• Газеты, часопісы і г.д.
  • Энцыклапедыя Культура Беларусі У 6-і т. Т. 3.

    Энцыклапедыя Культура Беларусі

    У 6-і т. Т. 3.

    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 688с.
    Мінск 2012
    581.47 МБ
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 1.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 2.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 4.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 5.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 6.
    У Беларусі ў гонар Г. названы тэатр у Віцебску, Цэнтр. дзіцячы парк у Мінску, вуліцы ў многіх населеных
    пунктах і інш. У Мінску яму пастаўлены помнік.
    Тв.: Полн. собр. соч. Т. 1—25. М., 1968—76; Бел. пер. — 36. твораў. Т. 5—13, 1620, 2324. Мінск, 193538 (т. 14, 14—15, 21—22 не выд.); Архіп і Лявонка. Вільня, 1910; Зброднік. Канавалаў, HanKam. Мінск, 1930; Справа Артамонавых. Мінск, 1941; Маці. Мінск, 1941;Дзяцінства. Мінск, 1949; У людзях. Мінск, 1952; Mae ўніверсітэты. Мінск, 1953; Казкі. Мінск, 1968.	Т.В.Алешка.
    ГОРСКІ НАРОДНЫ АНСАМБЛЬ БЕЛАРЎСКАЙ ПЁСНІ «БЫСТРЬІЦА». Створаны ў 1956 у в. Горы Горацкага рна пры сельскім клубе (з 2009 сельскі Цэнтр фальклору і нар. творчасці). У 1987 прысвоена званне
    Горскі народны ансамбль народнай песні «Горскія харашухі».
    «народны аматарскі калектыў». Кіраўнікі: А.П.Александровіч (з 1956), С.С.Шаўчук (з 1986), Т.В.Чапуркіна (з 1992), В.С.Гурскі (з 2008). У складзе ансамбля 9 чал. ва ўзросце ад 31 да 56 гадоў. Асн. мэты дзейнасці — адраджэнне і прапаганда аўтэнтычнага фальклору, традыц. абрадаў мясц. рэгіёна. У рэпертуары песні бел. нар. («Ой, бліны мае, бліны», «Калінамаліна», «Зайграйце каваля», «Ой, рана на Йвана», «Купалінка», папуры на тэмы бел. нар. песень) і аўтарскія («Песня бабыля», «Квітней, мой сад!» М.Алешкі, «Хлеб ды соль» Л.Захлеўнага) і інш. Калектыў — дыпламант абл. свята «Народная прыпеўка» (г. Слаўгарад, 2003), удзельнік фестываляў: міжнар. камернай музыкі імя М.Чуркіна (г. Мсціслаў, 2005), муз. «Залаты шлягер» (г. Магілёў, 2008), Усебел., прысвечанага Дню яднання народаў Беларусі і Расіі (г. Мсціслаў, 2003), рэсп. фестывалюкірмашу «Дажынкі» (г. БабруЙСК, 2006). С.Г.Міхалькова.
    ГОРСКІ НАРОДНЫ АНСАМБЛЬ НАРОДНАЙ ПЁСНІ «ГбРСКІЯ ХАРАШЎХІ». Створаны ў 1989 у в. Горы Краснапольскага рна пры сельскім Доме культуры. У 1997 прысвоена званне «народны аматарскі калектыў». Арганізатар і кіраўнік В.А. Марчанка. У складзе ансамбля 8 чал. ва
    173
    ГОРЦАВА
    ўзросце ад 45 да 72 гадоў. Асн. мэта дзейнасці — захаванне традыцый выканання нар. песень. Аснову рэпертуару складаюць аўтэнтычныя бел. нар. песні («Шэра вутачка на моры купалася», «Цёмная ночанька», «Наступае восень халодная», «Ой, паходжана», «Сушагруша», «Аб чым салавейка смуцён, невясёл», «Як паехаў мой мілы ў дарогу», «Адзін месяц узыходзіць», «Дзяўчоначка незамужня», «Там, за гаем зеляненькім») і песні, якія выконваюцца ў суправаджэнні баяна («Па вуліцы, па вясёленькай», «А дзе ж тая крынічанька», «Кудзеля», «Церніца», «Ты мой казача») і інш. Калектыў — лаўрэат і дыпламант усебел. фестывалю нар. мастацтва «Беларусь — мая песня» (Мінск, 1998, г. Магілёў, 2005), удзельнік рэсп. фестывалю нар. творчасці чарнобыльцаў «А жыць будзем» (г. Мінск, 1996), фестывалюкірмашу «Дажынкі» (г. Шклоў, 2000; г. Бабруйск, 2006), нац. свята Дня бел. пісьменства (г. Мсціслаў, 2001).
