Энцыклапедыя Культура Беларусі
У 6-і т. Т. 3.
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 688с.
Мінск 2012
русь», «Родны край», «Беларускі народ», «Бацькаўшчына» (усе 1919). У 1920я гг. выдаваліся газ. «Беларускае слова» (1920—21), «Беларускі шлях» (1922), «Сялянская гутарка» (1923), «Беларуская доля» (1927), час. «Беларуская думка» (1930—32). У 1926— 38 у Г. працавалі падп. друкарні, якія выпускалі на бел., рус., польск. і яўр. (ідыш) мовах лістоўкі і адозвы ЦК КПЗБ. Пасля ўз’яднання Зах. Беларусі з БССР з кастр. 1939 выдавалася газ. «Освобождённый Белосток» (з 1944 абл. газ. «Гродзенская праўда»), У 1939—41 выходзіла газ. «Свабодная Беларусь» (з 2003 раённая газ. «Перспектмва»). У Г. (2011) выдавалася 18 газет і 6 часопісаў пераважна на бел. і рус. мовах, у іх ліку газ. «Гродзенская праўда», «Мнлнцейскнй вестннк» (з
Да арт. Гродна.
Удзельнікі
Купалаўскіх чытанняў. 2010.
(1 гадз 20 мін у суткі) у эфіры Першага нац. канала Бел. радыё. «Радыё Гродна» — муз.інфармацыйная FMстанцыя, якая вяшчае кругласутачна, прамы эфір — 15 гадз у суткі. Тэлевізійная прадукцыя прадстаўлена на тэлеканалах «Беларусь 2» (рэсп. і рэгіянальны эфір; аб’ём вяшчання 1 гадз 26 мін у суткі), «Беларусь 1» (23 мін у суткі). Жыхары Г. прымаюць праграмы тэлеканалаў «Беларусь 1», «Беларусь 2», АНТ, СТБ, перадачы Першага нац. канала Бел. радыё, радыёстанцый «Сталіца», «РадыусFM». У Г. на rap. кабельным канале «Наш горад +» выходзіць у эфір тэлерадыёвяшчальны канал «Гродна Плюс» (з 2008; аб’ём вяшчання 3 гадз у суткі). Працуюць фірмыаператары кабельнага тэлебачання, якія тран
263
ГРОДНА
Да арт. Гродна. На адкрыцці персанальнай выстаўкі У.Качана. 2011.
сліруюць у сеткі эфірнакабельнага тэлебачання праграмы рас. і замежных тэлевізійных праграм. На тэр. Г. размешчана 1 радыётэлевізійная перадаючая станцыя.
Літаратурнае жыццё. Г. з’яўляецца адным з цэнтраў бел.польск. памежжа, што ў многім і вызначыла асаблівасці літ. жыцця горада. У 15— 16 ст. тут ствараліся першыя рукапісныя помнікі («Трыёдзь», 1466; Евангеллі). У канцы 16 ст. былі напісаны школьныя драмы (К.Гаршвіла), інтэрмедыі (Я.Пылінскі). Сярод друкаваных выданняў 17—18 ст. вядомы «Служба ў вялікую суботу» (1686), «Кірылава кніга» (1691), «Вянец... з пропаведзяў нядзельных» (1735) і інш. Асабліва шырока разгарнулася кнігадрукаванне ў часы дзейнасці А.Тызенгаўза, калі ў Г. дзейнічала Гродзенская друкарня (каралеўская), дзе выйшла каля 100 кніг і былі надрукаваны першыя на тэр. Беларусі «Gazeta Grodzenska» («Газэта Гродзеньска», 1776—80) і гадавік «Kalendarz Gospodarski» («Каляндар Гаспадарскі», 1776—80). Узнікненне палемічнай лры ў Г. было звязана з творчай дзейнасцю выкладчыкаў філасофіі і рыторыкі езуіцкага калегіума І.Ляхніцкага, М.Догеля, Ю.Мышкоўскага, С.Шадуркі, Б.Мажэйкі, Б.Станкевіча і інш. У 18 ст. з Г. звязана творчасць польск. пісь
