• Газеты, часопісы і г.д.
  • Энцыклапедыя Культура Беларусі У 6-і т. Т. 3.

    Энцыклапедыя Культура Беларусі

    У 6-і т. Т. 3.

    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 688с.
    Мінск 2012
    581.47 МБ
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 1.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 2.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 4.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 5.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 6.
    касцёла прыбудаваны Ппадобны ў плане кл я штар н ы корпус, вылучаны з паўд.зах. боку рызалітам, дзе размяшчаліся бібліятэка і трапезная. Фасады прарэзаны прамавугольнымі вокнамі, дэкарыраваны пілястрамі, завершаны карнізамі. Першы паверх мае скляпеністае перакрыцце, 2і — плоскае. Тэр. комплексу абнесена агароджай (захавалася ў паўн.зах. частцы) вышынёй 2—3 м, умацаванай контрфорсамі, з боку касцёла — паўцыркульнымі нішамі з брамай. Двух’ярусная брама размешчана перад гал. фасадам касцёла, мае арачны праход, атык з франтонам, дэкарыравана пілястрамі. Комплекс унесены ў Дзярж. спіс гісторыкакульт. каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь. Касцёл дзейнічае. А.М.Каласоўская.
    ГРОДЗЕНСКІ КАФЕДРАЛЬНЫ ПАКРОЎСКІ САБОР, помнік архітэктуры рэтраспектыўнарускага стылю ў г. Гродна. Пабудаваны ў 1904—05 на
    Да арт. Гродзенскі касцёл і кляштар францысканцаў. Касцёл: 1 — агульны выгляд; 2 — інтэр'ер.
    230
    ГРОДЗЕНСКІ
    Гродзенскі кафедралыш Пакроўскі сабор: 1 — агульны выгляд; 2 — інтэр 'ер.
    ўшанаванне памяці афіцэраў і ніжніх чыноў 26й артылерыйскай брыгады, якія загінулі ў рус.японскую вайну 1904—05 (архіт. М.Прозараў). Мураваная 12калонная 3нефававя базіліка. Да асн. прамавугольнага ў плане аб’ёму прымыкаюць 5гранная апсіда з бакавымі рызніцай і ахвярнікам. У кампазіцыі дамінуе чацверыковая званіца (выш. 10 м), завершаная шатровым дахам з цыбулепадобнай галоўкай на 8гранным барабане. Яе фланкіруюць шатры з макаўкамі. Такімі ж шатрамі завершаны і рызніцы. Над апсідай узвышаюцца 5 цыбулепадобных купалаў на 8гранных барабанах. Плоскасныя фасады рытмічна расчлянёны арачнымі аконнымі праёмамі ў разных ліштвах і ўмацаваны шырокімі лапаткамі ў прасценках. Звонку сцены багата ўпрыгожаны какошнікамі, сандрыкамі, вітымі калонкамі. Уваход вылучаны высокім ганкам. У інтэр’еры прастора перакрыта плоскай столлю, упрыгожанай плафонамі з роспісам, зала апяразана прафіляваным карнізам, падлога — мазаічная. Захаваліся разны драўляны алтар з роспісам, абраз «Маці Божая Казанская», мошчы пакутнікадзіцяці Гаўрыіла Заблудаўскага, а таксама абразы 19 ст. «Аляксандр Неўскі і святая пакутніца»,
    «Маці Божая Адзігітрыя», «Бог Саваоф», «Бог Саваоф і анёлы», «Сашэсце Святога Духа», «Уваскрэсенне», «Святая Прамудрасць, сатвары сабе дом». Храм унесены ў Дзярж. спіс гісторыкакульт. каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь. Сабор дзейнічае.
