Энцыклапедыя Культура Беларусі
У 6-і т. Т. 3.
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 688с.
Мінск 2012
часці — выраб букетаў, кампазіцый, пано, калажаў і паштовак з прыроднага матэрыялу (кветкі, лісце і інш.). Студыйцы — дыпламанты рэсп. конкурсу праектаў «Увесь гонар свету ад матуль», выставакконкурсаў «Прыгажосць выратуе свет, калі свет створыць прыгажосць» (абодва 2006), «Восеньскія фантазіі» (2007), «Лёд. Кветкі. Фантазіі» (2007— 09), выстаўкі дэкар.прыкладной творчасці «Калядная зорка» (2009, усе Мінск), абл. конкурсу фларыстаўаранжыроўшчыкаў «Кветкі. Прыгажосць. Творчасць» (г. Гродна, 2006—10) і інш.
А.У.Дукшта.
ГРОДЗЕНСКАЯ НАРбДНАЯ СТЎДЫЯ «СУКВЁЦЦЕ ТАЛЕНТАЎ». Створана ў 2000 у г. Гродна пры абл. Палацы творчасці дзяцей і моладзі на базе майстэрань «Залатая салом
На занятках Гродзенскай народнай студыі мастацкай творчасці « Флорадызайн».
У час заняткаў у Гродзенскай народнай студыі «Суквецце талентаў».
211
ГРОДЗЕНСКАЯ
Гродзенская народная студыятзатр эстрадных мініяцюр «Вернісаж».
ка», «Кераміка» і «Ткацтва». У 2005 прысвоена званне «народная аматарская студыя». Кіраўнік М.А.Камінская. У складзе студыі 40 чал. ва ўзросце ад 7 да 23 гадоў. Мэты дзейнасці — вывучэнне, развіццё і папулярызацыя традыцый нар. дэкар.прыкладной творчасці. Асн. кірункі работы — кераміка, пляценне і аплікацыя з саломкі, ткацтва. Выхаванцы студыі — удзельнікі і дыпламанты Рэсп. фестывалю нац. культур (г. Гродна, 2008, 2010), рэсп. выставак: дэкар.прыкладной творчасці «Калядная зорка» (2006—08), дзіцячай творчасці «Саматканы цуд» (2009), «3 рога ўсяго многа» (2010, усе Мінск), конкурсу харэагр. мастацтва «Юныя таленты Беларусі» (аздараўленчы лагер «Зубраня», Мядзельскі рн, 2010), абл. фестывалюконкурсу маст. цацкі «Святочныя забавы» (г. Гродна, 2006, 2008, 2010) і інш. М.А.Камінская.
ГРОДЗЕНСКАЯ НАРОДНАЯ СТЎДЫЯТЭАТР ЭСТРАДНЫХ МІНІЯЦЮР «ВЕРНІСАЖ». Створанаў 1982 у г. Гродна пры Гродзенскім унце. У 2003 прысвоена званне «народны аматарскі калектыў». Кіраўнікі: Р.І.Левіна (з 1982), В.І.Ляховіч (з 1994). У складзе студыі 18 чал ва ўзросце ад 18 да 23 гадоў. Асн. мэта дзейнасці — раскрыццё сутнасці жыцця сучаснай моладзі і грамадства праз эстр. мініяцюры. У рэпертуары аўтарскія праграмы:
«Вернісаж», «Экскурсія па Гродне», «Брэменскія музыканты», «Школа танцаў», «Страшная казка» і інш. Калектыў — удзельнік фестываляў: міжнар. студэнцкай творчасці «Шумны балаган+» (г. Бранск, Расія, 2009), аматарскіх тэатраў «Тэатр пачынаецца...» (СанктПецярбург, 2009), «Шалантух» (г. Роўна, Украіна, 2010), «Студзеньскія жарты» (г. Запарожжа, Украіна, 2010), рэсп. маст. творчасці студэнтаў ВНУ «Артвакацыі» (г. Мінск, 2004, 2006, 2008, 2010), рэгіянальнага «Кубак Бендэра» (г. Рагачоў, 2010), абл. аматарскіх тэатр. калектываў «Лідскія тэатральныя сустрэчы» (г. Ліда, 2009—2010) і інш. В.І.Ляховіч.
Да арт.
Гродзенская Ніжняя царква. Рэшткі сцен.
ГРОДЗЕНСКАЯ НАРОДНАЯ ЭСТРАДНАЯ СТЎДЫЯ «ЗАБАВА». Створана ў 1993 у г. Гродна пры вучылішчы мастацтваў (з 2002 каледж мастацтваў). У 2007 прысвоена званне «народны аматарскі калектыў». Кіраўнік З.І.Паўлава. У складзе студыі 20 чал. ва ўзросце ад 8 да 28 гадоў. Асн. мэты дзейнасці — падрыхтоўка выканаўцаў, ажыццяўленне конкурснаканцэртнай дзейнасці. У рэпертуары творы бел., рус. і замежных аўтараў, бел. нар. песні («А ў садзе каліначка», «Я цябе пачакаю» А.Астроўскага, «Кахай мяне пяшчотна» Э.Прэслі) і інш. Калектыў — удзель
нік фестываляў і конкурсаў: міжнар. «Усмешка свету» (г. Адзінцова, Расія, 2007), «Таленты Каўнаса» (г. Каўнас, Літва, 2008), дзіцячай творчасці «Залатая пчолка» (г. Клімавічы, 2008— 09), «Фантан на Абалоні» (Кіеў, 2009), «Зіма ў Карпатах» (г. Віжніца, Украіна, 2009—10), рэсп. «Песня для Еўрабачання» (Мінск, 2008—10), рэгіянальнага «Халіхала» (г. Наваполацк, 2011). З.І.Паўлава.
