Энцыклапедыя Культура Беларусі
У 6-і т. Т. 3.
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 688с.
Мінск 2012
лёгкаатлетычны манеж, Цэнтр фізкультурнамасавай і спарт. работы, дзіцячы цэнтр турызму, краязнаўства і экскурсій. Выдаецца раённая газ. «Горацкі веснік». У раёне 12 рэліг. абшчын, у т.л. 6 праваслаўнай канфесіі. У Г.р. традыцыйна праводзяцца: рэгіянальны фестываль дзіцячай творчасці «Славянскі карагод», раённы аглядконкурс маст. самадзейнасці прац. калектываў «Працуй і спявай, наш Горацкі край», фестываль фалькл. калектываў «Масленіцу гуляць будзем». Помнікі археалогіі: гарадзішчы і селішчы (вёскі Воўкаўшчына, Горы, Касцюшкава, Курганне, Маслакі, Навасёлкі, Нікадзімава, Шоўнева); стаянкі (вёскі Асінаўка, Крукаўшчына, Палоскі); замчышча і пасад у в. Горы. Помнікі архітэктуры — касцёл Св. Казіміра (пач. 19 ст.); сядзіба (канец 19 ст.) у в . Расна. Помнік гісторыі — мемар. комплекс і музей сав.польск. баявой садружнасці ў в. Леніна. У в. Сава нарадзіўся бел. пісьменнік В.Каваль (1907—37), у в. Зайцава — Маршал Сав. Саюза І.І.Якубоўскі (1912—76).
ГбРАЦКІ РАЁННЫ ГІСТбРЫКАЭТНАГРАФІ'ЧНЫ МУЗЁЙ. Засн. 14.12.1984 у г. Горкі, у 1988 адкрыты для наведвальнікаў. Асн. фонд — 6420 адзінак захоўвання, навук.дапаможны — 3121 адзінка (2012). Пл. экспазіцыі 764 м2, асн. размешчана ў 7 залах. У археал. аддзеле экспануюцца прылады працы і палявання эпохі неаліту, бронзавага і жалезнага вякоў. У аддзеле этнаграфіі прадстаўлены землеапрацоўчыя прылады, каменныя жорны і ступы, адзенне 2й пал. 19 — пач. 20 ст., вырабы ткацтва, ганчарства і інш. У аддзеле гісторыі дасав. перыяду экспануюцца фотакопія Метрыкі ВКЛ. карта сялянскіх хваляванняў 1655, дакументы падзей Паўн. вайны 1700—21 і вайны 1812. У аддзеле сав. перыяду экспанаты расказваюць пра ўдзел землякоў у рэв. руху і падзеях Грамадз. вайны 1918—20, калектывізацыю ў раёне, паліт. рэпрэсіі ў 1930я гг. У экспазіцыі, прысвечанай Вял. Айч.
167
ГОРАЦКІ
3 4
Залы Горацкага раённага гісторыкакраязнаўчага музея: 1 — археалогіі; 2 — рэвалюцыіінай славы; 3 — Ггрояў Савецкага Саюза;
4 — акварэльная элегія мастака Ф.Кісялёва (выставачная зала).
вайне, прадстаўлены матэрыялы пра акупацыю раёна ням.фаш. захопнікамі, дзейнасць Горацкага антыфаш. падполля, баявыя дзеянні на тэр. раёна польск. дывізіі імя Т.Касцюшкі, лётчыкаў з авіяэскадрыллі «Нармандыя—Нёман» і інш. Пасляваен. жыццё адлюстроўваюць экспазіцыі «Сельская гаспадарка», «Развіццё прамысловасці, транспарту, бытавога абслугоўвання», «Народная асвета, ахова здароўя, культура». 3 1990 дзейнічае маст. аддзел, афор
млены як карцінная галерэя, дзе дэманструюцца творы землякоўжывапісцаў В.Васільева, Ф.Яўменкі і інш. Пры музеі працуюць нар. аматарскія аб'яднанні «Мастацтва» (з 1992) і «Роднае слова» (з 1990). У 1991—95 адкрыты Маслакоўскі, Аўсянкаўскі, Копцеўскі, Ленінскі філіялы музея, а таксама музейкабінет пісьменніка М.Гарэцкага. С.С.Скаромная.
