• Газеты, часопісы і г.д.
  • Энцыклапедыя Культура Беларусі У 6-і т. Т. 3.

    Энцыклапедыя Культура Беларусі

    У 6-і т. Т. 3.

    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 688с.
    Мінск 2012
    581.47 МБ
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 1.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 2.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 4.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 5.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 6.
    Грабаўскі народны фалыслорны ансамбль «Стрэчанне».
    ны млын, вятрак, кузня. 3 20.8.1938 у Гомельскай вобл. 3 10.2.1931 у Церахаўскім рне. У 1940 — 340 двароў. У Вял. Айч. вайну з канца жн. 1941 да 28.9.1943 Г. акупіравана ням.фаш. захопнікамі, якія спалілі 308 двароў і загубілі 13 ж. Пасля вайны адбудавана. У 1959  988 ж. 3 25.12.1962 у Добрушскім, з 18.1.1965 уГомельскім рнах Гомельскай акругі. У 1996 — 666 гаспадарак, 970 ж.
    У 2011 вучэбнапед. комплекс сярэдняя школа—дзіцячы сад, Дом культуры, бка, урачэбная амбулаторыя, аптэка, комплексны прыёмны пункт, аддз. сувязі, 6 магазінаў; школьны гіст. музей; царква. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну. Помнік садовапаркавага мастацтва — парк (2я пал. 19 ст.). Помнік археалогіі — стараж. курган.
    ГРАБАЎСКІ НАРОДНЫ ФАЛЬКЛОРНЫ АНСАМБЛЬ «СТРЭЧАННЕ». Створаны ў 1958 у в. Грабава Жыткавіцкага рна пры сельскім Доме культуры (з 2009 сельскі Дом нар. традыцый). У 2004 прысвоена званне «народны аматарскі калектыў». К.Іраўнікі: М.Ф.Малькевіч (з 1958; арганізатар), Е.У.Малькевіч (з 1987), І.І.Малькевіч (з 2003). У складзе ансамбля 14 чал. ва ўзросце ад 40 да 55 гадоў. Асн. мэты дзейнасці — развіццё нац. традыцый, зберажэнне і адраджэнне фалькл. мастацтва, захаванне манеры і голасавядзення традыц. нар. спеваў. У рэпертуары
    бел. нар. песні «Ішлі хлопцы дарогаю», «3пад горкі вее туман», «Запрагу я валыкрутарогі», «Каля рэчкі я хадзіла», «Любіў казачэнька харошу дзяўчыну», «Як паехаў мой Іван», «Ой, калі ж той вечар ды павечарэе» і інш. Калектыў — лаўрэат і дыпламант рэсп. фестываляў: прысвечанага міжнар. году сям’і (Мінск, 1994), сямейнай творчасці «Ад сям’і з паклонам і надзеяй» (г. Слонім, 2006), удзельнік абл. конкурсу выканаўцаў побытавых танцаў (г. Гомель, 2005), рэгіянальнага фестывалю песеннага мастацтва «Гэты дзіўны спеў з глыбінь народных» (г.п. Лельчыцы, 2006) і інш. А.П.Лой.
    ГРАБЕНБАЎЭРЫ (Grabenbauer), музыканты 18 — пач. 19 ст.
    Дамінік (? — раней 25.2.1804), клавесініст і педагог. У 1757—72 працаваў пры двары вял. кароннага гетмана Я.К.Браніцкага ў Беластоку, даваў прыватныя ўрокі музыкі. Часта выязджаў у Слонім. Відаць, з 1778 жыў тут стала (1.1.1779 заключыў з М.К.Агінскім дагавор на 8 гадоў, паводле якога абавязаўся навучаць прыгонных ігры на клавікордах).
    Ева (1760, г. Беласток, Польшча — ?), спявачка, педагог. Дачка Дамініка Г. 3 1.1.1779 працавала ў Слонімскім тэатры Агінскага. Паводле дагавора, павінна была вучыць прыгонных спевам, а таксама выступаць у тэатры ў операх і каме
    178
    ГРАБЯНІ
    дыях. У 1780 спявала ў оперы «Тэлемак». У сак. 1785 пакінула Слонім разам з мужам, прыдворным спеваком М.Лазарыні.
    ГРАБЁННІКАЎ Руслан Васільевіч (н. 3.7.1927, с. Яўгашчына Омскай вобл., Расія), беларускі сацыёлаг, філосаф, культуролаг. Доктар сацыялагічных навук (1993), канд. філас. навук (1966), праф. (1991). Скончыў БДУ (1962). 3 1965 у Брэсцкім пед. інце. 3 1969 заг. сектара Інта філасофіі і права АН Беларусі, з 1973 у НДІ эканам.матэм. метадаў планавання пры Дзяржплане Беларусі. 3 1980 заг. кафедры Бел. інта праблем культуры. 3 1995 у Бел. унце культуры і мастацтваў. Навук. працы па праблемах сацыялогіі, культуры, фарміравання патрэб асобы, сац. кіравання і планавання.