ГРбДЗЕНСКАЯ НІ'ЖНЯЯ ЦАРКВА. помнік архітэктуры 12 ст. ў г. Гродна. Пабудавана на тэр. Гродзенскага Старога замка майстрам і Гродзенскай школы дойлідства. Пасля пажару 1183 да сярэдзіны 13 ст. разбурана. У працэсе археал. раскопак( 1931—37) выяўлены яе руіны пад фрагментамі больш поз
212
ГРОДЗЕНСКАЯ
няй Гродзенскай Верхняй царквы. Часткова захаваліся рэшткі сцен (да выш. 3,5 м), фрагменты падкупальных слупоў і элементы дэкар. ўпрыгожання. Уяўляла сабой 6слупавы крыжовакупальны храм з паўкруглай апсідай. Сцены выкладзены з плінфы ў тэхніцы разнаслойнай муроўкі. Фасады ўпрыгожаны непаліраванымі і паліраванымі камянямі розных адценняў, маёлікавымі квадратнымі пліткамі і глазураванымі круглымі разеткамі. Інтэр’ер упрыгожвала драўляная алтарная перагародка (залачоныя медныя лісты з выгравіраванымі выявамі апосталаў і святых у абрамленні кругоў са складаным раслінным і плеценым арнаментам; захаваліся дэталі), узорыстая падлога, якая мела пераважна шахматны малюнак (месцамі ўводзіўся ўзор у выглядзе хваста ластаўкі з жоўтых і карычневых плітак). Рэшткі царквы ўнесены ў Дзярж. спіс гісторыкакульт. каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь.
ГРбДЗЕНСКАЯ ПРАВАСЛАЎНАЯ ЕПАРХІЯ. Утворана ў 1900 з ч. Літоўскай праваслаўнай епархіі на тэр. Гродзенскай губ. 3 1925 у складзе Польск. праваслаўнай царквы У 1940 была адноўлена ў юрысдыкцыі Рус. праваслаўнай царквы. У 1942—44 у складзе самаабвешчанай Беларускай аўтакефальнай праваслаўнай царквы. У 1951 епархія скасавана, тэр. ўвайшла ў склад МінскаБел. праваслаўнай епархіі. Адноўленаўлютым 1992. Ахоплівае 8 адм. раёнаў Гродзенскай вобл.: Бераставіцкі, Ваўкавыскі, Воранаўскі, Гродзенскі, Зэльвенскі, Мастоўскі, Свіслацкі і Шчучынскі. У царк.адм. адносінах падзелена на 7 благачынных акруг (благачынняў): Гродзенскую, Ваўкавыскую, Бераставіцкую, Зэльвенскую, Мастоўскую, Свіслацкую і Шчучынскую. На пач. 2012 у епархіі было 97 царк. прыходаў, дзейнічалі 107 храмаў. Налічвалася 107 свяшчэннікаў і 9 дыяканаў. Епархія выдае «Гродненскне епархнальные ведомостн». Тытулы правячых архірэяўепіскапаў: гродзенскі і брэсцкі (1900—15, 1948—
49, 1950—51), гродзенскі і беластоцкі (1918—22, 1941—44), гродзенскі і навагрудскі (1923—39), гродзенскі і баранавіцкі (1940—41, 1945—47), гродзенскі і лідскі (1947—51), гродзенскі і ваўкавыскі (з 1992).
Літ.: Гродзенская епархія // Беларускі праваслаўны каляндар. 2000. Мінск, 1999; Гродненская н Волковысская епархня // Православная энцнклопедня. Т. 13. М., 2006. Г.М.Шэйкін.
«ГРОДЗЕНСКАЯ ПРАЎДА», абласная газета. Заснавальнікі — гродзенскія абл. і rap. выканаўчыя кты, абл. і гар. Саветы дэпутатаў, абл. ўнітарнае інфармацыйнарэкламнае прадпрыемства «Рэдакцыя газеты «Гродзенская праўда». Выходзіць з 1939 на бел. і рус. мовах 3 разы на тыдзень. Спачатку выдавалася ў Беластоку пад назвай «Освобождённый Белосток», са студз. 1940 да чэрв. 1941 — «Вольная праца». 3 чэрв. 1941 да ліст. 1943 не выдавалася. У ліст. 1943 — чэрв. 1944 друкавалася падпольна пад назвай «Белостокская правда». 3 кастр. 1944 сучасная назва. Асвятляе пытанні грамадскапаліт., эканам. і культ. жыцця Гродзеншчыны. Асн. рубрыкі: «Галоўнае», «Эканоміка», «Культура», «Спорт і турызм», «Здарэнні» і інш.
