• Газеты, часопісы і г.д.
  • Энцыклапедыя Культура Беларусі У 6-і т. Т. 3.

    Энцыклапедыя Культура Беларусі

    У 6-і т. Т. 3.

    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 688с.
    Мінск 2012
    581.47 МБ
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 1.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 2.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 4.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 5.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 6.
    ГОМЕЛЬСКІ НАРОДНЫ ВАКАЛЬНАІНСТРУМЕНТАЛЬНЫ АНСАМБЛЬ «БАНЖВІРБА». Створаны ў 1999 у г. Гомель пры тэхн. унце імя П.В.Сухога. У 2006 прысвоена званне «народны аматарскі калектыў». Кіраўнік Д.У.Гаўрылін. У складзе ансамбля 5 чал. ва ўзросце ад 28 да 34 гадоў. Асн. мэта дзейнасці — папулярызацыя бел. нар. песень. У рэпертуары бел. нар. песні
    «Добры вечар», «Каза», «Канапелька» і інш. Гранпры фестываляў: міжнар. «Прарок» (г. Клін, Расія, 2007), абл. «Студэнцкі шлягер» (г. Гомель, 2008). Калектыў — лаўрэат і дыпламант фестываляў: міжнар. «Басовішча» (г. Гродак, Польшча, 2000—01), рэсп. фолькфестывалю «Камяніца» (Мінск, 2010), тэлевізійных фолькмадэрна «Таўкачыкі» (Мінск, 2001, 2005, 2008, 2011), фолькфестывалю «Ураджай» (Масква, 2006), «Будзь свабодны» (г. Львоў, Украіна, 2008), удзельнік міжнар. маладзёжнага фестывалю «Артсесія» (г. Гомель, 1999, 2002). Д.У.Гаўрылін.
    ГОМЕЛЬСЫ НАРОДНЫ ВАКАЛЬНАІНСТРУМЕНТАЛЬНЫ АНСАМБЛЬ «БЛОКПОСТ». Створаны ў 2000 у г. Гомель пры цэнтр. аддзеле аб’яднання «Ахова» МУС Рэспублікі Беларусь (з 2004 Дэпартамент аховы МУС Рэспублікі Беларусь). У 2008 прысвоена званне «народны аматарскі калектыў». Кіраўнік А.В.Гаварушка. У складзе ансамбля 4 чал. ва ўзросце ад 29 да 47 гадоў. Асн. мэта дзейнасці — папулярызацыя нар. і патрыятычнай песні. У рэпертуары нар., эстр. песні, інструм. кампазіцыі: «Спадчына» І.Лучанка, «Рабяты з паста» А.Ярмольчыка і Я.Гузянкова, «Ахова» А.Гаварушкі і інш. Калектыў — лаўрэат і ўдзельнік фестывалю «Песні нашых бацькоў» (г. Гомель, 2001), Рэсп. аглядуконкурсу маст. самадзейнасці супрацоўнікаў падраздзяленняў Дэпартамента аховы Рэспублікі Беларусь (г. Баранавічы, 2008).
    А.В. Гаварушка.
    ГОМЕЛЬСКІ НАРОДНЫ ВАКАЛЬНАХАРЭАГРАФІЧНЫ АНСАМБЛЬ «ЦЕПЛЫНЯ». Створаны ў 1993 у г. Гомель пры ТЭЦ2 як калектыў маст. самадзейнасці. У 1998 прысвоена званне «народны аматарскі калектыў» і сучасная назва. Кіраўнікі: В.Д.Падута (з 1993), Л.А.Яновіч (з 2000), балетмайстарпастаноўшчык М.М.Дубінін (з 2002), Т.А.Ліпніцкая (з 2004, і хормайстар). У складзе ансамбля 35 чал. ва ўзросце ад 23 да
    116
    ГОМЕЛЬСКІ
    55 гадоў. Асн. мэты дзейнасці — адраджэнне і развіццё нац. культ. традыцый. У рэпертуары бел., рус., укр. песні ў апрацоўцы У.Зяневіча, М.Сіраты, А.Новікава, Л.Захлеўнага, В.Левашова ў суправаджэнні і а капэла («Пара дамоў», «Чубаценькі верабей» і інш.). Калектыў — дыпламант рэсп. міжгаліновага аглядуконкурсу (г.п. Радашковічы Маладзечанскага рна, 2008), абл. міжгаліновага фестывалю маст. самадзейнай творчасці прафсаюзаў (г. Гомель, 2006) і інш.