    ГРбДЗЕНСКІ КНЯЖАЦКІ ЦЁРАМ, Гродзенскі княжацкі пал а ц. Пабудаваны ў 12 ст. ў г. Гродна з рысамі Гродзенскай школы дойлідства. Знаходзіўся на тэр. Гродзенскага Старога замка ў паўд. частцы Замкавай гары. Рэшткі церама (паўн. сцяна даўж. 9,7 м, выш. 2 м) былі выяўлены ў час археал. раскопак у 1932—33. Двухпавярховы будынак на каменным падмурку з драўлянымі бэлечнымі перакрыццямі. Складзены з плінфы ў тэхніцы роўнаслаёвай муроўкі. Звонку сцены ўпрыгожаны гарызантальнымі радамі амаль неапрацаваных камянёў. Г.к.ц. быў накрыты свінцовымі пласцінамі. У канцы 14 — пач. 15 ст. да ўвахода было прыбудавана новае крыло з буйнапамернай цэглы, будынак прыстасаваны да абароны. Першы паверх складаўся з 2 памяшканняў — вял. ў зах. частцы і малога. Падлога вял. памяшкання выкладзена разнастайнымі па форме і колеры паліванымі пліткамі, у зах. сцяне
    справа і злева ад увахода знаходзіліся нішы, перакрытыя аркамі. Разбураны ў 16 ст. Руіны Г.к.ц. ўнесены ў Дзярж. спіс гісторыкакульт. каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь.
    ГРОДЗЕНСКІ МАНАСТЬІР БАЗЫЛЬЯНАК, Гродзенскі жаночы манастыр Раства Б a г a родзіцы, помнік архітэктуры барока ў г. Гродна. Засн. ў 1633 як уніяцкі. 3 1843 праваслаўны манастыр. Дзейнічаў да 1960. У 1978—85 пасля рэстаўрацыі тут быў размешчаны музей гісторыі рэлігіі, з 1992 — жаночы праваслаўны манастыр. У комплекс уваходзілі царква Раства Багародзіцы, жылы і гасп. карпусы, капліца. На тэр. манастыра захаваліся рэшткі Гродзенскай Успенскай царквы. Ц а р к в a — помнік архітэктуры пераходнага стылю ад барока да класіцызму. Пабудавана ў 1726 з цэглы (архіт. І.Фантана). Крыжовакупальны 3нефавы 2вежавы храм. У кампазіцыі дамінуе купал з цыбулепадобнай галоўкай на 8гранным светлавым барабане. Да прамавугольнай у плане алтарнай часткі прылягаюць нізкія рызніцы. Гал. фасад дэкарыраваны раскрапоўкамі, пілястрамі, прафіляваным карнізам і завершаны трохвугольным франтонам. У інтэр’еры
    231
    ГРОДЗЕНСКІ
    Да арт. Гродзенскі манастыр базыльянак: I — царква Раства Багародзіцы і жылы корпус; 2 — гаспадарчы корпус.
    крылы трансепта перакрыты цыліндрычнымі скляпеннямі на падпружных арках. У асн. нефе праходзяць 2 вінтавыя лесвіцы. У паўн. крыле — кансольныя хоры, якія звязаны з 2м паверхам жылога корпуса. Жылы корпус — Гпадобны ў плане 2павярховы будынак. Пабудаваны ў 1726—51 (архіт. І.Фантана). Падоўжным крылом прымыкае да царквы і ўтварае невял. напаўадкрыты дворык. Плоскасныя фасады рытмічна расчлянёны прамавугольнымі аконнымі праёмамі ў простых ліштвах. Планіроўка — галерэйная з аднабаковым размяшчэннем келляў. Памяшканні перакрыты крыжовымі, калідор — цыліндрычнымі скляпеннямі. Сцены гладка атынкаваны. К а п л і ц a — прамавугольная ў плане. Прыбудавана да ўсх. тарца жылога корпуса ў сярэдзіне 18 ст. Сцены рытмічна расчлянёны прамавугольнымі аконнымі праёмамі і лапаткамі ў прасценках, падзелены на 2 ярусы шырокім прафіляваным поясам і завершаны стылізаваным дарычным антаблементам з трыгліфамі на фрызе. Інтэр’ер зальны, перакрыты плоскай столлю. Сцены завершаны прафіляваным карнізам. Гаспадарчы к о р п ус (домікігуменні) — 2павярховы, прамавугольны ў плане буды
    нак. Пабудаваны ў 1891 з цэглы. Размешчаны ва ўсх. частцы комплексу. Ансамбль б. манастыра базыльянак (цэрквы Раства Багародзіцы, цёплая, рэшткі Успенскай, жылы, адм., гасп. карпусы, агароджа з брамай) унесены ў Дзярж. спіс гісторыкакульт. каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь.
