Энцыклапедыя Культура Беларусі
У 6-і т. Т. 3.
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 688с.
Мінск 2012
віча; пастаўлены п’есы А.Астроўскага, М.Горкага, А.Вампілава, І.Друцэ, А.Арбузава, А.Гельмана, Т.Уільямса і інш. У пач. 1980х гг. у рэпертуары пераважалі творы маральнаэтычнай праблематыкі: «Князь Навагрудскі» Л.Пракопчыка і Д.Кальчанкі, «Пінская шляхта» В.ДунінаМарцінкевіча, «Прарок» паводле паэзіі Я.Купалы, «Вечар» А.Дударава, «Стары» М.Горкага, «Заўтра была вайна» паводле Б.Васільева, «Хто баіцца Вір
Да арт. Гродзенскі абласны драматычны тэатр. Сцэна са спектакля «Хлопчык і Маргарыта» І.СмірноваОхціна. 2011.
джыніі Вулф?» і «Лаліта» (паводле У.Набокава) Э.Олбі. Пастаноўкі вылучаліся тонкім псіхалагізмам трактовак, адметнымі акцёрскімі работамі, ансамблевасцю выканання, імправізацыяй. У 1990я гг. ў тэатры ставіліся творы замежных аўтараў, пераважна камедыі, з’явіліся касавыя спектаклі: «Карсіканка, або Ад’ютантша яго імператарскай вялікасці» І.Губача, «Дацкая гісторыя» А.Шапіры, «Камедыя пра нешчаслівага селяніна, яго жонку Маланку, жыда Давіда і чорта, які страціў сэнс існавання» У.Рудава, «Здурнелы Журдэн» М.Булгакава, «Салемскія ведзьмы» А.МІлера, «Нора» Г.Ібсена і інш. У пач. 2000х гг. спектаклі вылучаліся высокай сцэнічнай культурай і эстэтыкай. У рэпертуары з’явілася шмат пастановак для дзяцей, што пацвердзіла сапраўдны еўрап. ўзровень тэатра. Сярод лепшых пастановак: «Сымонмузыка» Я.Коласа, «Рокканцэрт з Рыгорам Горыным» па матывах твораў Р.Горына, «П’емонцкі звер» А.Курэйчыка, «Хлопчык і Маргарыта» І.СмірноваОхціна, «Раскіданае гняздо» і «Прымакі» Я.Купалы, «Тарас на Парнасе» С.Кавалёва, «Палёт над зязюліным гняздом» Д.Васэрмана, «Графіня Шардэн» па матывах твора К.Хігінса «Гарольд і Мод».
218
ГРОДЗЕНСКІ
Да арт. Гродзенскі абласны тэатр лялек: I— сцэна са спектакля «Пікавая дама» паводле А. Пуйікіна. 2010; 2 — сцэна са спектакля «Вій. Жудасная помста» паводле М.Гогаля. 2011.
Значны ўклад у творчасць тэатра зрабілі нар. артысты Беларусі Г.Дубаў, Я.Кімберг, Ю.Сідараў, засл. арт. Беларусі С.Аляксандраў З.Асмалоўская, У.Мішчанчук, Г.Панкрат, П.Філіпаў і інш. У складзе трупы (2012): засл. артысты Беларусі Л.Волкава, М.Емяльянаў, С.Курыленка, А.Шаўкаплясаў, акцёры Т.Абленс, Н.Бялугіна, М.Бутрымовіч, М.Вілімовіч, Т Вілімовіч, А.Глотаў, А.Дзям’янаў, В.Жадзько, С.Завадская, Г.Іванова, А.Калагрыў, УКапранаў А.Красікава, С.Лапаніцын, А.Луцэнка, А.Лук’янава, В.Лунёва, Н.Лявонава, С.Марэцкая, А.Машынкова, В.Мініч, В.Мініч (Гасюк), М.Мялешка, А.Мучко, А.Плікус, С.Саўко, Т.Саўко, Т.Харламава, В.Харытонава. І.А.Галонская.