    Т.А.Ліпніцкая.
    ГОМЕЛЬСКІ НАРОДНЫ ВАКАЛЬНЫ АНСАМБЛЬ «ГАМЯЛЬЧАНКА». Створаны ў 1995 у г. Гомель пры Палацы культуры і тэхнікі чыгуначнікаў імя У.І Леніна (з 2000 пры культ,спарт. комплексе РУП «Гомельскае аддзяленне Беларускай чыгункі»). У 2005 прысвоена званне «народны аматарскі калектыў». Кіраўнікі: І.П.Бражук (з 1995), І.А.Рыбальчанка (з 2001). У складзе ансамбля 14 чал. ва ўзросце ад 45 да 70 гадоў. Асн. мэта дзейнасці — папулярызацыя бел. нар. песні. У рэпертуары песні бел., замежных і самадзейных аўтараў, рус., укр. нар. песні («Бацька хлопчыка заве», «Запрашаем на аладкі», «А ў полі вярба)», папуры на тэмы казацкіх нар. песень. Калектыў — лаўрэат і дыпламант фестываляў: міжнар. ветэранскіх калекты
    Гомельскі народны вакалыіахарэаграфічны ансамбль «Цеплыня».
    ваў «Перамога застаецца маладой» (г. Курск, Расія, 2008), абл. дарожнага тура нар. творчасці «Вялікай Перамозе слава!» (г. Гомель, 2005—06, 2009), абл. нар. творчасці, прысвечанага 65годдзю Перамогі ў Вял. Айч. вайне (г. Мазыр, 2010) і інш.
    І.А.Рыбальчанка.
    ГОМЕЛЬСКІ НАРОДНЫ ВАКАЛЬНЫ АНСАМБЛЬ «КУПАВА». Створаны ў 2002 у г. Гомель пры Палацы культуры ВА «Гомсельмаш». У 2005 прысвоена званне «народны аматарскі калектыў». Кіраўнік І.В.Тупікаў. У складзе ансамбля 11 чал. ва ўзросце ад 28 да 64 гадоў. Асн. мэта дзейнасці — папулярыза
    цыя бел. нар. творчасці. У рэпертуары бел. нар. песні («Прывітальная», «Як пайду я ў белую канюшню», «Ох, пайду я цёмным лесам»), сав. класіка («Ночка лугавая» Г.Дзегцярова, «Лясная песня» У.Алоўнікава) і інш. Калектыў — лаўрэат, дыпламант абл. фестывалю харавога мастацтва «Пеўчае поле» (г. Гомель, 2003), аглядуконкурсу вак. ансамбляў і ансамбляў нар. песні са званнем «народны аматарскі калектыў» (г. Тураў, Жыткавіцкі рн; 2007, г. Карма, 2010), удзельнік рэсп. аглядуконкурсу канцэртных праграм сярод прафсаюзных і ведамасных устаноў, прысвечанага 60годдзю
    Гомельскі народны вакальны ансамбль «Купава».
    117
    ГОМЕЛЬСКІ
    Гомельскі народны вакальны ансамбль «Сіверыя».
    Перамогі ў Вял. Айч. вайне (Мінск, 2005). Т.К.Нікалаева.
    ГОМЕЛЬСКІ НАРОДНЫ ВАКАЛЬНЫ АНСАМБЛЬ «ЛЕТУЦЁННІ». Створаны ў 1993 у г. Гомель пры муз. вучылішчы імя Н.Ф.Сакалоўскага (з 1994 каледж мастацтваў). У 1997 прысвоена званне «народны аматарскі калектыў». Кіраўнік Н.А.Цітова. У складзе ансамбля 8 чал. ва ўзросце ад 18 да 20 гадоў. Асн. мэты дзейнасці — адраджэнне духоўнай спадчыны, прапаганда вак.песеннай творчасці. У рэпертуары творы кампазітараўкласікаў, духоўныя спевы, лепшыя ўзоры сучаснай эстр. музыкі, апрацоўкі песень народаў свету («Чараўніца» Ю.Семянякі, рус. нар. «Прыгожанькі, ма
    ладзенькі», «Віланела» А.Банк’еры, «Дзева Багародзіца» А.Фаміна). Калектыў — лаўрэат фестываляў: міжнар. духоўнай музыкі «Магутны Божа» (г. Магілёў, 1996), рэсп. харавога мастацтва «Ад Шчырага сэрца» (г. Жодзіна, 2007). Н.А.Цітова.