    ГРОДЗЕНСКІ НАРОДНЫ АГІТАЦЬІЙНАПУБЛІЦЫСТЬІЧНЫ ТЭАТР «НЕСПАКОЙНЫЯ СЭРЦЫ». Створаны ў 1981 у г. Гродна пры прафес.тэхн. вучылішчы №74 (з 2002 прафес.тэхн. каледж
    Гродзенскі народны ансамбль беларускай музыкі і песш «Гасцшец».
    быт. абслугоўвання насельніцтва). У 1988 прысвоена званне «народны аматарскі калектыў». Кіраўнікі: Л.Л.Хацько (з 1981), Л.І.Раманоўская (з 1990), І.Ю.ЖукКуніцкая (з 2004). У складзе тэатра 25 чал. ва ўзросце ад 16 да 22 гадоў. Асн. мэта дзейнасці: выхаванне патрыятызму, узаемадапамогі, сяброўства сярод удзельнікаў тэатра і гледачоў. У рэпертуары маст.публіцыст. спектакль «Жураўліныя пісьмы», тэатралізаваныя абрады «Вянок», «Уваходзіны», «Юр’я», агітвыступленне «Знайдзі сябе, мой сучаснік», спектаклі «Асаб
    232
    ГРОДЗЕНСКІ
    лівая брыгада», «Чума 20 стагоддзя», «Асцярожна — СНІД», «Сучасны каліф» і інш. Калектыў — лаўрэат і дыпламант рэсп. і абл. фестывалюконкурсу маст. творчасці студэнтаў ВНУ «Артвакацыі» (Мінск, 2005, 2007, г. Гродна, 2009), рэсп. конкурсу прафес. майстэрства «Парыкмахер» (г. Гродна, 2008), абл. фестывалю дэкар.прыкладной творчасці «Беларускі вянок» (Мінск, 2006, 2008).
    I. Ю.ЖукКуніцкая.
    ГРбДЗЕНСКІ НАРОДНЫ АНСАМБЛЬ БЕЛАРЎСКАЙ МЎЗЫКІ I ПЁСНІ «ГАСЦІНЕЦ». Створаны ў 1993 у г. Гродна пры rap. Доме культуры. У 1999 прысвоена званне «народны аматарскі калектыў». Заснавальнік і кіраўнік А.І.Карповіч. У складзе ансамбля 19 чал. ва ўзросце ад 20 да 60 гадоў. У рэпертуары бел. нар. песні і танцы, якія выконваюцца ў суправаджэнні аркестра нар. інструментаў, а таксама а капэла: «Пагулянка», «Ехаў пан капітан», «Шчэ і сонейка не ўзышло», «Цвіла ружа пры дарозе», «У зялёную дуброву», «Лірная полька» і інш. Калектыў — лаўрэат міжнар. фестываляў нар. музыкі «Звіняць цымбалы і гармонік» (г. Паставы, 1998), «Старамесцкія слаўнасці» (г. Жыліна, Славакія, 2004), удзельнік Дзён культуры Рэспублікі Беларусь у Маскве (2003) і інш. А.І.Карповіч.
