Энцыклапедыя Культура Беларусі
У 6-і т. Т. 3.
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 688с.
Мінск 2012
ГОМЕЛЬСКІ ЎЗОРНЫ АРКЁСТР БЕЛАРЎСКІХ НАРОДНЫХ ШСТРУМЁНТАЎ. Створаны ў 1980 у г. Гомель пры дзіцячай муз. школе № 1 імя П.І.Чайкоўскага. У 1999 прысвоена званне «ўзорны аматарскі калектыў». Кіраўнікі: В.А.Ганчароў (з 1980). Г.М.Агарок (з 1984), А.В.Склема (з 1987). У складзе аркестра 35 чал. ва ўзросце ад 10 да 15 гадоў. У рэпертуары творы бел. кампазітараў, апрацоўкі нар. песень і танцаў: «Беларускія напевы» У.Савіцкага, «Настрой» Г.Ермачэнкава, «Белыя бярозы», А.Атрашкевіч і інш. Гранпры абл. фестывалю «Мелодыі роднага краю» (г. Гомель, 2000). Калектыў — лаўрэат абл. фестывалю «Мелодыі роднага краю» (г. Гомель, 2006, 2009), канцэртных праграм вобласці, горада, раёна. А.В.Склема.
ГОМЕЛЬСКІ ЎЗОРНЫ АРКЁСТР БЕЛАРЎСКІХ НАРОДНЫХ ІНСТРУМЁНТАЎ. Створаны ў 1990 у г. Гомель пры дзіцячай школе мастацтваў № 5. У 2004 прысвоена званне «ўзорны аматарскі калектыў». Кіраўнікі: У.А.Ерчанка (з 1990), М.А.Кузмянок (з 2001), В.В.Лапко (з 2006). У складзе аркестра 40 чалавек ва ўзросце ад 10 да 15 гадоў. У рэпертуары творы рус., бел., замежных кампазітараў: «Беларусь — імя святое» Г.Казлова, «Хуткая полька», «На паляванні» І.Штрауса, «Белыя бярозы» Г.Ерма
Гомельскі ўзорны аркестр беларускіх народных інструментаў дзіцячай музычнай школы №1 імя П.І. Чайкоўскага.
142
ГОМЕЛЬСКІ
Гомельскі ўзорны аркестр беларускіх народных інструментаў дзіцячай школы мастацтваў №5.
чэнкава, «Забыццё» А.П’яцола і інш. Калектыў — дыпламант абл. конкурсу аркестраў і ансамбляў струнных нар. інструментаў імя Г. Жыхарава «Мелодыі роднага краю» (г. Гомель, 2000, 2003, 2006, 2009) і інш.
В. П. Трафімовіч
ГОМЕЛЬСКІ ЎЗбРНЫ ВАКАЛЬНЫ АНСАМБЛЬ «ВЯСЁЛКА». Створаны ў 2003 у г. Гомель пры дзіцячай школе мастацтваў № 5. У 2007 прысвоена званне «ўзорны аматарскі калектыў». Кіраўнік В.М.Шугава. У складзе ансамбля 9 чал. ва ўзросце ад 11 да 15 гадоў. Асн. мэта дзейнасці — папулярызацыя лепшых вак.харавых твораў класічнай і сучаснай музыкі. У рэпертуары творы бел., рус. і замежных аўтараў: неапалітанская нар. песня «Санта Лючыя», «Маліт
ва» І.Татарынавай, «Не бывае неба лепшага» А.Атрашкевіч, «Як пайшла Каляда», «Памяць» Э.Уэбера, «Вясна» В.Цюльканава; канцэртныя праграмы «Спяваем разам», «Поўны музыкі ўвесь свет» і інш. Калектыў — лаўрэат абл. конкурсу вакалістаў імя Я.М.Бяляева (г. Клінцы, Расія, 2008, 2010), дыпламант міжнар. фестываляў юных талентаў «Зямля пад белымі крыламі» (г. Мазыр, 2007), духоўнай музыкі «Магутны Божа» (г. Магілёў, 2008), удзельнікабл. аглядуконкурсу дзіцячай і юнацкай эстр. песеннай творчасці (г. Жлобін, 2006) і інш. В.М.Шугава. ГбМЕЛЬСКІ ЎЗбРНЫ ВАКАЛЬНЫ АНСАМБЛЬ «КРАСАВІК». Створаны ў 1997 у г. Гомель пры Палацы культуры ВА «Гомсельмаш». У 2003 пры
