• Газеты, часопісы і г.д.
  • Энцыклапедыя Культура Беларусі У 6-і т. Т. 3.

    Энцыклапедыя Культура Беларусі

    У 6-і т. Т. 3.

    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 688с.
    Мінск 2012
    581.47 МБ
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 1.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 2.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 4.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 5.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 6.
    ГРОДЗЕНСКІ ГАРАДСКІ' ЦЭНТР КУЛЬТЎРЫ I ВОЛЬНАГА ЧАСУ. Засн. ў 2008 у г. Гродна на базе сельскага Дома культуры ў пас. Фабрычны Гродзенскага рна. Агульная пл. памяшканняў — 1545 м2. Mae глядзельную залу на 300 месцаў, танц. залу на 151 м! і інш. У цэнтры пра
    221
    ГРОДЗЕНСКІ
    Экспанаты Гродзенскага дзяржаўнага гісторыкаархеалагічнага музея: 1 — галаснік. Гродна. 12 cm.; 2 — шахматная фігура ладдзя. Гродна. 12—13 cm.; 3 — келіхі. Гродзенская каралеўская мануфактура. 18cm.; 4 — шаўковы пояс тыпу слуцкіх. Персіярня Я.Пасхаліса ў Ліпкаве. Канец 18 cm.
    цуюць творчыя калектывы: ансамбль бел. песні, дзіцячая студыя «Яварынка», рокгурт «Beauty & the Beast» («Прыгажуня і страшыдла»). Калектывы ўдзельнічаюць у гар., абл. і міжнар. фестывалях. А.У.Галенка.
    ГРОДЗЕНСКІ ГУМАНІТАРНЫ КАЛЁДЖ, гуманітарны к а л е д ж Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Я.Купал ы. Засн. ў 1939 уг. Гроднаякпед. вучылішча, з 1952 муз.пед., з 1977 зноў пед., з 2000 пед. каледж (з 2005 у структуры ўнта). 3 2009 сярэдняя спец. навуч. ўстанова з сучаснай назвай. Прымае асоб з агульнай базавай і агульнай сярэдняй адукацыяй. Навучанне дзённае і завочнае, на бюджэтнай і камерцыйнай аснове. Рыхтуе выхавацеляў і муз. кіраўнікоў дашкольных устаноў, турагентаў, экскурсаводаў, дызайнераў, сакратароў.
    ГРОДЗЕНСКІ ГУРТбК БЕЛАРЎСКАЙ МОЛАДЗІ. Дзейнічаў ў 1909— 14 у г. Гродна. Меў на мэце пашыраць веды пра Беларусь, яе гісторыю, культуру, развіваць нац. свядомасць моладзі. Кіраўнікі: ксёндз Ф. Грынкевіч, К.Колышка (са студз. 1912), А.Звянюк (з восені 1913). У гурток уваходзілі пераважна вучні мясц. школ, гімназій. Паводле ўзросту ўдзельнікаў падзяляўся на секцыі.
    Працаваў нелегальна. Меў сувязі з газетай «Наша ніва», суполкай «Загляне сонца і ў наша аконца», бел. кнігарняй у Вільні, бел. навуковаліт. гуртком студэнтаў С.Пецярбургскага ўнта, гродзенскім польск. гуртком самаадукацыі.Чл. гуртка вялі перапіску з I. Луцкевічам, В. Ластоўскім, А. Уласавым і інш., збіралі бку бел. выданняў, распаўсюджвалі іх сярод насельніцтва, ладзілі вечарыны, на якіх заслухоўваліся рэфераты («Беларусы і іх нацыянальнае адраджэнне», «Адгалосак душы беларускага народа у яго песнях, казках і легендах» і інш.), абмяркоўвалі творы бел. пісьменнікаў, дэкламавалі вершы. Выступалі струнны аркестр, вакальныя дуэты, хор гуртка, ставіліся спектаклі [«Па рэвізіі» М. Крапіўніцкага (19.2.1910), «Модны шляхцюк» К. Каганца (люты 1911, прысутнічаў запрошаны з Вільні I Луцкевіч), «Міхалка» Далецкіх], паказвалі сцэнічныя абразкі для дзяцей. Для малодшай секцыі гуртка праводзіліся заняткі пабел. мове. Гурткоўцы вьшалі на шапірографе літ. альманах «Колас беларускай нівы» (1913). Пазней удзельнічалі ў рабоне пецярбургскіх гурткоў студэнтаў беларусаў (А. Бычкоўскі, А.Зянюк, К. Пушкарэвіч, Я .Лявіцкі, А. Аляксюк), тэатра I. Буйніцкага (3. Абрамовіч), бел. грамадскапаліт.
