• Газеты, часопісы і г.д.
  • Энцыклапедыя Культура Беларусі У 6-і т. Т. 3.

    Энцыклапедыя Культура Беларусі

    У 6-і т. Т. 3.

    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 688с.
    Мінск 2012
    581.47 МБ
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 1.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 2.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 4.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 5.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 6.
    ад 6 да 17 гадоў. Асн. мэты дзейнасці — выхаванне дзяцей і падлеткаў праз формы і метады тэатр. мастацтва, развіццё іх творчых здольнасцей. У рэпертуары лялечныя пастаноўкі, мініспектаклі, канцэртныя выступленні і інш. Сярод пастановак: «Снежная каралева» паводле Х.К.Андэрсена (2005), «Крыштальны чаравічак» Т.Габэ (2006), «Гусяня» Н.Гернет, муз. спектакль «Воўк і Ліса, і Навагоднія цуды» Н.Кузняцовай (абодва 2007), «Прынцэса на гарошыне» паводле Х.К.Андэрсена (2008), «Калядная батлейка, ці Масленічка» паводле Я.Тарасава (2009), казкамюзікл «Калабок — гарэлы бок» паводле Г.Пропіса (2010), «Ай ды Мыцык!» Я.Чапавецкага (2011) і інш. Калектыў — удзельнік і дыпламант абл. фестывалю тэатр. мастацтва (г. Гомель, 2006, 2009) і інш.
    Т.І. Татаранка.
    ГбМЕЛЬСКІ ЎЗбРНЫ ТЭАТРАЛЬНЫ КАЛЕКТЬІЎ «СШТЭЗ». Створаны ў 1987 у г. Гомель пры Доме культуры дрэваапрацоўчага камбіната. 3 2011 дзейнічае на базе Палаца культуры «Беліцкі». У 1988 прысвоена званне «ўзорны аматарскі калектыў». Стваральнік і кіраўнік В.П.Курдзюмаў. У складзе калектыву 38 чал. ва ўзросце ад 8 да 20 гадоў. Асн. мэты дзейнасці — папулярызацыя дзіцячай творчасці, падтрымка творчай ініцыятывы дзяцей і моладзі. У рэпертуары спектаклі для дзяцей «Му
    146
    ГОМЕЛЬСКІ
    хаЦакатуха», «Тараканішча» паводле К.Чукоўскага, «Гусяня» Н.Гернет, мюзіклы «Жыццё», «Чарнобыль — Фукусіма», шоупраграмы «Навагодні калейдаскоп», «Нам 25», «Бабулібабулькі» і інш. Калектыў — лаўрэат і дыпламант фестываляў: міжнар. «Тэатр, дзе гуляюць дзеці» (Масква, 1991), тэатраў моладзі «Крок у неба» (Мінск), дзіцячых аматарскіх тэатраў «Сустрэчы сяброў» (г. Гатчына, Расія, абодва 2002), тэатральнага «Час лётаць» (СанктПецярбург, 2003—04), дзіцячых грамадскіх аб’яднанняў Беларусі, Расіі, Украіны (г. Гомель, 2009—11), рэсп. «Чарнобыль — 20 гадоў» (2006), усебел. тэлефестывалю юных талентаў «Усе мы родам з дзяцінства» (2000, абодва Мінск) і інш.
    В.П.Курдзюмаў.
    ГОМЕЛЬСКІ ЎЗбРНЫ ТЭАТРСТЎДЫЯ «АРКІПАДУГ». Створаны ў 1994 у г. Гомель пры СШ №1. У 2002 прысвоена званне «ўзорны аматарскі калектыў». Кіраўнік С.М.Зянькоў. У складзе студыі 25 чал. ва ўзросце ад 14 да 28 гадоў. Асн. мэты дзейнасці — фарміраванне духоўнамаральнай культуры і маст. густу ўдзельнікаў. У рэпертуары спектаклі «Пігмаліён» Б.Шоу (1994), «Фядотстралец, удалы маладзец» Л.Філатава, «Мядзведзь» А.Чэхава (абодва 1995), «Клоп» У. Маякоўскага (1996), «Вяселле» М.Зошчанкі (1997), «Дваццаць хвілін з анёлам» А.Вампілава (1998), «Жаваранак» Ж.Ануя, «Гаршчок з кашай» М.Зянькова (абодва 1999), «Бедныя людзі» паводле Ф.Дастаеўскага (2000),
    Да арт. Гомельскі ўзорны тэатрстудыя «АркіПадуг». Сцэна са спектакля «Кар 'ер» паводле В.Быкава.
