Энцыклапедыя Культура Беларусі
У 6-і т. Т. 3.
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 688с.
Мінск 2012
А.В. Госцеў.
ГОМЕЛЬСКАЯ НАРОДНАЯ ЭСТРАДНАЯ СТЎДЫЯ. Створана ў 1977 у г. Гомель пры абл. Палацы піянераў і школьнікаў (з 1999 Палац творчасці дзяцей і моладзі). У 2006 прысвоена званне «ўзорны аматарскі калектыў». Кіраўнік Г.Т.Шныркевіч. У складзе студыі больш за 80 чал. ва ўзросце ад 10 да 31 года. У рэпертуары песні грамадзянскапатрыятычнага кірунку, кампазіцыі ўласнага сачынення («Маладосць» Л.Дзербянёва на музыку А.Зацэпіна, «Явар і каліна» Я.Купалы на музыку Ю.Семянякі, «Дзве зоркі» І.Нікалаева і яго ж музыка, «Не забывай» М.Таніча на музыку Ю.Антонава і інш.). Калектывы студыі — лаўрэаты абл. фестываляў: маладых выканаўцаў папулярных песень мінулых гадоў «Песні юнацтва нашых бацькоў» (2005—
07, 2009), калектываў інструм. жанру «Аркестравая мазаіка» (2010, усе г. Гомель). У складзе студыі працуюць групы «Rainhorse», «Контур», «Coda», «Glofira», «Say No», «Моето», «Verter», «Феннкс», «Physical Presents», «Цёплыя рэчы».
Г. Т.Шныркевіч.
ГбМЕЛЬСКАЯ ПРАВАСЛАЎНАЯ ЕПАРХІЯ. Утворана 31.1.1990 паводле вызначэння Архірэйскага сабора Рус. правасл. царквы. У 1907—36 існавала Гомельскае вікарыяцтва Магілёўскай епархіі на чале з вікарным епіскапам з тытулам «Гомельскі». У чэрв. 1943 Сабор епіскапаў самаабвешчанай Беларускай аўтакефальнай праваслаўнай царквы заснаваў самастойную ГомельскаМазырскую епіскапскую кафедру, але ўмовы ваеннага часу не дазволілі распачаць дзейнасць епархіі. Першапачаткова Г.п.е. ўключала ўсю тэр. Гомельскай вобл., гомельскі правячы епіскап атрымаў тытул «Гомельскі і Мазырскі». 3 адраджэннем у ліп. 1992 стараж. Тураўскай праваслаўнай епархіі ёй падпарадкавалася ў царк.адм. адносінах зах. ч. Гомельскай вобл. Г.п.е. ахоплівала 11 раёнаў Гомельскай вобл.: БудаКашалёўскі, Веткаўскі, Гомельскі, Добрушскі, Жлобінскі, Кармянскі, Лоеўскі, Рагачоўскі, Рэчыцкі, Светлагорскі, Чачэрскі, а правячы архірэй пачаў іменавацца «Гомельскім і Жлобінскім». У 2007 у складзе Г.п.е. было ўтворана Рэчыцкае вікарыяцтва. У пач. 2011 епархія ў царк.адм. адносінах падзялялася на 10 благачынных акруг (благачынняў): БудаКашалёўскую, Гомельскуюгар., Гомельскуюраённую,Жлобінскую, ДобрушскаКармянскую, Лоеўскую, Рагачоўскую, Рэчыцкую, Светлагорскую, Чачэрскую, у склад якіх уваходзіла 136 царк. прыходаў; дзейнічала 120 храмаў, налічвалася 166 свяшчэннікаў і 24 дыяканы. На тэр. епархіі дзейнічаюць 4 манастыры: мужчынскі Нікольскі (з 1995) і жаночыя: Ціхвінскі (з 1992, абодва ў г. Гомель), Іаана Кармянскі ў в. Карма Добрушскага рна (з 2000), Успен
скі ў в. Казімірава Жлобінскага рна (з 2000).