    ГОМЕЛЬСКІ НАРОДНЫ ВАКАЛЬНЫ АНСАМБЛЬ «СІВЁРЫЯ». Створаны ў 1998 у пас. Новая Гута Гомельскага рна пры Палацы культуры. 3 2001 працуе пры санаторыі «Залатыя пяскі» ААТ «Гомельпрамбуд». У 2002 прысвоена званне «народны аматарскі калектыў». Кіраў
    нік Л.Р.Пашко. У складзе ансамбля 4 чал. ва ўзросце ад 44 да 58 гадоў. У рэпертуары апрацоўкі нар. фалькл. песень, творы ўдзельнікаў калектыву (бел. нар. песні «Вяне рута», «Пасылала баба дзеда», «Беларусь мая» В.Аванісяна, «Золата пяску» Л.Пашко). Калектыў — удзельнік рэсп. фестывалюкірмашу «Дажынкі» (г. Рэчыца, 2007), міжнар. фестывалю песні і музыкі «Дняпроўскія галасы ў Дуброўне» (г. Дуброўна, 2001).
    Л. Р. Пашко.
    ГОМЕЛЬСКІ НАРОДНЫ ВАКАЛЬНЫ АНСАМБЛЬ «СПАДЧЫНА». Створаны ў 1983 у г. Гомель пры Палацы культуры шклозавода імя М.В.Ламаносава (з 1997 Палац культуры ААТ «Гомельшкло»). У 1995
    прысвоена званне «народны аматарскі калектыў». Кіраўнік Т.Л.Цуканава. У складзе ансамбля 13 чал. ва ўзросце ад 20 да 50 гадоў. Асн. мэта дзейнасці — папулярызацыя нар. творчасці. У рэпертуары бел., рус., укр. нар. песні («Гоп, мае грэчанікі», «Канюшня», «Кучэры» і інш.), танцы, найгрышы, вак. харавая кампазіцыя «Вечаровая»і інш. Калектыў — лаўрэат і ўдзельнік фестываляў: міжнар. нар. мастацтва і рамёстваў «Садко», нар. мастацтва і рамёстваў (музей драўлянага дойлідства «Вітаслаўліцы», абодва г. Вял. Ноўгарад, Расія, 2005, 2007, 2010), абл. харавога мастацтва «Пеўчае поле» (г. Гомель, 2005). Т.Л.Цуканава.
    ГОМЕЛЬСКІ НАРОДНЫ ВАКАЛЬНЫ АНСАМБЛЬ «СТЎДЫЯ 7». Створаны ў 1992 у г. Гомель на базе Палаца культуры ВА «Гомсельмаш». 3 2004 працуе пры rap. Цэнтры культуры. У 2004 прысвоена званне «народны аматарскі калектыў». Кіраўнікі: В.А.Шоман, І.Ф.Сударава. У складзе ансамбля 4 чал. ва ўзросце ад 17 да 45 гадоў. Асн. мэта дзейнасці — падрыхтоўка эстр. выканаўцаў. У рэпертуары вядомыя і арыгінальныя муз. творы («Вясельная №1», «Калыханка», «XXXL», «Бландзіначка» і інш.). Гранпры міжнар. фестывалю мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску» (г. Віцебск, 2002). Калектыў — лаўрэат міжнар. фестываляў «Польская зорка» (г. Познань, Поль
    118
    ГОМЕЛЬСКІ
    Гомельскі народны вакальны ансамбль «Студыя 7».
    шча, 2004), «Шматаблічная гітара» (Масква, 2010). В.А.Шоман.
