Энцыклапедыя Культура Беларусі
У 6-і т. Т. 3.
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 688с.
Мінск 2012
175
ГОСЬЦІЦА
Тв.: Гродна на старых паштоўках: [камплект паштовак|. Мінск, 1991; Кронон: Летопнсь города на Нёмане (1116— 1990 гг.). Гродно, 1993 (разам. з В.В.Шведам); Калі быў заснаваны горад Гродна і якое ён меў імя ў летапісны перыяд (матэрыялы для метадычнай распрацоўкі краязнаўчых заняткаў) // Мінулае Гродзеншчыны. Вып. 9. Гродна, 2002; Гродназнаўства: дапаможнік па курсе «Краязнаўства» для студэнтаў гуманітарных спецыяльнасцей. Гродна, 2010 (у суаўт.).
«ГОСЬЦІЦА». фальклортэатр. Створаны ў 1986 у Мінску на базе дзіцячага фалькл. ансамбля Белтэлерадыёкампаніі. Арганізатар і маст. кіраўнік Л.Сімаковіч. Калектыў працуе ў разнастайных жанравых формах. У рэпертуары аднаактовыя мадэрнбалеты, харэагр. мініяцюры, вак.харэагр. кампазіцыі, духоўная музыка бел. барока, лепшыя ўзоры зах.еўрап. класікі; сцэнічнае ўвасабленне старажытных бел. абрадаў. У большасці пастановак пераважаюць нац. тэмы і арыгінальныя жанравастылявыя канцэпцыі: «Інтуіцыя міту» (1994), «Эўтаназія. Алошні рытуал» (1996), «Каралеўства Беларусі» (1998), «Жах» (1999), «Нябога» (2001), «Прынамсі» (2002), «Дух Зямлі» (2003), «Русалчын панядзелак» (2004), «Зямное — Нябеснае» (2005), «S — музыка» па матывах паэмы Я.Купалы «Сымонмузыка» (2006), «Зацірка» (2007), сучасная містэрыя «Дзень Максіма Багдановіча» (2008), мюзіклпрытча «Апокрыф» (2011) і інш. Тэатр — лаўрэат Міжнар. фестывалю сучаснай харэаграфіі (г. Віцебск, 1994). В.Р.ГудзейКаштальян.
ГОТЫКА (ад італьян. gotico незвычайны, варварскі ад назвы германскага племені готаў, па інш. версіі, ад ням. Gott — Бог), гатыч ны с т ы л ь, мастацкі стыль і перыяд у развіцці сярэдневяковага мастацтва на тэр. краін Зах., Цэнтр. і часткова Усх. Еўропы з сярэдзіны 12 да 1516 ст. Вылучаюць перыяды Г: ранняй (12 ст.), сталай (13—14 ст.) і позняй («палымянай») з моцнымі дэкар. тэн
дэнцыямі (15 ст.). Прыйшла на змену раманскаму стылю, затым яе змяніла мастацтва Адраджэння, якое лічыла сярэдневяковую культуру «варварскай». У творах выяўл. мастацтва ўзмацніўся інтарэс да асэнсавання складаных праблем духоўнага жыцця, выяўлення багацця чалавечых перажыванняў, адлюстравання свету прыроды. Зарадзілася ў сярэдзіне 12 ст. на Пн Францыі, у наступныя некалькі стагоддзяў распаўсюдзілася на тэр. сучасных Германіі, Вялікабрытаніі, Іспаніі, Італіі, Аўстрыі, Чэхіі, Польшчы, Украіны, Беларусі і інш. краін. Тэрмін «Г» прымяняецца пераважна для характарыстыкі помнікаў архітэктуры, у меншай ступені — інш. відаў і жанраў мастацтва (скульптуры, жывапісу, кніжнай мініяцюры). У стылі Г. ўзводзіліся пераважна культавыя будынкі (саборы, касцёлы, цэрквы), радзей — палацы, замкі, ратушы, гандлёвыя рады, якія вылучаліся багатым дэкорам. Мастацтва Г. было пераважна культавым па прызначэнні і рэлігійным па тэматыцы і змесце, адлюстроўвала імкненне чалавека да Бога.
Уархітэктуры канструкцыйная сістэма Г. заснавана на тэхнічна дасканалым выкарыстанні стральчатай аркі, нервюрных скляпенняў аркбутанаў і контрфорсаў, што дазволіла паменшыць таўшчыню вонкавых сцен і апорных слупоў, павялічыць вышыню сабораў, зрабіць вял. вокны з каляровымі вітражамі на евангельскія сюжэты. Дэкар.архіт. элементы Г. — перспектыўныя парталы, вокныружы, вімпергі, фіялы, крыжацветы, крабы, гургайлі і інш.
