавы ансамбль. Пабудаваны ў 1809—24 (архіт. Дж.Кларк) з цэглы. Рэканструяваны ў 1988. Вырашаны крыжовакупальнай кампазіцыяй. Да асн. квадратнага ў плане аб’ёму прымыкаюць 2ярусная чацверыковая званіца з цыбулепадобнай галоўкай у завяршэнні (адноўленаў 1990я гг.), прамавугольныя бакавыя прыдзелы і апсіда з бакавымі рызніцай і ахвярнікам.
Гомельскі Петрапаўлаўскі сабор.
Над сяродкрыжжам — цыліндрычны светлавы барабан з паўсферычным купалам. На тарцах 4 дарычныя 6калонныя порцікі, па баках нефа — рады паўкалон. У вонкавым аздабленні выкарыстаны трыгліфныя фрызы, карніз з сухарыкамі, паўкруглыя сандрыкі аконных праёмаў барабана. У левым крыле трансепта знаходзіцца магіла графа М.П.Румянцава, на якой устаноўлена копія скульптуры італьян. майстра А.Кановы «Багіня свету» (выканана рус. скульпт. В.ДэмутМаліноўскім), сцены над магілай у абразах, сярод іх копія карціны італьян. майстра А.А.Карэджа. Храм унесены ў Дзярж. спіс гісторыкакульт. каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь. Сабор дзейнічае.
ГОМЕЛЬСКІ РАЁН, адм.тэр. адзінка на У Гомельскай вобл. Цэнтр — г. Гомель. У складзе раёна рабочы пас. Бальшавік, 186 сельскіх нас. пунктаў, 20 сельсаветаў: Аздзелінскі, Бабовіцкі, Грабаўскі, Даўгалескі, Зябраўскі, Красненскі, Маркавіцкі, Пакалюбіцкі, Прыбарскі, Прыбыткаўскі, Руднямарымонаўскі, Улукаўскі, Урыцкі, Цярухскі, Цярэніцкі, Цярэшкавіцкі, Чарацянскі, Чонкаўскі, Шарпілаўскі, Яромінскі; Бальшавіцкі пасялковы Савет. Пл. тэр. 1963,5 км2, лясы займаюць 45,1%, балоты — 13%. Нас. 68,8 тыс. чал. (2011). Жывуць беларусы (89,4%), рускія (6,8%), украінцы (2,5%), прадстаўнікі інш. нацыянальнасцей (1,3%). Па тэр. раёна праходзяць чыг. Брэст—Бранск (Расія), СанктПецярбург—Кіеў, Гомель—Бахмач (Украіна); аўтадарогі Мінск—Гомель, Кобрын—Гомель— Селішча, мяжа Расіі (Езярышча)— Віцебск—Гомель—мяжа Украіны (Новая Гута). Суднаходства ажыццяўляецца па р. Сож.
Раён утвораны 8.12.1926, да 26.7.1930 у складзе Гомельскай акругі, падзелены на 22 сельсаветы. 4.8.1927 да раёна далучаны 18 сельсаветаў Дзятлавіцкага, 6 — Добрушскага, 14 — Насовіцкага скасаваных рнаў. 30.12.1927 у раёне замест 58 зацверджаны 31 сельсавет. 10.2.1931
136
ГОМЕЛЬСКІ
раён скасаваны, яго тэр. перададзена ў Веткаўскі, Церахоўскі, Лоеўскі і Рэчыцкі рны, частка ўключана ў гар. мяжу Гомеля. 27.7.1937 Г.р. адноўлены, у яго складзе рабочы пас. Касшокоўка і 20 сельсаветаў. 3 20.2.1938 у Гомельскай вобл. У Вял. Айч. вайну ў канцы жн. 1941 Г.р. акупіраваны ням.фаш. захопнікамі, якія знішчылі ў Гомелі і раёне 135 822 чал. Дзейнічалі Гомельскае антыфаш. і камсамольскамаладзёжнае падполле, Міхалькоўскае антыфаш. падполле, падп. аператыўны цэнтр (ліст. 1941 — май 1942), падп. абкамы і гаркамы КП(б)Б і ЛКСМБ, фарміраванні Гомельскага партыз. злучэння, партыз. брыгады «Наперад», асобны партыз. атрад «Другія», партыз. групы «Дружба» і «Бывалыя». Выдавалася падп. газ. «Гомельская праўда». У ліст. 1943 раён вызвалены ў ходзе ГомельскаРэчыцкай аперацыі 1943. У Чонках у 1944 размяшчаўся Бел. штаб партыз. руху. 17.4.1962 далучаны 4 сельсаветы і рабочы пас. Бальшавік скасаванага Уваравіцкага, 25.12.1962 — тэр. скасаванага Веткаўскага (да 6.1.1965), 15.1.1964 — 2 сельсаветы Рэчыцкага, 18.1.1965 — 4 сельсаветы Добрушскага рнаў.
