Энцыклапедыя Культура Беларусі
У 6-і т. Т. 3.
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 688с.
Мінск 2012
навуч. ўстановы,тэатры, музеі. За гады 1й сусв. і Грамадз. войн прыйшлі ў заняпад усе галіны гаспадаркі, насельніцтва большасці Г. скарацілася. Значны рост насельніцтва Г. адбыўся ў 1930я гг. ў выніку індустрыялізацыі і ўрбанізацыі. У1939 у Г. пражывала 1854,8 тыс.чал. (20% насельніцтва). У Вял. Айч. вайну1941—45 колькасць насельніцтва рэспублікі значна скарацілася. Толькі ў 1972 Беларусь дасягнула яго даваен. колькасці. Аднак урбанізацыя праходзіла вельмі высокімі тэмпамі. У 1990я гг. гар. насельніцтва Беларусі ў параўнанні з 1950 павялічылася ў 4,3 раза, яго ўдзельная вага складала каля 70% ад усяго насельніцтва рэспублікі. У 2011 на тэр. Рэспублікі Беларусь 112 Г, з іх 6 буйнейшыя (Гомель, Магілёў, Віцебск, Гродна, Брэст, Бабруйск) з насельніцтвам звыш 200 тыс. ж. у кожным.
Сучасныя Г. з’яўляюцца складанымі планіровачнымі фарміраваннямі, уключаюць грамадскія цэнтры, жылыя, вытворчыя, ландшафтнарэкрэацыйныя тэр., транспартныя і інжынернатэхн. сістэмы. 3 мэтай рацыянальнай арганізацыі працэсаў функцыяніравання Г, эфектыўнага выкарыстання тэр. распрацоўваюцца генеральныя планы Г. Грамадскія цэнтры канцэнтруюць аб’екты кіравання, гандлю, культуры і адпачынку. У вял. Г. фарміруецца сістэма грамадскіх цэнтраў, якая ўключае агульнагар. цэнтр, цэнтры планіровачных фарміраванняў (планіровачных і жылых раёнаў, мікрараёнаў, вытворчых і рэкрэацыйных зон), a таксама спецыялізаваныя цэнтры (мед., вучэбныя, спарт. і інш.). Жылыя гар. тэр. фарміруюцца шматкватэрнай і сядзібнай забудовай. У буйных Г. пераважае шматпавярховая забудова высокай шчыльнасці, у малых — сядзібная. Асобныя тыпы горадабуд. жылых фарміраванняў: група дамоў (размешчана непадалёку адна ад адной, звычайна вакол дваровай прасторы дома, утварае цэласную групу), квартал (міжвулічная прастора, дзе не менш за 50% тэр.
занята жылымі дварамі і прыдамовымі тэр.), мікрараён (жылы комплекс на 20 тыс. ж., у межах якога ёсць установы і прадпрыемствы прыбліжанага абслугоўвання, склад, умяшчальнасць якіх разлічана на жыхароў мікрараёна), жылы раён (міжмагістральная тэр. на 25—80 тыс. ж. з мікрараёнамі ці кварталамі, цэнтрам перыяд. абслугоўвання). Вытворчыя тэр. займаюць прам. прадпрыемствы, комплексы навук. устаноўз вопытнымі вытворчасцямі, камунальнаскладскія аб’екты, збудаванні знешняга транспарту і сувязі, а таксама звязаныя з імі ўстановы абслугоўвання, інжынернатэхн. сеткі і збудаванні. Прам. вузлы, зоны, раёны ў залежнасці ад функцыянальнага профілю і характару іх уздзеяння на навакольнае асяроддзе могуць быць размешчаны ў межах тэр. Г. ці ў прыгараднай зоне. У склад вытворчых тэр. пры неабходнасці ўваходзяць санітарнаахоўныя зоны прам. прадпрыемстваў. Ландшафтнарэкрэацыйныя тэр. ўключаюць rap. і загарадныя зоны адпачынку, паркі (шматфункцыянальныя, дзіцячыя, спарт., выставачныя, заалагічныя, батанічныя, аквапаркі і інш.), леса і лугапаркі, рэкрэацыйныя вадаёмы, цэнтры атракцыёнаў, азялененыя месцы адпачынку ў жылой
Да арт. Горад.Фрагмент шматпавярховаіі забудовы ў Мінску.
