• Газеты, часопісы і г.д.
  • Энцыклапедыя Культура Беларусі У 6-і т. Т. 3.

    Энцыклапедыя Культура Беларусі

    У 6-і т. Т. 3.

    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 688с.
    Мінск 2012
    581.47 МБ
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 1.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 2.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 4.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 5.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 6.
    ГРАМАДА БЕЛАРЎСКАЙ МбЛАДЗІ Ў ГРОДНЕ, беларуская маладзёжная арганізацыя. Існавала ў 1919— 21 у Гродне. Ініцыятары стварэння — Т.Грыб, П.Мядзёлка, У.Курбскі,
    184
    ГРАМАДЗЯНСКАЯ
    Л.ДзекуцьМалей і інш. У кастр. 1919 налічвала 100 сяброў, большасць з якіх складалі б. ўцекачы 1й сусв. вайны, настаўнікі бел. школ. 14.10.1919 на 2м агульным сходзе ў кіраўніцтва грамады абраны П.Мядзёлка (старшыня), У.Курбскі і Амяльянчык (нам. старшыні), К.Салошык (сакратар). Паводле статута мела на мэце гуртаванне моладзі, прапаганду роднай мовы, гісторыі, геаграфіі, фальклору, развіццё спорту і фіз. культуры. Працавалі секцыі: самаадукац., літ., драм., харавая, спарт. і інш.; драм. гурток (кіраўнік П.Мядзёлка), хор (У.Шах). Арганізоўваліся лекцыі па беларусазнаўстве, вечарыны, тэатр. спектаклі. Частка грашовых збораў ішла на падтрымку бел. дзіцячага прытулку і бел. школ. Філіялы грамады дзейнічалі ў в. Крынкі (кіраўнік А.Парук) і в. Верцялішкі (В. Сянцэвіч). Пры спарт. секцыі ў 1920 існавалі скаўцкая дружына і 2 футбольныя каманды. Грамада супрацоўнічала з Гродзенскай цэнтр. бел. вучыцельскай радай, мела кантакты з цэнтр. Бел. школьнай радай, Часовым бел. нац. ктам і інш. Ліквідавана польск. ўладамі.
    Літ.: Карповіч М. Пра беларускі тэатр у Горадні // Наш край. 1929. № 3; Мядзёлка П. Сцежкамі жыцця: успаміны. Мінск, 1974. У.В.Ляхоўскі.
    «ГРАМАДЗЯНІН», газета левай фракцыі Беларускай сацыялістычнай грамады. Выдавалася 14.1—25.3. 1919 у Вільні на бел. мове, з №5 друкавалася лацінкай. Выходзіла 2 разы на тыдзень. Выступала ў абарону інтарэсаў сялян і рабочых Беларусі і Літвы, за самавызначэнне народаў, агітавала за стварэнне рэальнага народаўладдзя. Падтрымлівала Часовы рабочасялянскі сав. ўрад Беларусі і яго мерапрыемствы, у т.л. распараджэнне аб роспуску Мінскага губрэўкама і Аблвыкамзаха. Прымаючы ідэю аб’яднання Беларусі і Літвы ў адну федэратыўную сав. сацыяліст. рэспубліку, газета рэзка пратэставала супраць здзейсненага пры гэтым падзелу Беларусі: захавання ў РСФСР
    Віцебскай, Магілёўскай і зах. паветаў Смаленскай губ. Патрабавала склікання 2га Усебел. з’езда Саветаў. Адначасова падтрымлівала ідэю стварэння сусв. федэрацыі сав. рэспублік з умовай, што Беларусь увойдзе ў яе як раўнапраўная адзінка з усімі сваімі этнічнымі землямі. Выданне востра рэагавала на прэтэнзіі «буржуазнаклерыкальных сіл» Польшчы на бел. землі. Шырока асвятляла сац. становішча працоўных у канкрэтных рэгіёнах Беларусі, асабліва пацярпелых у час 1й сусв. вайны. Друкавала вершы Я.Купалы, Я.Коласа, Ф.Аляхновіча, рэв. песні ў перакладзе на бел. мову і інш. Выйшла 20 нумароў. Закрыта ў сувязі з наступленнем польск. легіёнаў і пераездам асн. аўтара Т. Грыба ў Гродна.
    «ГРАМАДЗЯНІН», штотыднёвая газета, орган незалежнай дэмакр. думкі. Выдавалася 18.3.1928—30.4.1929 у Вільні на бел. мове. Рэд.выдавец Т.Вернікоўскі. Крытычна ставілася да радыкальных плыняў у бел. вызваленчым руху, выступала супраць паліт. дыферэнцыяцыі ў працы на асветніцкай ніве. На старонках штотыднёвіка друкаваліся байкі Р.ДруцкагаПадбярэскага, вершы і артыкулы У.Паўлюкоўскага, фельетоны Я.Барысаўскага (Я.Маразовіча), пераклады на бел. мову асобных твораў М.Зошчанкі і інш. Выйшла 29 нумароў. Закрыта зза недахопу сродкаў на выданне.
