Энцыклапедыя Культура Беларусі
У 6-і т. Т. 3.
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 688с.
Мінск 2012
ГОРАЦКІ НАРОДНЫ ДУХАВЬІ АРКЁСТР. Створаны ў 1985 у г. Горкі пры Палацы культуры Бел. с.г. акадэміі. У 1996 прысвоена званне «народны аматарскі калектыў». Кіраўнік В.Р.Малочка. У складзе аркестра 30 чал. ва ўзросце ад 18 да 60 гадоў. Асн. мэты дзейнасці — папулярызацыя муз. мастацтва, эстэтычнае выхаванне моладзі. У рэпертуары творы бел., рус. і замежных кампазітараў разнастайных муз. кірункаў: «Канцэртны марш», «Юбілейны марш» Я.Глебава, марш «Прывітанне музыкам», «Гімн Беларусі» Н.Сакалоўскага, «Квітней Беларусь» Ю.Семянякі, «Дзень Перамогі», «Салаўіны гай» Д.Тухманава, «Я люблю цябе, жыццё» Э.Калманоўскага, «Разві
164
ГОРАЦКІ
Горацкі народны вакальны ансамбль «Мерэя».
танне славянкі» В.Агапкіна, «Дзявяты клас» Б.Манастырскага, «Героі спорту» А.Пахмутавай, «Сіняя хустачка» Г.Пецярбургскага, «Дыялог» Р.Паўлса, вальсы «Расставанне» Я.Фрэнкеля, «Успамін» А.Джойса і інш. Калектыў — дыпламант і лаўрэат рэсп. фестываляў: «Аграрная вясна» (г. Горкі, 2002—04; г. Віцебск, 2005—06), маст. творчасці студэнтаў ВНУ «Артвакацыі» (г. Гродна, 2010), удзельнік рэсп. фестывалю студэнцкай маст. творчасці ВНУ Магілёўскай вобл. «Студэнцкая вясна» (г. Горкі, 1995—99), фестывалюкірмашу «Дажынкі» (г. Бабруйск, 2006), нац. свята Дня бел. пісьменства (г. Шклоў, 2007) і інш. П.В.Емяльянаў.
ГОРАЦКІ НАРОДНЫ СТУДЭНЦКІ АНСАМБЛЬ ПЁСНІ I ТАНЦА «РАДАСЦЬ». Створаны ў 1967 у г. Горкі пры Палацы культуры Бел. с.г. акадэміі на базе аб’яднаных былых хора і танц. гуртка. У 1974 прысвоена званне «народны аматарскі калектыў». Арганізатар В.Макеева. Кіраўнікі: дырыжор Л.А.Чэпікава (з 1995), хормайстар Н.С.Гвоздзікава, балетмайстар Н.М.Мяжэніна (абедзве з 2005). У складзе ансамбля больш за 100 чал. ва ўзросце ад 18 да 23 гадоў. Дзейнічаюць харавая, танц. і інструм. групы. У рэпертуары бел. нар. песні, танцы, інструм. апрацоўкі бел. нар. музыкі, вак.харэагр. кампазіцыі: «Беларуская мелодыя» І.Жы
новіча, «Гумарэска» Я.Глебава (для балалайкі з аркестрам), бел. нар. песні «Базар», «Дзявочыя прыпеўкі», «Дубравушка», «Лугам іду», «Мае вочы чорныя», «У Кацярыны», «Чубарыкі», «Родны спеў» Г.Ермачэнкава, бел. нар. танцы «Весялуха», «Лявоніха», «Беларуская полька» Д.Захара, танец «Цыганачка», харэагр. замалёўкі «Каля ваколіцы», «За гарою», кампазіцыі «Прывітальная», «Я жыву ў запаветным краі» і інш. Калектыў — удзельнік фестываляў: рэсп. студэнцкага сатыры і гумару «Тарас на Парнасе» (г. Горкі, 2002), маст. творчасці студэнтаў ВНУ «Артвакацыі» (Мінск, 2010), «Акадэмічная вясна» (г. Горкі, 2005—10), абл. тура рэсп. фестывалю маст. творчасці студэнтаў ВНУ «Артвакацыі» (2008) і інш. П.В.Емяльянаў.