Дзейнічаюць прадпрыемствы сельскай гаспадаркі, паліўнай прамсці, металургіі, машынабудавання і металаапрацоўкі, харчовай, лясной, дрэваапрацоўчай, хімічнай і нафтахімічнай прамсці. У раёне (2011) прафес.тэхн. вучылішча с.г. вытворчасці, 21 сярэдняя, 10 базавых, пачатковая і вячэрняя школы, 5 вучэбнапед. комплексаў сярэдняя школа—сад, 29 дашкольных устаноў, 4 дзіцячыя школы мастацтваў, 5 дзіцячых муз. школ з філіяламі, спецыялізаваная дзіцячаюнацкая школа алімпійскага рэзерву, дапаможная школаінтэрнат, цэнтры сацыяльнапед., пазашкольнай работы, карэкцыйнаразвіваючага навучання і рэабілітацыі. У сістэме аховы здароўя раёна 7 бальніц, 42 ФАПы, 2 цэнтры мед. рэабілітацыі. Для заняткаў фізкультурай і спортам ёсць
2 спарт. комплексы, 42 спарт. залы, 8 плавальных басейнаў, 2 лядовыя арэны, клуб фізічнай падрыхтоўкі, цэнтр турызму і краязнаўства дзяцей і моладзі раёна. У раёне курорт рэсп. значэння «Чонкі», 5 санаторыяў, 2 дзіцячыя рэабілітацыйнааздараўляльныя цэнтры, база адпачынку, аграсядзіба, паляўнічарыбалоўная база.
Працуюць 30 дамоў культуры, 7 клубаў, Цэнтр культуры і вольнага часу, Цэнтр рамёстваў, 45 бк. Выдаецца раённая газ. «Маяк». Дзейнічае 35 рэліг. абшчын, у т.л. 27 праваслаўных. Найб. вядомыя археал. помнікі: Глыбоцкае, Ільіч, Калінаўка, Плёсы, Прыбар, Целяшы, Чамярня, Чонкі, Шарсцін. Помнікі архітэктуры і садовапаркавага мастацтва: Мікалаеўская царква (1770я гг.) і сядзіба (KaHeu 18—пач. 19 ст.) у в. Старая Беліца, цэрквы Кацярыны (1822) у в. Гадзічава, Успенская (1865—68) у в. Чарацянка, Раства Багародзіцы (1881) ў в. Глыбоцкае, парк (2я пал. 19 ст.) у в. Грабаўка, сядзібны дом (19 ст.) у в. Каранёўка. У многіх нас. пунктах раёна размешчаны брацкія магілы сав. воінаў, помнікі землякам, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну. У в. Бабовічы нарадзіўся бел. скульптар У.Папсуеў (1924—95), у. в. Касцюкоўка — бел. жывапісец П.Гаўрыленка (1902—61), у в. Пакалюбічы — бел. дзіцячы пісьменнік І.Сяркоў (1929—98), у в. Рудня Прыбыткаўская — дзярж. дзеяч Беларусі, К.Т.Мазураў (1912—89), у в. Шарпілаўка — бел. паэт А.Грачанікаў (193891).
