• Газеты, часопісы і г.д.
  • Энцыклапедыя Культура Беларусі У 6-і т. Т. 3.

    Энцыклапедыя Культура Беларусі

    У 6-і т. Т. 3.

    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 688с.
    Мінск 2012
    581.47 МБ
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 1.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 2.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 4.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 5.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 6.
    260
    ГРОДНА
    шава. У 1877 у горадзе 37 прам. прадпрыемстваў. У 1897 — 46,9 тыс. ж., 8 цэркваў, 2 праваслаўныя манастыры, 5 касцёлаў, 2 каталіцкія кляштары, 12 сінагог, лютэранская кірха, 3 бальніцы, 2 гімназіі. 3 1.1.1919 у БССР. У 1920 засн. гіст.археал. музей. 3 1921 у Польшчы, цэнтр павета Беластоцкага ваяв. 3 1939 зноў у БССР. 3 15.1.1940 цэнтр раёна Беластоцкай вобл. У Вял. Айч. вайну з 24.6.1941 да 16—24.7.1944 Г. акупіравана ням.фаш. захопнікамі, якія знішчылі ў горадзе і раёне 51,5 тыс. чал. Акупанты стварылі ў Г. лагер смерці для ваеннапалонных і мірных жыхароў (загубілі звыш 18 тыс. чал.) і 2 гета. Дзейнічала гар. антыфаш. падполле, падп. райкамы КП(б)Б і ЛКСМБ.
    Горад вызвалены ў ходзе Беластоцкай і Вільнюскай аперацый 1944. 3 20.9.1944 цэнтр вобласці. У 1959 — 72,9 тыс. ж. У 1970 — 132,5 тыс. ж. У 1988 адноўлены і ў 1994 зацверджаны герб горада: у блакітным полі барочнага шчыта, які мае залаты контур, алень з залатым крыжам паміж paraMi пераскоквае праз сярэбраную агароджу. У 1999 — 301,6 тыс. ж.
    Архітэктура. Дзяцінец стараж. горада ў выглядзе паселішча з хаатычнай забудовай, умацаваны абарончым ровам і драўляным частаколам, утварыўся на мяжы 10—11 ст. на Замкавай гары, каля вусця р. Гараднічанка пры ўпадзенні яе ў р. Нёман. По
    бач размяшчаўся рамесны пасад. 3 канца 11 ст. планіровачная структура горада пачала ўдасканальвацца. Да крапаснога збудавання, пераўтворанага ў 12 ст. ў замак, вёў пад’ёмны мост. Ад плошчы ў цэнтры паселішча разыходзіліся 3 завулкі. У 2й пал. 12 ст. сфарміравалася Гродзенская школа дойлідства, пад уплывам якой на тэр. Гродзенскага Старога замка былі ўзведзены культавыя пабудовы — Гродзенская Барысаглебская царква, Гродзенская Верхняя царква, Гродзенская Ніжняя царква, Гродзенская Успенская царква. У 13—14 ст. Г. зведаў напады крыжакоў. У 14— 15 ст. праведзены фартыфікацыйныя работы, горад умацаваны паўкаль
    Будынак рэальнага вучылішча ў г. Гродна.