    «Ала» М.Зянькова (2002), «Кар’ер» паводле В.Быкава (2004), «Трыбунал» А.Макаёнка (2005), «Гульня ценяў» Ю.Эдліса (2007). Калектыў — удзельнік абл. і раённых аглядаўконкурсаў маст. самадзейнасці. М.С.Зянькоў.
    ГбМЕЛЬСКІ ЎЗОРНЫ ТЭАТРСТУДЫЯ «ВЁТРАЗЬ». Створаны ў 1993 у г. Гомель пры СШ № 61 з тэатр.маст. ухілам (з2009 СШ № 61). У 1996 прысвоена званне «ўзорны аматарскі калектыў». Кіраўнікі: Т.А.Шэхтман (з 1993), А.Б.Тырлаў (з 1995), Л.У.Пікас (з 2004), Г.Г.Корзун (з 2008). У складзе тэатрастудыі 15 чал. ва ўзросце ад 10 да 16 гадоў. Асн. мэты дзейнасці — развіццё ўнутранага патэнцыялу навучэнцаў праз далучэнне да тэатр. мастацтва, рэалізацыя іх творчых здольнасцей. У рэпертуары п’есы рознага жанравага
    і тэматычнага кірунку: «У вайны не жаночы твар» С.Алексіевіч, «А досвіткі тут ціхія...» Б.Васільева, «Папялушка» Я.Шварца, «Рыжы клоун» С.Ткачовай, «Генералы ў спадніцах» Ж.Ануя і інш. Студыйцы — лаўрэаты, дыпламанты і ўдзельнікі фестываляў і конкурсаў: міжнар. тэатр. беларускафранкашатландскага праекта «Міленіум» (г. Абердзін, Вялікабрытанія, 2000), тэатр. і лялечных калектываў (2004, 2006), тэатр. творчасці «Жывая планета» (2008, абодва г. Гродна) і інш. Г.Г.Корзун. ГОМЕЛЬСКІ ЎЗбРНЫ ФАЛЬКЛОРНЫ АНСАМБЛЬ «ГАСЦШЕЦ». Створаны ў 1993 у г. Гомель пры СШ № 30 як фалькл. ансамбль «Карагод». У 1994 прысвоена званне «ўзорны аматарскі калектыў». 3 2005 сучасная назва. Арганізатар і кіраўнік
    В.А.Драмук, харэограф С.М.Карс, хармайстар Н.М.Багданава. У складзе ансамбля 20 чал. ва ўзросце ад 25 да 45 гадоў. У рэпертуары традыц. фальклор Гомельшчыны: абрады «Ваджэнне і пахаванне стралы» (в. Стаўбун Веткаўскага рна), «Гуканне вясны» (в. Тонеж Лельчыцкага рна), «Каляды» (в. Пагост Жыткавіцкага рна), побыт. танцы і найгрышы Чачэрскага рна і інш. Калектыў — лаўрэат і дыпламант міжнар. фестывалю «Чырво
    147
    ГОМЕЛЬСКІ
    Голіельскі ўзорны фальклорны ансамбль «Лянок».
    Выступленне Гомельскага ўзорнага харзаграфічнага калектыву «Медуніца».
    ная горка» (г. Бранск, Расія, 2008), рэсп. конкурсаў «Юныя таленты Беларусі» (лагер «Зубраня», Мядзельскі рн, 2007) і «Веснавы танок» (Мінск, 2008), удзельнік міжнар. фестываляў у Італіі, Францыі, дабрачынных канцэртаў у Бельгіі, Германіі і інш.
    В.А.Драмук.