меннікаў С.Кубліцкага, Ю.Нямцэвіча, С.Трамбецкага, Я.Ясінскага і інш. У Г. нарадзіўся публіцыст А.Жышкевіч, пражыла ўсё жыццё пісьменніца В.КасцялкоўскаяЗындрам. У розныя гады ў горадзе жылі К.Каліноўскі, Э.Ажэшка, Ф.Багушэвіч, наведвалі яго В.Каратынскі, М.Канапніцкая, Я.Купала, М.Ляскоў, У.Рэймант, А.Пашкевіч (Цётка). У канцы 19 — пач. 20 ст. дом Э.Ажэшка ў Г. быў цэнтрам літ. жыцця. У горадзе ў 1892—96 прайшло ранняе дзяцінства М.Багдановіча, што пакінула след у памяці паэта і загучала ў творчасці песняра гарадзенскімі матывамі. Яго бацька, этнограф А.Багдановіч, выдаў тут 3 кнігі. У 1893 у газ. «Гродненскне губернскне ведомостн» было змешчана адзінае апавяданне маці паэта М.А.Багдановіч «Напярэдадні калядаў». У 1896 у Г. выйшла вядомая бел. ананімная паэма «Тарас на Парнасе». У 1909—14 працаваў гурток бел. моладзі (заснавальнік Ф.Грынкевіч). Гурткоўцы (Зоська Верас, Ю.Снапок, У.Чаржынскі) вялікае значэнне надавалі літ. дзейнасці: выдавалі на шапірографе літ. альманах «Колас беларускай нівы», ставілі спектакліна роднай мове. У 1918—19 актывізаваўся культ. і літ. рух, выходзіла каля 10 перыяд. выданняў на бел. мове, працавалі бел. гімназія, тэатр. гурток (кіраўнік П.Мядзёлка),
дзе ўпершыню ў 1919 была пастаўлена «Паўлінка» Я.Купалы. У 1922— 27 у Г. жыла польск. пісьменніца 3. Налкоўская. У 1930я гг. ў горадзе адбывалі зняволенне пісьменнікі І.Дварчанін, П.Пястрак, Б.Тарашкевіч і інш. 3 Г. ў паслеваен. часы звязанатворчае жыццё А.Астрэйкі, М.Васілька, У.Дадзіёмава, В.Іпатавай, А.Карпюка, П.Місько, А.Цяжкага і інш. У Г. адбылося маст. станаўленне нар. пісьменніка Беларусі В.Быкава, які жыў тут у 1947—49, 1955—78. У канцы 1950х гг. у горадзе праводзіліся літ. сустрэчы, вечарыны, дні лры, у 1960я гг. штогод праходзіў літ. семінар. Г. неаднаразова наведвалі Л.Геніюш, У.Калеснік, У.Караткевіч, нар. пісьменнікі Беларусі Р.Барадулін, Я.Брыль, Н.Гілевіч, Я.Шамякін, атаксамаЭ.Акулін, У.Арлоў, Г.Бураўкін, У.Някляеў, Б.Пятровіч, М.Скобла і інш. Філал. фт Гродзенскага пед. інта скончылі пісьменнікі А.Карпюк, Д.Бічэль, А.Кавалюк, Л.Ялоўчык, Ф.Янкоўскі, П.Макаль, Ю.Пацюпа, Ю.Гумянюк, Е.Мазько і інш. 3 1964 у Г. дзейнічае абл. аддз. Саюза пісьменнікаў Беларусі.
Цэнтрамі літ. жыцця сучаснага Г. з’яўляюцца Гродзенскі ўнт імя Я.Купалы, на філал. фце якога адбываюцца літ. вечарыны, навук. літ.знаўчыя мерапрыемствы (рэсп. Купалаўскія чытанні, міжнар. канферэнцыі, прысвечаныя творчасці Э.Ажэшка, А.Міцкевіча, З.Налкоўскай, прэзентацыі маст. і літ.знаўчых выданняў); Музей М.Багдановіча, у якім праходзяць сустрэчы з творцамі, арганізоўваюцца выстаўкі; дом Э.Ажэшка, дзе дзейнічае літ.муз. салон «У пані Элізы». Чл. літ. аб’яднання «Наднёманскія галасы» былі выдадзены калектыўныя збкі «Шлях» (1991), «Кола» (1993), «Vita» (1997), «Россып» (2010). У 2012 на літ. ніве плённа працуюць пісьменнікі Д.Бічэль, А.Пяткевіч, Ю.Голуб, С.Астраўцоў, Г.Самойла, А.Брусевіч, Г.Аўчыннікава і інш.