    цом цэркваўкрэпасцей, пабудаваны Каложскія Вял. і Малы манастыры, драўляны касцёл, сінагога. У 15 ст. Г. развівалася як гандлёварамесны і культ. цэнтр, сфарміравалася цэнтр. плошча з гандлёвымі радамі і драўлянай ратушай. рынак, былі ўзведзены Мікалаеўская, Сімяонаўская, Васкрасенская, Троіцкая цэрквы, касцёл Святога Духа і інш. Планіровачны каркас утваралі 7 вуліц, якія вялі да плошчы. У 16 ст. адзначалася інтэнсіўнае архіт. развіццё Г. Згодна з інвентаром 1588 у горадзе налічвалася болып за 700 дамоў, 31 вуліца. Асн. пабудовы — драўляныя, часам ужывалася фахверкавая канструкцыя. Ажыццяўлялася добраўпарадкаванне горада — брукаванне вуліц, пракладка водаправода (1541). У 17—18 ст. архітэктура Г. фарміравалася пад уплывам стылю барока (Гродзенскі касцёл і кляштар бернардзінцаў, Гродзенскі касцёл і кляштар бернардзінак, Гродзенскі касцёл і кляштар францысканцаў, Гродзенскі касцёл і кляштар езуітаў, Гродзенскі касцёл і кляштар брыгітак, Гродзенскі касцёл і кляштар дамініканцаў, Гродзенскі манастыр базыльянак). У 18 ст. Г. — культ.адукац. цэнтр: адкрыты мед. (1770я гг.) і муз. (1765) школы, пабудаваны Гродзенскі тэатр Тызенгаўза (1780я гг.). Росквіту дасягнула палацавасядзібная архітэктура (Гродзенскі па
    261
    ГРОДНА
    лац адміністратара, Гродзенскі палац Тызенгаўза, Гродзенскі дом віцэадміністратара, дом лясной адміністрацыі, Гродзенскі Новы замак, Гродзенская сядзіба «Аўгустова», Гродзенская сядзіба «Станіславова», Гродзенская сядзіба «Панямонь». У архітэктуры грамадскіх і жылых будынкаў канца 18 — 19 ст. прасочваецца ўплыў стылю класіцызм (дом Агінскага, Гродзенскія ратушы, кантрольная палата, будынак мужчынскай гімназіі і інш.). У сярэдзіне 19 ст. Г. набыў аблічча гандлёвапрам. цэнтра. У гэты час дзейнічала больш за 40 прадпрыемстваў: вінакурныя, піваварныя, цагляныя, фланелевыя. У 1862 праз Г. пракладзена першая ў Беларусі чыг. Пецярбург—Варшава, пабудаваны чыг. вакзал. У 2й пал. 19 ст. горад развіваўся ў паўн.ўсх. і паўн.зах. напрамках. Сфарміраваліся новыя вуліцы — Паўночная, Загарадная, Гараднічая застава, цэнтр горада забудаваны 3павярховымі цаглянымі дамамі паводле франтальнага прынцыпу. У архітэктуры прасочваліся рысы розных архіт. стыляў: эклектыкі (Гродзенскага акруговага суда будынак, будынкі рэальнага вучылішча, сінагогі, жылы дом купца Мураўёва), мадэрну (будынак пазямельнасялянскага банка, дома ўрачоў). Пабудаваны новыя тыпы будынкаў — даходныя дамы, банкаўскія канторы, Народны дом; прам. комплексы — тытунёвая фабрыка (1862), піваварны завод (1877). У 1920—30я гг. пад уплывам канструктывізму склалася жылая забудова ўздоўж вуліц Цагляная 1 Славацкага, узведзены будынак Дзяржбанка. У канцы 1930х гг. узніклі 2 гар. раёны — Цэнтральны і Занёманскі, злучаныя мостам. Пасля Вял. Айч. вайны Г. развівалася згодна з генпланам 1949 на аснове радыяльнай сістэмы планіроўкі ва ўсх., паўд. і часткова паўн,зах. напрамках. У пэнтры горада пабудаваны 3—4павярховыя дамы, на ўскраіне — 1—2павярховыя сядзібнага тыпу. Згодна з генпланам 1963 (архіт. К.Басаў, Ю.Глінка, І.Мазнічка