    7в.: Проблемы взанмосвязн потребностей лнчностн с соцнокультурной средой н снстемой управлення. Мннск, 1992. ГРАБЕНШЧЫКОЎ Сяргей Міхайлавіч (2.10.1918, г. Вышні Валачок Калінінскай вобл., Расія — 10.6. 1987), беларускі балетмайстар, педагог. Засл. дзеяч культуры Беларусі (1960). Скончыў Усесаюзны тэхнікум цыркавога мастацтва (1936). 3 1936 артыст цырка, балета, эстрады. У 1953—68 балетмайстар мінскага нар. ансамбля танца «Дружба» Бел. політэхн. інта, у 1955—71 балетмайстар і метадыст Рэсп. Дома нар. творчасці. 3 1977 выкладаў у Мінскім інце культуры. Папулярызатар бел. танц. фальклору, на аснове якога ствараў новыя харэагр. пастаноўкі (кампазіцыя «Родны край» для 768 удзельнікаў і інш.). Аўтар прац па харэаграфіі «Сцэнічныя беларускія танцы» (1974), «Беларуская народнасцэнічная харэаграфія» (1976), «Беларускія танцы» (1978).
    ГРАБЛІ, 1) сельскагаспадарчая прылада для зграбання сена, саломы, выграбання каласкоў і цёртай саломы з зерневай кучы, для разбівання камкоўзямлі і інш. Вядомы са старажытнасці, калі Г. называлі любы прадмет,
    які дазваляў чапляць і ўтрымліваць. Складаюцца з галоўкі з 8—14 зубамі (даўж. кожнага да 10 см, адлегласць паміж зубамі 3,3—5,5 см) і гладкай ручкі (грабільна). Вага Г. 1,3—2,5 кг. Зубы выразалі пераважна з дубу, ясеню, грабу і забівалі ў адтуліны галоўкі. У наш час выкарыстоўваюць Г. з металічнымі ці пластмасавымі галоўкамі. 2) Прычапная або навясная с.г. прылада на трактар для зграбання скошанай травы ў валкі, варушэння травы ў пракосах і пераварочвання валкоў для паскарэння сушкі, a таксама для зграбання саломы. Трактарныя Г. складаюцца са злучаных грабельных секцый з выгнутымі спружыннымі зубамі, механізма пад’ёму зубоў, аўтаматаў і апорных калёс. У Беларусі шырока выкарыстоўваюцца трактарныя Г. бакавога тыпу: Г.варушылкі цэнтрабежныя, ротарныя і колавапальцавыя.
    ГРАБНІЦКІ Фларыян (1664?, Полацкае ваяв. — 1762), уніяцкі царк. дзеяч Рэчы Паспалітай. Прыняў манаства ў ордэне базыльян (1709). Скончыў Львоўскі папскі калегіум (паводле інш. звестак — Віленскую акадэмію). Др тэалогіі. Выкладаў філасофію ў Жыровіцкай базыльянскай школе. Ігумен Віленскага Троіцкага манастыра і мітрапаліцкі афіцыял (з 1713), каад’ютар (намеснік) архіепіскапа полацкага, епіскап віцебскі (1716—19), архіепіскап по
    лацкі (1719—62), мітрапаліт кіеўскі (1748—62). Пашыраў уніяцтва ў Полацкай архіепархіі, выкарыстоўваў прымусовыя метады і місіянерскую дзейнасць. Пасля смерці магілёўскага праваслаўнага епіскапа Іераніма Ваўчанскага (1754) перашкаджаў прызначэнню новага праваслаўнага епіскапа. Паспрабаваў праз суд вярнуць маёмасць полацкіх манастыроў, перададзеную каралём Стафанам Баторыем езуітам, аднак вял. ўплыў апошніх у дзярж. органах не дазволіў давесці справу да канца. Выступаў супраць пераходу ўніятаў на лацінскі абрад. Дамогся выдання папскага дэкрэта аб захаванні ўсх. абраду, які зза процідзеяння рымскакаталіцкага духавенства і дзярж. улады Рэчы Паспалітай не выконваўся. Па ініцыятыве Г. ў Полацкай архіепархіі ўзведзены шэраг каменных храмаў і манастыроў. Ахвяраваў уласныя сродкі на адбудову Сафійскага сабора ў стылі позняга барока. Пахаваны ў гэтым храме.
    Літ.: БантышКаменскнй Н. Нсторнческое нзвестне о возннкшей в Польше уннн... Внльна, 1866; Сапунов А.П. Внтебская старнна. Т. 5, ч. 1. Внтебск, 1888; Батюшков П.Н. Белоруссня н Лнтва. СПб., 1890; Баўтов і ч М. Постаць еўрапейскага маштабу // Царква. 2004. № 1. С.В.Казуля. ГРАБЯНЁ вёска ў Лельчыцкім рне. За 19 км на ПдУ ад г.п. Лельчыцы, 60 км ад чыг. ст. Ельск на лініі Калінкавічы—Оўруч (Украіна), 234 км ад Гомеля. Цэнтр Грабянёўскага с/с. 116 гаспадарак, 313 ж. (2011).