Літ.: Гомельская епархія // Беларускі праваслаўны каляндар. 2000. Мінск, 1999; Гомельская н Жлобннская епархвя //Православная энцнклопедня. Т. 12. М.,2006. Г.М.Шэйкін.
«ГОМЕЛЬСКАЯ ПРАЎДА», абласная газета. Заснавальнікі — гомельскія абл. выканкам і Савет дэпутатаў, КУП «Рэдакцыя газеты «Гомельская праўда». Выдаецца з сак. 1917 у г. Гомель на бел. і рус. мовах 3 разы на тыдзень. Першапачаткова называлася «Мзвестая Гомельского Совета рабочнх н солдатскнх депутатов». У час акупацыі Гомеля германскімі войскамі (сак. 1918—студз. 1919) не выходзіла. У 1919—20 выдавалася як «Нзвестня Обьедннённого революцнонного комнтета г. Гомеля н уезда», «Мзвестая революцлонного комнтета г. Гомеля н уезда», «Нзвестня Гомельского Совета рабочнх, крестьянскнх н красноармейскнх депутатов», «Путь Советов», «Полесская правда». 3 1938 сучасная назва. У Вял. Айч. вайну была органам гомельскіх падп. абкама і гаркама КП(б)Б. Інфармуе аб падзеях грамадскапаліт., эканам. і культ. жыцця Гомельшчыны, друкуе гісторыкакраязнаўчыя матэрыялы. Асн. рубрыкі: «Грамадства», «Эканоміка», «Улада», «Гомельскі час», «На тэму дня», «Прэсцэнтр», «Актуальна», «У цэнтры ўвагі» і іншыя.
ГОМЕЛЬСКАЯ СКАНЬ, сожская с к а н ь, умоўная назва тэхналогіі аздаблення драўляных вырабаў ажурнымі ўзорамі з драўлянай стружкі; від маст. промыслу, які быў пашыраны ў г. Гомель. Драўляныя вырабы (аправы, дэкар. талеркі, ківоты, крыжы, куфэркі, пісьмовыя прыборы, пудраніцы, сувенірныя яйкі, шкатулкі і інш.) адмысловых форм з выкарыстаннем таніравання, паліравання, выяўлення прыгожай тэкстуры і колеру дрэва (арэх, груша, каштан, чырвонае дрэва, яблыня і інш.) аздабляюцца ўзорамі з вузенькіх стужак драўля
98
ГОМЕЛЬСКАЯ
най стружкі, прыклееных тарцовым бокам да плоскай паверхні вырабу. Стужкі скручваюцца ў розныя колцы, завіткі, спіралі і інш. геаметрычныя і стылізаваныя раслінныя матывы, утвараючы філігранны плоскасны ўзор на паверхні вырабаў. Разнавіднасць тэхналогіі — аб’ёмная Г.с.: ажурныя стружкавыя дэталі мацуюцца між сабой, а не на аснову у выніку чаго атрымліваецца скразны ўзор. Промысел у канцы 1980х гг. заснаваў майстар У.Цэкуноў (ёсць меркаванне, што тэхналогіябылавядомаз 17ст.). Найб. вядомыя майстры: Т.Дзідкоўская, С.Кузьменка, М.Леўшуноў, В.Мацвееў, У.Цесля. Я.М.Сахута.
Вырабы, аздобленыя гомельскай сканню.
ГОМЕЛЬСКАЯ СЯДЗІБА, Багуслаўскі ф а л ь в a р а к, помнік сядзібнапаркавай архітэктуры 19 ст. ў г. Гомель, на тэр. былой в. Прудок, якая ўвайшла ў межы горада. Уваходзіла ў склад маёнтка Румянцавых, затым Паскевічаў. Уключала сядзібны дом, драўляны млын, гасп. пабудовы, парк, сад з сажалкамі, конны завод (быў адкрыты ў 1922). Сядзібны дом з рысамі рамантызму пабудаваны ў 1849. Цагляны аднапавярховы будынак на высокім цокалі. Асн. аб’ём накрыты 2схільным дахам з вежавымі выступамі. Фасады прарэзаны прамавугольнымі аконнымі праёмамі ў простых ліштвах і ўмацаваны лапаткамі. У вонкавым аздабленні выкарыстаны арачныя
Гомельская ўзорная вакальная студыя «Вікторыя».