В.Богача і С.Хрыстоўскага. У тэатры выкарыстоўваюцца лялькі розных сістэм — пальчаткавыя, трасцінкавыя, планшэтныя, плоскасныя, MacKi, марыянеткі. Акрамя паказаў за шырмай, пашыраны прыём адкрытага валодання лялькай, які спалучаецца з дзеяннем акцёра ў жывым плане. Пастаноўкі ідуць на бел., рус., польск. і франц. мовах. Тэатр арыентуецца пераважна на класічны рэпертуар: інсцэнізацыя сусветна вядомых казак, гісторый, апавяданняў. Сярод спектакляў для дзяцей: «СіндбадМараход» В.Шульжыка і Ю.Фрыдмана (1981), «Папялушка» Я.Шварца (1984), «Казка пра Ямелю» Е.Тарахоўскай (1998), «Марозка» М.Шурынавай (2002), «Прыгажуня і пачвара» паводле Л. дэ Бамон (2003), «Малень
кі Мук» паводле В.Гаўфа (2010) і інш. Прадстаўлены таксама п’есы бел. драматургаў для дзяцей: «Канёкгарбунок» З.Дудзюк (1992), «Кузуркіяна» П.Кандрусевіча (1993), «Шлях да Бэтлеему» (2005) і «Піліпка і Ведзьма» (2006) С.Кавалёва і інш. Сярод спектакляў для моладзі і дарослых вылучаюцца «Тутэйшыя» (1990) і «Паэма без слоў» (2002) Я.Купалы, «Трагедыя пра Макбет» (2000) і «Зімовая казка» (2004) У.Шэкспіра, «Магічнае люстра пана Твардоўскага» С.Кавалёва (2009), «Пікавая дама» паводле аповесці А.Пушкіна і оперы П.Чайкоўскага (2010), «Вій. Жудасная помста» паводле М.Гогаля (2011). Калектыў тэатра удзельнічаў у фестывалях у Польшчы, Расіі, ва Украіне, у Харватыі, Францыі, Германіі, Літве, Чэхіі,
ГРОДЗЕНСКІ АБЛАСНЬІ ТЭАТР ЛЯЛЕК. Створаны ў 1980 у Гродне з выпускнікоў аддз. тэатра лялек Ленінградскага інта тэатра, музыкі і кінематаграфіі і Гродзенскага культасветвучылішча. Заснавальнік — рэжысёрлялечнік С.Юркевіч. Гал. рэж. С.Юркевіч (з 1980), М.Андрэеў (з 1988), А.Жугжда (з 2004); гал. мастакі Л.Быкаў (з 1981), Ю.Давыдзюк (198891), А.Сураў (199599), Л.МікінаПрабадзяк (з 2000). Адкрыўся 25.5.1981 спектаклем «Людвіг і Тута»
219
ГРОДЗЕНСКІ
Будынак Гродзенскага гарадскога Дома культуры.
Венгрыі, Румыніі, Сербіі. У складзе трупы (2012): В.Авасількі, С.Баброўская, А.Баброўскі, Н.Будрык, Ю.Буракоў, І.Дабрук, Н.Дацэнка, Г.Закрэўская, А.Ігнаценка, А.Енджэеўскі, В.Карышаў Т.Корнева, М.Лазарава, А.Літвінёнак, В.Лявонаў, Л.Мікуліч, Ю.Мянько, Л.Паўлоўская, В.Прабадзяк, Я.Рамановіч, А.Рацько, В.Шалкевіч.
Будынактэатраўзведзеныў 1780я гг. (архіт. І.Г.Мёзер і Д.Сака). Прызначаўся для тэатра А.Тызенгаўза. Задуманы як працяг яго палаца, злучаўся з ім крытым пераходам. Зала тэатра, сфарміраваная па «італьянскай крывой», уяўляла сабой паўкруглае памяшканне з амфітэатрам і яруснымі
галерэямі па перыметры. У 1859 будынак рэканструяваны, яго аб’ём павялічаны. У 1940 надбудаваны 3і паверх. У 1975 расшыраны сцэнічная каробка і глядзельная зала. У 2000 быў заменены дах і адрамантаваны фасад.
