Энцыклапедыя Культура Беларусі
У 6-і т. Т. 3.
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 688с.
Мінск 2012
А.П.Манаева.
ГбРАЦКАЯ НАРбДНАЯ СТЎДЫЯ МАСТАЦКАЙ ТВбРЧАСЦІ «ЧАРАДЗЁЙКА». Створана ў 1999 у г. Горкі пры дзіцячай школе маст. рамёстваў аддзела культуры райвыканкама. У 2004 прысвоена званне «народная аматарская студыя». Кіраўнікі: М.А.Цыбулькіна і А.У.Палявая (з 2004), С.П.Гайдаш і Н.А.Круп
Вакальнаэстрадны нумар «Купала» ў выкананні Горацкай народнай вакальнаінструментальнай студыі «Ліра».
ская (з 2009). У складзе студыі 28 чал. ва ўзросце ад 6 да 18 гадоў. Асн. кірунак дзейнасці — стварэнне эксклюзіўных калекцый адзення ў розных тэхніках, дэманстрацыя мадэляў. Створана 7 калекцый адзення, выкананых у тэхніцы салома, лозапляцення, роспісу па тканіне. Студыйцы — удзельнікі і дыпламанты фестываляў: міжнар. нар. мастацтва «Вянок дружбы» (г. Бабруйск, 2005), дзіцячай творчасці «Залатая пчолка» (г. Клімавічы, 2007), абл. сямейнай творчасці «Сузор’е талентаў» (г.п. Глуск, 2005), конкурсаў фітакасцюмаў «Рамонак2006» (2006), «Парад стыляў» (2010, абодва г. Магілёў) і інш. Л. П. Стаўская. ГбРАЦКАЯ НАРбДНАЯ ЭСТРАДНАЯ СТЎДЫЯ «ЗбЛАК». Створана ў 1996 у г. Горкі пры Палацы культу
161
ГОРАЦКАЯ
ры Бел. с.г. акадэміі. У 2002 прысвоена званне «народная аматарская студыя». Кіраўнік С.Ю.Патупчык (з 1996). У складзе калектыву больш за 200 чал. ваўзросцеад 17да35 гадоў. Асн. мэты дзейнасці — выяўленне таленавітай моладзі, выхаванне любові да бел. эстр. мастацтва, захаванне традыцый эстр. вакалу, дапамога студэнтам у рэалізацыі іх творчых магчымасцей. У рэпертуары песні сав., бел. і замежных кампазітараў, песні бел. нар. («Ой, упала зорачка», «Птушка», «Ружа кветка» і «Спявай, душа народная» Л.Захлеўнага, «Родны кут» А.Аверына, «Песня матчына» В.Макеевай, «Развітальны пацалунак» А.Агурбаш, «Не забуду» А.Елісеенкава, «Вера і каханне», «Мроя» К.Брэйдбурга, «Благаславі» П.Ялфімава) і інш. Выхаванцы студыі — дыпламанты і лаўрэаты фестываляў: міжнар. студэнцкай творчасці «Вясна ў Ціміразеўцы» (Масква, 2007), «Акно ў Еўропу» (СанктПе
цярбург, 2010), рэсп. маст. творчасці студэнтаў ВНУ «Артвакацыі» (Мінск, 2006, 2010) і інш. Студыя мае падрыхтоўчае аддзяленне.
П.В.Емяльянаў.
