Энцыклапедыя Культура Беларусі
У 6-і т. Т. 3.
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 688с.
Мінск 2012
Г.А.Патаеў. ГОРАДАБУДАЎНІЧАЕ МАСТАЦТВА, прафесійная творчая дзейнасць архітэктара, накіраваная на стварэнне горадабуд. аб’екта як маст. твора, які сродкамі горадабудаўнічай кампазіцыі перадае ідэю аўтара. Аблічча горадабуд. аб’екта — знешні выгляд горада, яго забудовы, ландшафта; вобраз аб’екта — маст. адлюстраванне аблічча ў псіхіцы чалавека. Для падкрэслівання індывідуальнасці горада важнае значэнне маюць архіт.маст. асаблівасці забудовы, традыц. для гэтага рэгіёна або горада. Напр., у гіст. гарадах склаліся мясц. буд. прыёмы, маюцца адрозненні ў каляровай гаме забудовы. Індывід. аблічча гарадоў фарміруецца таксама гар. скульптурай, вывескамі, рэкламай, а таксама культ. традыцыямі, асаблівасцямі, якія асацыіруюцца з канкрэтнымі месцамі і звычайна адбіваюцца ў іх назвах. Таму назвы rap. раёнаў, вуліц павінны быць індывід. (напр., Уручча, Камароўкаў Мінску).
3 тэр. і высотным ростам гарадоў кардынальна змяніўся характар rap. асяроддзя — гарады пачалі страчваць «чалавечы» маштаб. Макс. адлегласці, пры якіх успрымаюцца форма, структура і колер забудовы, складаюць 135—165 м, а для забеспячэння цэласнасці і маштабнасці ўспрыняцця адкрытых прастораў іх параметры не павінны перавышаць 150— 300 м. Аднак прыведзеныя лічбы не з’яўляюцца ўніверсальнымі. Людзі, якія належаць да розных культур і сац. груп, успрымаюць прастору не
Да арт. Горадабудаўнічае мастацтва. Вышынны сілуэт гістарычнай часткі Віцебска.
аднолькава. Асаблівыя патрабаванні прад’яўляюцца да фарміравання духоўнакульт. горадабуд. фарміраванняў — культавых комплексаў, мемарыялаў, інш. памятных мясцін высокай духоўнасці. Аптымальны эфект дасягаецца пры стварэнні пэўных геаметрычных параметраў гэтых прастораў.
Для пач. 21 ст. характэрна «экалагізацыя» светапогляду архітэктараў і горадабудаўнікоў. Прыродныя формы сталі абавязковым элементам горадабуд. кампазіцыі. Пры стварэнні
155
ГОРАДАБУДАЎНІЧАЯ
прасторавай кампазіцыі горадабуд. аб’ектаў вылучаюцца візуальныя акцэнты — прасторавыя арыенціры і фон, на якім яны ўспрымаюцца. Чалавек фіксуе ўвагу на яркіх, нестандартных архіт. збудаваннях і менш увагі надае «фонавай» забудове. Горадабуд. ўтварэнні маюць візуальныя межы і памеры, якія дазваляюць успрыняць (адначасова ці паслядоўна) аблічча гэтых утварэнняў як прасторавую цэласнасць. Асаблівую ролю для забеспячэння арыентацыі ў прасторы выконваюць дамінанты (ад лац. dominantis пануючы) — па
Да арт.
Горадабудаўнічае мастацтва.
Адна з галоўных архітэктурных дамінантаў гістарычнай часткі Нясвіжа — ратуша (16—19 cm.).
нуючыя ў прасторы архіт. збудаванні, якія кантрастна адрозніваюцца ад асяроддзя памерамі, формай, колерам, нібы ствараючы асаблівую сістэму знакаў. Ролю дамінантаў могуць выконваць будынкі арыгінальнай формы, высотныя аб’екты. купалы, шпілі, добра бачныя з вял. адлегласцей. Размяшчэнне архіт. дамінантаў у ландшафце дазваляе ўзмацніць ці аслабіць іх кампазіцыйную значнасць. Найб. эфект дасягаецца пры размяшчэнні дамінантаў на ўзвышшах каля водных прастораў — на высокіх берагах рэк, азёр, вадасховішчаў.
Да арт. Горадабудаўнічая кампазіцыя. Плану форме круга горадакрэпасці Слуцк, пабудаванага па правілах фартыфікацыі свайго часу.
Важнае значэнне ў сілуэце горада мае форма дамінантаў, якія акрэсліваюць непаўторнасць аблічча і маст. вобраз горада; іх ранжыраванне па кампазіцыйнай значнасці заключаецца ў вылучэнні дамінантаў 1га, 2га і наступных узроўняў. Вышынны сілуэт гіст. гарадоў Беларусі ўключаў звычайна 3 высотныя ўзроўні: 1ы стварала жылая забудова, 2і грамадскія будынкі, 3і храмы з вежамі. Важная якасць горадабуд. кампазіцыі — забеспячэнне арыентацыі ў прасторы. Яна засн. на выяўленні напрамкаў руху і агляду, цэнтра і перыферыі, гал., другараднага і інш. прасторавых якасцей асяроддзя.