М. В. Блажыеўская.
ГРОДЗЕНСКІ ГАРАДСКІ' ДОМ КУЛЬТЎРЫ. Пабудаваны ў 1904 у г. Гродна як нар. дом. 3 1968 сучасная назва. Mae глядзельную залу на 300 месцаў харавы і харэагр. класы, 3 памяшканні для гуртковай працы, метадычны кабінет. Дзейнічае (2011) 29 клубных фарміраванняў (з іх 11 для дзяцей), у т.л. 1 са званнем «заслужаны» (муз.драм. тэатр «Гарадзенскі званочак»), 12 са званнем «народны» (ансамблі: танца «Праліца», сучаснагатанца «Мадэрн», песні ітанца «Нёман», бел. песні і музыкі «Гасцінец», нар. песні «Гарадніца», польск.
песні і танца «Хабры» і «Лехіці», хор ветэранаў вайны і працы, маладзёжны муз.драм. тэатр «Гродзенская надзея», клубы: калекцыянераў «Скарабей», гіст.патрыятычны «Кром», фотаклуб «Гродна»); 1 са званнем «узорны» (ансамбль сучаснага танца «Ціктак»); 6 аматарскіх аб’яднанняў. Калектывы Дома культуры — лаўрэаты і дыпламанты фестываляў: міжнар. тэатраў дзяцей і моладзі «Віграшэк» (г. Сувалкі), «БалтыкСатэлід» (г. Сейны, абодва Польшча), «Бурштынавая зорка» (г. Клайпеда, Літва), рэсп. нац. культур (г. Гродна), фестывалюкірмашу «Дажынкі» (г. Ліда, 2010), фотаконкурсаў: міжнар. «Планета дзяцей»
Да арт. Гродзенскі парк імя Жылібера. План парку 1929.
(Кіеў), рэсп. маладых талентаў «Зорка ўзышла над Беларуссю»; удзельнікі фестываляў: рэгіянальнага «Артыстычныя сустрэчы Гродна—Беласток» (г. Гродна), нар. абрадаў і свят (гарады Гайнаўка, Беласток, Польшча), сярэдневяковай культуры (гарады Каўнас, Літва; Навагрудак), абл. «Гальшаны2010» (Ашмянскі рн) і інш.
ГРОДЗЕНСКІ ГАРАДСКІ' МЕТАДЬІЧНЫ ЦЭНТР НАРбДНАЙ ТВОРЧАСЦІ I КУЛЬТЎРНААСВЁТНІЦКАЙ РАБОТЫ. Створаны ў 1989 у г. Гродна пры аддзеле культуры Гродзенскага гар. выканкама. Асн. мэта — аказанне прафес. і метадычнай дапамогі клубным установам рэгіёна. Цэнтрам падрыхтаваны метадычныя матэрыялы і сцэнарыі нар. свят: «А мы Масленку чакалі», «Гуканне вясны», «Багач», «Піліпаўскія вячоркі», абрадаў: «Беларускае вяселле», «Хрэсьбіны на Беларусі», «Змітраўскія дзяды», «Радаўніца», калядная гульня «Жаніцьба Цярэшкі», п’есалубок «Цімох жэніцца», святочныя варожбы «Дай, Божа, знаць, з кім век векаваць», маст.забаўляльная праграма «Пачастункі цёткі Масле
220
ГРОДЗЕНСКІ
1 2
Да арт. Гродзенскі парк імя Жылібера: 1 — частка парку «Швейцарская даліна»; 2 — помнік Э.Ажэшка.
ніцы», батлейка «Дзіва Божага нараджэння» і інш. Цэнтр з’яўляецца ініцыятарам і арганізатарам традыц. гар. фестываляў, міжнар. пленэраў разьбы па дрэве ў межах Рэсп. фестывалю нац. культур на тэму «Легенды Гродзеншчыны», па шытве з абрэзкаў на тэму «Мой родны кут, мая старонка» ў межах праекта «Покрыва свету», справаздачнай выстаўкі нар. аматарскага аб’яднання «Гарадзенскі каларыт» (усе 2012).