У ВКЛ мастацтва Г. пранікла ў канцы 14 ст. На тэр. сучаснай Беларусі першыя мураваныя святыні ў стылі Г. пабудаваны ў 14 ст., сярод якіх найб. вядомы касцёл Дзевы Марыі ў г. Гродна (знішчаны ў 1961). Захаваліся помнікі Г. 15 ст.: Уселюбскі Крыжаўзвіжанскі касцёл, Ішкалдскі Троіцкі касцёл. На мяжы 15—16 ст. элементы Г. праніклі ў праваслаўнае храмабудаўніцтва, знітаваліся з
традыц. візант. аб’ёмнапрасторавай структурай цэркваў, што вызначыла маст. адметнасць і ўнікальнасць мясц. готыкі (Супрасльская царквакрэпасць, Сынкавіцкая царквакрэпасць, Мураванкаўская царква Pacmea Багародзіцы, Навагрудскі Барысаглебскі саборў Архіт. формы Г. (стральчатыя аркі і нервюрныя скляпенні) прысутнічалі ў гэты час таксама ў замкавым будаўніцтве Беларусі (Мірскізамкавы комплекс і Навагрудскі замак). Найб. выразныя рысы Г. захаваў Гнезнаўскі Міхайлаўскі касцёл (1527). У канцы 16 ст. ў каталіцкіх культавых збудаваннях пашырыўся стыль барока, аднак элементы Г. (контрфорсы) існавалі ў архітэктуры касцёлаў да сярэдзіны 17 ст. У канцы 18 — пач. 20 ст. канструкцыйныя прыёмы, формы і элементы Г. сталі аб’ектамі пераймання і стылізацыі, што выявіліся ў архітэктуры неаготыкі.
Літ.: Кушнярэвіч А.М. Культавае дойлідства Беларусі XIII—XVI стст. Мінск, 1993; Габрус ь Т.В. Саборы помняць усё: готыка і рэнесанс у сакральным дойлідстве Беларусі. Мінск, 2007.
Т.В.Габрусь, Э.С.Дубянецкі.
гоцк, вёска ў Салігорскім рне. За 64 км на ПдЗ ад г. Салігорск, 62 км ад чыг. ст. Слуцк на лініі Асіповічы—Баранавічы, 195 км ад Мінска, на аўтадарозе Гоцк—Пузічы. Цэнтр Гоцкага с/с. 605 гаспадарак, 1968 ж. (2011).
У 2й пал. 19 ст. сяло ў Чучавіцкай воласці Мазырскага павета Мінскай губ. Маёнтак кн. Вітгенштэйна. У 1870 — 118 душ мужчынскага полу. У 1889 — 40 двароў, 321 ж., царква, нар. вучылішча. У 1909 — 38 двароў, 670 ж. 3 1919 у БССР. 3 1921 у Польшчы, у Чучавіцкай гміне Лунінецкага павета Палескага ваяв. 3 1939 зноў у БССР. 3 12.10.1940 вёска, центр сельсавета Лунінецкага рна Пінскай вобл. У Вял. Айч. вайну з канца чэрв. 1941 да пач. ліп. 1944 Г. акупіраваны ням.фаш. захопнікамі. 3 8.1.1954 у Брэсцкай вобл., з 16.7.1954 у Лугскім, з 8.9.1959 у Чучавіцкім сельсаветах. 3 6.1.1965 у Хорастаўскім с/с
176
ГРАБАРСТВА
Салігорскага рна Мінскай вобл. У 1969 — 450 двароў, 2310 ж. У 1996 — 618 гаспадарак, 2335 ж.
У 2011 лясніцтва, дзіцячы сад, сярэдняя школа, Дом культуры, амбулаторыя, комплексны прыёмны пункт, аддз. сувязі і ААТ «ААБ Беларусбанк», 3 магазіны.
ГбіІІАЎСКІ НАРбДНЫ ФАЛЬКЛбРНАЭТНАГРАФІ'ЧНЫ АНСАМБЛЬ АБРАДАВАЙ ПЁСНІ «ТАНОЧАК». Створаны ў 1970 у в. Гошава Драгічынскага рна пры сельскім клубе (з 2003 Дом фальклору). Арганізатар і кіраўнік Н.Я.Клімчук. У 1994 прысвоена званне «народны аматарскі калектыў». У складзе ансамбля 6 чал. ва ўзросце ад 62 да 76 гадоў. Мэты дзейнасці — захаванне нар. традыцый, абрадаў і абрадавых песень. У аснове рэпертуару бел. нар. песні, у т.л. каляндарнаабрадавыя: «Звівайце, дзяўчаты, звівайце вяночкі», «У агародзе на загоне», «На Гошаўскім поплаве», «Прыйшоў Пятро да Яна», «Маленькая ночка купальная», «Дзякуй Богу за тое лета», «Ой, сонейка, сонейка» і інш. Калектыў — лаўрэат і дыпламант фестываляў: абл. тура ўсебел. нар. мастацтва «Беларусь — мая песня» (г. Драгічын, 1997, 1998), абл. «Мелодыі роднага краю» імя Г.І.Жыхарава (г. Драгічын, 1984; г. Брэст, 1989), рэгіянальнага фальклору «Галасы Палесся» (г. Іванава, 1995), «Талакуха на Бярэсці» (г. Ба
Гошаўскі народны фальклорнаэпшаграфічны ансамбль абрадавай песні «Таночак».