Стварэнне шматфокусных прасторавых кампазіцый павышае разнастайнасць гар. прастораў, акцэнтуе ўвагу на розных аб’ектах у залежнасці ад напрамку агляду. Напр., у прасторавым вырашэнні гіст. часткі г. Нясвіж кампазіцыйнымі цэнтрамі з’яўляюцца архіт. дамінанты — Нясвіжскі гарадскі палац, Нясвіжскі касцёл і калегіум езуітаў, Нясвіжская ратуша, Нясвіжскі кляштар бернардзінцаў. У г. Слонім у 18—20 ст. налічвалася каля 8 кампазіцыйных акцэнтаў, якія паслядоўна раскрываліся падчас руху па горадзе. Вуліцы мелі двухбаковае кампазіцыйнае замыканне, што забяспечвала візуальную арыентацыю ў працэсе руху па вуліцах у абодвух напрамках. Найб. значныя ў кампазіцыйных адносінах будынкі — касцёлы, сінагога, ратуша, палац — былі размешчаны на адлегласці адзін ад аднаго і мелі свае зоны кампазіцыйнага ўплыву. У працэсе перабудовы горада змяняліся кампазіцыйныя акцэнты, але прынцып завяршэння перспектыў вуліц архітэктурна значнымі аб’ектамі захаваўся.
Літ:. Чантурня Ю.В. Градостронтельное нскусство Беларусн второй половнны XVI — первой половнны XIX в. Мннск, 2005; Гл. таксама да арт. Горадабудаўніцтва. Г.А.Патаеў. ГОРАДАБУДАЎНІЧАЯ КАМПАЗі'ЦЫЯ, упарадкаванае ў адпаведнасці з мастацкімі патрабаваннямі ўзаем
156
ГОРАДАБУДАЎНІЧАЯ
нае размяшчэнне створаных чалавекам (антрапагенных) і прыродных кампанентаў прасторавага асяроддзя. Асаблівасць Г.к. заключаецца ў тым, што яе эстэтычную вартасць нельга разглядаць ізалявана ад функцыянальных, сац., эканам., экалагічных якасцей горадабуд. аб’екта. У адрозненне ад кампазіцыі будынка ці групы будынкаў, якія могуць уяўляць сабой закончанае кампазіцыйнае рашэнне, Г.к. пастаянна развіваецца і відазмяняецца. Разглядаецца ў 2 аспектах — як кампазіцыя плана і як прасторавая, якая візуальна
ўспрымаецца кампазіцыяй гар. забудовы і адкрытых прастораў. Кампазіцыя плана лепш за ўсё ўспрымаецца на картаграфічных мадэлях. У геаметрычнай форме горадабудаўнікі са стараж. часоў намагаліся знайсці ідэальную пабудову горада. Круг і квадрат у найб. ступені адпавядалі такім уяўленням. У горадабудаўніцтве Беларусі гарады з «ідэальнымі» планамі з’явіліся ў 16—17 ст. Гэта гарадыкрэпасці, якія мелі форму круга (Слуцк), паўкруга (Быхаў) ці квадрата (Нясвіж) і рэгулярную планіроўку вуліц; па перыметры размяшчаліся абарон
чыя равы і валы з равелінамі і бастыёнамі. Другі перыяд рэалізацыі ідэй «ідэальнай» планіроўкі гарадоў звязаны з уключэннем краіны ў склад Рас. імперыі (канец 18 ст.) Многія гарады (Гарадок, Мсціслаў, Клімавічы, Дрыса і інш.) атрымалі ў гэты час рэгулярную планіроўку вуліц, дзяленне тэр. на аднатыпныя кварталы жылой забудовы. Акрамя гал. плошчы былі гандлёвая і плошча для размяшчэння сінагогі і крам яўрэяў (Гарадок, Дрыса). Пошукі ідэальнай планіроўкі вядуцца на працягу ўсяго перыяду існавання гарадоў.
У кампазіцыйнай структуры плана вылучаны найб. важныя элементы — цэнтры і восі. Кампазіцыйныя цэнтры — кампактныя горадабуд. комплексы і аб’екты, якія служаць арыенцірамі ў прасторы. Кампазіцыйныя восі (урбанізаваныя ці прыродныя) — асн. напрамкі агляду горадабуд. кампазіцыі, арыентаваныя на кампазіцыйныя цэнтры. Пры фарміраванні кампазіцыі плана вял. значэнне мае ўлік прыродналандшафтных умоў (асаблівасці рэльефу, размяшчэнне вадаёмаў і вадатокаў, лясоў, напрамкі вятроў), сац.функцыянальных патрабаван
Да арт. Горадабудаўнічая кампазіцыя. Каларыстычнае вырашэнне гістарычнай забудовы ў г. Віцебск.