своена званне «ўзорны аматарскі калектыў». Кіраўнік В.М.Шутава. У складзе ансамбля 13 чал. ва ўзросце ад 7 да 17 гадоў. Асн. кірунакдзейнасці — эстр. спевы. У рэпертуары творы рус., бел. і замежных кампазітараў, мясц. аўтараў. Сярод вак. нумароў: «Фантамас», «Сахара», «Я мару», «Красавік» (аўгар усіх І.Татарынава); падрыхтаваных праграм: «Маэстралістапад» (прысвечана творчасці І.Татарынавай), «Невядомы «Красавік», «Веснавыя фантазіі», «Землякі», «Усміхніся, планета’», «Дарога да сонца» і інш. Калектыў — удзельнік, дыпламант і лаўрэат міжнар. фестывалю юных талентаў «Зямля пад белымі крыламі» (г. Мазыр, 2005), конкурсуфестывалю маладых талентаў «Крымская хваля» (г. Феадосія, Украіна, 2006), нац. фестывалю юных талентаў «Сузор’е надзей» (Мінск, 2003—04), аглядаўконкурсаў: рэсп. сярод прафсаюзных 1 ведамасных клубных устаноў на лепшую канцэртную праграму, прысвечаную 60годдзю Перамогі ў Вял. Айч. вайне (Мінск, 2005), абл. дзіцячай і юнацкай эстр. песеннай творчасці (г. Мазыр, 2009) і інш.
Т.К.Нікалаева.
ГОМЕЛЬСКІ ЎЗбРНЫ ДЗІЦЯЧЫ ЛЯЛЕЧНЫ КАЛЕКТЬІЎ «ЛЯЛЬКА». Створаны ў 1996 у г. Гомель пры Доме дзіцячай і юнацкай творчасці Навабеліцкага рна (з 2008 Дом дзіцячай творчасці Навабеліцкага рана г. Го
Выступленне Гомельскага ўзорнага вакальнага ансамбля «Вясёлка».
Удзельнікі Гомельскага ўзорнага вакальнага ансамбля «Красавік».
143
ГОМЕЛЬСКІ
мель) як гурток «Тэатр лялек «Лялька». У 2005 прысвоены званне «ўзорны аматарскі калектыў» і сучасная назва. Кіраўнікі: Н.Я.Грабчанкова (з 1996), І.А.Алексіна (з 2005). У складзе калектыву 60 чал. ва ўзросце ад 6 да 14 гадоў. Асн. мэты дзейнасці — развіццё аматарскай маст. творчасці, папулярызацыя нар. традыцый. У рэпертуары спектаклі, інсцэніроўкі, эстр. нумары. Сярод тэатр. пастановак: бел. нар. казка «Пых» (2000), «Прывітанне мартышцы» Р.Остэра (2006), эстр. нумары «Танец страу
Гомельскі ўзорны дзіцячы лялечны калектыў «Лялька».
сят», «Танец павучкоў» і інш. Калектыў — лаўрэат абл. фестываляў: тэатр. і лялечных калектываў (2004, 2006), «Жывая планета» (2009), дыпламант абл. конкурсу лялечных калектываў «Калядная зорка» (2000), фестывалю тэатр. і лялечных калектываў (2002, усе г. Гомель) і інш.
А.М.Коршак.
