• Газеты, часопісы і г.д.
  • Энцыклапедыя Культура Беларусі У 6-і т. Т. 3.

    Энцыклапедыя Культура Беларусі

    У 6-і т. Т. 3.

    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 688с.
    Мінск 2012
    581.47 МБ
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 1.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 2.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 4.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 5.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 6.
    рэпертуары мелодыі айч. і замежных кампазітараў 19—20 ст.: уверцюра да оперы «Вера Шалога», арыя Снягуркі з оперы «Снягурка» М.РымскагаКорсакава, муз. малюнкі да апов. А.Пушкіна «Завіруха» Г.Свірыдава, фантазія на тэму рус. нар. песні «Ліпа векавая» П.Кулікова і інш. Калектыў — дыпламант і лаўрэат рэсп. фестывалюконкурсу маст. творчасці студэнтаў ВНУ «Артвакацыі» (2010), гар. фестывалю «Студэнцкая вясна» (1994—2010, абодва Мінск) і інш.
    А.У.Шкурапата.
    ГРОДЗЕНСКІ НАРОДНЫ КАМЕРНЫ ХОР <ГАРОДНЯ» Створаны ў 1982 у г. Гродна пры гуманітарным каледжы Гродзенскага ўнта. У 1986 прысвоена званне «народны аматарскі калектыў». Кіраўнікі: А.І.Стрыха (з 1982), Т.В.Перасадзька (з 2003). У складзе хору 22 чал. ва ўзросце ад 25 да 55 гадоў. У рэпертуары творы класічныя, сучасных аўтараў духоўныя («Зімняя раніца», «Гімн Радзіме», «Рускае сэрца», «Сум прастораў» Г.Свірыдава, «Незнаёмка» Ю.Фаліка, «Нам зоркі краткія зіхацелі» В.Каланнікава, «Курган славы» І.Лучанка, «Балеро» К.СенСанса, «Беларусь — мая песня» Ю.Семянякі). Калектыў — лаўрэат конкурсаў: міжнар. царк. музыкі (1988) і харавых калектываў (1991, абодва г. Гайнаўка, Польшча), рэсп. харавых калектываў (Мінск, 1989), абл. харавых калектываў (г. Гродна, 1997); дыпламант аглядаў і фестываляў: міжнар. харавой музыкі (г. Беласток, Польшча, 1993), Усесаюзнага аматарскай творчасці (Масква, 1985), усебел. нар. мастацтва «Беларусь — мая песня» (г. Гродна, 2004) і інш. У.М.Супоненка.
    ГРОДЗЕНСКІ НАРОДНЫ МАЛАДЗЁЖНЫ ТЭАТР ЭСТРАДНЫХ МІНІЯЦЮР «КАНТРЫ». Створаны ў 2004 у г. Гродна на базе гімназіі №1. У 2004 прысвоена званне «народны аматарскі калектыў». Стваральнік і кіраўнік В.Ф.Сяліцкі. У складзе тэатра 12 чалавек ад 14 да 18 гадоў. Калектыў працуе ў гумарыс
    238
    ГРОДЗЕНСКІ
    тычным жанры, ставіць на сцэне інтэрмедыі, сінхрабуфанады, тэкставыя мініяцюры. У рэпертуары больш за 25 мініяцюр: «Шахмабокс», «Сустрэча», «Веласіпеды», «Лепка», «Музычны экзамен», «Альпіністы», «Тралейбус», «Дзень нараджэння» і інш. Калектыў — дыпламант і лаўрэат міжнар. фестываляў: тэатраў малых форм «Ікарыяда» (г. Казань, Расія, 2007), студэнцкіх тэатраў эстр. мініяцюр «Зямля — планета людзей» (г. Валгаград, Расія, 2009), гумару і эстр. мастацтваў «Гродна—Масква— Транзіт» (г. Гродна), «Тэрыторыя міру» (г. Калінінград, Расія, абодва 2011). В.Ф.Сяліцкі.