ГОМЕЛЬСКІ РАЁННЫ ДОМ КУЛЬТЎРЫ. Засн. ў 1949 у г. Гомель як раённы Дом сац. культуры. 3 1961 сучасная назва. Размяшчаўся ў розных памяшканнях, з 1970 знаходзіцца ў сучасным будынку. Агульная пл. 2227,7 м2, мае глядзельную (633,9 м2) і малую (102,9 м2) залы, 8 памяшканняў для клубнай работы. Дзейнічаюць 22 калектывы аматарскай творчасці, у т.л. 5 са званнем «народны» (фалькл. ансамблі «Радзімічы», эстр. танца «Алегра», нар. танца «Вярцёлкі», нар. інструментаў «Вясёлка»,
вак. «Узоры») і 2 са званнем «узорны» (ансамбль эстр. танца «Юнацтва», вак. студыя «Раніца»), а таксама 2 аматарскія аб’яднанні: клубы бальнага танца «Рубін» і нар. майстроў дэкар.прыкладнога мастацтва «Крыніца». Калектывы — удзельнікі і дыпламанты фестываляў: міжнар. дзіцячай творчасці «Залатая пчолка» (2009), «Пецярбургская вясна» (2011), рэсп. нац. культур (2010), юных талентаў «Зямля пад белымі крыламі», харэагр. мастацтва «Сожскі карагод» (абодва 2011); конкурсаў: рэсп. маладых талентаў «Зорка ўзышла над Беларуссю» (2010), абл. маладых выканаўцаў «Шаную цябе, Белая Русь!» (2009), аглядуконкурсу харэагр. мастацтва імя А.А.Рыбальчанкі (2010) і інш. В.М.Крышталёў.
ГОМЕЛЬСКІ ТРАМ. Гомельскі тэатр рабочай м о л а д з і. Існаваў у 1931—35 у г. Гомель. Створаны з удзельнікаў драмгуртка, які дзейнічаў пры клубе чыгуначнікаў. Маст. кіраўнік Лунц, з 1932 Е.Міровіч. 3 1932 у тэатры праводзілася вучоба для авалодання асновамі сцэнічнага мастацтва. У рэпертуары: агітпаказы «У паход за тэхніку» (1931), «Сон Ахрэма Бугайчыка» і «Культурны адпачынак» (1935) Е.Міровіча, спектаклі «Форт Шпандаў» Е.Міровіча (1934), «Знатныя людзі» І.Пярсонава (1935) і інш. Сярод удзельнікаў А.Брыцько, С.Каліноўская, М.Латоцкая, А.Рыбальчанка, І.Тагер, Б.Талпега, М.Цурбакоў. Рэарганізаваны ў Гомельскі калгаснасаўгасны тэатр.
ГОМЕЛЬСКІ ЎЗОРНЫ АКАДЭМГЧНЫ ХОР «РАПСОДЫЯ». Створаны ў 1978 у г. Гомель пры СШ №30. У 1982 прысвоена званне «ўзорны аматарскі калектыў». Кіраўнікі: В.А.Баннікава (з 1978), С.В.Пайкова (з 2010). У складзе хору 50 чал. ва ўзросце ад 11 да 16 гадоў. Асн. мэты дзейнасці — папулярызацыя і развіццё харавога мастацтва, арганізацыя вольнага часу дзяцей. У рэпертуары духоўная музыка, творы класічных і сучасных бел., у т.л. гомельскіх, і
137
ГОМЕЛЬСКІ
Выступленне Гомельскага ўзорнага акадэмічнага хору «Рапсодыя».
