• Газеты, часопісы і г.д.
  • Энцыклапедыя Культура Беларусі У 6-і т. Т. 3.

    Энцыклапедыя Культура Беларусі

    У 6-і т. Т. 3.

    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 688с.
    Мінск 2012
    581.47 МБ
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 1.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 2.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 4.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 5.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 6.
    265
    ГРОДНА
    ў спектаклях школьнага тэатра пры езуіцкім калегіуме (1650—1754). Зберагліся праграмы спектакляў, з якіх відаць, што пастаноўкі 1720х гг. уключалі інстр., вак. (сольныя і харавыя) і танц. нумары. У 1730 бытавала папулярная «касцельная музыка», якая абслугоўвала набажэнствы і свецкія мерапрыемствы. У 1730— 90я гг. значнае месца ў муз. жыцці горада займалі інстр. і вак.інстр. капэлы, у т.л. капэла езуіцкай бурсы, Гродзенская капэла Тызенгаўза і інш. Асабліва вылучаліся выглядам і рэзкім гучаннем янычарскія капэлы, у т.л. капэлы янычарскай харугвы ВКЛ (1768) і інш. У 18 ст. разам з аркестравым развівалася і сольнае выканальніцтва. У Г. працаваў ар
    Да арт.
    Гродна. Сцэна са спектакля «Графіня Шардэн» К.Хігінса.
    Гродзенскі абласны драматычны тэатр. 2010.
    ганіст, арганны і фартэпіянны майстар Ю.Рудзінскі, выступалі спявачкі і піяністкіаматаркі У.Тарноўская, Грабоўская і інш. Вял. аматарам музыкі быў А.Тызенгаўз (напісаў месу і, магчыма, кантату, меў вял. калекцыю струнных муз. інструментаў). У 1795 у Г. выступаў рагавы аркестр. У 19 ст. цэнтрамі муз. жыцця былі муз. навуч. ўстановы — пансіёны Фінжана і ўзорны; у 1840я гг. аркестрам гімназіі кіраваў І.Дабравольскі. Тут пачынала кар’еру спявачка Т.ЮзафовічБароўская, працаваў спявак, арганіст і кампазітар І.Глінскі. Значнае ажыўленне ў муз. жыцці выклікалі паст. муз.сцэнічных твораў С.Манюшкі: вадэвіль «Апошняя варшаўская латарэя» Ф.КорвінМі
    Да арт. Гродна. Сцэна са спектакля «Шлях да Бэтлеему» С.Кавалёва.
    Гродзенскі абласны тэатр лялек. 2011.
    леўскага (1841, 1856, 1861, 1870ягг.), опера «Галька». У 1883 у Г. створана літ.муз. тва, гастраліравалі вядомыя рус. і замежныя музыканты (В.Давыдава, Есіпава, С.Рахманінаў і інш.). У 1905 у горадзе існавалі 3 «хары духавой музыкі» — аркестры пажарнікаў і 2 ваен. У 1907—14 працавала аматарскае тва муз. і драм. мастацтва «Муза». У 1919 з дазволу польск. акупацыйных улад у Г. была створана «Грамада беларускай моладзі», пры якой працавала муз. секцыя і струнны аркестр у складзе 12 чал. Пасля ўз’яднання Зах. Беларусі з БССР (1939) у Г. пабывала група бел. кампазітараў у складзе М.Аладава, С.Палонскага, П.Падкавырава, Д.