ГОРАЦКІ НАРОДНЫ ТЭАТРСТЎДЫЯ «ПАРАДОКС». Створаны ў 1991 у г. Горкі пры Палацы культуры Бел. с.г. акадэміі. У 1996 прысвоена званне «народны аматарскі калектыў». Кіраўнікі: А.М.Крывенкава (з 1991), М.С.Веразубаў (з 2009). У складзе тэатрастудыі 32 чал. ва ўзросце ад 18 да 23 гадоў. У рэпертуары спектаклі: «Мядовы месяц Папялушкі» Р.Палонскага (1993), «Блэз» К.Манье (2003), «Антыгона» Ж.Ануя (2004), «Гісторыя яе кахання» Л.Разумоўскай (2006), «Ліха ад пяшчотнага сэрца» У.Салагуба
Горацкінародны фальклорны ансамбль «Таямніцы».
(2007) . Калектыў — лаўрэат абл. тура ўсебел. фестывалю нар. мастацтва «Беларусь — мая песня» (2004), аглядуконкурсу аматарскіх тэатр. калектываў (2007, абодва г. Магілёў), удзельнік фестываляў: міжнар. студэнцкіх тэатр. калектываў «Тэатральны куфар» (Мінск, 2003, 2005, 2007), гумару (Масква, 2000, 2005), рэсп. студэнцкага гумару «Студэнцкі рай» (г. Гродна, 1998, 2000). П.В.Емяльянаў.
ГОРАЦКІ НАРбДНЫ ТЭАТРСТЎДЫЯ «УСХОДЫ». Створаны ў 1984 у г. Горкі пры Палацы культуры Бел. с.г. акадэміі. У 1993 прысвоена званне «народны аматарскі калектыў». Кіраўнікі: Р.А.Траяноўскі (з 1984), А.Ю.Сафонава (з 2006). У складзе тэатрастудыі 20 чал. ва ўзросце ад 18 да 23 гадоў. У рэпертуары літ.муз. кампазіцыя «Сыны зямлі беларускай» паводле твораў Я.Купалы і Я.Коласа, урыўкі з п’есы «Паўлінка» Я.Купалы, спектаклі «Пра Фядотастральца» Л.Філатава, «Кошкімышкі», «Шчасліўчык», «Пачуццё густу» С.Альтава. Калектыў — актыўны ўдзельнік гарадскіх мерапрыемстваў і свят. П.В.Емямянаў.
ГОРАЦКІ НАРбДНЫ ФАЛЬКЛОРНЫ АНСАМБЛЬ «ТАЯМНІЦЫ». Створаны ў 1985 у г. Горкі пры раённым Доме культуры (з 2003 раённы Цэнтр культуры). У 1992 прысвоена званне «народны аматарскі
165
ГОРАЦКІ
Горацкі народны хор ветэранаў «Спадчына»: 1 — жаночы вакальны ансамбль; 2 — мужчынскі вакальны ансамбль.
калектыў». Кіраўнікі: М.В.Рабчанка (з 1985), Г.А.Кандрацьева (з 1993), Л.Л.Кабышава (з 2001), В.В.Самушкіна (з 2006), А.М.Северцава (з 2007). У складзе аркестра 12 чал. ва ўзросце ад 32 да 60 гадоў. Асн. мэты дзейнасці — захаванне нац. традыцый, прывіццё цікавасці да духоўнай спадчыны бел. народа. У рэпертуары абрады «Хрысціны», «Муравіны», «Каляды», «Зажынкі», быт. танцы «Зялёная рошча», «Кракавяк», «Падыспань», абрадавыя песні «У садочку на дубочку», «Жаніх сядзіць ды на дзевак глядзіць», «Непраўдзівая каліна», «А сват свацці паплёў лапці», «Мамачка мая, я ўжо не твая» і інш. Калектыў — удзельнік рэсп. фестывалюкірмашу «Дажынкі» (г. Бабруйск, 2006), нац. свята Дня бел, пісьменства (г. Шклоў, 2007) і інш. С.Г.Міхалькова.