    ГРбДЗЕНСКІ НАРОДНЫ ТЭАТР ГЎМАРУ «КАНКАН ». Створаны ў 1991 у г. Гродна пры Гродзенскім унце. 3 2011 дзейнічае пры аддзеле куль
    туры Гродзенскага гарвыканкама. У 2006 прысвоена званне «народны аматарскі тэатр». Кіраўнік В.Ф.Сяліцкі. У складзе 5 чал. ва ўзросце ад 23 да 40 гадоў. У рэпертуары эстр. мініяцюры. Сярод пастановак: «Махнаты чмель» (1996), «Амерыканскія горкі» (1998), «Двое ў інтэрнэце» (2000), «Воўк і сямёра казлянят» (2006), «Вытворчая гімнастыка» (2008), «Ваенны хор» (2010) і інш. Гранпры міжнар. фестывалю эстр. тэатраў «Вясёлы самавар» (г. Самара, Расія, 2001, 2007). Калектыў — лаўрэат фестываляў: міжнар. маладзёжных тэат
    Удзельнікі Гродзенскага народнага маладзёжнага тэатра эстрадных мініяцюр «Кантры».
    раў «Зямля — планета людзей» (г. Валгаград, Расія, 1998—2001), тэатраў малых форм «Рампа» (г. Днепрапятроўск, Украіна, 1997), «Вясна» (г. Львоў, Украіна, 2001), «Ікарыяда» (г. Казань, Расія, 2003, 2007), гумару «Шумнае прасвятленне» (г. Новачаркаск, Расія, 1998), «Залаты каўпак» (Масква, 2000), «Залаты тур» (г. Сейны, Польшча, 2005), гумару і эстр. мастацтваў «Масква—Ялта—Транзіт» (г. Ялта, Украіна, 2005; Масква, 2010), усебел. нар. гумару «Аўцюкі» (паміж вёскамі Вял. і Малыя Аўцюкі Калінкавіцкага рна, 2001, 2008) і інш.
    В. Ф. Сяліцкі.
    ГРОДЗЕНСКІ НАРбДНЫ ТЭАТР МІНІЯЦЮР «ПЕРАСМЁШНІКІ».
    Створаны ў 1997 у г. Гродна пры клубе вучэбнавытворчага прадпрыемства Бел. тва інвалідаў па зроку (з
    Удзельнікі Гродзенскага народнага фотаклуба «Гродна».
    2002 прыватнае УП «Фільтр» Бел. тва інвалідаў па зроку). У 1999 прысвоена званне «народны аматарскі калектыў». Кіраўнікі: Г.А.Ніхневіч (з 1997), М.М.Ляўша (з 1999), Г.А.Пальчэўская (з 2004). У складзе калектыву 15 чал. ва ўзросце ад 30 да 65 гадоў. Асн. мэта дзейнасці — рэабілітацыя інвалідаў па зроку шляхам культ. працы. У рэпертуары сюжэтназабаўляльныя праграмы, тэатралізаваныя і абрадавыя замалёўкі, прадстаўленні, пародыі, інтэрмедыі, скетчы, мініяцюры, байкі («Восеньскі KipMam», «Ой там, на таргу, на базары», «На вясковай вуліцы», «Згаварыліся», «Пеўні і куры», «На Івана сонца грала» і інш.). Калектыў — лаўрэат фестываляў: усебел. нар. гумару «Аўцюкі» (паміж вёскамі Вял. і Малыя Аўцюкі Калінкавіцкага рна, 1997), сатыры і гумару «Дамавік» (г. Віцебск, 1999), сатыры і гумару (г. Гомель, 2005). Л.І.Багатава.
    ГРОДЗЕНСКІ НАРбДНЫ ФОТАКЛЎБ «ГРОДНА». Створаны ў 1972 у г. Гродна пры абл. Доме нар. творчасці (з 2000 пры гар. Доме культуры). У 2001 прысвоена званне «народны аматарскі калектыў». Кіраўнікі: У.Васільеў (з 1972), А.Ласмінскі (з 1975). У складзе клуба 50 чал. ва ўзросце ад 12 да 80 гадоў. Асн. мэты дзейнасці — папулярызацыя і развіццё фотамастацтва. Праводзіць выстаўкі, міжнар. майстаркласы і інш. мерапрыемствы. Калектыў — удзельнік рэсп. фестывалю нац. культур
    239
    ГРОДЗЕНСКІ
    Гродзенскі народны хор ветэранаў вайны і працы.