ГбРАЦКІ РАЁННЫ ДОМ РАМЁСТВАЎ. Засн. ў 1991 у г. Горкі. Размя
шчаецца ў прыстасаваным будынку, мае выставачную залу (50 м2) і метадычны кабінет(25 м2). Гал. мэтадзейнасці — захаванне, развіццё і прапаганда нац. культ. спадчыны ў галіне дэкар.прыкладнога мастацтва. Працуюць 6 клубных фарміраванняў: 4 дзіцячыя гурткі дэкар.прыкладнога мастацтва, 2 аматарскія аб’яднанні са званнем «народны» (па лозапляценні «Лазінка» і саломапляценні «Скарбніца»), Вядзецца навучанне па 14 відах дэкар.прыкладнога
168
ГОРАЦКІ
мастацтва: салома, лоза і карункапляценне, вышыўка, разьба па дрэве, маст. кераміка, апрацоўка скуры, роспіс, выцінанка, шыццё з абрэзкаў, пляценне з бісеру, батык, габелен, ткацтва. Працуюць каля 100 майстроў. У выставачнай зале Дома рамёстваў праводзяцца разнастайныя выстаўкі горацкіх майстроў (4—6 на год), семінарыпрактыкумы, майстаркласы па розных відах рамёстваў са студэнтамі Бел. с.г. акадэміі, навучэнцамі Горацкага пед. каледжа і інш. 3 1995 пры Доме рамёстваў пачала дзейнічаць дзіцячая школа маст. рамёстваў. У 2006 створаны філіял у в. Мікуліна, дзе ў час экспедыцый быў сабраны багаты этнаграф. матэрыял. Навучэнцы Дома рамёстваў дэманструюць свае вырабы на выніковых выстаўках, мерапрыемствах рознага ўзроўню: фестывалях дзіцячай творчасці «Залатая пчолка», рэгіянальным «Славянскі карагод» і інш. Майстры нар. аматарскіх аб’яднанняў — удзельнікі выставак на фестывалях: міжрэгіянальным нар. майстроў «Русь майстровая» ў Маскве (2008—2010), міжнар. нар. творчасці «Вянок дружбы» ў Бабруйску, «Славянскі базар у Віцебску», рэсп. фестывалікірмашы нар. рамёстваў у Мінску і ІНШ. З.В. Чандакава.
ГОРАЦКІ РАЁННЫ ЦЭНТР КУЛЬТУРЫ. Адкрыты ў 1960 ў г. Горкі як раённы Дом культуры ў спецыяльна ўзведзеным будынку, з 2003 сучасная назва. Агульная пл. памяшканняў 942 м2, асн. з іх — залы глядзельная на 300 чал. і для масавых мерапрыемстваў, 7 кабінетаў для гуртковай работы, фае, гардэроб, маст. майстэрня. Асн. мэты дзейнасці: стварэнне ўмоў для павышэння культ. ўзроўню насельніцтва раёна, падтрымка і развіццё традыц. культуры і аматарскай творчасці, раскрыццё творчых талентаў. Дзейнічаюць 24 клубныя фарміраванні, у т.л. 1 аматарскі калектыў са званнем «заслужаны» (ансамбль песні «Верасень»), 6 — са званнем «народны» (хор ветэранаў «Спадчына», аркестры нар. і духа
Народны майстар Горацкага раённага Дома рамёстваў Т.А.Багдановіч на рэспубліканскім фестывалікірмашы рамёстваў «Вясновы букет». Мінск. 2010.
вых інструментаў фалькл. ансамбль «Таямніцы», эстр. гурт, вак. ансамбль «Мерэя»). Калектывы — удзельнікі рэгіянальных фестываляў дзіцячай творчасці «Славянскі карагод», фалькл. калектываў «Масленіцу гуляць будзем», аглядаўконкурсаў маст. самадзейнасці прац. калектываў «Працуй і спявай, наш Горацкі край», нар. свят «Зажынкі», «Дажынкі», «Купалле» і інш. С.Г.Міхалькова.
ГбРАЦКІ ЎЗОРНЫ АМАТАРСЮ КАЛЕКТЬІЎ «ТАРАНТЭЛА». Створаны ў 2005 у г. Горкі пры дзіцячай школе мастацтваў. У 2010 прысвоена званне «ўзорны аматарскі калектыў». Заснавальнікі і кіраўні
Горацкі ўзорны аматарскі калектыў «Тарантэла».