ГОРАЦКАЯ ЎЗОРНАЯ СТЎДЫЯ ВЫЯЎЛЁНЧАЙ ТВОРЧАСЦІ «МАСТЫХІН». Створана ў 2004 у г. Горкі пры дзіцячай школе маст. рамёстваў аддзела культуры райвыканкама. У 2010 прысвоена званне «ўзорная аматарская студыя». Кіраўнікі А.С.Шаўцоў, А.Я.Бруй. У складзе студыі 16 чал. ва ўзросце ад 10 да 18 гадоў. Асн. мэты дзейнасці — прыцягненне дзяцей да заняткаў малюнкам і жывапісам, выяўленне і развіццё іх творчых здольнасцей. У калекцыі студыі каля 130 малюнкаў. Выхаванцы студыі — удзельнікі, дыпламанты і лаўрэаты міжнар. маст. конкурсу «Другім поглядам» (г. Сасновец, Польшча, 2009, 2010), фестывалю дзіцячай творчасці «Залатая пчолка» (г. Клімавічы,
2009), выстаўкі дзіцячага малюнка «Мастацтва ў імя міру» (г. СанПаўлу, Бразілія, 2009), рэсп. конкурсу іл. «Чароўны свет» (г. Магілёў, 2010) І ІНШ. Л.П.Стаўская.
ГОРАЦКАЯ ЎСПЁНСКАЯ ЦАРКВА, помнік архітэктуры рэтраспектыўнарускага стылю ў г. Горкі. Пабудавана ў 1863 з цэглы (архіт. А.Каміконі). Да асн. прамавугольнага ў плане аб’ёму прымыкаюць аднаярусная шатровая званіца, прытвор, трапезная, бакавыя прыдзелы, апсіда. Над сяродкрыжжам — цыліндрычны светлавы барабан з цыбулепадобным купалам. Плоскасныя сцены расчлянёны арачнымі аконнымі праёмамі ў пластычных кілепадобных ліштвах. У дэкоры фасадаў выкарыстаны неглыбокія, круглыя і паўцыркульныя нішы, крапаваныя лапаткі, разеткі. Уваход вылучаны вял. арачным парталам. У інтэр’еры пануе прастора сяродкрыжжа, прьшзелы перакрыты цыліндрыч
Горацкая Успенская царква: 1 — агульны выгляд; 2 — інтэр'ер.
1
162
ГОРАЦКІ
Горацкі заслужаны аматарскі ансамбль народнай песні «Верасень».
Удзельнікі Горацкага народнага аркестра духавых інструментаў.
нымі скляпеннямі на распалубках. Захаваўся 3ярусны драўляны пазалочаны іканастас. Царква дзейнічае.
ГОРАЦКАЯ ЦЭНТРАЛЬНАЯ РАЁННАЯ БІБЛІЯТЭКА і м я М .Гарэцкага. Засн. ў 1923 у г. Горкі як раённая бка. У Вял. Айч. вайну спалена. У 1946 аднавіла дзейнасць. У 1978 у выніку цэнтралізацыі сеткі дзярж. масавых бк стала цэнтр. раённай бкай. У 1993 прысвоена імя М.Гарэцкага. Кніжны фонд (2011) больш за 58,3 тыс. экз. Штогод бку наведваюць больш за 3200 карыстальнікаў працуе ў аўтаматызаваным рэжыме. З’яўляецца метадычным цэнтрам для 25 бк раёна. Асн. кірункі дзейнасці — задавальненне інфармацыйных патрэб карыстальнікаў, краязнаўства, прапаганда здаровага ладу жыцця, павышэнне прававой культуры чытачоў, патрыятычнае, экалагічнае, эстэтычнае і духоўнае выхаванне. Штогод бка праводзіць тэматычныя тыдні «Памяці Максіма Гарэцкага», «Бібліятэка запрашае, інфармуе, прапануе», «Наш родны край — прыгожы самы!», выдае «Каляндар памятных дат Горацкага раёна», бібліяграфічны спіс «Культура Горацкага раёна ў друку». На базе бкі створаны цэнтры прававой інфармацыі і інфармацыйнаідэалагічны, да паслуг карыстальнікаў — электронная краязнаўчая база дадзеных «Край мой — Магілёўшчына. Горкі. Горацкі раён», фак
таграфічныя («Летапіс культурнага жыцця Горацкага краю», «Узнагароды Горацкага краю») і прававая («Эталон») базы дадзеных. 3 2009 пры бцы дзейнічае клуб па інтарэсах «Фіялка».