забудове. Азялененыя і водныя прасторы фарміруюць rap. водназялёныя сістэмы. Стварэнне такіх сістэм садзейнічае паляпшэнню якасці гар. асяроддзя. Жыццяздольнасць Г. у многім забяспечваецца транспартнай і інжынернатэхн. інфраструктурай: транспартныя збудаванні, прызначаныя для пасажырскіх і грузавых перавозак, рамонту, тэхн. абслугоўвання і захавання транспартных сродкаў; інжынерныя збудаванні і камунікацыі, якія забяспечваюць спрыяльныя санітарнагігіенічныя і геафізічныя ўмовы пражывання насельніцтва.
Вакол Г. фарміруюцца прыгарадныя зоны: загарадныя тэр., неабходныя для функцыяніравання і развіцця Г., паляпшэння санітарнагігіенічнага стану акружаючага асяроддзя, арганізацыі адпачынку насельніцтва, а таксама для размяшчэння аб’ектаў гасп. абслугоўвання. На тэр. прыгараднай зоны размяшчаюцца зоны адпачынку, водазаборы, ачышчальныя збудаванні, электрастанцыі, склады, халадзільнікі, аэрапорты, сарціровачныя станцыі, звалкі і смеццеперапрацоўваючыя прадпрыемствы, прадпрыемствы па вытворчасці скорапсавальнай і малатранспартабельнай с.r. прадукцыі і г.д. У склад прыгараднай зоны ўва
153
ГОРАДАБУДАЎНІЦТВА
ходзіць зялёная зона Г., у межах якой вылучаецца лесапаркавая гасп. частка — тэр., якая ўключае лясы з найб. каштоўнымі рэкрэацыйнымі і эстэтычнымі якасцямі, прадугледжаная для адпачынку гар. насельніцтва.
Разнастайнасць бел. Г. абумоўлена асаблівасцямі планіроўкі, забудовы, прыродналандшафтных умоў. Іх аблічча акрэсліваецца індывідуальнасцю горадабуд. утварэнняў, архітэктурай важнейшых грамадскіх будынкаў і комплексаў.
Літ.: Государственная схема комплексной террнторнальной органнзацян Республякн Беларусь: осн. положеняя. Мннск, 2007; Гл. таксама да арт. Горадабудаўніцтва. Г.А. Патаеў (архітэктура),
Г.В.Штыхаў (гісторыя).
ГОРАДАБУДАЎНІЦТВА, тэорыя і практыка планіроўкі і забудовы гарадоў. Уключае праектную, буд., навук., кіраўніцкую, нарматыўную дзейнасць па фарміраванні, ператварэнні, развіцці гар. і сельскіх пасяленняў, іх сац., вытворчай, транспартнай, інжынернатэхн. інфраструктуры, месцаў пражывання, абслугоўвання, адпачынку насельніцтва з улікам патрабаванняў аптымізацыі асяроддзя, аховы прыроды і гісторыкакульт. каштоўнасцей. Г. ахоплівае складаны комплекс грамадскаэканам., буд.тэхн., архіт,маст., санітарнагігіенічных праблем, аказвае ўплыў на развіццё грамадства. Г. праяўляецца ў росце гарадоў канцэнтрацыі ў іх насельніцтва, у працэсах сац.эканам. развіцця. Г. як творчая дзейнасць, накіраваная на стварэнне зручнага, здаровага, эстэтычна ідэальнага навакольнага асяроддзя. Таму правамерна выкарыстоўваць такія паняцці, як горадабудаўнічае мастацтва, горадабудаўнічы ансамбль, горадабудаўнічая кампазіцыя, маст. вобраз горада.