ранавічы, 2001), удзельнік абл. фестывалю «Фальклор без межаў» (в. Тышкавічы Іванаўскага рна, 2006), раённых канцэртаў і мерапрыемстваў. Н.Я.Клімчук.
ГбШЧАЎСКАЯ КРЫЖАЎЗВІЖАНСКАЯ ЦАРКВА. помнік драўлянага дойлідства ў в. Гошчава Івацэвіцкага рна. Пабудавана ў 1860. Да асн. прамавугольнага ў плане аб’ёму прымыкаюць васьмерыковая вежазваніца пад шатровым дахам, 3гранная апсіда, бабінец. Асн. аб’ём накрыты 2схільным дахам (пад апсідай пераходзіць у вальмавы), над якім узвышаецца цыбулепадобны купал на 8гранным барабане. Над прытво
Гошчаўская
Крыжаўзвіжанская царква.
рам — 2 чацверыковыя вежачкі па баках. Сцены звонку гарызантальна і вертыкальна ашаляваны, расчлянёны арачнымі і прамавугольнымі аконнымі праёмамі ў разных ліштвах. Уваход вылучаны 2схільнай навіссю на падвоеных калонах. Над уваходам раскрываюцца хоры на 4 слупах. У інтэр’еры драўляны іканастас (1830я гг.). Храм унесены ў Дзярж. спіс гісторыкакульт. каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь. Царква дзейнічае.
ГРАБАРСТВА, немеханізаваныя землекапальныя работы. Здаўна найб. шырока прымяняліся пры будаў
ніцтве гарадзішчаў, абарончых збудаванняў, земляных валоў і прылеглых равоў (часта запоўненых вадой), катлаванаў для прам. аб’ектаў, грамадзянскіх ці культавых гмахаў, палацавапаркавых ансамбляў, пры пракладцы дарог, каналаў і інш. Прылады працы і інструменты грабара — рыдлёўка, кірка, лом, насілкі, цялежка, традыц. воз з коннай запрэжкай — эпізадычна захаваліся да нашага часу. Да сярэдзіны 20 ст. Г. адносілася да аднаго з самых масавых прам. заняткаў. У часы прыгону сяляне выконвалі абавязковую дарожную ці падводную павіннасць. Прыпісаныя да пэўнага ўчастка бліжэйшых дарог, яны абавязаны былі прымаць
177
ГРАБАРЫ
удзел у іх будаўніцтве ці рамонце. Арцелі бел. грабароў працавалі на будаўніцтве чыгунак, у т.л. за межамі Беларусі. У 19 ст. Г. стала адыходным промыслам. Шмат бел. грабароў працавала на буд. аб’ектах у Маскве, Пецярбургу і інш. Існавалатрадыц. спецыялізацыя грабароў на выкананні пэўных відаў работ. Частка з іх працавала на будаўніцтве вадасховішчаў, запруд і дамбаў, другая — на асушэнні палескіх балот, пракладцы меліярацыйных каналаў і гацей, іншыя — на капанні падземных шахт, здабычы карысных выкапняў або займаліся ўладкаваннем студняў. Асобную катэгорыю складалі грабары, прыпісаныя да гар. могілак (магільшчыкі). У сувязі з механізацыяй земляных работ Г. як прам. занятак страціла сваё значэнне. В.С.Цітоў.
ГРАБАРЬІ, рабочыя, якія выконвалі земляныя работы; землякопы. Гл. ў арт. Грабарства.
ГРАБАЎКА, вёска ў Гомельскім рне, на р. Грабаўка. За 35 км на ПдУ ад Гомеля, за 5 км ад чыг. ст. Церуха на лініі Гомель—Чарнігаў, на аўтадарозе Будзішча—Гомель. Цэнтр Грабаўскага с/с. 302 гаспадаркі, 766 ж. (2011).
Вядома з 18 ст. як слабада ў Рэчыцкім павеце Мінскага ваяв. 3 5.11.1762 паводле прывілея караля Аўгуста III у валоданні Фашчаў. Пасля 1га падзелу Рэчы Паспалітай (1772) у Рас. імперыі. Належала графам Румянцавым і Паскевічам. У 1855 — 207 рэвізскіхдуш. 3 сярэдзіны 1850х гг. працавалі нар. вучылішча, магазін, вінакурня, з 1877 — маслабойня. У 1879 пабудавана драўляная Вазнясенская царква. У 1866 — 160 двароў, 811 ж., капліца, 2 ветракі, вадзяны млын. У 1897 у Насовіцкай воласці Гомельскага павета Магілёўскай губ., сяло, 216 двароў, 1229 ж., царква, крама. У 1909 — 247 двароў, 1450 ж., школа (у 1907 — 112 вучняў), царква, касцёл, вінная крама, млын. 3 8.12.1926 цэнтр сельсавета Насовіцкага з 4.8.1927 Гомельскага рнаў. У 1930 г. дзейнічалі цагельня, вадзя