    ГбМЕЛЬСКІ ЎЗОРНЫ ФАЛЬКЛбРНЫ АНСАМБЛЬ «ЛЯНбК». Створаны ў 1998 у г. Гомель пры дзіцячай школе мастацтваў № 4. У 2008 прысвоена званне «ўзорны аматарскі калектыў». Арганізатар і кіраў
    нік Ю.К.Нятылькіна. У складзе ансамбля 10 чал. ва ўзросце ад 10 да 16 гадоў. Мэты дзейнасці — захаванне нар. традыцый, звычаяў, свят. У рэпертуары бел. і рус. нар. песні, у т.л. каляндарнаабрадавыя: «Ідзе каляда калядуючы», «Тупу, тупу па памосце», «Шумела ды зялёна дубравушка», «Ой, развівайся да сухі дубе», «Кацілася бочачка», «Аў лесе грыбы зарадзілі», «Радзі сонца» і інш. Калектыў — лаўрэат і дыпламант міжнар. фестываляў «Масква сустракае сяброў» (Масква), дзіцячай творчас
    ці «Залатая пчолка» (г. Магілёў, абодва 2007), удзельнік міжнар. фестывалю юныхталентаў «Зямля пад белымі крыламі» (г. Мазыр, 2006, 2008) і інш.
    Ю. К. Нятылькіна.
    ГбМЕЛЬСКІ ЎЗбРНЫ харэаграФІ'ЧНЫ КАЛЕКТЬІЎ «МЕДУНІ'ЦА». Створаны ў 1994 пры абл. Палацы піянераў і школьнікаў (з 2004 абл. Палац творчасці дзяцей і моладзі). У 2000 прысвоена званне «ўзорны аматарскі калектыў». Кіраўнікі: Н.І.Абраменка (з 1994), М.А.Коўтун (з
    Гомельскі ўзорны хор «Звонкія галасы».
    148
    ГОМЕЛЬСКІ
    Гомельскі ўзорны хор «Камертон».
    1999), Л.Я.Ляпейка (з 2007). У складзе калектыву 70 чал. ва ўзросце ад 5 да 17 гадоў. У рэпертуары нар.сцэнічныя, гісторыкабыт. танцы, сюжэтныя мініяцюры («На бягу», «Васілінкі», «Прывітальная», «Крутуха», «Плетунец», «Лявоніха», «Барыня», «Скакухі», «Ночы») і інш. Калектыў — лаўрэат фестываляў: міжнар. харэагр. мастацтва «Сожскі карагод» (г. Гомель, 2009), харэаграфіі «У асяроддзі сяброў» (г. Бранск, Расія, 2010), рэсп. дзіцячай аматарскай маст. творчасці «Прывітанне, свет!», «3 памяццю ў сэрцы і надзеяй на будучыню» (абодва Мінск, 2005) і інш.
    Т.У.Гарыцкая.
    ГбМЕЛЬСКІ ЎЗОРНЫ ХОР «звбнКІЯ ГАЛАСЬІ». Створаны ў 1920 у г. Гомель пры муз. школе (з 1940 дзіцячая муз. школа № 1 імя П.І.Чайкоўскага). У 2000 прысвоена званне «ўзорны дзіцячы хор». Кіраўнікі: А.А.Ягораў (з 1920), С.А.Шыфрына (з 1987), Г.І.Крэс (з 1990). У складзе хору 50 чал. ва ўзросце ад 11 да 15 гадоў. У рэпертуары музыка еўрап. кампазітараў 15—19 ст., сучасных кампазітараў, песні бел., рус. і ўкр. нар. («Перапёлка», «Вяснакрасна», «Лянок», «Жыровіцкая Маці Божая», «Храбры певень», «Мяцёлкі». Гранпры гар. фестывалю мастацтваў «Вясёлка талентаў» (г. Гомель, 2008). Калектыў — лаўрэат і ўдзельнік міжнар. фестываляў: маладых спевакоў (г. КлермонФеран, Францыя, 1993, 1995), «Славянскі свет вітае новае
    тысячагодцзе» (Кіеў, 2001), дзіцячай песні «Lai Skan» (г. Ліепая, Латвія, 2003), рэсп. конкурсу харавых калектываў сярод дзіцячых муз. школ і дзіцячых школ мастацтваў (г. Светлагорск, 2003) і інш. Г.І.Крэс.