замежных аўтараў: «Табе спяваем» П.Часнакова, «Уладарыня, прымі малітвы» Я.Азеева, «Блажэнны муж» А.Архангельскага, «Матылі на снезе» Р.Паўлса, «Калядная ноч» Дж.Рутэра, хор з оперы «Выкраданне з Сераля» В.А.Моцарта, бел. нар. песні «Едзе Ясь дадому», «Вераб’ёва наваселле», «За тым лугам» А.Каванава і інш. Калектыў — лаўрэат фестываляў: рэсп. аматарскай харавой творчасці «Спяваю табе, Беларусь» (г. Гомель, 2005), абл. харавога мастацтва «Пеўчае поле» (г. Гомель, 2003, 2006), удзельнік міжнар. фестывалю харэагр. мастацтва «Сожскі карагод» (г. Гомель, 2002—10), рэсп. фестывалюкірмашу «Дажынкі» (г. Рэчыца, 2007) і інш. С.В.Пайкова.
Удзельнікі Гомельскага ўзорнага ансамбля гітарыстаў.
ГбМЕЛЬСКІ ЎЗОРНЫ АНСАМБЛЬ ПТАРЫСТАЎ. Створаны ў 2001 у г. Гомель пры дзіцячай школе мастацтваў № 3. У 2008 прысвоена званне «ўзорны аматарскі калектыў». Кіраўнікі А.В.Даўгалапцева і А.М.Догель. У складзе ансамбля 7 чал. ва ўзросце ад 12 да 15 гадоў. Асн. мэты дзейнасці — захаванне, папулярызацыя і развіццё муз. мастацтва. Для калектыву характэрны камернае гучанне, тонкая нюансіроўка, добрае выканальніцкае майстэрства. У рэпертуары творы розных эпох і жанраў — ад стараж. бел. і замежных класічных да сачыненняў сучасных аўтараў, аранжыроўкі і інструментоўкі п’ес для ансамбля А.Догеля і А.Даўгалапцевай. Сярод муз. кампазіцый: «Балет»,
«Прывітальны танец» Я.Грыдзюшкі, «Сіцыліяна» І.С.Баха, «Лендлер» М.Джуліяні, «Каля Санта Круз» Э. дэ Курціса, «Пінгвіны ляцяць» І.Шошына, «Званочак» Б.Тэрзі, «Іспанскі танец» Я.Бэла, «Раманс» В.Гомеса, «Кубінскі танец» (музыка нар.), «Таката» П.Морыя і інш. Калектыў — дыпламант конкурсаў: міжнар. гітарнай музыкі «Рэнесанс гітары» (2009), абл. аркестраў і ансамбляў струнных нар. інструментаў імя Г.І.Жыхарава «Мелодыі роднага краю» (2003, 2006, 2009, абодва г. Гомель) і інш.
А.В.Даўгалапцева.
ГОМЕЛЬСКІ ЎЗбРНЫ АНСАМБЛЬ СКРЫПАЧОЎ I ВІЯЛАНЧЭЛІ'СТАЎ «МЕЛОДЫЯ». Створаны ў 1978 у г. Гомель пры дзіцячай школе мастацтваў №5. У 2007 прысвоена званне «ўзорны аматарскі калектыў». Кіраўнікі: Л.П.Блізнюк (з 1978), МЛ.Ліўшыц (з 1986), С.В.Смыкава (з 1990), Н.Р.Ісаева (1995—2005), Д.М.Багданава (з 1995). У складзе ансамбля 18 чал. ва ўзросце ад 12 да 17 гадоў. Асн. мэты дзейнасці — папулярызацыя класічнай і сучаснай бел., рус. і замежнай музыкі, струннасмычковых інструментаў. У рэпертуары музыка замежных («Накцюрн» А.Бабаджаняна, «Парыжскае танга» К.Бруна, пасадобль «РыаРыта» Э.Санцеўхіні, «Пастаральны менуэт» А.Віралдыні, рус. («Як шматдзяўчат харошых» І.Дунаеўскага, музыка да к/фільмаў «Цыган» В.Зубкова і «Тэгеран43» Ж.Гарварэнца) і бел. кампазітараў. Сярод канцэртных праграм: «Мая мелодыя», «Над Белай Руссю», «Паклонімся вялікім тым гадам», «Мелодыі вясны» і інш. Калектыў — дыпламант абл. фестывалю «Рускі партрэт у беларускім інтэр’еры» (2006) і інш. Д.М.Багданава.