ГОРАЦКІ НАРбДНЫ ХОР ВЕТЭРАНАЎ«СПАДЧЫНА». Створаныў 1997 у г. Горкі пры раённым Доме культуры (з 2003 раённы Цэнтр культуры). У 2000 прысвоена званне «народны аматарскі калектыў». Заснавальнік і кіраўнік І.І.Шаўчук, акампаніятар У.В.Воранаў. У складзе хору 38 чал. ва ўзросце ад 55 да 75 гадоў (мужчынскі і жаночы вак. ансамблі, салісты). У рэпертуары аўтарскія і бел., рус., укр. нар. песні: «Марыцца дзецям» Э.Ханка, «Зямля бацькоў» В.Кузняцова, «Бацькаўшчына» В.Сярых, «Беларускі вяночак», «У нашым сяле свята будзе», «Бела
руская танцавальная», «Зайграй жа мне, дударочку» і інш. Калектыў — лаўрэат і дыпламант рэсп. і абл. фестываляў нар. творчасці ветэранскіх калектываў «Не старэюць душой ветэраны» (Мінск, 2000, 2006; г. Магілёў, 2000, 2002, 2010; г. Шклоў 2004), дыпламант усебел. фестывалю нар. мастацтва «Беларусь — мая песня» (г. Магілёў, 1998, 2005), удзельнік раённых і гар. свят і мерапрыемстваў.
С.ГМіхалькова.
ГбРАЦКІ НАРОДНЫ ЭСТРАДНЫ ГУРТ. Створаны ў 1984 у г. Горкі пры раённым Доме культуры (з 2003 раённы Цэнтр культуры). У 1991 прысвоена званне «народны аматарскі калектыў». Кіраўнікі: А.В.Лысечка (з
1984), А.Г.Раманаў (з 2006). У складзе гурта 6 чал. ва ўзросце ад 25 да 48 гадоў. У рэпертуары песні бел., рус., замежных ансамбляў і выканаўцаў, аўтарскія песні ўдзельнікаў ансамбля: «Чырвоная ружа», «Зорачка» (з рэпертуару ансамбля «Песняры»), «Мінская зорка» (з рэпертуару ансамбля «Беларускія песняры»), «Дар’юшка» А.Назарава, «Маладосць», «Восень» А.Бялясава. Калектыў — дыпламант рэсп. тэлевізійнага фестывалю нар. творчасці «Залатыя ключы» (г. Салігорск, 1999), удзельнік гар. і раённых мерапрыемстваў. Штогод удзельнікі калектыву арганізоўваюць і праводзяць фестываль маладзёжных рокгуртоў «Роккаляды» (г. Горкі). С.Г.Міхалькова.
166
ГОРАЦКІ
ГбРАЦКІ НАРбДНЫ ЭСТРАДНЫ ГУРТ «ВЯРТАННЕ». Створаны ў 1984 у г. Горкі пры раённым Доме культуры. 3 2010дзейнічае пры Цэнтралізаванай клубнай сістэме Горацкага рна. У 1991 прысвоена званне «народны аматарскі калектыў». Кіраўнікі: А.В.Лысечка (з 1984), А.Г.Раманаў (з 2006). У складзе гурта 6 чал. ва ўзросце ад 25 да 48 гадоў. Асн. мэты дзейнасці — развіццё прафес. выканаўчага майстэрства, паглыбленне ведаў па вак.інструм. жанры ва ўдзельнікаў гурта. У рэпертуары песні папулярных бел., рус. і замежных гуртоў і выканаўцаў, аўтарскія песні ўдзельнікаў ансамбля. Калектыў — удзельнік гар. і раённых мерапрыемстваў. В.А.Цішына.
ГбРАЦЮ ПЁДАГАПЧНЫ КАЛЁДЖ. Засн. ў 1975 у в. Леніна Горацкага рна як пед. вучылішча, з 2003 пед. каледж, з 2004 у структуры Магілёўскага ўнта. Прымае асоб з агульнай базавай адукацыяй. Навучанне дзённае, на бюджэтнай і платнай аснове. У 2011/12 навуч. годзе спецыяльнасці: пачатковая і дашкольная адукацыя [з дадатковай спецыялізацыяй: замежная мова (англ., ням.), творчая дзейнасць, фіз. выхаванне]. Пры каледжы працуюць (з 2006) музей дэкар.прыкладнога мастацтва, «Этнаграфічная гасцёўня».