    і культ. руху (Я. Чарапук, А.Аляксюк, Л.Сівіцкая, А.Бычкоўскі, А.Зянюк, Я. Натусевіч, С. Дзядзевіч) і інш.
    Літ.'. В е р а с 3. Гродзенскі гурток беларускай моладзі // Беларускі каляндар, 1918. Беласток, 1918; Яе ж. Гародзенскі гурток: з успамінаў //Маладосць. 1972. №10. Ян зпад Л а с о с н ы. Горадзенскі Беларускі гурток 1913 г.: (Успаміны) // Крывіч. 1924. № 1 (7); Пяткевіч А. 3 кагорты пачынальнікаў // Краю мой Нёман: Гродзеншчына літаратурная. Мінск, 1986. А.М.Пяткевіч.
    ГРОДЗЕНСКІ ДЗЯРЖАЎНЫ АГРАРНЫ ЎНІВЕРСІТЭТ. Засн. ў 1951 у г. Гродна як с.г. інт, з 2000 сучасная назва. Навучанне дзённае і завочнае, на бюджэтнай і камерцыйнай аснове. У 2011/12 навуч. годзе 10 фтаў: агранамічны, абароны раслін, эканамічны, ветэрынарнай медыцыны, біятэхнал., інжынернатэхнал., бухгалтарскага ўліку, павышэння кваліфікацыі, давузаўскай падрыхтоўкі, завочнага навучання. Аспірантура з 1992, дактарантура з 2005. У структуры ўнта Вышэйшая школа кіравання, навук.даследчыя лабараторыі, 4 вучэбныя ветэрынарныя клінікі, вучэбнавопытны СВК «Путрышкі». Mae друкарню, вучэбнавыставачны комплекс, музей, спарт.аздараўленчы лагер. Выдае газ. «UNIarpo» (з 2002).
    222
    ГРОДЗЕНСКІ
    ГРОДЗЕНСКІ ДЗЯРЖАЎНЫ ГІСТОРЫКААРХЕАЛАГІ'ЧНЫ МУЗЁЙ. Засн. ў 1922 у г. Гродна як дзярж. музей. Адкрыты для наведвальнікаў у 1922. Пасля ўз’яднання Зах. Беларусі з БССР у 1939 пераўтвораны ў краязнаўчы, з 1940 — гіст., з 1944 — абл. гіст. музей, з 1945 сучасная назва. Асн. фонд — 172 137 адзінак захоўвання, навук.дапаможны — 26 777 адзінак (2012). У пастаяннай экспазіцыі прадстаўлена каля 6 тыс. прадметаў. Экспазіцыя размешчана ў 29 залах агульнай пл. 2309 м2 і ўключае раздзелы: у Старым замку (перададзены ў 1945) — «Старажытныя помнікі Панямоння», «Гродна, адкрыты археолагамі», «Прырода краю», «Гісторыя і культура краю ў 13—19 ст.», «Гродзенская даўніна», «Ад Першай да Другой сусветнай вайны», «Гродзеншчына ў гады Вялікай Айчыннай вайны», «Воіныінтэрнацыяналісты»; у Новым замку (перададзены ў 1990) — «Новы замак. Падзеі і лёс», «Выратаваныя каштоўнасці», «Цудоўны свет прыроды. Насельнікі сушы і акіянаў», «Зброя мінулых стагоддзяў». Выдае зборнікі «Краязнаўчыя запіскі», складзеныя з навук. артыкулаў супрацоўнікаў музея (з 1990). Апублікаваны гіст.архіт. нарыс «Гродзенскія замкі», «Каталог выданняў 15—16 ст. з фондаў Гродзенскага дзяржаўнага гісторыкаархеалагічнага музея». Дзейнічаюць філіял Музей гісторыі Гарадніцы (з 1990) і музейны аб’ект «Ніжняя царква — помнік дойлідства 12 стагоддзя», 5 выставачных залаў.
