Энцыклапедыя Культура Беларусі
У 6-і т. Т. 3.
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 688с.
Мінск 2012
Гомельскі народны хор ветэранаў вайны і працы кулыпурнаспартыўнага комплексу «Гомельскае аддзяленне Беларускай чыгункі».
валяў: нар. творчасці «Вялікай Перамозе — слава!» (г. Гомель, 2005, 2009), «Родныя напевы» (Мінск, 2009), удзельнік фестываляў: рэсп. маст. самадзейнасці «Песні Перамогі» (Мінск), абл. нар. творчасці, прысвечанага 65годдзю Перамогі ў Вял. Айч. вайне (г. Мазыр, абодва 2010). Н.Я.Жыхарава.
ГОМЕЛЬСКІ НАРОДНЫ ХОР ВЕТЭРАНАЎ ВАЙНЫ I ПРАЦЫ. Створаны ў 1992 у г. Гомель пры Палацы культуры ААТ «Гомельдрэў». У 1995 прысвоена званне «народны ама
129
ГОМЕЛЬСКІ
Гомельскі народны хор ветэранаў вайны і прары Палаца культуры ААТ«Гомельдрэў».
тарскі калектыў». Арганізатар і кіраўнік С.Р.Варсоба. У складзе хору 25 чал. ва ўзросце ад 58 да 92 гадоў. Асн. мэты дзейнасці — патрыятычнае выхаванне моладзі, далучэнне да бел. культуры, знаёмства з песеннай творчасцю інш. народаў, сав. і сучасных кампазітараў. У рэпертуары больш за 100 твораў розных жанраў. Сярод іх песні: патрыятычныя («Невядомы салдат» А.Кудрына, «Балада аб партызанцы Галіне» Ф.Пыталева, «Салдатам Вялікай Перамогі» А.Палонскага, «Ішлі салдаты» Б.Яравога, «Каліна чорная» І.Казелька, «Край
ты наш любы» А.Шыдлоўскага, «Гэта мой куток» М.Цурканава, «Беларусь — радзімая старонка» М.Бяспалава, «Беларусь мая — чаромха белая» Я.Яравога, «Гомельскі вальс» М.Качаноўскай), нар. («Ажаніўся стары дзед», «Чубарыкі», «Зайдзі ў хатачку, міленькі зяцёк», «Былі ў мяне сваты») і інш. Калектыў — дыпламант фестываляў: рэсп. ветэранскіх калектываў «Не старэюць душой ветэраны» (1999, 2000), абл. харавога мастацтва «Пеўчае поле» (2005, 2008, абодва г. Гомель). С.Р.Варсоба.
ГОМЕЛЬСКІ НАРОДНЫ ХОР ВЕТЭРАНАЎ ВАЙНЬІ, ПРАЦЫ I ЎЗБРОЕНЫХ СІЛ. Створаны ў 1959 у г. Гомель пры Палацы культуры і тэхнікі чыгуначнікаў. 3 1999 працуе пры гар. Цэнтры культуры. У 1993 прысвоена званне «народны аматарскі калектыў». Кіраўнікі: Б.М.Каплан і С.І.Вераб’ёва (з 1959), М.А.Боднар (з 1960), В.А.Даўгалёва (з 1977), М.М.Дыдалева (з 1983). Канцэртмайстары М.І.Бабарыкін (з 1984), А.В.Малянок (з 1991), Г.У.Нікіценка (з 2001), У.С.Рап’еўскі (з 2010). У складзе хору 50 чал.
Гомельскі народны хор ветэранаў ваііны, працы і Ўзброеных Сіл.
130
ГОМЕЛЬСКІ
ва ўзросце ад 55 да 83 гадоў. Асн. мэты дзейнасці — далучэнне людзей сталага ўзросту да харавых спеваў, прапаганда і ахова пеўчай культуры і спадчыны. У рэпертуары песні а капэла бел., рус. нар. («Біла жонка мужыка», «Грушыца», «Белая чаромха») і інш., творы рус. і бел. кампазітараў («Схаваліся чайкі» Б.Макравусава, «Амурскія хвалі» М.Кюса, «Перамога» Л.Захлеўнага, «Марш Перамогі», «Красуй, Беларусь!» В.Раінчыка, «Песня аб Гомелі» А.Маленкі, «Песня аб Мінску» І.Казелькі) і інш. Гранпры абл. фестывалю харавога мастацтва «Пеўчае поле» (г. Гомель, 2004). Калектыў — лаўрэат рэсп. фестывалю ветэранскіх калектываў «Не старэюць душой ветэраны» (Мінск, 1998—2000, 2004, 2006, 2008, 2011), удзельнік міжнар. фестывалю ветэранскіх калектываў «Ратнаму подзвігу славу спяваем» (г. Бранск, Расія, 2007).
М. М.Дыдалева.