А. П. Бераснева.
ГРбДЗЕНСКАЯ рымскакаташ'цКАЯ ЕПАРХІЯ, Гродзенская дыяцэзія, адм.тэр. адзінка рым
Да арт. Гродзенская сядзіба «Аўгустова». Карчма. Здымак 1932.
скакаталіцкай царквы ў Беларусі ў межах Гродзенскай вобл. Засн. 13.4.1991. Уваходзіць у склад МінскаМагілёўскай архіепархіі (архідыяцэзіі). Існуюць курыя (з 1991), Вышэйшая духоўная семінарыя (з 1990). У 2011 налічвала 173 парафіі, 207 святароў, 143 манаскія сястры. Выдае газ. «Слова жыцця», час. «Misericordia. Міласэрнасць» (з 1995).
ГРОДЗЕНСКАЯ СЯДЗІ'БА «АЎГУСТбВА». Існавала ў 2й пал. 18 — пач. 20 ст. Пабудавана ў 1770я гг. ў паўд. прыгарадзе г. Гродна як загарадная рэзідэнцыя караля Станіслава Аўгуста Панятоўскага (архіт. Д.Сака). У канцы 19 ст. належала роду О’Браен дэ Ласі. Уключала сядзібны дом, парк, капліцу, карчму. Сядзібны дом — аднапавярховы, прамавугольны ў плане цагляны будынак, накрыты высокім вальмавым дахам з люкарнамі. У цэнтр. частцы размешчаны нішы для ўстаноўкі скульптур. Гал. фасад 2павярховы, завершаны рызалітам з лучковым франтонам. Бакавыя фасады расчлянёны прамавугольнымі аконнымі праёмамі, цэнтр. — арачнымі ў простых ліштвах. У вонкавым аздабленні выкарыстаны руст, ляпныя гірлянды, паўкалоны. У інтэр’еры знаходзіліся 2 партрэты імператрыцы Кацярыны II (мастак І.Б.Лампі), сцены былі апрацаваны ў тэхніцы фахверка. Размяшчаўся ў парку,
213
ГРОДЗЕНСКАЯ
Гродзенская сядзіба «Аўгустова». Змалюнка Н.Орды. 1850 70ягг.
Да арт. Гродзенская сядзіба «Аўгустова». Капліца. Здымак 1932.
які перад гал. фасадам меў рэгулярную, а за домам пейзажную планіроўку. Згарэў у 1915. Побач з домам была ўзведзена капліца з бутавага каменю ў форме ратонды з купалам і сігнатуркай у завяршэнні. Будаўніцтва пачата ў 1817 графам М. дэ Ласі, скончана графам К.Медэмам у 1819. У гал. алтары знаходзіўся абраз Maui Божай, побач — апосталаў Пятра і Паўла. Капліца дзейнічала як філіял Гродзенскага касцёла францысканцаў. Карчма была ўзведзена ў 1792
Гродзенская сядзіба « Станіславова».
(архіт. Д.Сака). Захаваліся фрагменты сядзібы і парку, капліца, карчма. Капліца, б. карчма Гродзенскай эканоміі ўнесены ў Дзярж. спіс гісторыкакульт. каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь. І.Г.Трусаў.
ГРОДЗЕНСКАЯ СЯДЗІБА «СТАНІСЛАВОВА», помнік сядзібнапаркавай архітэктуры 2й пал. 18 ст. Закладзена ў 1760—70я гг. на ўскраіне г. Гродна ў прыгарадзе Станіславова як загарадная рэзідэнцыя караля
Рэчы Паспалітай Станіслава Аўгуста Панятоўскага (архіт. Д.Сака). Уключала сядзібны дом, 2 флігелі, гасп. пабудовы, парк. Сядзібны дом — аднапавярховы мураваны будынак з вылучаным на дваровым фасадзе паўкруглым эркерам. Пазней над цэнтр. часткай надбудавалі 2і паверх. У дэкоры выкарыстаны вязкі пілястраў, раскрапаваныя карнізы, філёнгі, лепка. Прамавугольныя і арачныя аконныя праёмы аздоблены лучковымі трохвугольнымі франтонамі, гірляндамі і інш. У вестыбюлі захаваліся 2 печы ў стылі неаготыкі, абліцаваныя паліванымі керамічнымі пліткамі (канец 19 ст.). Справа і злева ад гал. будынка сіметрычна размяшчаюцца 2 бакавыя флігелі, якія ўтвараюць парадны курданёр, абнесены з боку ўезда невысокай цаглянай агароджай з брамай. Флігелі — аднапавярховыя прамавугольныя ў плане будынкі з высокімі вальмавымі чарапічнымі дахамі. За зах. флігелем знаходзіліся гасп. пабудовы. За домам размяшчаўся парк рэгулярнага тыпу з радыяльнапрамянёвай схемай планіроўкі. Дамінантай была асн. пад’язная ліпавая алея. 3 2й пал. 19 ст. парк перабудавалі