абрамленні вокнаў, разеткі, цягі, люкарны. Стайні маюць розную аб’ёмнапрасторавую кампазіцыю, фасады ўпрыгожаны цаглянымі дэкар. элементамі. Захаваліся сядзібны дом, стайневыя пабудовы, рэшткі алеі з ліпамі. Т.Ф.Літвінава.
ГбМЕЛЬСКАЯ ЎЗОРНАЯ ВАКАЛЬНАЯ СТЎДЫЯ «ВІКТОРЫЯ». Створана ў 1995 у г. Гомель пры Палацы культуры ААТ «Гомельшкло». У 2003 прысвоена званне «ўзорны аматарскі калектыў». Кіраўнік А.Ю.Кузняцова, харэограф І.А.Саўкіна (з 2004). У складзе калектыву 30 чал. ва ўзросце ад 8 да 20 гадоў. Асн. мэты дзейнасці — прапаганда вакальнай творчасці сярод моладзі, падтрыманне культ.
99
ГОМЕЛЬСКАЯ
традыцый. У рэпертуары творы бел. і рус. кампазітараў, нар. песні ў сучаснай апрацоўцы, класічныя і джазавыятворы: «Ярома», «Ойтам, натаргу, на базары», «Полька беларуская» І.Лучанка, «Беларусь» А.Пахмутавай, «Песня пра капітана» І.Дунаеўскага і інш. Калектыў — дыпламант і ўдзельнік фестываляў: міжнар. харэагр. мастацтва «Сожскі карагод» (г. Гомель, 1998), юных талентаў «Зямля пад белымі крыламі» (г. Мазыр, 2000) і ІНШ. А.Ю.Кузняцова.
ГОМЕЛЬСКАЯ ЎЗбРНАЯ ВАКАЛЬНАЯ СТЎДЫЯ «ЭРЫДАН». Створана ў 2003 у г. Гомель пры абл. Доме тэхн. і маст. творчасці. У 2007 прысвоена званне «ўзорны аматарскі калектыў». Кіраўнік Т.У.Ківачук. У складзе студыі 19 чал. ва ўзросце ад 5 да 27 гадоў. Асн. мэты дзейнасці — пошук і падтрымка таленавітых дзяцей і моладзі, прыцягненне іх да актыўнай творчай і канцэртнай дзейнасці. У рэпертуары песні бел. і рус. нар., сучасныя папулярныя («Нараджэнне зорак» А.Ярмолава, «Гэты свет прыдуманы не намі» А.Зацэпіна, «Каляровыя сны» М.Дунаеўскага і інш.). Калектыў — удзельнік рэсп. конкурсаў мастацтваў «Вікторыя» (Мінск, 2007), вак.інструм. ансамбляў «Студэнцкі шлягер» (г. Гомель, 2008—10), абл. аглядуконкурсудзіцячай і юнацкай эстр. песеннай творчасці (г. Жлобін, 2006).
С.П.Ківачук.
ГОМЕЛЬСКАЯ ЎЗОРНАЯ ВЫЯЎЛЁНЧАЯ СТЎДЫЯ «ПАЛІ'ТРА».