Лукаса. Яны праводзілі сходы, рэгістрацыю муз. работнікаў, садзейнічалі стварэнню муз. школы, канцэртнага і духавога аркестраў, арганізацыі муз. аддзела. У 1939 у Г. засн. пед. вучылішча з дысцыплінай «муз. выхаванне» (з 1956муз.пед.,у 1966 створанамуз. аддз., у 1969 на яго аснове адкрыта муз. вучылішча). У пед. інце існавала (да 1978) кафедра музыкі і спеваў. 3 1944 у Г. працаваў бел. ансамбль песні і танца пад кіраўніцтвам Р.Шырмы, рэарганізаваны ў 1950 у Дзярж. хор Беларусі (з 1952 у Мінску). 3 1975 арганізацыяй канцэртнай дзейнасці займалася гастрольнаканцэртнае аддз. Бел. філармоніі, з 1987 Гродзенская абласная філармонія. У 2012 у Г. працавалі 4 школы мастацтваў, каледжы гуманітарны, муз., мастацтваў; творчае аб'яднанне «Гродзенская капэла», духавы аркестр «Гарадзенскія трубы», «Музычны тэатр «Рада», дзярж. ансамбль песні, музыкі і танца «Белыя росы». Існуе развітая сетка аматарскіх калектываў з іх 85 маюць званне «народны» і «ўзорны», 3 — «заслужаны»: ансамбль песні «Бліскавіца» гродзенскіх электрычных сетак, муз.драм. тэатр «Гарадзенскі званочак» гар. Дома культуры, ансамбльтанца «Гарадзенскія карункі» каледжа мастацтваў. У Г. праходзяць фестывалі: Рэсп. нац. культур, абл. праваслаўных песна
    266
    ГРОДНА
    пенняў «Каложскі Дабравест», джаза, гар. фестывальконкурс студэнц. моладзі «Студэнцкая вясна», бел. песні «Песня над Нёманам», дзіцячай эстр. песні «Сем вясёлкавых нот», нац. фальклору і інш.
    Тэатральнаежыццё. Першыя звесткі пра тэатр. жыццё горада звязаны з дзейнасцю Гродзенскага школьнага тэатра (16 ст.). У 18 ст. спектаклі праходзілі ў будынку Гродзенскага тэатра Тызенгаўза. У 1774—80 дзейнічала Гродзенская музычнатэатральная школа Тызенгаўза. У 1780я гг. ў Г. пабудавана памяшканне тэатра. У канцы 18 — Ій пал. 19 ст. ў ім выступалі пастаянныя і вандроўныя польск. трупы. У рэпертуары былі камічныя оперы, камедыі, творы замежных аўтараў («Паштальён з Ланжумо» А.Адана, «Тарцюф» Мальера, «Гамлет» і «Макбет» У.Шэкспіра, «Каварства і каханне», «Разбойнікі» Ф.Шылера, «Апошняя варшаўская латарэя» С.Манюшкі, «Вяртанне пасла» Ю.Нямцэвіча і інш.). У 1802—09 працаваў Гродзенскі тэатр Дэшнер. 3 пач. 19 ст. быў распаўсюджаны аматарскі тэатр. У 1846—54 працаваў пастаянныдырэкцыйнырус.польск. тэатр. 3 2й пал. 19 ст. вядучае месца ў тэатр. жыцці горада належала рус. тэатр. калектывам; працавалі антрэпрызы М.Агарова, А.Даніловіча, В.Дарашэнкі, Л.Нікольскага, П.Паўлава; твы артыстаў пад кіраўніцтвам Н.Арбеніна, П.Ленскага, М.Савінай, Г.Фядотавай, А.Шчарбакова і інш. У рэпертуары тэатра пераважалі вадэвілі, камедыі, меладрамы, п’есы А.Астроўскага, А.СухавоКабыліна, А. К.Талстога, Л.Талстога, А.Чэхава. У 1883 арганізавана Літ.муз. таварыства (узначальваў К.Дабравольскі), якое наладжвала канцэрты і драм. спектаклі, літ. чытанні і муз. вечары. У 1907—14 дзейнічала тва аматараў драм. і муз. мастацтва «Муза». 19.2.1910 адбыўся першы спектакль на бел. мове «Па рэвізіі» М.Крапіўніцкага ў паст. Гродзенскага гуртка беларускай моладзі. У 1910—14 бел. вечарыны (са спек