    Ю.В.Кітурка.
    ГРОДЗЕНСКІ ДЗЯРЖАЎНЫ КАЛЁДЖ МАСТАЦТВАЎ. Засн. ў 1948 у г. Гродна як культ.асветнае вучылішча, з 1990 вучылішча культуры імя Цёткі (А.Пашкевіч), з 1992 вучылішча мастацтваў. 3 2002 сярэдняя спец. навуч. ўстанова з сучаснай назвай. Прымае асоб з агульнай базавай, агульнай сярэдняй, прафес.тэхн. з агульнай сярэдняй адукацыяй. Навучанне дзённае і завочнае, на бюджэтнай і камерцыйнай аснове. Рыхтуе
    артыстаў, кіраўнікоў харавых (фальклорных) аматарскіх, эстрадных і творчых калектываў рэжысёраў нар. абрадаў і свят, дызайнераў настаўнікаў бібліятэкараўбібліёграфаў.
    ГРОДЗЕНСКІ ДЗЯРЖАЎНЫ МЕДЫЦЬІНСКІ ЎНІВЕРСІЙТ. Засн. ў 1958 у г. Гродна як мед. інт, з 2000 сучасная назва. Навучанне дзённае і завочнае, на бюджэтнай і камерцыйнай аснове. У 2011/12 навуч. годзе 6 фтаў: лячэбны, педыятрычны, медыкапсіхалагічны, медыкадыягнастычны, замежных навучэнцаў падрыхтоўчае аддз.; 46 кафедр. Аспірантура з 1960, дактарантура з 1999. Ва ўнце дзейнічае Цэнтр. навук.даследчая лабараторыя. Mae музей, навук. бку. 3 1993 выдае штомесячную газ. «Эскулап», з 2003 — штоквартальны мед. часопіс.
    ГРОДЗЕНСКІ ДЗЯРЖАЎНЫ МУЗЁЙ ГІСТбРЫІ РЭЛІ'ГІІ. Засн. ў 1977 у г. Гродна як Рэсп. музей атэізму і гісторыі рэлігіі. Адкрыты для наведвальнікаў у 1985. 3 1989 Бел. дзярж. музей гісторыі рэлігіі, з 2005 сучасная назва. У1992 будынкі, у якіх знаходзіўся музей, былі перададзены адноўленаму манастыру. Музей атрымаўдвухпавярховы будынак б. палаца (помнік архітэктуры класіцызму з элементамі барока сярэдзіны 18 ст.) у гіст. частцы горада. Асн. фонд — 65 944 адзінкі захоўвання, навук.дапаможны — 18 494 адзінкі, якія разам складаюць 14 калекцый (2012). Музей мае канцэртную і 2 выставачныя залы. Экспазіцыя «Эпоха. Час. Будынак» размешчана ў 5 залах («Псторыя будынка і яго ўладальнікі», «У рытме штодзённага жыцця», «Святы ў сям’і», «Знакі часу і прасторы», «Гарадская культура. Паломніцтвы і падарожжы»). Экспазіцыя «Рэлігія і культура Беларусі» займае 13 залаў («Архаічныя вераванні і культура Беларусі»; «Жыццё і вучэнне Ісуса Хрыста»; «Праваслаўе і культура на беларускіх землях (10 — 1я пал. 13 ст.)»; «Рымскакаталіцкая царква і культура на беларускіх землях (13—14 ст.)»; «Татарская культура і іс