    1 інш.) у Г. ажыццяўлялася будаўніцтва мікрараёнаў з буйнапанэльнымі 5—9павярховымі дамамі па тыпавых і індывід. праектах (Форты1, 2, Прынёманскі2, 3, Перасёлкі3, 4, Румлёва). У 1970—90я гг. горад развіваўся паводле генплана 1973 (архіт. Ю.Глінка, С.Смірнова і інш.) у паўн.зах., паўд.зах. і ўсх. напрамках з дамамі да 16 паверхаў (жылыя раёны Паўн.Зах., Паўд.Зах., Прынёманскі, Усх.). Склалася структура агульнагар. цэнтра, якая ўключала вуліцы Ажэшка, Савецкая, Маставая, плошчы Леніна, Прывакзальная, Савецкая. У структуру гіст. цэнтра ўвайшлі прыродныя ландшафты — пойма р. Гараднічанка, Замкавая гара, схілы берагоў р. Нёман, вул. Савецкая пераўтворана ў пешаходную. Уздоўж ракі сфарміравалася сістэма паркаў, якая злучыла цэнтр Г. з лесапаркам Пышкі. Узведзены новыя грамадскія будынкі: гасцініцы «Турыст» (1983, архіт. У.Лытаў, І.Абухаў), «Гродна» (1985, архіт. Ю.Патапаў, В.Папоў, У.Еўдакімаў, Ю.Раманаў), магазін «Дзіцячы мір» (1976, архіт. І.Мазнічка), абл. драм. тэатр (1983, архіт. Г.Мачульскі), аэравакзал (1986, архіт. У.Еўдакімаў, Л.Маскалевіч, М.Куняўскі, В.Васілюк, В.Чубіч), будынкі банкаў па вул. Міцкевіча (архіт. Н.Чуйко, М.Жучко, А.Тараненка, усе 1990я гг.), Лядовага палаца (1983— 2003, архіт. М.Жучко, У.Еўдакімаў, А.Пархута, А.Тараненка). Пабудавана Хрышчэнская царква (1995), устаноўлены помнікбюст А.Міцкевічу (1998, скульпт. А.Заспіцкі, архіт. Ю.Казакоў). Перспектыўны генплан Г. зацверджаны ў 2003 (гал. архіт. У.Ісачанка). 3 2005 вядзецца работа па комплекснай рэканструкцыі гіст. цэнтра Г. з захаваннем горадабуд. структуры сярэдневяковага горада з сістэмай плошчаў і вуліц 15—17 ст., архіт. помнікаў і радавой забудовы 19 — пач. 20 ст. (група жылых дамоў па вул. Дзяржынскага, 2004, архіт. В.Бажко). Удасканальваецца сістэма аўтатранспартных сувязей, праводзіцца рэканструкцыя ўстаноў ад
    пачынку, спарт. комплексаў, аб’ектаў ландшафтнай архітэктуры (Гродзенскі гарадскі парк, заапарк, стадыён «Чырвоны сцяг»), Прыярытэтным кірункам сучаснай архітэктуры з’яўляецца ўзвядзенне будынкаў грамадскага прызначэння: адм. па вул. Сацыялістычная (2003, архіт. С. Галашаў), абл. гасп. суда па вул. Савецкіх пагранічнікаў (2004, архіт. У.Шапавалаў), рэгіянальнай мытні па вул. Карскага (2004, архіт. С.Галашаў) і інш. У 2004 у горадзе ўзведзены Гродзенскі мемарыяльны ансамбль воінампагранічнікам (2002—04, скульпт. Г.Буралкін, архіт. С.Федчанка). Сярод сучасных аб’ектаў вылучаюцца архітэктурай будынкі адміністрацыі свабоднай эканам. зоны «Гроднаінвест», ААТ «Белгазпрамбанк», універсама «Купалаўскі». У Г. праведзена рэканструкцыя пл. Савецкая, стацыянара абл. кардыялагічнага дыспансера, хірургічнага корпуса дзіцячай абл. бальніцы, будынка абл. бальніцы, добраўпарадкаванне набярэжнай р. Нёман, зон адпачынку ў лесапаркавых зонах «Ласосна» і «Румлева», вуліц Блакітная, Серакоўскага, Грабоўскага, Ельскага і інш. (усе аб’екты 2010).