ГОРАЦКІ ЗАСЛЎЖАНЫ АМАТАРСКІАНСАМБЛЬ НАРОДНАЙ ПЁСНІ «ВЁРАСЕНЬ». Створаны ў 1989 у г. Горкі пры раённым Доме культуры (з 2003 раённы Цэнтр культуры). У 1992 прысвоена званне «народны», у 2008 — «заслужаны аматарскі калектыў». Кіраўнікі: В.М.Каралькоў (з 1989), А.А.Бялясаў (з 1997). У складзе ансамбля 5 чал. ва ўзросце ад 27 да 48 гадоў. У рэпертуары бел. нар. і аўтарскія песні: «На вуліцы мокра», «Карагод», «Цыпцырура», «А ў цёмным лесе», «Годзе нам, жоначка», «Расхадзілася ўдава», «Выбраць жонку — не каня» А.Бялясава, папуры на тэмы бел. нар. песень і мелодый і інш. Калектыў — лаўрэат і дыпламант фестываляў: міжнар. нар. песні (Радзівілаў, Украіна, 1993), фалькл. і тэатр. мастацтва (г. Рокішкіс, Літва, 1995), «Песні над Бугам» (г. БялаПадляска, Польшча, 1997), «Ліся, песня» (пас. Красны, Расія), нар. музыкі «Звіняць цымбалы і гармонік» (г. Паставы, 2007), абл. тура ўсебел. нар. мастацтва «Беларусь — мая песня» (г. Магілёў, 2005), удзельнік міжнар. фестывалю нар. творчасці «Вянок дружбы» (г. Бабруйск, 2007), рэсп. фестывалю
кірмашу «Дажынкі» (г. Рэчыца, 2007), абл. фестывалю нар. творчасці сямейных калектываў «Сузор’е талентаў» (г.п. Глуск, 2007). С.Г.Міхалькова.
ГОРАЦКІ НАРОДНЫ АРКЁСТР ДУХАВЬІХ ІНСТРУМЁНТАЎ. Створаны ў 1961 у г. Горкі пры раённым Доме культуры (з 2003 раённы Цэнтр культуры). У 1980 прысвоена званне «народны аматарскі калектыў». Кіраўнікі: Б.Д.Круглікаў (з 1961), В.У.Жаранкоў (з 2005), А.А.Шэлепаў (з 2007). У складзе аркестра 13 чал. ва ўзросце ад 10 да 57 гадоў. У рэпертуары мелодыі бел. і замежных кампазітараў: «Чарлі» Р.Паўлса, «Успаміны аб палкавым аркестры» Ю.Гуляева, «Раз, два, тры казачок» А.Лепіна, «Слаўся» М.Глінкі, «Гусарскі марш» А.Пятрова, «Радзіма, мая дарагая» У.Алоўнікава, «Агні карнавала» Ю.Савульскага, «Юбілейны марш» Я.Глебава і інш. Калектыў — дыпламант абл. аглядаўконкурсаў «Па галоўнай вуліцы з аркестрам» (г. Асіповічы, 2003; г. Быхаў, 2005), аматарскіх духавых аркестраў (г. Магілёў, 2009), удзельнік маршпараду духавых аркестраў на нац. свяце Дня бел. пісьменства (г. Шклоў, 2007).
С.Г.Міхалькова.
ГОРАЦКІ НАРОДНЫ АРКЁСТР НАРОДНЫХ ІНСТРУМЁНТАЎ. Створаны ў 1995 у г. Горкі пры раённым Доме культуры (з 2003 раённы Цэнтр
163
ГОРАЦКІ
Горацкі народны аркестр народных інструментаў раённага Цэнтра культуры.