Да арт. Горадабудаўнічая кампазіцыя. Метрычная кампазіцыя забудовы вул. В.Харужай у Мінску.
157
ГОРАДАБУДАЎНІЧАЯ
няў (выяўленне сацыяльна і функцыянальна значных элементаў гар. асяроддзя). У Г.к. выкарыстоўваюцца прасторавыя (супастаўленне, чаргаванне, іерархічнае супадпарадкаванне), пластычныя (размяшчэнне элементаў забудовы з улікам іх памераў канфігурацыі прасторавых форм), святлаколеравыя (суаднесенасць колеру, святла і ценяў) сродкі. 3 іх дапамогай будуецца геаметрыя прасторы, пластыка забудовы і зямлі, фарміруюцца колеравыя і святлоценявыя характарыстыкі кампазіцыі. Сродкамі гарманізацыі прасторавых узаемасувязей і суадносін элементаў Г.к. з’яўляюцца метрычныя (паўтарэнне форм і інтэрвалаў паміж пабудовамі) і рытмічныя (ствараюцца па законах прагрэсій) чаргаванні элементаў у прасторы, сіметрыя і асіметрыя, модульныя і прапарцыянальныя чляненні забудовы і інш.
Літ.: Гл. да арт. Горадабудаўнічае мастацтва. Г.А.Патаеў. ГОРАДАБУДАЎНІЧАЯ ЭКАЛОГІЯ, урбаэкалогія, вобласць горадабудаўніцтва, якая вывучае ўмовы жыцця людзей, расліннасці, жывёльнага свету на тэр. гарадоў і ў зонах іх уплыву, узаемадзеянне і ўзаемаўплыў гасп. дзейнасці людзей і прыродных працэсаў. Г.э. ўзнікла ў сувязі з пагаршэннем экалагічнага стану ў гарадах. Пры распрацоўцы генеральных планаў гарадоў выяўляюцца крыніцы і зоны забруджвання, праблемныя сітуацыі і зоны экалагічнай бяспекі. У Беларусі праводзіцца экалагічная экспертыза ўсіх горадабуд. праектаў з мэтай выяўлення магчымых неспрыяльных вынікаў будаўніцтва на навакольнае асяроддзе, забеспячэнне лепшых і бяспечных умоў пражывання, працы і адпачынку людзей. 3 ростам урбанізацыі, пагаршэннем экалагічнага стану ўсё больш актуальнай становіцца задача экалагічнага развіцця гарадоў, накіраванага на стварэнне паселішчаў, якія гарманічна спалучаюць дасягненні цывілізацыі і блізкасць чалавека да прыроды. Вял. ўплыў на сучаснае горадабудаўніцтва
Да арт. Горадабудаўнічая экалогія. Планіровачная мадэль водназялёнай сістэмы буйнога горада: 1 — паркі агульнагарадскога значэння; 2 — паркі планіровачных раёнаў; 3 — паркі жылых раёнаў; 4 — азеляненне тэрыторыі;
5 — добраўпарадкаваныя азелянёныя тэрыторыі; б — паркі; 7 — грамадскія цэнтры.
аказалі ідэі стварэння экаполісаў гарадоў, спраектаваных і пабудаваных з улікам законаў экалогіі і экалагічных патрэбнасцей чалавека. На тэр. Беларусі канцэпцыя экаполіса рэалізуецца шляхам фарміравання развітых водназялёных сістэм гарадоў; ліквідацыі або вынасу з гарадоў прам. і энергетычных аб’ектаў; стварэння санітарнаахоўных зон вакол прам. прад
Да арт. Горадабудаўнічы ансамбль. Фрагмент архітэктурнага ансамбля забудовы праспекта і плошчы Незалежнасці ў Мінску.
прыемстваў палос ахоўных зялёных насаджэнняў уздоўж вуліц і дарог; азелянення жылых двароў і грамадскай прасторы гарадоў. Экалагічная рэнавацыя прадугледжвае павелічэнне плошчы азялененых участкаў павышэнне іх экалагічнай устойлівасці, прыбліжэнне да месц канцэнтрацыі людзей, уключэнне прыродных кампанентаў у новыя rap. аб’екты і тэр. У буйных гарадах вельмі важна размяшчаць прасторавыя водназялёныя сістэмы (паркі, леса і лугапаркі, натуральныя і штучныя вадаёмы, вадатокі, якія узаемазвязаны з прыгараднымі прыроднымі комплексамі і ствараюць прыроднаэкалагічны каркас горада. Пры іх фарміраванні неабходна ўлічваць і рацыянальна выкарыстоўваць асаблівасці прыродналандшафтных умоў патэнцыяльныя магчымасці самааднаўлення і самаачышчэння прыродных комплексаў.