кі: Т.В.Воранава і В.У.Жаранкоў. У складзе ансамбля 8 чал. ва ўзросце ад 14 да 17 гадоў. У рэпертуары творы бел. і замежных кампазітараў, апрацоўкі нар. песень і танцаў: «Сіцыліянская тарантэла», «Папуры на мексіканскія тэмы» (у апрацоўцы В.Жаранкова), «Старое банджа» С.Качаліна, «Семсорак»С.Маліноўскага, «Беларуская полька» М.Чуркіна і інш. Калектыў — дыпламант міжнар. фестывалю дзіцячай творчасці «Залатая пчолка» (г. Клімавічы, 2007), конкурсу выканаўцаў інструмен. і джазавай музыкі «Гамаюн» (г. Смаленск, Расія, 2010), рэгіянальнага фестывалюконкурсу дзіцячай творчасці «Славянскі карагод»
169
ГОРАЦКІ
Горацкі ўзорны аркестр беларускіх народных інструментаў.
(г. Горкі, 2007), абл. адкрытага фестывалюконкурсу юных выканаўцаў «Пралескі» (г. Брэст, 2008), удзельнік міжнар. фестывалю «Кантакты» (г. Ломжа, Польшча, 2009) і інш.
А.УБычкова.
ГОРАЦКІ ЎЗОРНЫ АРКЁСТР БЕЛАРЎСКІХ НАРОДНЫХ ІНСТРУМЁНТАЎ. Створаны ў 2000 у г. Горкі пры аддзеле культуры Горацкага райвыканкама. У 2005 прысвоена званне «ўзорны аматарскі калектыў». Заснавальнік і кіраўнік А.У.Бычкова. У складзе аркестра 15 чал. ва ўзросце ад 9 да 15 гадоў. У рэпертуары творы бел. і замежных кампазітараў, апрацоўкі нар. песень і танцаў: харэ
ГОРАЦКІ ЎЗбРНЫ ХАРЭАГРАФІЧНЫ КАЛЕКТЬІЎ «КАРУСЁЛЬ».
Створаны ў 1998 у г. Горкі пры гімназіі №1. У 2003 прысвоена званне «ўзорны аматарскі калектыў». Кіраўнік Т.В.Панамарэнка. У складзе калектыву 53 чал. ва ўзросце ад 8 да 16 гадоў. Асн. мэты дзейнасці — эстэтычнае выхаванне дзяцей і моладзі, папулярызацыя харэагр. мастацтва. У рэпертуары сюжэтныя і гульнявыя харэагр. пастаноўкі: «Забавы», «Кошкі», «Сто тысяч чаму?», бел. і рус. танцы: «Матрошкі», «Бульба», «Валёнкі», «Гарэзлівая полька», «Дударыкі», «Рабінзон», «Скокі з прытопамі» і інш. Калектыў — лаўрэат рэсп. конкурсу харэагр. мастацт
ва «Юныя таленты Беларусі» (аздараўленчы лагер «Зубраня», Мядзельскі рн, 2011), лаўрэат і дыпламант рэгіянальнага фестывалюконкурсу дзіцячай творчасці «Славянскі карагод» (г. Смаленск, Расія, 2007, 2009, 2012), дыпламант абл. конкурсу дзіцячага харэагр. мастацтва дзіцячых школ мастацтваў (г. Магілёў, 2004, 2006) і інш. Т.В.Панамарэнка.
ГОРБАЧ Усевалад Іванавіч (3.9.1921, Кіеў — 25.3.1981), беларускі філосаф, гісторык. Др філас. навук (1968), праф. (1969). Скончыў Мінскі пед. інт(1950). Настаўнічаў. У 1953—66 у АН Беларусі: вучоны сакратар Інта філасофіі і права, Прэзідыума АН і Аддз. грамадскіх навук, з 1966 заг. кафедры філасофіі пры Прэзідыуме АН. Асн. работы па тэорыі і метадалогіі навук. пазнання, філас. праблемах прыродазнаўства.
Te.: О вндах протнворечнй. Мннск, 1964; Проблемы дналектяческнх протнворечнй. М., 1972; Основы прнродопользовання. Мннск, 1980 (у суаўт.).