    (г. Гродна, з 1996), конкурсу «Фотадрайв» (Мінск, 2007—08) і інш.
    ГРбДЗЕНСКІ НАРОДНЫ ХОР ВЕТЭРАНАЎ ВАЙНЬІI ПРАЦЫ. Створаны ў 1981 у г. Гродна пры Палацы культуры тэктыльшчыкаў. 3 2011 працуе пры гар. Доме культуры. У 1995 прысвоена званне «народны аматарскі калектыў». Кіраўнік М.А.Аўхіменя. У складзе хору 48 чал. ва ўзросце ад 60 да 85 гадоў. Асн. мэты дзейнасці — прапаганда муз. твораў ваен. і грамадзянскай тэматыкі, патрыят. выхаванне моладзі. У рэпер
    Выступленне Гродзенскага народнага хору «Вяснянка».
    туары песні вак.харавыя, лірычныя, нар., аўтарскія («Смуглянка» А.Новікава, «Выпадковы вальс» М.Фрадкіна, «Кацюша» М.Блантэра, «Алёша» Э.Калманоўскага, «Я гэту песню вынес з агню», «Родныя песні» М.Аўхімені і інш.). Калектыў — лаўрэат усебел. фестывалю нар. мастацтва «Беларусь — мая песня» (Мінск, 1998), дыпламант рэсп. і абл. фестывалю нар. творчасці ветэранскіх калектываў «Не старэюць душой ветэраны» (Мінск, 1996, 1997, 2001; г. Ваўкавыск, 1996—2012). М.А.Аўхіменя.
    ГРОДЗЕНСКІ НАРОДНЫ ХОР «ВЯСНЯНКА». Створаны ў 1991 у г. Гродна на базе пед. вучылішча (з 2009 гуманітарны каледж Гродзенскага ўнта). У 1995 прысвоена званне «народны аматарскі хор». Кіраўнікі: І.М.Давыдзенка (з 1991), Т.В.Перасадзька (з 1996). У складзе калектыву 45 чал. ва ўзросце ад 16 да 19 гадоў. Асн. мэты дзейнасці — папулярызацыя харавога мастацтва, выхаванне высокадухоўнай асобы з актыўнай грамадзянскай пазіцыяй. У рэпертуары класічныя і сучасныя творы бел., рус. і замежных кампазітараў пераважна духоўнай і грамадзянскапатрыятычнай накіраванасці. Многія партытуры выконваюцца ў суправаджэнні раяля і фанаграмы: «Да Багародзіцы прылежна» А.Архангельскага, «Дзецям Чарнобыля» А.Казловай, «Малітва» В.Кур’яна, «Тыя, што апранаюцца па апошняй модзе» І.Берліна, «Я лі ў полі ды не травушка была» П.Чайкоўскага і інш. Гранпры рэсп. конкурсу маст. творчасці навучэнцаў «Артвакацыя» (Мінск, 2004). Калектыў — лаўрэат міжнар. конкурсу праваслаўных песнапенняў (г. Гайнаўка, Польшча, 2003), дыпламант міжнар. конкурсу духоўных песнапенняў «Lapskie te Deum» (г. Лапы, Польшча, 2007) і інш.
    Т. В. Перасадзька.
    ГРОДЗЕНСКІ НАРбДНЫ ХОР «РОСНІЦА». Створаны ў 1978 у г. Гродна пры Палацы культуры хімікаў. 3 2002 працуе пры прафкаме ААТ «Гродна Азот». У 1998 прысвоена званне «народны аматарскі калектыў». Кіраўнікі: ГІ.Лобач (з 1978), Т.А.Бандаровіч (з 1986). У складзе хору 30 чал. ва ўзросце ад 18 да 63 гадоў. У рэпертуары бел. нар. песні («Цвіціцвіці, чарамшына», «ЕхаўЯсь на KaHi», «Быў у мяне шэры конь», «Грымата», «Бабка Еўка, дзед Тамаш» і інш.). Калектыў — лаўрэат і дыпламант конкурсаў: рэсп. харавых калектываў, прысвечанага 100годдзю с дня нараджэння Г.І.Цітовіча (г. Гродна, 2010), нац. тэлевізійнага аматарскіх муз. калектываў «Пес
    240
    ГРОДЗЕНСКІ
    Гродзенскі народны хор «Росніца».