ГОМЕЛЬСКІ НАРОДНЫ ХОР ВЕТЭРАНАЎ ВАЙНЬІ, ПРАЦЫ I ЎЗБРОЕНЫХ СІЛ «ПАМЯЦЬ». Створаны ў 1996 у г. Гомель пры Палацы культуры і спорту хімічнага завода імя 50годдзя СССР (з 2000 Палац культуры «Фестывальны»), У 2000 прысвоена званне «народны аматарскі калектыў». Арганізатар і кіраўнік В.В.Аўчыннікаў. У складзе хору 24 чал. ва ўзросце ад 50 да 85 гадоў. У рэпертуары песні ваен.патрыятычныя «Геройфрантавік Пенязькоў», «Росы Расіі», «Гармоні», «Салдатам Вялікай вайны» В.Аўчыннікава, рус. нар. «Ты запой у садзе, салавейка» і інш. Калектыў — дыпламант абл. фестывалю аматарскай маст. творчасці ветэранскіх калекгываў «Не старэюць душой ветэраны» (2007—09), удзельнік абл. фестывалю харавога мастацтва «Пеўчае поле» (2008, усе г. Гомель), канцэртных праграм вобласці, горада, раёна. Т.Р.Азарава.
ГОМЕЛЬСКІ НАРОДНЫ ХОР НАРОДНАЙ ПЁСНІ. Створаны ў 1994 у г. Гомель пры каледжы мастацтваў імя Н.Ф.Сакалоўскага. У 2005 пры
Гомельскі народны хор ветэранаў вайны, працы і Ўзброеных Сіл «Памяць».
своена званне «народны аматарскі калектыў». Кіраўнікі: Л.П.Новікава (з 1994), В.В.Барысевіч (з 2002), А.Ф.Кундас (з 2009), В.В.Зяленіна (з 2011). У складзе хору 26 чал. ва ўзросце ад 17 да 20 гадоў. У інструментарыі: скрыпка, цымбалы, флейта, кантрабас, ударная ўстаноўка, баян. У рэпертуары песні нар. бел. («Садам за садам», «Шла дзяўчына з яру», «Пайду лугам», «Мой каханы», «Купала», «Ой, рана сонейка зайграла», «Загрукацелі вараныя коні», «Там, дзе ручалка бяжала», «Гыля, шэрыя гусі»), рус. («Ой, у камышы лябёдушка», «Ах, ты стэп шырокі»), укр. («Канапэлькі»,
Гомельскі народны хор народнай песні.
«Сіла птаха»), творы сучасных кампазітараў. Калектыў — лаўрэат рэсп. конкурсаў харавых і аркестравых калектываў сярод спец. устаноў культуры і мастацтва Рэспублікі Беларусь (Мінск, 2001,2005). А.Ф.Кундас.
ГОМЕЛЬСКІ НАРОДНЫ ХОР НАРбДНАЙ ПЁСНІ «ПАЛЁССЕ». Створаны ў 2001 у г. Гомель пры Палацы культуры ВА «Гомсельмаш». У 2007 прысвоена званне «народны аматарскі калектыў». Кіраўнікі: В.В.Аўчыннікаў (з 2001), Л.І.Чудак (з 2005). У складзе хору 32 чал. ва ўзросце ад 20 да 65 гадоў. Асн. мэты дзейнасці — адраджэнне і развіццё харавога
131
ГОМЕЛЬСКІ
Гомельскі народны хор народнай песні «Палессе».
мастацтва, захаванне нац. традыцый харавых спеваў. У інструментарыі: баян, цымбалы, скрыпка, флейта, кантрабас. У рэпертуары песні нар. бел. («Прывітальная», «Ой, пад гаем», «Ай, пад дубам», «Ой, ты, поле маё), рус., укр., творы харальнага выканання а капэла («Святы Божа») і інш. Калектыў — удзельнік рэсп. аглядуконкурсу канцэртных праграм сярод прафсаюзных і ведамасных устаноў культуры (Мінск, 2005), абл. і рэгіянальных фестываляў: міжгаліновага аматарскага мастацтва працоўных (г. Гомель, 2005, 2007, 2009), харавога мастацтва імя Т.К.Лапаці
най (г. Рэчыца, 2008) і «Пеўчае поле» (г. Гомель, 2003—09). Л.А.Шылава.
ГбМЕЛЬСКІ НАРОДНЫ ХОР «СКАРБОНКА». Створаны ў 1995 у г. Гомель пры філіяле цеплавых сетак РУП «Гомельэнерга». У 2005 прысвоена званне «народны аматарскі калектыў». Кіраўнік М.У.Грамыка. У складзе ансамбля 57 чал. ва ўзросце ад 22 да 60 гадоў. У рэпертуары бел. і рус. нар. песні, творы бел. аўтараў: «Не капайце крынічаньку», «Ротушка салдат», «Базар гудзе», «Канарэйка», «Хадзіла, блудзіла», «Цераз рэчаньку», «Закукуй зязюлька», «Балада пра маці»
В.Шымука і інш. Калектыў — дыпламант рэсп. галіновага аглядуконкурсу (лагер «Зубраня», Мядзельскі рн, 2003; г. Новалукомль, Чашніцкі рн, 2005), абл. конкурсу харавога мастацтва імя Т.К.Лапацінай (г. Рэчыца, 2005), міжгаліновага фестывалю нар. аматарскай творчасці прафкамаў (г. Гомель, 2006, 2007), удзельнік міжнар. фестывалю харэагр. мастацтва «Сожскі карагод» (г. Гомель, 2006), рэсп. фестывалюкірмашу «Дажынкі» (г. Рэчыца, 2007), нац. тэлевізійнага конкурсу аматарскіх муз. калектываў «Песні маёй краіны» (г. Мінск, 2009).