    В.А.Марчанка.
    ГбРЦАВА Ларыса Мікалаеўна (н. 15.9.1942, в. Луцыкоўка Сумскай вобл., Украіна), беларуская актрыса.
    Л.М.Горцава.
    Засл. артыстка Беларусі (1997). Скончыла Бел. тэатр.маст. інт (1963). Працуе ў Бел. рэсп. тры юнага гледача. Стварае разнапланавыя вобразы, у якіх выяўляецца драматызм, характарнасць, пластычнасць, музыкальнасць. Сярод роляў: Марынка, Насця («Цудоўная дудка», «Несцерка», В.Вольскага), Аліна («Сіні снег» Я.Шабана), Маша («Чайка»
    А.Чэхава), Любка Шаўцова («Маладая гвардыя» паводле А.Фадзеева), Ніла Сніжко («Барабаншчыца» А.Салынскага), Кэт («Стваральніца цуду» У.Гібсана), Кошка («Кошчын дом» С.Маршака), Мальвіна («Палёт у краіну мрояў» М.Варфаламеева), Каралева («Сястра мая Русалачка» Л .Разумоўскай), Канстанс («Маленькі лорд Фаўнтлерой» М.Воранава паводле Ф.Бернет) і інш.
    ГбРЫ, вёска ў Горацкім рне, на р. Быстрая. За 15 км на У ад г. Горкі, 17 км ад чыг. ст. Пагодзіна на лініі Орша—Крычаў, 142 км ад Магілёва, на аўтадарозе Горкі—Мсціслаў. Цэнтр Горскага с/с. 229 гаспадарак, 636 ж. (2011).
    Вядомы з 14 ст. ў складзе ВКЛ. У 1303 маёнтак. У 1495 сяло, цэнтр маёнтка. У 1560 шляхецкая ўласнасць. У 1590 мястэчка, тут закладзены замак. Належалі Сапегам, А.Д.Меншыкаву, графам Салагубам. У 1683 — 169 двароў. У Паўн. вайну 1700—21 у вер. 1708 спалена войскамі Карла XII. Пасля 1га падзелу Рэчы Паспалітай (1772) у Рас. імперыі, у Чавускім павеце Магілёўскай губ., належала графам Салагубам, з пач. 1830х гг. пад казённай апекай. У 1784 — 146 двароў, 930 ж., кузня, царква. У 1й пал. 19 ст. дзейнічала ГорыГорацкая парусінавапалатняная мануфактура (у 1828 — 137 рабочых). У 1860 — 140 дамоў, 1190 ж., царква, яўр. малітоўная школа, сукнавальнае прадпрыемства з млыном, пачатковая школа (з 1846). У 1880 — 233 двары, 1322 ж., вадзяны млын, 11 крам, царква. У 1897 цэнтр воласці, 273 двары, 1665 ж. Побач былі царк. сядзіба (4 двары, 26 ж.) і сядзіба (1 двор, 9 ж.). У 1909 — 285 двароў, 1615 ж., нар. вучылішча, вадзяны млын, паштовая станцыя, прыёмны пакой. У вер. 1918 адкрыта прац. школа 2й ступені (16 вучняў). 3 8.4.1918 мястэчкаў Горацкім павеце, з 26.4.1919 у Гомельскай, з 27.7.1922 у Смаленскай губернях РСФСР, з 3.3.1924у БССР. 3 20.8.1924 у Горацкім рне Аршанскай акругі, цэнтр сельсавета, у школе 104
    вучні, хатачытальня, бка. У 1930я гг. ў Г. дзейнічалі 2 млыны — вадзяны і нафтавы, маслазавод, ільнозавод. 3 20.2.1938 у Магілёўскай вобл. У 1940 — 200 двароў 530 ж. У Вял. Айч. вайну з сярэдзіны ліп. 1941 да 29.9.1943 Г. акупіраваны ням.фаш. захопнікамі, якія ў вер. 1943 спалілі 180 двароў, загубілі 93 ж. Пасля вайны адбудаваны. У 1970 — 165 двароў, 469 ж. У 1996 — 244 гаспадаркі, 722 ж.
    У 2011 дзіцячыя яслісад, сярэдняя школа, філіял Копцеўскай муз. школы, Цэнтр фальклору і нар. творчасці, бка, урачэбная амбулаторыя, аптэка, аддз. сувязі і ААТ «ААБ Беларусбанк», комплексны прыёмны пункт, кафэ, 3 магазіны; школьны краязнаўчы музей; Мікалаеўская царква (2006). 2 брацкія магілы сав. воінаў. Помнікі землякам, удзельніку барацьбы за сав. ўладу на Чукотцы, 1му старшыні Анадырскага рэўкома М.С.Мандрыкаву. Археал. помнікі — гарадзішча, замчышча, пасад.
    ГбРЫ. вёска ў Краснапольскім рне, на р. Палуж. За 18 км на ПдУ ад г.п. Краснаполле, 43 км ад чыг. ст. Камунары на лініі Крычаў—Сураж (Расія), 127 км ад Магілёва. Цэнтр Горскага с/с. 129 гаспадарак, 360 ж. (2011).
    Вядомы з 18 ст. У 1777 сяло ў Чэрыкаўскім павеце Магілёўскай губ. У 1816 — 111 двароў, 520 ж., уласнасць памешчыка. У 1858 меліся млын і піцейны дом. У 1885 — 103 двары, 590 ж., дзейнічалі вінакурны (з 1874) і гарбарны (засн. ў 1865) заводы, 3 ветракі, царква, царк.прыходская школа (з 1884). У 1897 — 153 двары, 1064 ж. Побач быў аднайм. фальварак (4 двары, 54 ж.). У 1909 — 172 двары, 1192 ж., у маёнтку 1 двор, 5 ж., вінакурны і цагельны заводы. У 1918 на базе дарэв. створана прац. школа (у 1925 — 114 вучняў). У 1926 — 212 двароў, 1290 ж., працавалі ФАП, хатачытальня (з 1925). 3 20.8.1924 цэнтр сельсавета Краснапольскага рна Калінінскай, з 9.6.1927 Магілёўскай акруг, з 20.2.1938 у Магілёўскай вобл. У 1932 меліся нафтавы млын, 3 ветракі. У Вял. Айч. вайну з
    174
    ГОСЦЕЎ
    жн. 1941 да 1.10.1943 Г. акупіраваны ням.фаш. захопнікамі. 3 16.7.1954 у Мікалаеўскім с/с. У 1990 — 89 гаспадарак, 246 ж. У 1996 — 145 гаспадарак,404 ж.
    У 2011 вучэбнапед. комплекс дзіцячы сад—сярэдняя школа, Дом культуры, бка, ФАП, комплексны прыёмны пункт, аддз. сувязі і ААТ «ААБ Беларусбанк», 2 магазіны. Помнік воінамземлякам, загінуўшым у Вял. Айч. вайну. Помнік археалогіі — гарадзішча.