В. В. Цыганец.
ГРОДЗЕНСКІ ГАРАДСКІ ПАРК і м я Ж ы л і б е р а. Паводле праектнага плана гар. раёна Гарадніца, распрацаванага ў 2й пал. 18 ст. на 3 і Пн ад палаца гродзенскага старасты А.Тызенгаўза, была прадугледжана незабудаваная пляцоўка для парку. У 1775 у Гродна па запрашэнні А.Тызенгаўза прыбыў франц. вучоны Ж.Э.Жылібер для арганізацыі мед. школы. Ён пачаў выкарыстоўваць паўн. частку пляцоўкі для вырошчвання зёлак. Пазней былі пабудаваны 2 аранжарэі для экзатычных раслін, якія для Ж.Э.Жылібера прысылалі з розных краін. У 1777 тут вырошчвалася больш за 1200 раслін, частка з іх — у адкрытым грунце. Гродзенскі батанічны сад дзейнічаў да 1781, калі Ж.Э.Жылібер пераехаў у Вільню разам са сваёй калекцыяй. Планы Гродна 1780—82, 1795, 1797 адлюстроўваюць планіроўку б. бата
нічнага сада і даюць падставу сцвярджаць, што ўласна парк яшчэ не існаваў — паўн. частка пляцоўкі не выкарыстоўвалася. У 1818 княгіня М.СвятаполкЧацвярцінская, муж якой атрымаў ад апошняга караля польск. Станіслава Аўгуста Панятоўскага будынак мед. школы і ч. пляцоўкі пад парк, узяла ў арэнду на 12 гадоў усю нявыкарыстаную пляцоўку. Яна заклала парк на арандаванай і на сваёй уласнай зямлі суцэльным масівам, што адлюстравана на плане Гродна 1832—33. У 2й пал. 19 ст., пасля смерці княгіні, парк стаў публічным. Да яго далучылі і прыватную ч. парку СвятаполкЧацвярцінскіх. Жыхары Гродна называлі парк «Губернатарскім садам», бо яго даглядаў губернскі архітэктар. У пойме р. Гараднічанка быў насыпаны штучны востраў, злучаны з абодвума берагамі прыгожымі масткамі. Гэтая ч. парку атрымала назву «Швейцарская даліна». У 1890 быў збудаваны летні амфітэатр. 3 1901 апеку над паркам прыняло rap. тва садаводаў. У 1ю сусв. вайну на месцы губернатарскага палаца, які згарэўў 1915, была створана яшчэ адна ч. парку з клумбамі. У перыяд знаходжання Гродна ў складзе Польшчы парк быў рэканструяваны (1924). Каля б. доміка садоўніка была пабудавана аранжарэя, з боку вул. Ажэшка з’явілася чыгунная агароджа з оўнаміклумбамі ў
стылі Людовіка XIV (праект дырэктара Гродзенскага гісторыкаархеал. музея Ю.Ядкоўскага). На частцы б. батанічнага саду быў створаны агарод для школьнай практыкі. Там жа была адкрыта часовая заалагічная выстаўка, жывёл з якой пазней перавезлі ў заапарк. У 1929 у парку адкрыты помнік польск. пісьменніцы Э.Ажэшка (у часы вайны захоўваўся на каталіцкіх могілках, у 1949 перанесены за межы парку). Пасля 1944 школьны батанічны сад выкарыстоўваўся пад могілкі для воінаў, памерлых ад ран у вайсковым шпіталі (перапахаваны ў брацкай магіле на месцы знішчанага палаца Тызенгаўза). Пазней у цэнтры масіву зроблены фантан, адкрыты летні кінатэатр і атракцыёны. У 1984 на брацкай магіле пасля яе добраўпарадкавання запалены Вечны агонь. У 1989 гарвыканкам надаў парку імя Ж.Э.Жылібера, а ў ліп. 2007 тут быў устаноўлены яго скульптурны помнік. У пач. 21 ст. парк быў рэканструяваны, пасаджаны экзатычныя дрэвы, створаны фантаны. І.Г.Трусаў.