ГбРКІ, горад у Магілёўскай вобл., цэнтр Горацкага рна, на р. Проня (басейн Дняпра), пры ўпадзенні ў яе р. Парасіца. За 3 км ад чыг. ст. Пагодзіна на лініі Орша—Крычаў, 86 км ад Магілёва, вузел аўтадарог на Оршу, Магілёў, Чавусы, Мсціслаў, Смаленск (Расія). 32,6 тыс. ж. (2011).
Вядомы з 1544 як сяло ў складзе ГорыГорацкага маёнтка ВКЛ, належалі князям ДруцкімГорскім. У час
агр. навела «Мушкецёры» Я.Глебава, «Вальс» У.Пятрова, «Канцэртная п’еса» Г.Ермачэнкава, «Вясельны марш», «Беларуская полька» В.Кузняцова, «Люблю цябе, Белая Русь» Ю.Семянякі і інш. Калектыў — лаўрэат і дыпламант міжнар. фестывалю «Крыніцы» (СанктПецярбург, 2007), абл. конкурсу аркестравых калектываў дзіцячых школ мастацтваў (г. Магілёў, 2005, 2009), рэгіянальнага фестывалюконкурсу дзіцячай творчасці «Славянскі карагод» (г. Горкі, 2005), удзельнік абл., раённых і гар. мерапрыемстваў. А.У.Бычкова.
Удзельнікі Горацкага ўзорнага харэаграфічнага калектыву «Карусель».
170
ГОРКІ
Лівонскай вайны 1558—83 заняты рус. войскамі (1563). 3 1584 уладанне Сапег. У 1619 вял. канцлер ВКЛ Л.Сапега даў жыхарам прывілей на самакіраванне. 3 17 ст. — цэнтр ГорыГорацкага маёнтка. У 17—19 ст. называліся ГорыГоркі. У 1й пал. 17 ст. Г. згадваюцца як горад. 3 1660 уласнасць кн. А.Палубінскага, з 1685 уладанне Ю.Сапегі. У 1683 — 510 двароў, 2 прадмесці — Зарэчча і Казіміраўская Слабада, працавалі рамеснікі 28 спецыяльнасцей, 3 кірмашы, існавалі праваслаўнае брацтва і школа (з 1676) у складзе маёнтка Горы, у Віцебскім ваяв., дзярж. ўласнасць. У Паўн. вайну 1700—21 Г. былі ў зоне ваен. дзеянняў. 9.7—16.8.1708 тут знаходзіўся цар Пётр I, які зноў пабываўу Г. 11.2.1711. У 1717 Г. набыў кн. Меншыкаў і валодаў імі да ссылкі ў Сібір у 1727, маёнтак адышоў да рас. казны. У 1732 належаў графу М.А.Патоцкаму, потым Я.М.Салагубу. Пасля 1га падзелу Рэчы Паспалітай (1772) мястэчка ў Аршанскай правінцыі. 3 1777 у Аршанскаім, потым у Копыскім паветах Магілёўскай губ. У 1780 — 992 ж., праваслаўная і 2 уніяцкія царквы, касцёл. У 1785 — 1491 ж., цэнтр маёнтка ў Аршанскім павеце Магілёўскага намесніцтва, уласнасць памешчыка, 2 млыны, 2 царквы. У 1790 засн. парусінавая, у 1795 — суконная мануфактуры. У вайну 1812 горад захоплены франц. войскамі, загінулі 2070 ж., знішчаны рамесныя прадпрыемствы. Дзейнічаў партыз. атрад Д.Давыдава. 8.11.1812 вызвалены рус. войскамі. У жн. 1829маёнтакперайшоўдаказны. 3 1840 працавала ГорыГорацкая земляробчая школа, 445 дамоў, 2528 ж., 2 гарбарні (з 1833 і 1836). У 1848—64 дзейнічаў ГорыГорацкі земляробчы інт. У 1859 адкрыты чыгуналіцейны завод (27 рабочых), механічная майстэрня. 3 чэрв. 1861 Г. — горад, цэнтр Горацкага павета Магілёўскай губ., 566 дамоў, 4464 ж., 6 цэркваў, касцёл, 4 малітоўныя школы, 3 разы на год праводзіліся кірмашы. Дзейнічалі бальніца, аптэка, пашто