    У 19 ст. сяленне ў Мазырскім павеце Мінскай губ. У 1879 хутар. У 1897 — 20 двароў, 157 ж. У 1917 — 227 ж., у 1921 — 60 двароў, 304 ж. 3 20.8.1924 цэнтр сельсавета Лельчыцкага рна Мазырскай (да 26.7.1930 і з 21.6.1935) акругі, з 20.2.1938 Палескай вобл. У 1930 працавала кузня. У 1940 — 71 двор, 309 ж. У Вял. Айч. вайну з вер. 1941 да студз. 1944 Г. акупіраваны ням.фаш. захопнікамі, якія ў ліп. 1943 спалілі вёску і загубілі 5 ж. Пасля вайны адноўлена. 3 8.1.1954 у
    179
    ГРАБЯНЧУК
    Гомельскай вобл. У 1959 — 500 ж. 3 25.12.1962 у Мазырскім, з 6.1.1965 у Лельчыцкім рнах. У 1996 — 126 гаспадарак,359 ж.
    У 2011 вучэбнапед. комплекс сярэдняя школа—дзіцячы сад, Дом культуры, бка, ФАП, комплексны прыёмны пункт, аддз. сувязі, магазін. Магілы партызан І.М.Жолудзева, М.А.Лапета, помнік землякам, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну. Археал. помнік — курганны могільнік. ГРАБЯНЧЎК Ігар Васільевіч (н. 7.10.1968, пас. Прыгарадны, цяпер у межах г. Рэчыца), беларускі краязнавец. Кандыдат гіст. навук (2006). Скончыў Гомельскі ўнт (1993). Настаўнічаў. 3 2003 выкладчык Светлагорскага філіяла Прыватнага інта кіравання і прадпрымальніцтва, з 2008 — філіяла Бел. эканам. ўнта ў Бабруйску. Даследуе гісторыю Светлагорскага рна, дзейнасць публічных музеяў у Беларусі ў 1851 — 1917. Адзін з аўтараў кн. «Памяць: Светлагорскі раён. Гісторыкадакументальная хроніка» (т. 1—2, 2000, 2003). Аўтар вучэбнаметадычных дапаможнікаў для студэнтаў ВНУ.
    ГРАВІРАВАННЕ (ад ням. gravieren франц. graver выразаць на чымнебудзь), выразанне арнаменту, выявы, надпісу і інш. на паверхні цвёрдых матэрыялаў (метал, косць, камень, дрэва, шкло і інш.) разцамі ці інш. спец. інструментамі. Пры Г. на метале і шкле ўжываецца траўленне кіслотамі. Гравіраваны малюнак бывае пукаты або заглыблены. Г. выкарыстоўваюць у вытворчасці друкарскіх формаў у гравюры, ювелірным мастацтве, аздабленні зброі, шклянога, хрусталёвага, металічнага посуду і інш. Можа спалучацца з чаканкай, ліццём, залачэннем, чарненнем, эмалямі. Г. вядома са стараж. часоў у многіх народаў, у Беларусі — з каменнага веку (рытуальныя і ювелірныя вырабы з геаметрычным гравіраваным арнаментам). У 11—13 ст. было пашырана Г. геаметрычнага і сюжэтнага характару па метале,
    косці, дрэве, камені (грабяні, накладкі да лукаў і калчанаў, ювелірныя вырабы). У 15—18 ст. Г. арнаментальнага і сюжэтнага характару (звычайна ў спалучэнні з чаканкай, чарненнем, залачэннем і інш.) аздаблялі царк. начынне, кніжныя абклады і інш. У 17—18 ст. гравіраванымі гербамі, партрэтамі, пейзажамі, надпісамі ўпрыгожвалі ўзоры ўрэцканалібоцкага шкла. Металічныя вырабы 19 ст. вызначаюцца чаргаваннем дробнаўзорыстага гравіраванага дэкору з вял. ўчасткамі чыстай паверхні. У наш час у тэхніцы Г. працуюць некаторыя майстрыметалаапрацоўшчыкі. Я.М.Сахута.
    ГРАВЮРА (франц. gravure), 1) від графікі, які ўключае ў сябе шматлікія спосабы ручной апрацоўкі друкарскай формы (дошкі, пласціны) і друкавання з іх адбіткаў. 2) Друкаваны адбітак на паперы (ці падобным матэрыяле) з друкарскай формы. Існуюць Г. пукатыя (на дрэве — ксілаграфія, дрэварыт; на лінолеуме — лінагравюра, лінарыт; на кардоне і інш.), дзе выява — адбіты пукаты малюнак на друкарскай форме, і Г. паглыбленыя (разцовая гравюра на метале, афорт і інш.), калі малюнак ствараецца пры дапамозе фарбы, якая запаўняе паглыбленні,