    таклямі, маст. чытаннем, спевамі) наладжвалі ў Г., навакольных вёсках і мястэчках удзельнікі гуртка, у 1919—21 — Гродзенскага драматычнага гуртка Грамады беларускай моладзі. Тэатр. жыццё горада з 1860х гг. рэгулярна асвятлялася ў газ. «Гродненскме губернскне ведомоста». У 1920—30я гг. ў Г. дзейнічаў шэраг польск. тэатраў: у 1926—29 мясц. гар. «Рэдута» Ю.Астэрвы, у 1934—38 — імя Э.Ажэшка. У 1940—41 у Г. працавалі Дзярж. польск. тэатр Беларусі (кіраўнік А.Венгерка) і Дзярж. польск. тэатр лялек Беларусі (кіраўнік У.Ярэма). У 1945—47 у Г. дзейнічаў Дзярж. рус. драм. тэатр Беларусі. Сучаснае тэатр. жыццё Г. вызначаюць Гродзенскі абласны драматычны тэатр (створаны ў 1947), Гродзенскі абласны тэатр лялек (працуе з 1980), дзейнічае гіст.патрыятычны клуб «Кром» (з 2006), Гродзенскі народны тэатр гумару «Канкан» (з 1991) і інш. У Г. праходзілі фестывалі: рэсп. тэатраў лялек (1986), аматарскіх тэатраў Прыбалтыкі і Беларусі «Рампа дружбы» (1988), бел. тэатр. (1989), творчай моладзі «Надзея» (1998, 2001), праводзіліся мерапрыемствы, прысвечаныя сучасным праблемам тэатра: навук.творчая канферэнцыя да 50годдзя абл. драм. тэатра (1997), тыдзень тэатра ў гонар 20годдзя абл. тэатра лялек (2000) і інш.
    Ю.Ю.Захарына (архітэктура), М. М. Мелеячэнка (друк, радыё, тэлебачанне), A. М. Петрушкевіч (літ. жыццё), Я.Ф.Шунейка (маст. жьшцё).
    Гасцініца «Гродна» ўг. Гродна.
    «ГРОДНА», гасцініца. Пабудавана ў 1985 у г. Гродна (архіт. Ю.Патапаў. В.Папоў, У.Еўдакімаў, Ю.Раманаў) з цэглы ў грамадскім цэнтры па вул. Паповіча ў комплексе з рэстаранам і кінатэатрам «Кастрычнік». Шаснаццаціпавярховы будынак вуглавой сіметрычнай кампазіцыі з вылучэннем уваходнай групы. У маст. абліччы выкарыстаны прыёмы канструктывізму. Архіт.прасторавая кампазіцыя заснавана на групоўцы аб’ёмаў розных вышынь, якія прыступкавай формай узвышаюцца да цэнтра. Дамінуючы аб’ём падкрэсліваецца 2павярховай прыбудовай уваходнага памяшканняхола, які выступае за межы прасторавай кампазіцыі пабудовы. Звонку будынак аздоблены керамічнай пліткай, у інтэр’ерах — абліцоўка гранітам і мармурам. У цэнтр. частцы размешчаны лесвічныя пралёты, ліфтавыя шахты, у бакавых крылах — жылыя нумары (на 500 месцаў). Ю.Ю.Захарына. «ГРбДНА», «Тэлерадыёкампанія «Гродна». Засн. ў 1944 у г. Гродна як абл. кт радыёфікацыі і радыёвяшчання, з 1949 абл. кт радыёінфармацыі, з 1957 абл. рэдакцыя радыёвяшчання, з 1969 Кт па тэлебачанні і радыёвяшчанні Гродзенскага аблвыканкама, з 1992 абл. тэлерадыёаб’яднанне дзярж. тэлерадыёкампаніі Беларусі, з жн. 1994 абл. кт па тэлебачанні і радыёвяшчанні Дзярж. кта Рэспублікі Беларусь па тэлебачанні і радыёвяшчанні, з вер.