    Гродзенскі народпы цыркавы калектыў «Арлекін».
    ні маёй краіны» (Мінск, 2009), абл. харавых калектываў «Песні над Нёманам» (2009), нац. свят і абрадаў (1994—2005, абодва г. Гродна).
    Т.А.Бандаровіч.
    ГРОДЗЕНСКІ НАРОДНЫ ЦЫРКАВЬІ КАЛЕКТЬІЎ «АРЛЕКІН». Створаны ў 1974 у г. Гродна пры Доме культуры прыватнага УП «Колерліт» Бел. тва глухіх. У 1999 прысвоена званне «народны аматарскі калектыў». Кіраўнікі: В.Я.Кірылюк (з 1974), А.Я.Канцэвіч (з 1992). Асн. мэты дзейнасні — развіццё творчага патэнцыялу інвалідаў па слыху, патрыя
    тычнае і грамадзянскае выхаванне моладзі. У складзе калектыву 11 чал. ва ўзросце ад 19 да 58 гадоў. У рэпертуары мініяцюры, фокусы, танц. і спарт. клаўнады, клоўнскія рэпрызы («Танцы», «Кветачкі», «Шматдзетная маці», «На байдарках», «Вясёлы фокуснік», «Баскетбол», «Мауляр і спартсмен», «Суседзі» і інш.). Калектыў — дыпламант фестываляў і конкурсаў: міжнар. клаўнады сярод глухіх (Кіеў, 1993, 1998), сатыры і гумару «Белая варона» (г. Гомель, 2006, 2008, 2010), рэсп. сярод глухіх (Мінск, 1997, 2003, 2011), малых формаў (г. Гродна, 2010) і інш.
    ГРОДЗЕНСКІ НОВЫ ЗАМАК, Гр о дзенскі каралеўскі палац, помнік архітэктуры позняга барока ў г. Гродна. Пабудаваны ў 1734—51 (архіт. М.Д.Пёпельман, І.Ф.Кнобель, І.Х.Яўх) на правым беразе Нёмана на месцы Ніжняга замка, у 1780я гг. рэканструяваны (архіт. Д.Сака). Месца правядзення Гродзенскага сейма 1793. Арыентаваны на Гродзенскі Стары замак, складае з ім адзіны архіт. комплекс. У комплекс замка ўваходзілі палац, маршалкаўская кухня, карэтныя і інш. гасп. будынкі. Палац — 2павярховы, Ппадобны ў плане, з мансардным дахам. Скла
    Уязная брама Гродзенскага Новага замка.
    Гродзенскі Новы замак.
    241
    ГРОДЗЕНСКІ
    даўся з 3 прамавугольных у плане карпусоў, якія стваралі курданёр, замыкаўся бакавымі аднапавярховымі флігелямі і ажурнай агароджай з гал. уязной брамай. Да цэнтр. корпуса з боку дваровага фасада прымыкала вылучаная ў самаст. аб’ём капліца. Першапачаткова цэнтр. ўваход у палац быў аформлены рызалітам, раскрапаваным двайнымі пілястрамі з капітэлямі, дэкарыраванымі ляпнінай у стылі ракако. Плоскасць трохвугольнага франтона была запоўнена разным картушам. Інтэр’ер багата ўпрыгожаны жывапісам, разьбой, ляпнінай у стылі ракако. У Вял. Айч. вайну палац разбураны, адбудаваны ў 1952 (архіт. У.Вараксін) пад абкам КПБ. У першапачатковым выглядзе захаваліся ўязная брама, фланкіраваная манумент. пілонамі са скульптурамі сфінксаў. Пасля 1991 у будынку размешчаны частка экспазіцыі гісторыкаархеал. музея і абл. навук. бка імя Я.Ф.Карскага. Ансамбль Новага замка (палац з 2 флігелямі, брама і агароджа, гасп. пабудовы) унесены ў Дзярж. спіс гісторыкакульт. каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь.