• Газеты, часопісы і г.д.
  • Энцыклапедыя Культура Беларусі У 6-і т. Т. 3.

    Энцыклапедыя Культура Беларусі

    У 6-і т. Т. 3.

    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 688с.
    Мінск 2012
    581.47 МБ
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 1.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 2.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 4.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 5.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 6.
    ная 2маршавая лесвіца. Драўляны 2і паверх уключаў жылыя пакоі, залы, кухні. He захаваўся.
    ГРОДЗЕНСКІДОМ ВІЦЭАДМІНІСТРАТАРА, помнік архітэктуры з рысамі стыляў барока і класіцызму. Пабудаваны ў 2й пал. 18 ст. ў г. Гродна. Уваходзіў у комплекс Гарадніцы. Будынак прамавугольны ў плане, 2павярховы, асн. аб’ём накрыты вальмавым дахам. Да зах. тарцовай сцяны быў прыбудаваны 1павярховы аб’ём, гал. фасад якога паўтараў элементы афармлення 1га паверха асн. аб’ёму. Фасады прарэзаны прамавугольнымі аконнымі праёмамі, дэкарыраваны шырокімі пілястрамі, лапаткамі, нішамі, філёнгамі і карнізным поясам. Першапачатковая планіроўка і аздабленне інтэр’ераў не захаваліся. Цяпер у будынку раз
    мяшчаецца Нац. гіст. архіў Беларусі ў г. Гродна. Дом унесены ў Дзярж. спіс гісторыкакульт. каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь.
    ГРОДЗЕНСКІ ДОМ ВІЦЭГУБЕРНАТАРА, помнік архітэктуры класіцызму ў г. Гродна. Пабудаваны ў пач. 19 ст. з цэглы. Двухпавярховы прамавугольны ў плане будынак, накрыты 2схільным дахам. Гал. фасад сіметрычны, у цэнтр. частцы 4калонны порцік з элементамі дарычнага ордара з трохвугольным франтонам у завяршэнні. Фасады прарэзаны прамавугольнымі аконнымі праёмамі ў фігурных ліштвах з сандрыкамі, аздоблены рустам, развітым карнізам, лапаткамі, нішамі. Планіроўка калідорная. Інтэр’еры дэкарыраваны фрэскавай размалёўкай. Цяпер выкарыстоўваецца як адм. будынак.
    ГРбДЗЕНСКІ «ДбМІК МАЙСТРА», помнік архітэктуры барока ў г. Гродна. Пабудаваны ў 1768—73 (архіт. І.Г.Мёзер) з драўляных брусоў і цэглы на тэр. Гарадніцы. Уваходзіў у ансамбль з 20 тыпавых будынкаў (астатнія не захаваліся), размешчаных сіметрычна абапал вул. Раскоша (сучасная вул. Ажэшка), для жылля запрошаных на мануфактуры А.Тызенгаўза замежных майстроў і ваен. ахоўнікаў Гродзенскай каралеўскай эканоміі. Аднапавярховы прамаву
    Гродзенскі дом віцэгубернатара.	Гродзенскі «Домік майстра».
    224
    ГРОДЗЕНСКІ
    гольны ў плане будынак з мансардай, накрыты 2схільным дахам. Цагляны гал. фасад з франтонам складанай канфігурацыі прарэзаны невял. аконнымі праёмамі ў простых ліштвах. Бакавыя і тыльныя сцены драўляныя. На 1м паверсе размяшчаліся жылы пакой, кухня і сенцы, з якіх лесвіца вяла на мансарду. У 1990 рэстаўрыраваны, з 1994тутразмяшчаецца аддзел Гродзенскага гіст.археал. музея — Музей гісторыі Гарадніцы.
    ГРОДЗЕНСКІ ДРАМАТЬІЧНЫ ГУРТОК ГРАМАДЬІ БЕЛАРЎСКАЙ МбЛАДЗЕ Дзейнічаў у 1919—21 у г. Гродна. Кіраўнік П.Мядзёлка. Меўна мэце прапаганду бел. культуры сярод моладзі. Існавалі драматычны, харавы, муз. і інш. гурткі. Арганізаваны філіі ў вёсках і мястэчках, найб. актыўна працавалі ў мястэчку Крынкі (цяпер Польшча) і в. Верцялішкі (Гродзенскі рн). Сярод спектакляў: «Па рэвізіі» М.Крапіўніцкага, «Як яны жаніліся» А.Валодзьскага, «Бутрым Няміра», «Чорт і Баба» «Страхі жыцця» Ф.Аляхновіча, «Мядзведзь» А.Чэхава, «Паўлінка» Я.Купалы, «Збянтэжаны Саўка» Л.Родзевіча і інш. Сярод акцёраў: М.Карповіч, К.Салошык, В.Краўцэвіч, В.Юрэчка, А.Лазоўская, М.Амяльянчык, Л.Мікалаева, К.Драздоўскі, К.Салошык, Л.Палуйчык, М.Баран, Марыля Галавач, Мікалай Галавач, ГІмочык і інш. Філіямі пастаўлены бел. спектаклі: у Верцялішках (з дапамогай драм. гуртка) — «Паўлінка» і «Міхалка» Далецкіх; у Крынках — «Апошняе спатканне» У.Галубка, «Раскіданае гняздо» Я.Купалы, «Збянтэжаны Саўка», «Чорт і Баба», «Пашыліся ў дурні» М.Крапіўніцкага і інш. У 1921 П.Мядзёлка і інш. актыўныя чл. былі арыштаваны, гурток распаўся.
    ГРОДЗЕНСКІ ЗАСЛЎЖАНЫ АМАТАРСКІ МУЗЬІЧНАДРАМАТЬІЧНЫ ТЭАТР «ГАРАДЗЁНСКІ ЗВАНОЧАК». Створаныў 1997 у г. Гродна на базе дзіцячага сада № 76 пры Кастрычніцкім раённым аддзеле адукацыі. 3 1998 дзейнічае пры гар. Доме
    Гродзенскі заслужаны аматарскі харавы калектыў «Бліскавіца».
    культуры). У 2002 прысвоена званне «ўзорны», у 2010 — «заслужаны аматарскі калектыў». Кіраўнікі: Н.С.Гардон (з 1997), Н.К.Гольцава (з 2005), Н.В.Кірэева (з 2007). У складзе тэатра 35 чал. ва ўзросце ад 5 да 14 гадоў. Асн. мэты дзейнасці — стварэнне муз.танц. спектакляў, пошук новых ідэй і выкарыстанне ўсталяваных традыцый. У рэпертуары больш за 10 спектакляў, у т.л. «Страусяня Рокі», «Прыгоды Нязнайкі і яго сяброў», «Зайказазнайка» і інш. Калектыў — дыпламант і лаўрэат фестываляў: міжнар. тэатраў дзяцей і моладзі «Выйгрыш» (г. Сувалкі, Польшча, 2005, 2007, 2009—10), «БалтыкСатэлід» (г. Сейны, Польшча, 2006—08), «Тэатры супраць СНІДу» (г. Алітус, Літва, 2007), абл. аматарскіх тэатр. калектываў «Лідскія тэатральныя сустрэчы» (г. Ліда, 2005, 2007, 2009).
    Н.В.Кірэева.
    ГРОДЗЕНСКІ ЗАСЛЎЖАНЫ АМАТАРСКІ ХАРАВЬІ КАЛЕКТЬІЎ «БЛІСКАВІЦА». Створаныў 1979уг. Гродна пры філіяле РУП «Гроднаэнерга». У 1991 прысвоена званне «народны», у 2005 — «заслужаны аматарскі калектыў». Кіраўнікі: А.К.Сіповіч (з 1979). Н.Л.Міхневіч (з 2007). У складзе калектыву 55 чал. ва ўзросце ад 22 да 60 гадоў. Асн. мэты дзейнасці — прапаганда нац. культуры, захаванне бел. нар. песеннага фальклору. У рэпертуары бел. нар. песні, аўтарскія творы бел. прафес. і самадзейных кампазітараў: «Ой, коцяцца
    два яблычкі», «Ой, рэчанька, рэчанька», «Аўлузе каліна» і інш. Гранпры рэсп. святаконкурсу вак. харавых калектываў, прысвечанага 100годдзю з дня нараджэння Г.І.Цітовіча (Мінск,2010). Калектыў — удзельнік фестываляў: усебел. нар. мастацтва «Беларусь — мая песня» (2005), Рэсп. нац. культур (1998, 2002, 2004, 2006, 2008, 2010), рэгіянальнага «Артыстычныя сустрэчы Гродна—Беласток» (2004, усе г. Гродна), абл. нар. харавых калектываў (в. Абухава Гродзенскага рна, 2001), рэсп. фестывалюкірмашу «Дажынкі» (гарады Пружаны, Ваўкавыск, Ліда, 2003, 2004, 2010).
    Н.Л.Міхневіч.
    ГРОДЗЕНСКІ ЗАСЛЎЖАНЫ АМАТАРСКІ ЭСТРАДНЫ АРКЁСТР «КАПРЬІЗ». Створаны ў 1996 у г. Гродна пры Гродзенскім унце. У 2007 прысвоена званне «народны», у 2009 — «заслужаны аматарскі калектыў». Арганізатар і кіраўнік Р.Л.Левіна. У складзе аркестра 22 чал. ва ўзросце ад 19 да 35 гадоў. Асн. мэта дзейнасці — прапаганда лепшыхузораў замежнага і айчыннага вак. і інструм. эстр. муз. мастацтва. У рэпертуары песні бел. класікаў («Жураўлі на Палессе ляцяць», «Зачараваная мая» І.Лучанка, «Марыся» У.Мулявіна, «А ты кажаш вясна», «Зараніцы» Д.Даўгалёва), папулярная эстр. музыка («Чай удваіх» В.Юменса, «Тое, што люблю найбольш» Ч.Немена), творы джазавай класікі («Рапсодыя ў стылі блюз» Д.Гершвіна) і
    225
    ГРОДЗЕНСКІ
    Гродзенскі заслужаны аматарскі эстрадны аркестр «Капрыз».
    інш. Калектыў — лаўрэат і дыпламант фестываляў: міжнар. муз. (г. Каліш, Польшча, 2000, 2007), рэсп. маст. творчасці студэнтаў ВНУ «Артвакацыі» (Мінск, 2010), абл. «Парад аркестраў» (г. Гродна, 2002—2008), удзельнік фестываляў: міжнар. муз. (г. Бельфор, Францыя, 2002), рэсп. бел. эстр. аркестраў (Мінск, 1997, 1999, 2001) і інш. Р.Л.Левіна. ГРбДЗЕНСКІ ЗАСЛЎЖАНЫ АНСАМБЛЬ НАРОДНАГА ТАНЦА «ГАРАДЗЁНСКІЯ КАРЎНКІ». Створаны ў 1998 у г. Гродна пры вучылішчы культуры (з 2002 каледж мастацтваў). У 1999 прысвоена званне «народны», у 2010 — «заслужаны аматарскі калектыў». Кіраўнікі: Н.К.Залеўская (з 1998), Н.П.Парахневіч, Н.М.Сёмкіна (з 2008). У складзе ансамбля каля 70 чал. ва ўзросце ад 17 да 22 гадоў. У рэпертуары танцы бел. нар. і
    народаў свету, якія выконваюцца ў суправаджэнні аркестра нар. інструментаў, а таксама а капэла: «Сюіта дружбы», «Браткабеларус», «Хлеб — усяму галава», «Гарадзенскі кракавяк», «Спеў дубраў», «Лявоніха» і інш. Калектыў — лаўрэат і дыпламант фестываляў: міжнар. нар. музыкі «Звіняць цымбалы і гармонік» (г. Паставы, 2001, 2005), харэагр. мастацтва «Сожскі карагод» (г. Гомель, 2002, 2006, 2008), «Шанс маладым» (Рыга, 2006), танца «Залаты карагод» (г. Бурса, Турцыя, 2010), дзіцячай і юнацкай творчасці «Барысаўскі прыстанак» (г. Барысаў, 2007), рэсп. фес
    тывалюкірмашу «Дажынкі» (г. Ліда, 2010).	Н.М.Сёмкіна.
    ГРОДЗЕНСКІ КАРАЛЁЎСКІ ПАЛАЦ, гл. Гродзенскі Новы замак.
    ГРОДЗЕНСКІ КАСЦЁЛ I КЛЯШТАР БЕРНАРДЗІ'НАК. Існаваўу 17 1й пал. 20 ст. ў г. Гродна. Пабудаваны ў 1621 па фундацыі К.Сапегі ў стылі барока. У 1854 перабудаваны ў праваслаўны Барысаглебскі манастыр, які быў разбураны ў Вял. Айч. вайну. У 1984 на яго месцы ўзведзены абл. драм. тэатр. Уяўляў сабой аднанефавы касцёл з 2яруснай вежайзваніцай і паўкруглай алтарнай апсідай. Накрыты 2схільным дахам, над апсідай — паўканічным з сігнатуркай. Фасады прарэзаны прамавугольнымі арачнымі праёмамі, вежы — круглымі. На гал. фасадзе вежазваніца завяршалася фігурным купалам з 4
    Гродзенскі заслужаны ансамбль народнага танца «Гарадзенскія карункі».
    вежачкамі. У дэкарацыі вежы і тарца нефа выкарыстаны ордэрныя элементы (пілястры, вылучаны антаблемент). Тарэц нефа фланкіраваўся па вуглах шатровымі вежаміпінаклямі. У 19 ст. пры перабудове ў праваслаўны храм замест вежы на гал. фасадзе пабудаваны высокі шацёр з галоўкай у завяршэнні, над цэнтр. ч. узведзены купал на 8гранным барабане ў рэтраспектыўнарус. стылі. Перад касцёлам размяшчаўся 2павярховы корпус кляштара, накрыты 2схільным дахам. Комплекс быў абнесены агароджай з прамавугольнай у плане 2яруснай брамайзваніцай пад 2схільным дахам. А.М.Каласоўская.
    ГРОДЗЕНСКІКАСЦЁЛIКЛЯШТАР БЕРНАРДЗІНЦАЎ, помнік архітэктуры 16—18 ст. стыляў готыкі, рэнесансу і барока ў г. Гродна. Драўляны кляштар заснаваны ў 1494 па фундацыі вял. кн. А.Ягелончыка. Першы камень пры будаўніцтве касцёла закладзены ў 1602. Мураваны кляштар пабудаваны ў 1595—1618. Дабудоўваўся пасля пажараў у 1656 і 1753. У 1680 перакрыты дах касцёла, рэстаўрыраваны алтар Св. Антонія, пабудавана капліца Св. Барбары. У 1736 узведзены 3 алтары ў капліцы Св. Міхаіла; перабудаваны алтары святых Міхаіла, Банавентуры, Ануфрыя, Пятра з Алькантары. У 1738 рэстаўрыравана званіца. У 1853 кляштар скасаваны. Касцёл, вежазваніца і жылы корпус узведзены вакол
    226
    ГРОДЗЕНСКІ
    Гродзенскі касцёл і кляштар бернардзінцаў: I — будынак касцёла; 2 — жылы корпус кляштара.
    замкнутага ўнутранага двара. К а с ц ё л — 3нефавая 6слупавая базіліка з прытворам, больш нізкай паўцыркульнай апсідай і 2 сакрысціямі. Гал. фасад 2ярусны, завершаны франтонам, дэкарыраваны развітым антаблементам, раскрапаваны пілястрамі карынфскага ордэра. У архітэктуры будынка спалучаюцца элементы готыкі (стральчатыя аконныя праёмы і ступеньчатыя контрфорсы апсіды), рэнесансу (вокны і нішы ў тонкапрафіляваных абрамленнях, пілястры) і барока (крывалінейны сілуэт верхняга яруса, згрупаваныя ордэрныя формы). Цэнтр. неф аддзелены ад бакавых 6 апорнымі слупамі і накрыты 2схільным дахам, бакавыя нефы накрытыаднасхільнымідахамі, апсіда над алтарнай часткай — конхай. У інтэр’еры крыжовыя скляпенні на падпружных арках распісаны ў тэхніцы грызайль, плафоны ўпрыгожаны, у нішах аркатурнага пояса паўд. сцяны нефа выявы 12 апосталаў, паўн. сцены — 12 дзеячаў ВКЛ. У 1788 дэкарацыя інтэр’ера дапоўнена жывапісам (мастак А.Грушэцкі і Ф.Міхалкевіч), разьбой па дрэве, чыгунным і бронзавым ліццём, стукавым арнаментам, скульптурай. На тымпане арачнага перакрыцця