    ГРАМАДЗЯНСКАСЦЬ, маральная і сацыяльнапсіхалагічная якасць, якая праяўляецца ў пачуцці абавязку і адказнасці чалавека перад грамадствам, у яго гатоўнасці і здольнасці абараняць свае правы і свабоды, законныя інтарэсы інш. грамадзян. Гістарычна звязана з раннімі формамі дэмакратыі, развіццём полісаў як спецыфічнай формы сац.эканам. і паліт. арганізацыі грамадства і дзяржавы ў Стараж. Грэцыі і Рыме. Тут Г. разглядалася як вышэйшая форма патрыятызму і адна з найбольш важных дабрачыннасцей грамадзяніна,
    які актыўна ўдзельнічаў у справах абшчыны, валодаўусёй паўнатой паліт. правоў і гэтым адрозніваўся ад варвара ці раба. 3 развіццём імперый і саслоўных манархій 17—18 ст. Г. зводзілася да ўзроўню лаяльнасці падданага, але несвабоднага грамадзяніна, што значна звужала магчымасць паліт. і маральнага выбару. Далейшаму паглыбленню зместу і сутнасці Г. паспрыялі буржуазныя рэвалюцыі ў шэрагу краін Еўропы і заканадаўчае прызнанне імі правоў чалавека і грамадзяніна ў супрацьлегласць канцэпцыі дараваных дзяржавай правоў і вольнасцей падданых. Г. пачынаецца з асэнсавання чалавекам сябе як свабоднага і раўнапраўнага чл. грамадства, які валодае замацаванымі ў заканадаўстве правамі і абавязкамі. Сапр. Г. асобы характарызуецца яе сталай паліт. свядомасцю, развітым пачуццём патрыятызму, далучанасцю да лёсу сваёй Радзімы і народа. Прававая дзяржава гарантуе рэалізацыю абвешчаных ёю правоў і свабод грамадзян і бярэ на сябе адказнасць за стварэнне ўмоў для свабоднага і годнага развіцця асобы, выканання ёю сваіх грамадзянскіх абавязкаў. Матывы Г. і маральнай адказнасці чалавека знайшлі адлюстраванне ў творчай і культ.асветніцкай дзейнасці бел. мысліцеляўгуманістаў эпохі Адраджэння і Асветнійтва, у розных відах, стылях і жанрах бел. лры 19—21 ст., выяўл., муз., тэатр. і кінамастацтва, архітэктуры.
    С. Ф.Дубянецкі.
    ГРАМАДЗЯНСКАЯ ЛІРЫКА, лірыка моцных грамадзянскіх пачуццяў, у якой выказваюцца думкі і пачуцці, звязаныя з грамадскімі патрэбамі, агульнанар. і нац. інтарэсамі. У творах Г.л. паэты выказваюць сваё разуменне падзей і з’яў дамінантных у гісторыі Айчыны, даюць іх ацэнку. Асн. тэмамі з’яўляюцца тэмы Радзімы, гісторыі, праблем сённяшняга дня, духоўнай спадчыны, мовы, культуры. Г.л. вызначаецца адкрыта публіцыст., прамоўніцкім характарам, эмацыянальнай напружанас
    185
    ГРАМАДЗЯНСКІ
    цю і палемічнасцю. Вытокі нац. Г.л. ў творах Ф.Скарыны, Міколы Гусоўскага, А.Волана, А.Рымшы, К.Каліноўскага і Ф.Багушэвіча. У 20 ст. тэматычны план Г.л. быў пашыраны за кошт дасягненняў М.Багдановіча, Цёткі, Я.Купалы, Я.Коласа. Найб. тыповымі яе формамі з’яўляюцца вершымедытацыі, вершызвароты, заклікі, клятвы. Характэрна выкарыстанне прыёмаў антытэзы, рытарычных пытанняў паўтораў і рэфрэнаў. Думкай пра самавызначэнне бел. супольнасці як раўнапраўнай годнай нацыі з багатай мінуўшчынай і магутнымі каранямі прасякнуты вершы М.Танка, А.Куляшова, Н.Гілевіча, Р.Барадуліна, Я.Сіпакова, В.Зуёнка, Р.Барадуліна, А.Пісьмянкова, А.Разанава, напісаныя ў форме непасрэднага зваротузакліку да суайчыннікаў. Лірычны герой твораў выразна ўсведамляе складанасць лёсу Беларусі і папярэджвае будучыя пакаленні, што можа стацца з народам, які адрачэцца ад сваёй мовы, гісторыі, памяці продкаў. Апошнія творы П.Панчанкі (вершы «Развітанне», «Ратуйце нашы душы!», «Паэма сораму і гневу», «Раўнавага», інш.) засведчылі працяглепшых традыцый Г.л.
    I. М. Гоўзіч.
    ГРАМАДЗЯНСКІ ШРЬІФТ, сучасны друкаваны шрыфт, створаны ў выніку рэформы кірылічнага пісьма (1708—10). Прызначаўся для друкавання свецкіх выданняў: афіц. публікацый і перыёдыкі, тэхн., ваен., навук., вучэбнай і маст. лры. 3 азбукі былі выключаны літары «псі», «ксі», «амега», «ферт», лігатура «от», юсы (вялікі і малы) для перадачы санантаў, а таксама знакі націску, прыдыхання і скарачэння (тытлы). Значна спрасцілася тэхніка напісання літар, узаконіліся новыя абрысы «Э», «э» і «Я», «я». Для абазначэння лікаў замест літар сталі выкарыстоўвацца арабскія лічбы. Была ўпарадкавана пунктуацыя. Поўны камплект шрыфтавых знакаў у 3 памерах быў створаны ў г. Амстэрдам у друкарні бел. майстра І.Капіевіча. Па гэтай
    прычыне Г.ш. доўгі час называўся «беларускім» або «амстэрдамскім». Першай кнігай, надрукаванай Г.ш., стала «Геометрна славенскн землемерне» (1708). Г.ш. пачалі выкарыстоўваць паступова, са значнымі адступленнямі ад першапачатковага варыянта, ён набыў свой канчатковы выгляд у 2й пал. 18 ст. пасля рэформ Пецярбургскай акадэміі навук (1735, 1738, 1758). У бел. варыянт Г.ш. ў канцы 19 — пач. 20 ст. былі ўведзены літары «ё», «і», «ў», а таксама дыграфы «дж», «дз», спалучэнне літар «шч», раздзяляльны знак апостраф («’»). Разам з тым былі выключаны літары «і», «н», «т», «ь». Царкоўнаслав. друкаваны шрыфт, які склаўся на аснове старой кірыліцы. выкарыстоўваецца цяпер пры друку выданняў рэліг. культу. Д.ВДзятко.
    «ГРАМАДСКІ ГОЛАС», штотыднёвая газета Бел. часовай рады — паліт. аб’яднання ў Зах. Беларусі. Выдавалася 22.6.1924—28.1.1926 у Вільні на бел. мове. Рэд. Я.Салавей. Крытычна ставілася да ўрадаў Бел. Нар. Рэспублікі і Сав. Беларусі, выступала супраць «камунізуючай ідэалогіі і рэвалюцыйных метадаў» Бел. пасольскага клуба, прапагандавала ідэю згуртавання грамадскіх сіл, адзінага нац. фронту. Памяркоўна крытыкавала палітыку польск. ўрада, рабіла паліт. прагнозы, ставіла пытанне пра месца царквы ў грамадскім жыцці Беларусі. Змяшчала літ.крыт. матэрыялы. Апублікавала драму К.Стаповіча «Янка Канцавы», апавяданні А.Васілеўскага, байкі Р.ДруцкагаПадбярэскага, эцюды і навелы В.Адамовіча (пад псеўд. Дзяркач), пераклады на бел. мову твораў В.Бласка Ібаньеса, А.Дадэ, С.Жаромскага, У.Рэйманта, Г.Сянкевіча. 3 уздымам нац.вызваленчага руху ў Зах. Беларусі спыніла існаванне.
    ГРАМАДСКІ ПРАГЛЯД, паказ новага спектакля тэатр. грамадскасці. Арганізуецца тэатрам. Звычайна папярэднічае прэм’еры спектакля. Часам пра Г.п. паведамляецца ў друку.
    ГРАМАДСКІЯ АБ’ЯДНАННІ, вызначаныя ў заканадаўчым парадку аб’яднанні грамадзян. якія ў добраахвотным парадку аб’ядналіся на аснове агульнасці інтарэсаў для сумеснай рэалізацыі грамадзянскіх, сац., культ. і інш. правоў. Агульнымі рысамі Г.а. з’яўляюцца законнасць, добраахвотнасць, самастойнасць, галоснасць. У Беларусі першымі Г.а. былі брацтвы — рэліг.дабрачынныя і культ. аб’яднанні нар. насельніцтва праваслаўнага, каталіцкага і ўніяцкага веравызнання ў 15—19 ст., а таксама ложы «вольных муляраў» (масонаў), якія дзейнічалі з 2й пал. 18 ст. У кан. 18 — пач. 19 ст. Г.а. ствараліся на аснове прынятага ў Расіі ў крас. 1782 «Статута добрапрыстойнасці» (дзейнічаў да 1906), які прызнаваў магчымасць іх узнікнення толькі з дазволу ўлад. У 1й пал. 19 ст. Г.а. займаліся ў асноўным дабрачыннай і культ.асветніцкай дзейнасцю. На мяжы 19—20 ст. у гарадах Беларусі ствараліся прафсаюзы гарбароў, друкароў, чыгуначнікаў, работнікаў пошты і тэлеграфа і інш. У час 1й сусв. вайны дзейнічалі шматлікія кты, твы і гурткі, якія займаліся праблемамі бежанцаў. Шырокую дзейнасць разгарнулі нац. дабрачынныя аргцыі.