ГОМЕЛЬСКІ ЎЗОРНЫ ДУХАВЬІ АРКЁСТР. Створаны ў 1984 у г. Гомель пры дзіцячай муз. школе № 1 імя П.І.Чайкоўскага. У 2004 прысвоена званне «ўзорны аматарскі ка
лектыў». Кіраўнік С.Я.Дабрыдзенеў. У складзе аркестра 44 чал. ва ўзросце ад 10 да 16 гадоў. Асн. мэты дзейнасці: папулярызацыя духавой музыкі, муз.эстэтычнае выхаванне дзяцей, удзел у канцэртах і конкурсах. Аркестр акампаніруе салістам на медных духавых і драўляных інструментах, салістамвакалістам і выканаўцам — на нар. інструментах. У рэпертуары класічная і маршавая музыка, творы ў апрацоўцы бел. і замежных кампазітараў, эстр. і джазавыя творы айч. 1 замежнай музыкі: «Канцэртны марш» Я.Глебава, «У гарадскім садзе» і «Кацюша» М.Блантэра, «Мы жадаем вам дабра!» С.Наміна, «Вальс» С.Малчанава, «Ваенны марш» Г.Свірыдава, «Вальсразвітанне» Я.Фрэнкеля, «Ідзе салдат па горадзе» У.Шаінскага і інш. Калектыў — удзельнік і дыпламант абл. фестывалю духавых аркестраў (2004, 2006, 2008, 2010), свята духавой музыкі (2000, абодва г. Гомель) і інш.
С. Я.Дабрыдзенеў.
ГОМЕЛЬСКІ ЎЗбРНЫ ДУХАВЬІ АРКЁСТР «ДРЎЖБА». Створаны ў 1972 у г. Гомель пры СШ № 28 імя Э.В.Сярогіна. У 2003 прысвоена
Удзельнікі Гомельскага ўзорнага духавога аркестра.
144
ГОМЕЛЬСКІ
Гомельскі ўзорны духавы аркестр «Дружба».
званне «ўзорны аматарскі калектыў». Кіраўнікі: С.Е.Фрэйман (з 1972), В.М.Бурнос (з 1987). У складзе аркестра 45 чал. ва ўзросце ад 9 да 16 гадоў. Mae асн. і падрыхтоўчую групы. У інструментарыі: медныя духавыя, драўляныя і ўдарныя інструменты. Асн. мэты дзейнас
ці — фарміраванне маральных якасцей і эстэтычнага густу дзяцей, творчае развіццё нац. культ. традыцый. У рэпертуары творы сав. і бел. кампазітараў: «Радзіма мая дарагая» У.Алоўнікава, «Юбілейны марш» Я.Глебава, «Музычны момант» Ф.Шуберта, «Беларуская полька» І.Лучанка, па
пуры на тэмы бел. нар. песень «Беларуская старонка» М.Нарко і інш. Калектыў — удзельнік і дыпламант абл. свят духавой музыкі (2001) і прысвечанага 55годдзю Перамогі ў Вял. Айч. вайне (2000, абодва г. Гомель), аглядуконкурсу аркестравых калектываў (г. Рэчыца, 2004), фестывалю духавых аркестраў (г. Добруш, 2006, 2010; г. Светлагорск, 2008) і інш.
В. М. Бурнос.
ГбМЕЛЬСКІ ЎЗОРНЫ КАМЕРНЫ АРКЁСТР. Створаны ў 1999 у г. Гомель пры дзіцячай муз. школе № 1 імя П.І.Чайкоўскага. У 2006 прысвоена званне «ўзорны аматарскі калектыў». Кіраўнік А.А.Мазепін. У складзе аркестра 32 чал. ва ўзросце ад 10 да 15 гадоў. У інструментарыі: скрыпкі, альты, віяланчэлі. Асн. мэты дзейнасці — папулярызацыя класічнай музыкі, муз.эстэтычнае выхаванне дзяцей, удзел у канцэртах і конкурсах. У рэпертуары музыка замежных і бел. кампазітараў 17—20 ст.: канцэрты — для скрыпкі з аркестрам рэ мінор (1я ч.) Т.Альбіноні, ля мінор (1я ч.), з цыкла «Поры года», «Сімфонія соль мінор», «Андантэ», «Менуэт» А.Вівальдзі,
Удзельнікі Гомельскага ўзорнага камернага аркестра.