    лам на беларускіх землях (14—20 ст.)»; «Яўрэйская культура і іудаізм на беларускіх землях (14—20 ст.)»; «Хрысціянства і культура на беларускіх землях (2я пал. 13 — 1я пал. 16 ст.)»; «Хрысціянства і культура на беларускіх землях (2я пал. 13 — 18 ст.)» — адна зала прысвечана пратэстантызму і каталіцызму, другая — праваслаўю; «Уніяцкая царква і культура на беларускіх землях (16—18 ст.)»; «Хрысціянства і культура на беларускіх землях (19 — пач. 20 ст.)»; «Дзяржава, рэлігія і культураўБССР(1917 — 1япал. 1991 г.)», «Дзяржава, рэлігія і культура ў Рэспубліцы Беларусь»). Л.А.Карнілава. ГРОДЗЕНСКІ ДЗЯРЖАЎНЫ МУЗЬІЧНЫ КАЛЁДЖ. Засн. ў 1969 у г. Гродна на базе муз. аддзялення муз,пед. вучылішча. 3 2009 сярэдняя спец. навуч. ўстанова з сучаснай назвай. Прымае асоб з агульнай базавай і агульнай сярэдняй адукацыяй. Навучанне дзённае, на бюджэтнай і камерцыйнай аснове. Рыхтуе артыстаў аркестра, ансамбля, хору, кіраўнікоў творчых калектываў канцэртмайстраў настаўнікаў музыкі.
    ГРОДЗЕНСКІ ДЗЯРЖАЎНЫ ЎНІВЕРСІТЭТ імя Янкі Купалы. Засн. ў 1940 у г. Гродна як настаўніцкі інт. 3 1944 пед. інт, з 1957 імя Янкі Купалы. 3 1978 унт, з 1988 сучасная назва. Навучанне дзённае, вячэрняе і завочнае, на бюджэтнай і камерцыйнай аснове. У 2011/12 навуч. годзе 16 фтаў: матэматыкі і інфарматыкі, ваен., фіз. культуры, мастацтваў і дызайну, пед., гісторыі і сацыялогіі, філал., псіхалогіі, турызму і сэрвісу, юрьш., эканомікі і кіравання, біялогіі і экалогіі, інжынернабуд., фізікатэхн., інавацыйных тэхналогій машынабудавання, аб’яднанне кафедр сацыяльнагуманітарных навук. Аспірантура з 1969. У структуры ўнта: Інт павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў; Ваўкавыскі, Гуманітарны, Тэхнал. і Лідскі каледжы. Mae музей гісторыі ўнта, навук. бку; выдае газ. «Гродзенскі ўніверсітэт» (з 1986).
    223
    ГРОДЗЕНСКІ
    Гродзенскі дом віцэадміністратара.
    ГРОДЗЕНСКІ ДОМ АГІНСКАГА. Існаваў ў канцы 18 — сярэдзіне 19 ст. ў г. Гродна. Пабудаваны ў 1790 (архіт. К.Шыльтгаўз) у стылі класіцызму з элементамі драўлянага дойлідства. Двухпавярховы прамавугольны ў плане будынак з развітымі рызалітамі ў цэнтры гал. і дваровага фасадаў і 4 алькежамі па вуглах. Асн. аб’ём накрыты 4схільным чарапічным дахам. Фасады дома мелі 2яруснае вырашэнне. Ніжні ярус (1ы паверх) масіўны, прарэзаны невял. гладкімі прамавугольнымі аконнымі праёмамі, верхні (2і паверх) — больш высокі, ажурны, прарэзаны шырокімі аконнымі праёмамі з ліштвамі. Гал. фасад завершаны рызалітам з невял. атыкам. Уваход аформлены стылізаваным порцікам. У мураваным 1м паверсе знаходзіліся каморы і парад