    Адукацыя і культура. У 2011 у Г. дзейнічалі ўнт імя Я. Купалы, агр. ўнт, мед. ўнт, філіял прыватнай установы адукацыі «БІП — інстытут правазнаўства», 9 устаноў сярэдняй спец. і 9 прафес.тэхн. адукацыі, 10 гімназій, ліцэй, 26 сярэдніх, 2 базавыя, пачатковая, вячэрняя школы, 86 дашкольных устаноў, школаінтэрнат для дзяцей з парушэннямі зроку, спецшкола для дзяцей з парушэннямі слыху, маст., 2 муз. школы, школа мастацтваў, 21 ДЮСШ, цэнтры карэкцыйнаразвіваючага навучання і рэабілітацыі, пазашкольнай работы, тэхн. творчасці навучэнцаў, творчасці дзяцей і моладзі. У горадзе 2 тэатры (абласныя драм. і лялек), 5 музеяў (гіст.археал., гісторыі рэлігіі, музейаптэка, гісторыі Гарадніцы, М.Багдановіча), мемар. пакоймузей Э.Ажэшка, абл. філармонія,
    262
    ГРОДНА
    Да арт. Гродна. Удзельнікі семінара Гродзенскага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі. 1984.
    1996), «Вечерннй Гродно» (з 2000), «Перспектнва», «Гродненскнй хнмнк» (з 1969), «Гродзенскі ўніверсітэт» (з 1986), «Словажыцця» (з 1997), час. «Веснік Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Я.Купалы» (з 1999), «Magazyn Polski» («Польскі часопіс», з 1993) і інш.
    Радыёвяшчанне існуезліст. 1944, тэлебачанне — з 1956, каляровае — з 1980. 3 1944 працуе абл. кт радыёфікацыі і радыёвяшчання (з 2003 РУП радыётэлецэнтр «Тэлерадыёкампанія «Гродна»), Радыёвяшчанне прадстаўлена эфірам радыёстанцыі «Радыё Гродна» (з 1999), атаксама рэгіянальнымі ўключэннямі абл. радыё
    заапарк. Працавалі ГДК, гар. метадычны цэнтр нар. творчасці і культ.асветніцкай работы, rap. Цэнтр культуры і вольнага часу, 14 бк.
    Друк, радыё, тэлебачанне. Першыя друкаваныя выданні з’явіліся ў г. Гродна ў 2й пал. 16 ст. У 1678 — канцы 17 ст. выдаваліся «Авізы Гродзеньске», першы інфармацыйны бюлетэнь у Беларусі. У 1775—96(?) дзейнічала Гродзенская друкарня (каралеўская), у якой друкаваліся першае на тэр. Беларусі перыяд. выданне «Газэта Гродзеньска» (1776—83), газ. «Wiadornosci Grodzienskie» («Вядомосьці Гродзеньске», 1792). «Кйrier Litewski» («Кур’ер Літэўскі», 1796—97), штогадовы гасп. каляндар і інш. У 1820—1915 існавала Гродзенская губернская друкарня, якая выдавала акрамя афіц. матэрыялаў газ. «Гродненскйе губернскйе ведомостй» (1838—1915), час. «Гродненскне епархйальные ведомостй» (1901 — 15), перыяд. выданні губернскага статыстычнага кта і інні. У канцы 19 — пач. 20 ст. істотную ролю ў развіцці кнігадрукавання адыгрывалі прыватныя друкарні, якія выпускалі свецкую лру разнастайнага зместу. У 1907 іх было 5, у 1910 — 9, у 1915 — 10. У 1915—20 у час акупацыі Г. ням. і польск. войскамі выходзілі газеты рознай паліт. арыентацыі: «Gazeta Grodzienska» («Гродзенская газета», 1915—19), «Набат», «Бела