культуры). У 1998 прысвоена званне «народны аматарскі калектыў». Стваральнік і кіраўнік С.Г.Зайцава. У складзе аркестра 22 чал. ва ўзросце ад 20 да 70 гадоў. Асн. мэты дзейнасці — прапаганда высокіх узораў класічнай і нар. музыкі, служэнне бел. нац. культуры і мастацтву. У рэпертуары мелодыі бел., рус. і замежных кампазітараў: «Накцюрн», «Каля вечнага агню» Г.Ермачэнкава, «Жураўлі на Палессе ляцяць» І.Лучанка, «Пад гармонь» А.Цыганкова, «Зімняя казка», «На лугах» А.Кажурына, «Руская зіма» Я.Дзярбенкі, паланэз «Развітанне з Радзімай» М.Агінскага і інш. Калектыў — дыпламант абл. конкурсу аркестраў «3 крыніц народных» (г.п. Круглае, 1999), удзельнік раённых і гар. святочных мерапрыемстваў. С.Г.Міхалькова.
ГОРАЦКІ НАРОДНЫ АРКЁСТР НАРОДНЫХ ІНСТРУМЁНТАЎ. Створаны ў 1997 у г. Горкі пры Палацы культуры Бел. с.г. акадэміі. У 2008 прысвоена званне «народны аматарскі калектыў». Заснавальнік і кіраўнік Л.А.Чэпікава. У складзе аркестра 27 удзельнікаў (студэнты розных факультэтаў акадэміі). Асн. мэты дзейнасці — захаванне нац. узораў інструм. жанра, прапаганда бел. муз. мастацтва. У рэпертуары бел. і рус. нар. і аўтарскія песні: «Родны спеў», «Накцюрн», «Канцэртная п’еса» Г.Ермачэнкава, «Полька з крэсаў» У.Кузняцова, «Майскі вальс» І.Лучанка, «Цёмная ноч» М.Багаслоўскага, «Смуг
лянка» А.Новікава, «Полька» М.Глінкі, «Гармонь мая», «Мае вочы чорныя» і інш. Калектыў — дыпламант рэсп. фестываляў: маст. творчасці студэнтаў ВНУ «Артвакацыі» (Мінск, 2006, 2010), маст. творчасці студэнтаў «Акадэмічная вясна» (г. Горкі, 2000— 2010), удзельнік рэсп., раённых, гар. мерапрыемстваў, якія праходзяць на базе Бел. с.г. акадэміі.
П.В.Емяльянаў.
ГОРАЦКІ НАРОДНЫ ВАКАЛЬНЫ АНСАМБЛЬ «МЕРЭЯ». Створаны ў 2001 у г. Горкі пры раённым Доме культуры (з 2003 раённы Цэнтр культуры). У 2008 прысвоена званне «народны аматарскі калектыў». Кіраўнік ЕВ.Ластачкіна (з 2001). У складзе ансамбля 4 чал. ва ўзросце ад 27 да 34 гадоў. Асн. мэты дзейнасці — захаванне нац. традыцый, духоўнай спадчыны бел. народа. У рэпертуа
Горацкі народны аркестр народных інструментаў Палаца культуры Беларускаіі сельскагаспадарчай акадэміі.
ры бел. нар. і аўтарскія песні: «Чабарок», «Аксамітны вечар» У.Навіцкага, «Дажыначкі» і «Буду так старэць» І.Ластачкінай, «Працуй і спявай, наш Горацкі край» А.Бялясава і інш. Гранпры міжрэгіянальнага фестывалюконкурсу маладых выканаўцаў эстр. песні і танца «Маладосць» (г.п. Хіславічы, Расія, 2008). Калектыў — лаўрэат Рэсп. фестывалю нац. культур (г. Гродна, 2009), дыпламант абл. фестывалю патрыятычнай і маладзёжнай песні імя Л.Лорчанкі (г. Магілёў, 2008), удзельнік міжрэгіянальнага фестывалю нар. творчасці «Дзве Русі — дзве сястры» (г.п. Хіславічы, 2007). С.Г.Міхалькова.