    ГРбДЗЕНСКІ НАРбДНЫ АНСАМБЛЬ НАРбДНАГА ТАНЦА «ПРАЛІЦА». Створаны ў 1969 у г. Гродна пры прадзільнанітачным камбінаце. 3 2005 дзейнічае пры гар. Доме культуры. У 1980 прысвоена званне «народны аматарскі калектыў». Кіраўнікі: Н.К.Залеўская (з 1969), М.У.Залеўскі (з 2005). У складзе ансамбля 30 чал. ва ўзросце ад 15 да 25 гадоў. У рэпертуары танцы «Праліца», «Закаблукі», «Плеткары», «Пеўні», «Завіванне бярозкі», абрадавыя кампазіцыі «Русальная нядзеля», «Жаніцьба Цярэшкі», «Каляды» і інш. Калектыў — лаўрэат і дыпламант фестываляў: міжнар. харэагр. мастацтва «Па
    Гродзенскі народны ансамбль народнага танца «Праліца».
    лескі карагод» (г. Пінск, 1991), нар. музыкі «Звіняць цымбалы і гармонік» (г. Паставы, 1998), усесаюзных нар. творчасці (Масква, 1987; Мінск, 1991), «Карагод народных танцаў і музыкі» (Кішынёў, 1988), усебел. нар. творчасці «Беларусь — мая песня» (Мінск, 1997—98, 2003—05), Рэсп. нац. культур (г. Гродна, 2010), абл. танца «Гарадзенскія карункі» (г. Гродна, 2007) і інш. М.У.Залеўскі. ГРОДЗЕНСКІ НАРОДНЫ АНСАМБЛЬ НАРОДНАГА ТАНЦА «РАНІЦА». Створаны ў 1959 у г. Гродна пры Палацы культуры тэкстыльшчыкаў. 3 2006 працуе пры гар. гімназіі. У 1969 пры
    Гродзенскі народны ансамбль народнага танца «Раніца».
    своена званне «народны аматарскі калектыў». Кіраўнікі: С.А.Квітанцава (з 1959), Я.А.Штоп (з 1964), А.К.Панасюк (з 1987), В.Б.Харчанка (з 1997). У складзе ансамбля больш за 20 чал. ва ўзросце ад 15 да 30 гадоў. У рэпертуары танцы бел. нар. («Мясцовая полька», «Закаблукі», «Разшугалец», «Церніца»), народаў свету («Трапацянка», «Цыганская рапсодыя», «Барыня») і інш. Калектыў — лаўрэат і дыпламант усесаюзных фестываляў аматарскага мастацтва, прысвечанага 50годдзю Вял. Кастр. (Масква, 1967), аматарскай маст. творчасці (Кішынёў, 1977), рэсп. конкурсаў нар. ансамбляў
    233
    ГРОДЗЕНСКІ
    Гродзенскі народны ансамбль народнай песні «Гарадніца».
    песні і танца прафсаюзаў Беларусі (Мінск, 1971), бел. танца «Гродна» (г. Гродна, 1990), удзельнік міжнар. тэлевізійнага фестывалю нар. творчасці «Вясёлка» (Масква, 1975), цырыманіялу адкрыцця і закрыцця Алімпійскіх гульняў (Масква, 1980). Прэмія Ленінскага камсамола Беларусі 1982.
    В.Б.Харчанка.
    ГРОДЗЕНСКІ НАРОДНЫ АНСАМБЛЬ НАРОДНАЙ ПЁСНІ «ГАРАДНІ'ЦА». Створаны ў 1988 у г. Гродна пры гар. Доме культуры. У 1990 прысвоена
    Гродзенскі народны ансамбль народнай песні «Гармонія».
    званне «народны аматарскі калектыў». Кіраўнікі: А.Ч.Лойка (з 1988), А.М.Сувораў (з 2007). У складзе ансамбля 16 чал. ва ўзросце ад 27 да 48 гадоў. Мэты дзейнасці — адраджэнне і захаванне муз. фальклору Гродзеншчыны. У рэпертуары бел. нар. абрадавыя песні («У страсе», «Яблыня», «Вясельная», «Ой, у полі вецер вее»), а таксама апрацоўкі нар. песень («Ой, дай, Божа, вечар», «Ва полі вярба» і інш.). Калектыў — лаўрэат Міжнар. фестывалю фальклору