    267
    ГРОДНЕНСКНЕ
    1994 абл. тэлерадыёаб’яднанне Нац. дзярж. тэлерадыёкампаніі Рэспублікі Беларусь, з 2003 РУП радыётэлецэнтр «Тэлерадыёкампанія «Гродна». У складзе 2 студыі: тэле і радыёвяшчання. Тэлевізійная прадукцыя прадстаўлена на тэлеканалах «Беларусь 2» (рэсп. і рэгіянальны эфір; аб’ём вяшчання I гадз 26 мін у суткі), «Беларусь 1» (23 мін у суткі). Для рэсп. вяшчання падрыхтаваны цыклы праграм: «Правінцыяльныя гісторыі», «Імгненні вечнасці», «Мой горад», «Другая Радзіма», маладзёжны «ШокоЛад». Тэлерадыёкампанія супрацоўнічае са спадарожнікавым тэлеканалам «БеларусьТБ», для якога створаны цыклы штотыднёвых праграм пра беларусаў замежжа «Карані», гіст. рэканструкцый «Скарбніца». У рэгіянальным эфіры прыярытэтным з’яўляецца інфармацыйнае вяшчанне. Выходзяць перадачы для дзяцей «Несумуйка», «Прадоўжанка» і інш. Радьтёвяшчанне прадстаўлена эфірам радыёстанцыі «Радыё Гродна» (з 1999), атаксама рэгіянальнымі ўключэннямі абл. радыё (1 гадз 20 мін у суткі) у эфіры Першага нац. канала Бел. радыё. «Радыё Гродна» — муз.інфармацыйная FMстанцыя, якая кругласутачна вяшчае на хвалях 101,2FM (Гродна), 102,5FM (Слонім), 102,8FM (Смаргонь), 104,4FM (Свіслач), 107,8FM (Ліда), прамы эфір — 15 гадзусуткі. Радыёстанцыя прапануе ўвазе жыхароў Г. 1 вобласці выпускі навін, муз.забаўляльныя перадачы і інш. М.М.Мельячэнка. «ГРОДНЕНСКНЕ ГУБЁРНСКЙЕ ВЁДОМОСТЙ», афіцыйная газета. Выдавалася губернскім праўленнем з 19.1.1838 да 13.8.1915 у г. Гродна на рус. мове з рознай перыядычнасцю. Мела афіц. і неафіц. часткі. У афіц. змяшчаліся пастановы і распараджэнні цэнтр. і мясц. улад і інш. афіц. матэрыялы. У неафіц. частцы (да 1856 выходзіла як дадатак да афіц.) друкаваліся матэрыялы па археалогіі, гісторыі, этнаграфіі, справаздачы аб дзейнасці губернскага статыстычнага кта, ар
    тыкулы па адукацыі, сельскай гаспадарцы і інш. У 1899 афіц. і неафіц. часткі аб’яднаны ў адно выданне. У 1903—06 неафіц. частка выходзіла як асобнае выданне. Сярод аўтараў газеты А.Я.Багдановіч, М.А.Дзмітрыеў, М.В.ДоўнарЗапольскі, Е.Р.Раманаў і інш.
    «ГРбДНЕНСКЙЕ ЕПАРХЙАЛЬНЫЕ ВЁДОМОСТЙ», 1) часопіс, орган Гродзенскай духоўнай кансісторыі. Выдаваўся ў 1901 —15 у г. Гродна на рус. мове штотыднёва. Друкаваўся ў Гродзенскай губ. друкарні. Меў афіц. і неафіц. (з перапынкам у 1907—09) аддзелы. У афіц. публікаваліся пастановы і распараджэнні ўрада і мясц. царк. органаў, рашэнні і справаздачы Сінода, аб’явы і распараджэнні кансісторыі. Неафіц. аддзел змяшчаў хроніку епархіяльнага жыцця, гіст. дакументы, навук. артыкулы па гісторыі хрысціянскай рэлігіі і царквы, краязнаўстве і інш. Выданне прыпынена ў сувязі з акупацыяй тэр. Гродзенскай губ. герм. войскамі. 2) Газета, афіц. орган Гродзенскай епархіі Бел. праваслаўнай царквы. Заснавальнік — Гродзенская епархія. Выдаецца з 1992 у г. Гродна на бел. і рус. мовах штомесячна. Асвятляе жыццё епархіі, місіянерскую і духоўнаасветніцкую дзейнасць. Асн. рубрыкі: «3 жыцця Гродзенскай епархіі», «Старонкі гісторыі» і інш.