Рэгуляванне горадабуд. дзейнасці здзяйсняецца на аснове і ў адпаведнасці з горадабуд. праектамі ў т.л. генеральнымі планамі развіцця паселішчаў. Кіраванне горадабуд. развіццём адбываецца зыходзячы з гра
мадскіх патрабаванняў і накіравана на паляпшэнне асяроддзя жыццядзейнасці насельніцтва, забеспячэнне ўстойлівага развіцця пасяленняў і тэр. Уключае распрацоўку горадабуд. палітыкі, якая акрэслівае выбар стратэгіі і тактычных мэт горадабуд. і тэр. развіцця; забеспячэнне ўмоў дасягнення гэтых мэт у доўга і кароткатэрміновай перспектыве; распрацоўку нарматыўнай і праектных мадэлей будучага стану прасторавай арганізацыі пасяленняў і тэр.; распрацоўку праграм і планаў рэалізацыі гэтых мадэлей; кантроль за фактычным размеркаваннем і эфектыўнасцю інвестыцый. Кіраванне горадабуд. развіццём гар. і сельскіх пасяленняў Беларусі здзяйсняецца органамі кіравання архіт. і горадабуд. дзейнасцю на аснове заканадаўства, нарматыўных дакументаў, зацверджанай праектнапланіровачнай дакументацыі. Спецыяльна ўпаўнаважаныя органы кіравання архіт. і горадабуд. дзейнасцю — Мінва архітэктуры і будаўніцтва Рэспублікі Беларусь, тэр. органы архітэктуры і Г., якімі кіруюць гал. архітэктары абласцей, раёнаў, гарадоў. Асн. кірункі горадабуд. палітыкі Беларусі зацвярджаюцца Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь. Інфармацыя аб горадабуд. аб’ектах, рэсурсах і працэсах іх развіцця ўтрымліваецца ў горадабуд. кадастры — геаінфармацыйнай сістэме, створанай для захаванння і карыстання горадабуд. інфармацыяй, рэгістрацыі горадабуд. правіл (рэгламентаў) выкарыстання тэр. і звесткі аб іх горадабуд. каштоўнасці. У кадастр уваходзяць тапографагеадэзічныя і картаграфічныя матэрыялы, звесткі аб рэсурсазабяспечанасці, інжынернатэхн. узроўні, экалагічным, інжынернагеалагічным, гідралагічным стане тэр., аб’ектах вытворчай, інжынернай, транспартнай, сац. інфраструктур, добраўпарадкаванні, заніраванні тэр. Навук. забеспячэнне горадарэгулявання ўключае правядзенне навук. даследаванняў, якія выяўляюць тэндэнцыі і заканамернасці працэсаў
горадабуд. развіцця, абгрунтоўваюць прынцыпы і метады кіравання гэтымі працэсамі. Вынікі даследаванняў дазваляюць весці прагназіраванне, праграміраванне (распрацоўка стратэгіі), планаванне (вырашэнне тактычных задач) працэсаў горадабуд. развіцця. Прагнозы звычайна распрацоўваюцца на доўгатэрміновы перыяд — 15—20 гадоў, праграмы — на 5—10 гадоў, планы — на 1—5 гадоў. Сучасны перыяд адрозніваецца пераглядам філас. асноў, стратэгіі развіцця Г. У 21 ст. ўзмацніўся ўплыў на працэсы ўрбанізацыі постіндустрыяльных фактараў (інфармацыйныя тэхналогіі, развіццё тэлекамунікацыйных сістэм, транспарту), якія прыводзяць да ўзмацнення працэсаў інтэграцыі. Для рэалізацыі стратэгіі ўстойлівага развіцця распрацаваны і выкананы Нац. план дзеянняў па развіцці нас. пунктаў (1996), Праграма першачарговых мер па комплексным развіцці нас. пунктаў Рэспублікі Беларусь да 2000 (1998), Рэсп. праграма навядзення парадку на зямлі і добраўпарадкаванняў тэр. нас. пунктаў на 2004—05 (2003), Дзярж. схема комплекснай тэр. арганізацыі Рэспублікі Беларусь (2007), Асн. кірункі дзярж. горадабуд. палітыкі Рэспублікі Беларусь на 2011 — 15 (2011). Зацверджана Праграма адраджэння і развіцця бел. сяла, у адпаведнасці з якой праводзіцца праектаванне і будаўніцтва аграгарадкоў (з 2005). Асн. прававы дакумент у вобласці Г. ў Беларусі — Закон «Аб архітэктурнай, горадабудаўнічай і будаўнічай дзейнасці ў Рэспубліцы Беларусь» (2004). Вывучэннем працэсаў развіцця Г. займаюцца горадабуд. навука (горадазнаўства), да якой адносяцца тэорыя і метадалогія Г., геаграфія і сацыялогія гарадоў, горадабудаўнічая экалогія, эканоміка гарадоў, rap. транспарт, вода і энергазабеспячэнне гарадоў, інжынерная падрыхтоўка тэр. і інш. Навук. даследаванні вядуцца на кафедры Г. Бел. нац. тэхн. ўнта і ва УП «БелНДІПгорадабудаўніцтва».
154
ГОРАДАБУДАЎНІЧАЕ
Да арт. Горадабудаўнічае ліастацтва. Адзін з водных каскадаў Сляпянскага воднапаркавага паўкальца ў Мінску.
Да арт. Горадабудаўнічае мастацтва. Мост цераз р. Заходняя Дзвіна ў Віцебску.
Літ:. Градостронтельство н террнторнальная планнровка: понятяйнотермннол.слов. Мннск., 1999; 14 о д о Н.А., П о таев Г.А. Основы градостронтельства н террлторнальной планлровкл. Млнск, 2003; П о т а е в Г.А. Экологлческая реновацля городов. Млнск, 2009; Я го ж. Преобразованне л развлтне городов — центров турлзма. Млнск, 2010.