Мастацкае жыццё. Г. здаўна было цэнтрам ювелірнага, ткацкага,
264
ГРОДНА
ганчарнага і інш. рамёстваў. 3 12 ст. ў горадзе развіваліся дрэваапрацоўчае і ліцейнае рамёствы. 3 14 ст. тут выраблялі кафлю. У 16—17 ст. актыўна развівалі маст. ліццё і кавальства. Маст. традыцыі падтрымліваліся пры манастырах. Выявы сярэдневяковага горада вядомы з малюнка Г.Адэльгаўзера (1567) і гравюры М.Цюнта (1568).У 17 ст. ў Г працавалі жывапісцы Ф.Лякштыцкі і Г.Хаецкі, развівалася манумент. мастацтва. У 1710 пад кіраўніцтвам Я.Шміта створаны разны шматфігурны алтар у езуіцкім касцёле. 3 2й пал. 18 ст. Г. — буйнейшы культ., рамесны і гандлёвы цэнтр. Шырокую вядомасць атрымалі Гродзенскія каралеўскія мануфактуры, на якіх выраблялі высокамаст. прадметы з разнастайных матэрыялаў (гл. Гродзенскае шкло, Гродзенскае ткацтва, Гродзенскія дываны, Гродзенскія паясы). У 1770—80я гг. А.Тызенгаўзам адкрыта школа чарчэння і малявання. Вядомы імёны жывапісцаў Р.Гежыдовіча, А.Грушэцкага, Ф.Міхалкевіча. У канцы 19 — пач. 20 ст. маст. жыццё горада звязана з арганізатарскай дзейнасцю Э.Ажэшка, якая займалася фларыстыкай і падтрымлівала сувязі з мастакамі А.Каменскім і Э.Паўловічам. 3 Г. звязана творчасць першых бел. прафес. мастакоўжанчын канца 19 — пач. 20 ст.: М.М. БутаўтАнджайковіч, Л.Балзукевіч, М. Гажыч. У 1903 над вобразамі архітэктуры Г. працавалі ў жывапісе і фатаграфіі М. і А. Рэрыхі. 3 1922 маст. жыццё канцэнтравалася вакол Гродзенскага дзяржаўнага гісторыкаархеалагічнага музея. Тут арганізоўваліся рэгіянальныя і міжнар. выстаўкі, у т.л. персанальныя, вывучалася нар. мастацтва. У 1946 створаны Дом нар. творчасці і адкрыты маст. майстэрні (з 1971 Гродзенская абласная арганізацыя Беларускага саюза мастакоў). У 1950я гг. пры абл. Доме нар. творчасці ствараліся манумент. габелены па кардонах І.Давідовіча, У.Сухаверхава і інш., праводзіліся абл. выстаўкі нар. і аматарскай творчасці. У выставачнай зале абл. aprцыі Бел. саю
за мастакоў з канца 1960х гг. адбываліся выстаўкі сучасных бел., рус., літоўскага, польск. мастацтва. Актыўна выкарыстоўваліся магчымасці вітражнага мастацтва ў выкананні М.Бандарчука, М.Лук’янава. У 1950—60я гг. рэгулярна праводзіліся абл. маст. выстаўкі, уякіхудзельнічалі жывапісцы, графікі, скульптары, мастакіпрыкладнікі: А.Гаршкавоз, А.Захараў, А.Ліпень, У.Мурахвер, Л.Мягкова, Л.Налівайка, С.Палякоў, Д.Парахня, М.Плужнік, І.Пушкоў, К.Пятроў, У.Церабун, В.Шчарбакоў і інш. У 1990я гг. маст. жыццё ўступіла ў новы этап творчых інавацый і шырокіх міжнар. сувязяў. Былі створаны эксперымент. галерэі «У майстра» (1993), «У Тызенгаўза» (1995), «Крыга» (2009), вакол якіх канцэнтравалася выставачная дзейнасць графікаў, жывапісцаў, скульптараў, майстроў дэкар.прыкладнога мастацтва, якія фарміравалі тагачасны гродзенскі стыль мастацтва (У.Голуб, С.Грыневіч, В.Ільіна, У.Панцялееў, І.Радкевіч, А.СІльвановіч, В.Шоба, Ю.Якавенка і інш.) Сярод найбуйнейшых выставак 1990—2000х гг.: «Незабыўнае. Вялікая Айчынная вайна вачыма мастакоў», «Мастацтва Беларусі 12—19 стст.», «Беларускі партрэт», «Вышыўка і габелен 19 ст.», «Жывыя традьшыі», «Дрэва рамёстваў», «Калядныя ўзоры», «Беларуская лялька» (творы майстроў нар. творчасці), «Вобразы памяці», «Паэтыка
Да арт. Гродна.
На абласным адкрытым фестывалі праваслаўных песнапенняў «Каложскі Дабравест». 2012.
скуры і металу», «Твары беларускай гісторыі», «Я з вечна вандроўных», «Вобраз чалавека — вобраз краіны», «Партрэт на фоне мінулага», «Пад небам Коласа», «Палітра памяці», «Партрэты з нясвіжскай калекцыі Радзівілаў», персанальная выстаўка У.Качана партрэтаў гродзенскіх губернатараў і старшынь Гродзенскага аблвыканкама да 210годдзя заснавання Гродзенскай губ. і інш. У 2012 адбыліся выстаўкі чл. абл. аргцыі Бел. саюза мастакоў «На каляды», гродзенскіх мастакоў да Дня Св. Валянціна, жывапісу «Артвыстаўка Гродзенскіх мастакоў», «Казкі старога ганчара (беларуская гліняная цацка)», «Блакітны санет», прысвечаная 120годдзю з дня нараджэння М.Багдановіча, сакральнага мастацтва 18 — пач. 20 ст. «Не нам, Госпадзі, не нам, па імю твайму...», персанальныя Ф.Собалева «Жыццё, адданае тэатру», Ю.Якавенкі і інш.
Музычнае жыццё. Найбольш раннія звесткі пра муз. культуру Г. адносяцца да 12 ст., якім датуюцца археал. знаходкі на тэр. горада: калок ад струннага муз. інструмента і фрагмент звона, а таксама ўпамінанне пра «трубы гарадзенскія» ў «Слове аб палку Ігаравым». У 1543 у Г. засн. адзін са старэйшых муз. калектываў на тэр. Беларусі, т.зв. «Літоўская капэла». 3 канца 16 ст. цэнтрам муз. культуры стала праваслаўнае брацтва. Музыка займала значнае месца