Створана ў 1979 у г. Гомель пры Доме культуры вытворчага УП «Віпра» грамадскага аб’яднання «Беларускае таварыства глухіх». У 2002 прысвоена званне «ўзорная аматарская студыя». Кіраўнікі: М.Р.Дзегцяроў (з 1979), К.В.Нарэйка (з 1980), А.А.Казанцаў (з 1983), В.А.Сідарэнка (з 1987). У складзе калектыву 35 чал. ва ўзросце ад 5 да 25 гадоў. Асн. мэты дзейнасці — засваенне і папулярызацыя відаў і жанраў выяўл. мастацтва. Студыйцы праводзяць экскурсіі,
культпаходы, выстаўкі. Калектыў — ініцыятар правядзення міжнар. конкурсу «Свет, у якім мы жывём» (г. Гомель, з 1996). Пры студыі дзейнічае аматарскае аб’яднанне «Позірк».
В.А. Сідарэнка.
ГОМЕЛЬСКАЯ ФАБРЫКА МАСТАЦКІХ ВЫРАБАЎ«ЛЮБНА». Засн. ў 1939 у г. Гомель як вышывальная арцель «XVIII партз’езд», з 1960 фабрыка маст. вырабаў. 3 1979 галаўное прадпрыемства ВА маст. вырабаў. 3 2001 РУП з сучаснай назвай. Дзейнічаюць участкі раскрою, пашыву, лоза, саломапляцення, ручнога ткацтва. Выпускае (2011) вырабы швейныя (пасцельная бялізна, кашулі, блузкі, дзіцячае адзенне), тканыя (ручнікі, сурвэткі), з лазы (мэбля, кошыкі, хлебніцы і інш.), з саломкі (шкатулкі, сухарніцы, цукерачніцы, шторы, карціны з інкрустацыяй). Аздабляе прадукцыю машыннай і ручной вышыўкай, аплікацыямі. Вырабы нар. маст. промыслаў складаюць каля 88% ад агульнага аб’ёму прадукцыі фабрыкі. Н.М.Салаўёва.
ГОМЕЛЬСКАЯ ЦЭНТРАЛЬНАЯ ГАРАДСКАЯ БІБЛІЯТЭКАі м я A. I. Г е рцэна. Адкрыта ў 1919 у г. Гомель, з 1925 імя А.І.Герцэна. У Вял. Айч. вайну бка была знішчана, частка кніжнага фонду эвакуіравана ў г. Казань (Расія). У 1945 аднавіла дзейнасць. У 1977 бка ўзначаліла гар. цэнтралізаваную бібліятэчную сістэму, у склад якой увайшлі 17 бк. Кніжны фонд бкі (2011) больш за 135,7 тыс. экз. Штогод абслугоўвае каля 90 тыс. наведвальнікаў. Асн. мэты дзейнасці — задавальненне інфармацыйных, адукац. і культ. патрэб чытачоў; папулярызацыя бел. нац. спадчыны, культуры і лры; прапаганда здаровага ладу жыцця; экалагічнае і духоўнамаральнае выхаванне; аргцыя вольнага часу насельніцтва, у т.л. дзяцей. На базе бкі створаны электронныя базы дадзеных па краязнаўстве і экалогіі («Мастакі і пісьменнікі Гомеля», «Гомель: старонкі гісторыі», «Экалогія і сучаснасць»,
«Да будут памятью храннмы этн нмена»). Працуюць публічны цэнтр прававой інфармацыі (з 2002), інфармацыйнаметадычны цэнтр па аказанні дапамогі ідэалагічнаму актыву горада (з 2005). У бцы дзейнічаюць аматарскія аб’яднанні: гар. краязнаўчае тва (з 1998) і літаратурнамаст. салон «Сустрэчы на Замкавай». Бка вядзе шырокую выдавецкую дзейнасць, друкуе выданні інфармацыйнабібліяграфічнага характару: «Гомель: людзі, падзеі, факты», «Экалогія і сучаснасць», «Гомель у цэнтральным друку», «Бібліятэчны веснік», серыя «Імя ў гісторыі Гомеля». У бцы праводзяцца выстаўкі жывапісу, графікі, дэкар.прыкладнога мастацтва і інш.