    ГбМЕЛЬСКІ ЎЗОРНЫ ХОР «КАМЕРТОН». Створаны ў 1966 у г. Гомель пры дзіцячай школе мастацтваў № 5. У 2003 прысвоена званне «ўзорны аматарскі калектыў». Кіраўнікі: Ю.А.Пятроўскі (з 1966), Н.І.Кір’янава (з 2001). У складзе хору 60 чал. ва ўзросце ад 13 да 15 гадоў. Асн. мэты дзейнасці — прапаганда лепшых узораў харавой музыкі, умацаванне культ. сувязей паміж народамі. У рэпер
    Гомельскі ўзорны хор «Крынічка».
    туары творы бел., рус. і інш. замежных кампазітараў: «Нішто не забыта, ніхто не забыты» А.Новікава, «Белае сонца» М.Мінкова, «Годна ёсць» П.Чайкоўскага, «Гэты вялікі свет» В.Чарнышова. Калектыў — дыпламант фестываляў: міжнар. духоўнай музыкі «Магутны Божа» (г. Магілёў, 2005), абл. харавога мастацтва «Пеўчае поле» (г. Гомель, 2003—04) і інш.
    В. П. Трафімовіч.
    ГОМЕЛЬСКІ ЎЗбРНЫ ХОР «КРЫНІЧКА». Створаны ў 1987 у г. Гомель пры СШ № 53. У 1994 прысвоена званне «ўзорны аматарскі калектыў». Кіраўнікі: С.М.Астапенка (з 1987), Л.Б.Ёлкіна (з 2002). Канцэртмайстар
    149
    ГОМЕЛЬСКІ
    Гомельскі ўзорны хор «Эўфонія».
    Г.П.Сітайла. У складзе хору 35 чал. ва ўзросце ад 10 да 15 гадоў. Асн. мэты дзейнасці — прапаганда харавых спеваў, фарміраванне маст. густу, выхаванне і развіццё вакальнага майстэрства. Выконвае творы а капэла, у суправаджэнні фп. У рэпертуары музыка духоўная («Малітва за Беларусь» А.Безенсона, «Пад тваю міласць» А.Копылава, «Глорыя» Л.Дэліба), эпохі Адраджэння, зах. музыка 15 ст., песні нар. бел. («Чабарок»), венгерскія («Уж ты праліца»), класічныя («Світанне» П.Чайкоўскага) і інш. Калектыў — дыпламант фестываляў харавога мастацтва: рэсп. «Спяваю табе, Беларусь!» (Мінск), абл. харавога мастацтва «Пеўчае поле» (г. Гомель, абодва 2004), рэсп. аглядуконкурсу дзіцячай творчасці «Вітаю, свет!» (гарады Мінск, Гомель, 2010). Л.Б.Ёлкіна.
    ГОМЕЛЬСКІ ЎЗОРНЫ ХОР «ЭЎФОНІЯ».Створаны ў 1979 у г. Гомель пры СШ № 43 як хор «Пралескі». У 1983 прысвоена званне «ўзорны аматарскі калектыў», з 2000 сучасная назва. Кіраўнікі: М.Э.Смоліч (з 1979), В.М.Кісялёў (з 1990), І.М.Салманава (з 2000). У складзе хору каля 35 чал. ва ўзросце ад 10 да 15 гадоў. У рэпертуары творы класічныя, сучасных
    кампазітараў, духоўныя («Бацькаўшчына» Л.Мурашка, «Блакітны вагон» У.Шаінскага, «Вурдалак» А.Кісялёва, «Мора» А.Аруцюнава, «Пад тваю міласць» А.Копылава, «Лясная калыханка» В.Войціка, «Купальская» Л.Захлеўнага, «Мама» В.Гаўрыліна), апрацоўкі нар. песень («Рэчанька», «Купалінка» «Бульба», «Ручнікі») і інш. Калектыў — лаўрэат рэсп. фестывалю аматарскай харавой творчасці «Спяваю табе, Беларусь» (Мінск, 2007), аглядуконкурсу дзіцячай творчасці «Прывітанне, свет!» (г. Гомель, 2010) і інш. А.В.Кранкіна.