    ГОРЫД Язэп Міхайлавіч (27.7.1896, г. Адэса, Украіна — 1.9.1939), беларускі графік і жывапісец. Вучыўся ў Віленскім унце (1923—25), прыватных студыях Парыжа (1928). Працаваў у сферы паліт. і быт. карыкатуры, сатыр. малюнка, у кніжнай графіцы. Супрацоўнічаў з час. «Маланка» (1926—28), «Родныя гоні» (1927), «Заранка» (1927—31) і газ. «Народны звон» (1926). Для іх выканаў шэраг малюнкаў і карыкатур, якія адрозніваліся лаканізмам маст. мовы, вострымі і выразнымі вобразнымі
    характарыстыкамі. Аформіў і праілюстраваў збкі казак [«Беларускія (крывіцкія) казкі», 1929], паэт. і песенныя («Беларускі дзіцячы песеннік», 1925; «Вянок» М.Багдановіча, 2е выд., 1927; «Веснапесні» Ф.Ільяшэвіча; «Беларускія народныя песні» Р.Шырмы, абодва 1929). Стварыў серыю гравюр «Дванаццаць месяцаў для «Беларускага календара на 1927 год», графічныя партрэты Я.Купалы (1923) і Я.Коласа (1931). Аўтар жывапісных партрэтаў, пейзажаў.
    Літ.: Л і с А.С. Пякучай маланкі след. Мінск, 1981. Б.А.Лазука.
    ГОРЫН (сапр. Каляда) Павел Восіпавіч (15.1.1900, г. Бяроза — 25.4.1938), беларускі гісторык, дзяржаўны дзеяч. Акадэмік НАН Беларусі (1931). Др гіст. навук (1934). Скончыў Камуніст. ўнт імя Свярдлова (1921) і Інт чырвонай прафесуры (1925) у Маскве. 3 1925 вучоны сакратар Тва гісторыкаўмарксістаў, правадзейны чл. і намеснік дырэктара Інта гісторыі Камуніст. акадэміі, намеснік рэд. час. «Пролетарская ре
    П.В.Горын.
    111
    волюцня», старшыня Тва палітэмігрантаўЗах. Беларусі. 3 1931 прэзідэнт АН Беларусі, дырэктар Інта гісторыі АН БССР. 3 1936 намеснік старшыні Кта па загадванні вучонымі і навуч. ўстановамі ЦВК СССР, заг. кафедры Маскоўскага ўнта, рэд. аддзела гісторыі Вял. Сав. Энцыклапедыі. Чл. ЦК КП(б)Б у 193236. Чл. ЦВК і Прэзідыума ЦВК БССР у 1931—36. Чл. ЦВК СССР (1935). Аўтар прац па гісторыі Саветаў і Кастр. рэв., рэд. твораўУ.І.Леніна на бел. мове. У 1937 рэпрэсіраваны, расстраляны. Рэабілітаваны ў 1955.
    ГОРЫНЬ (ад ням. Garn пража), назва чырвоных баваўняных нітак для вышывання і ткання. Тэрмін бытаваў пераважна на тэр. Брэсцкай і Гродзенскай абласцей.
    ГОСЦЕЎ Аляксандр (Алесь) Пятровіч (н. 2.5.1948, г. Калінінград, Расія), беларускі педагог і краязнавец. Скончыў Гродзенскі пед. інт(1970). 3 1972 працаваў інжынерампраграмістам. 3 1992 на пед. рабоце ў Гродне. 3 1976 актыўна займаецца краязнаўствам, у 1989 сакратар Гродзенскага гар. тва аховы помнікаў гісторыі і культуры. Распрацаваў аўтарскую сістэму школьнага краязнаўства. Сумесна з вучнямі і калегамі стварыў ліцэйскі музей «Гісторыя педагогікі Гарадзеншчыны XII—XXI ст.» (2005). Асн. кірункі навук.пед. і краязнаўчай дзейнасці: гісторыя і культура Гродзеншчыны; краязнаўства як універсальная сістэма выхавання, самавыхавання і самарэалізацыі асобы; краязнаўства як навука; метады дашкольнага краязнаўства.