ГОРАЦКІ РАЁН, адм.тэр. адзінка на ПнУ Магілёўскай вобл. Цэнтр — г. Горкі. У складзе раёна 173 сельскія нас. пункты, 11 сельсаветаў: Аўсянкаўскі, Горскі, Добраўскі. Копцеўскі, Ленінскі, Маслакоўскі, Паршынскі, Рудкаўшчынскі, Рэкценскі, Саўскі, Ходараўскі. Пл. 1,3 тыс. км2, лясы займаюць 18%, балоты — 4,1%. Нас. (2011) 45 тыс. чал. Жывуць беларусы (90,9%), рускія (5,7%), украінцы (0,8%), туркмены (0,7%), прадстаўнікі інш. нацыянальнасцей (1,9%). Па тэр. раёна праходзяць чыг. Орша— Крычаў, аўтадарогі з г. Горкі на Оршу, Магілёў, Мсціслаў.
Раён утвораны 17.7.1924, да 26.7.1930 у Аршанскай акрузе.
20.8.1924 падзелены на 12 сельсаветаў. 8.7.1931 далучаны 8 сельсаветаў Дрыбінскага (да 12.2.1935), 1 — Копыскага, 1 — Раснянскага скасаваных рнаў. 3 20.2.1938 у Магілёўскай вобл. У Вял. Айч. вайнузліп. 1941 Г.р. акупіраваны ням.фаш. захопнікамі, якія знішчылі тут 2530 чал., спалілі разам з жыхарамі 3 вёскі. На тэр. раёна дзейнічалі антыфаш. падполле, падп. райкамы КП(б)Б і ЛКСМБ, партыз. брыгады 35я, 47я «Перамога», 115я Горацкая, «Звязда», асобныя атрады 2і, 3, 112ы Горацкі. У кастр. 1943 частка раёна была вызвалена ў ходзе Смаленскай аперацыі. Поўнасцю раён вызвалены ў чэрв. 1944 (г. Горкі 26 чэрв.) войскамі 2га Бел. фронту ў ходзе Магілёўскай аперацыі 1944. 16.9.1959 далучаны 5 сельсаветаў скасаванага Дрыбінскага рна, 14.10.1959 — 2 сельсаветы Мсціслаўскага і 2 былога Дрыбінскага рнаў. 4.1.1990 частка тэр. раёна (5 сельсаветаў) перададзена адноўленаму Дрыбінскаму рну.
Дзейнічаюць прадпрыемствы сельскай гаспадаркі, харчовай і лёгкай прамсці, вытворчасць буд. матэрыялаў. У раёне (2011) Беларуская дзярэкаўная сельскагаспадарчая акадэмія, пед. каледж, гімназія, 12 сярэдніх, 2 базавыя школы, вак.харавая школа, дзіцячая школа маст. рамёстваў, 5 вучэбнапед. комплексаў дзіцячы сад—сярэдняя школа, 2 — дзіцячы сад—пачатковая школа, 11 дашкольныхустаноў, ДЮСШ коннага спорту, вак.харавая школа, дзіцячая школа мастацкіх рамёстваў, цэнтры: карэкцыйнаразвіваючага навучання і рэабілітацыі, сац.пед., пазашкольнай працы, 3 дзіцячыя дамы сямейнага тыпу. У раёне 26 устаноў клубнага тыпу, 25 бк, маладзёжнападлеткавы цэнтр, гіст.этнаграф. музей, карцінная галерэя. У сістэме аховы здароўя раёна бальніца на 223 ложкі, 2 паліклінікі, 5 амбулаторый, 18 ФАПаў. Для заняткаў фізкультурай і спортам ёсць 169 спарт. збудаванняў, у т.л. 2 стадыёны, 22 спарт. залы, 2 плавальныя басейны, 2 стралковыя ціры.