    ГОМЕЛЬСКІ НАРОДНЫ ВАКАЛЬНЫ АНСАМБЛЬ «УЗОРЫ». Створаны ў 1972 у г. Гомель пры раённым Доме культуры. У 1987 прысвоена званне «народны аматарскі калектыў». Кіраўнікі: С.Я.Фрэйман (з 1972), А.М.Гулай (з 1991), С.А.Жыляеў (з 1996), М.А.Ушакоў (з 2001), Р.А.Бондараў (з 2011). У складзе ансамбля 3 чал. ва ўзросце ад 26 да 45 гадоў. У рэпертуары больш за 70 твораў, у т.л. песні нар. ў сучаснай эстр. апрацоўцы, папулярныя бел., рас., замежных аўтараў і выканаўцаў («Як за рэчкай», «Ой, сівы конь бяжыць», «Белая чаромха», «Палавіна сэрца») і інш. Калектыў — удзельнік абл., раённых, гар. канцэртаў і свят.
    71Ю. Пухлякова.
    ГОМЕЛЬСКІ НАРОДНЫ ДЖАЗАВЫ АНСАМБЛЬ. Створаны ў 1978 у г. Гомель пры Палацы культуры чыгуначнікаў як эстр. аркестр. У 2001 рэарганізаваны ў джазавы ансамбль на базе гар. Цэнтра культуры. У 1981 прысвоена званне «народны аматар
    скі калектыў». Кіраўнікі: Ю.І.Адзінцоў (з 1978), А.М.Гулай (з 2001). У складзе ансамбля 6 чал. ва ўзросце ад 30 да 53 гадоў. У інструментарыі: басгітара, гітара, ударныя інструменты, саксафон, віяланчэль, фп. У рэпертуары аўтарскія песні, апрацоўкі папулярных джазавых твораў, бел. нар. песень, класічнай музыкі рус. і замежных кампазітараў («Улятай» А.Барадзіна, «Хабанера» Ж.Бізэ, «Гульня на ўсіх» В.Кобызева, «Бархатны сезон», «Неспакойны дзень», «Самотнае свята» А.Гулая, «Чай удваіх», «Дым», «Пяць чвэрцей», «Зорка Венера», «Касіў Ясь канюшыну» ў апрацоўцы А.Гулая і інш.). Калектыў — удзельнік гар. конкурсаў свят, канцэртаў. А.М.Гулай. ГбМЕЛЬСКІ НАРОДНЫ ДУХАВЬІ АРКЁСТР. Створаны ў 1956 у г. Гомель пры муз. вучылішчы імя Н.Ф.Сакалоўскага (з 1994 каледж мастацтваў). У 1992 прысвоена званне «народны аматарскі калектыў». Кіраўнікі: І.А.Цылаў (з 1956), Г.І.Шпанькоў (з 1959), В.М.Юрчанка (з 1967), І.С.Арлоў (з 1980), В.М.Кавалёў (з 1982), М.І.Радчанка (з 1999), А.Дз. Чваркоў (з 2001), В.А.Сергеенка (з 2007), У.В.Мілюцін (з 2009). Асн. мэты дзейнасці — удзел у выхаваўчым працэсе па падрыхтоўцы артыстаў
    Гомельскі народны духавы аркестр камджа мастацтваў імя Н. Ф. Сакалоўскага.
    аркестра і маладых кіраўнікоў аматарскіх духавых калектываў, захаванне і зберажэнне песеннай спадчыны. У складзе аркестра 40 чал. ва ўзросце ад 15 да 20 гадоў. У інструментарыі: флейты, кларнеты, саксафоны, фагот, барытон, валторны, трубы, трамбоны, туба, гітара, фп., ударныя інструменты. У рэпертуары разнажанравыя творы: «Белая Русь» Я.Філіпава, «Канцэртны марш» А.Халілава, «Дзесьці, але не тут» Х.Мана, «Сімфанічны партрэт», «Том Соер» С.Рэшатава, «Прывід оперы» Э.Уэбера, «Таката Рэ мінор» І.Баха, «TaHeu з шаблямі» з балета «Гаянэ» А.Хачатурана і інш. Калектыў — лаўрэат рэсп. конкурсаў: аркестравых калектываў (г. Баранавічы, 1992), харавых і аркестравых калектываў сярэдніх і спец. навуч. устаноў (г. Гомель, 2005), удзельнік рэсп., абл., раённых фестываляў, конкурсаў, свят. У.В.Мілюцін.