М.У.Грамыка.
Гомельскі народны хор «Скарбонка».
132
ГОМЕЛЬСКІ
ГбМЕЛЬСКІ ПАЛАЦ ЛЁГКАЙ АТЛЁТЫКІ. Пабудаваны ў 1980 у г. Гомель (архіт. В.Саенка). Адно з першых збудаванняў такога тыпу ў Беларусі. Mae простую і лаканічную архітэктуру, перакрыта кілепадобнымі 3шарнірнымі аркамі з пралётам даўж. 49 м. Прамавугольны ў плане (126 х 49 м) будынакз прыбудаваным аднапавярховым блокам адм. і дапаможных памяшканняў. У структуру комплексу ўваходзяць: спарт. арэна (пл. 4100 м ) з трыбунамі для гледачоўна 1450 месцаў; 6 прамых бегавых (даўж. 126 м) і 4 кругавыя (200 м) дарожкі; 2 сектары для скачкоў з шастом, 2 — для скачкоўу вышыню, сектар для штурхання ядра; разміначная зала з 3 прамымі бегавымі дарожкамі (даўж. 100 м); боксы з сучаснымі трэнажорамі; медыкааднаўленчы цэнтр з саўнай і басейнам, комплексам памяшканняў для мед. працэдур; мужчынская і жаночая распранальні з душавымі і саўнамі. У палацы праводзяцца трэніроўкі і спаборніцтвы па лёгкай атлетыцы, гульнявых відах спорту, барацьбе, цяжкай атлетыцы, стральбе з лука, фехтаванні і інш.
ГОМЕЛЬСКІ ПАЛАЦ КУЛЬТЎРЫ ААТ «ГОМЕЛЬШКЛб». Засн. ў 1939 у г. Гомель як клуб шклянога завода імя І.В.Сталіна, з 1966 Палац культуры Гомельскага шклозавода імя М.В.Ламаносава, з 1994сучасная назва. Размешчаны ў 3павярховым будынку агульнай пл. 5028 м2, з іх 3085 м2 — для клубнай працы. Працуюць 37 клубных фарміраванняў (у т.л. 15 дзіцячых), з іх са званнем «заслужаны» — нар. цырк імя В.Абеля, са званнем «народны» — вакальны ансамбль «Спадчына» і духавы аркестр, са званнем «узорны» — вак. студыя «Вікторыя». У 2011 у гуртках і студыях займалася 622 чал., з іх дзяцей — 244. Асн. мэты дзейнасці: арганізацыя вольнага часу завадчан і іх сямей, а таксама жыхароў горада і рабочага пас. Касцюкоўка, развіццё аматарскай маст. творчасці, бібліятэчнае абслугоўванне. Калектывы неаднаразова ўдзельнічалі ў міжнар. фестывалях:
Гомельскі палац лёгкай атлетыкі.
харэагр. мастацтва «Сожскі карагод», 1м Бел. фестывалісвяце аматарскага цыркавога мастацтва (2011; абодва у г. Гомель), нар. мастацтва і рамёстваў «Садко» (г. Вял. Ноўгарад, Расія), «Ульянаўск — культурная сталіца» (г. Ульянаўск, Расія) і інш.
ГбМЕЛЬСКІ ПАЛАЦ КУЛЬТЎРЫ «БЁЛІЦКІ». Засн. ў 2011 у г. Гомель. Агульная пл. памяшканняў больш за 3000 м2, у т.л. глядзельная канцэртная зала на 400 месцаў, фае, малы выставачны зал, 3 харэагр. залы. Пры ўстанове працуюць больш за 20 калектываў, гурткоў і творчых фарміраванняў, з іх 1 мае званне «ўзорны» (эксперымент. тэатр «Сінтэз») і 4 — «народны» (хор «Галасы Палесся», хор ветэранаў «Верасень», духавы аркестр, аматарскі калектыў «Дыксіленд «Беліцкі»), Калектывы прымаюць актыўны ўдзел у раённых, гар., абл., рэсп. і міжнар. конкурсах і фестывалях у Беларусі і за яе межамі. А.В.Госцеў.
ГОМЕЛЬСКІ ПАЛАЦ КУЛЬТЎРЫ ВА «ГОМСЕЛЬМАШ». Засн. ў 1960 у г. Гомель. Агульная пл. памяшканняў 4218 м2, у т.л. 1751 м2 для клубнай работы. Mae глядзельную залу на 440 і малую на 130 месцаў. Працуе 31 клубнае фарміраванне (у т.л. 17 дзіцячых), з іх 4 са званнем «народны» (хор нар. песні «Палессе», ансамблі танца «Апельсінплюс», вакальныя «Слабада» і «Купава»), 2 са званнем «узорны» (ансамблі танца «Апельсін», вак. «Красавік»). У 2011 у клубных фарміраваннях займалі