145
ГОМЕЛЬСКІ
Удзаіьнікі Гомельскага ўзорнага тэатра «Крэда».
«Менуэт» Г.Гарэлавай, «Маленькая начная серэнада» соль мажор (1я ч.) В.Моцарта, «Кумпарсіта» Г.Радрыгеса і інш. Гранпры гар. фестывалю мастацтваў «Вясёлкаталентаў» (г. Гомель, 2004). Калектыў — дыпламант (2001) і лаўрэат (2006, 2008) гар. фестывалю мастацтваў «Вясёлка талентаў» (г. Гомель) і інш. А.А.Мазепін.
ГбМЕЛЬСКІ ЎЗОРНЫ КЛУБ СПАРТЬІЎНАГА БАЛЬНАГА ТАНЦА «ВЯСЁЛКА». Створаны ў 1990 у г. Гомель пры Палацы культуры домабуд. камбіната. 3 2000 дзейнічае пры Палацы культуры «Фестывальны». У 1997 прысвоена званне «ўзорны аматарскі калектыў». Кіраўнікі В.М.Касякоў (з 1990), А.В.Касякоў (з 2001). У складзе клуба 22 чал. У рэпертуары спарт. бальныя танцы еўрап.: («Павольны вальс», «Танга», «Венскі вальс», «Квікстэп»), лацінаамер. («Самба», «Чачача», «Румба», «Пасадобль», «Джайв») і інш. Калектыў — дыпламант міжнар. турніру «Кіеў—2003» (2003), чэмпіянату свету «Open Кіеў» (2004, абодва Кіеў), рэсп. турніру «Палёт да зорак» (г. Гомель, 2010), удзельнік міжнар. конкурсу спарт. бальных танцаў «Віцебская сняжынка» (г. Віцебск, 2007), першынства Рэспублікі Беларусь (Мінск, 2011) і інш. Т.Р.Азарава.
ГбМЕЛЬСКІ ЎЗОРНЫ ТЭАТР «КРЭДА». Створаны ў 1994 у г. Гомель
Гомельскі ўзорны тэатральны калектыў «Сінтэз».
пры дзіцячай муз. школе №5. У 1999 прысвоена званне «ўзорны аматарскі калектыў». Кіраўнік В.А.Уханава. У складзе тэатра 25 чал. ва ўзросце ад 9 да 18 гадоў. Асн. мэты дзейнасці — фарміраванне асобы, грамадзяніна, эстэтычнае і маральнае выхаванне ўдзельнікаў. У рэпертуары спектаклі: «Маленькі прынц» А.СентЭкзюперы (1999), «Проста навагодняе цуда» У.Собалева (2001), «А досвіткі тут ціхія» Б.Васільева (2003), «Кукіш маскоўскі» Б.Шаргіна (2004), «Ледзяное акенца» С.Алфёравай і Н.Ніжагародцавай (2005), «Магія» С.Андрэевай (2006), «Мой маленькі бог» К.Ткачовай (2008), «Чароўнае пяро» М.Новакава (2009), «Ліха ад пяшчотнага сэрца» У.Салагуба (2010), «Трэба ехаць па краю світання» Ю.Віткоўскай (2011). Гранпры абл. фестывалю ўзорных калектываў (г. Гомель, 2006). Калектыў — дыпламант фестываляў: міжнар. тэатр. калектываў «Славянскае скрыжаванне» (г. Навазыбкаў, Расія, 2007), абл. тэатр. (2002) і ўзорных калектываў (2006, абодва г. Гомель) і інш. В.А.Уханава.
ГбМЕЛЬСКІ ЎЗбРНЫ ТЭАТР ЛЯЛЕК «ЧАРбЎНЫ СВЕТ». Створаны ў 1991 у г. Гомель пры Доме дзіцячай творчасці Цэнтральнага рна (з 2005 Цэнтр пазашкольнай работы Цэнтральнага рна). У 2005 прысвоена званне «ўзорны аматарскі тэатр». Кіраўнік Н.М.Кузняцова. У складзе калектыву 45 чал. ва ўзросце