Энцыклапедыя Культура Беларусі
У 6-і т. Т. 3.
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 688с.
Мінск 2012
Аб’яднанні падтрымліваюць і развіваюць традыцыі нац. мастацтва і музыкі ў час традыц. свят, якія адзначаюць Г. (Ахдгома — Пасха, Тамароба — Дзень памінання Св. благавернай царыцы Тамары, Гергетоба — Дзень духоўнай любові і інш.), спрыяюць вывучэнню і захаванню нац. гіст.культ. спадчыны Г., расшырэнню культ. сувязей паміж Беларуссю і Грузіяй. Грузінскія аб’яднанні ладзяць выстаўкі, канцэрты, прымаюць удзел у гар. і рэсп. фестывалях нац. меншасцей, актыўна прапаган
273
ГРУК
Да арт. Грузіны. Сцэна з банета «Страсці» («Рагнеда») А.Мдывані.
дуюць сваю муз. і выканальніцкую культуру. Г. ўдзельнічаюць у важных грамадскапаліт. і культ. мерапрыемствах, якія праводзяцца ў Беларусі, у іх ліку фестывалі Рэсп. нац. культур (г. Гродна, з 1996), міжнар. духоўнай музыкі «Магутны Божа» (г. Магілёў) і інш. Пры аб’яднанні «Іберыя» працуе ансамбль «Сувенір» (кіраўнік Г.Хвасціяні), у рэпертуары якога грузінскія танцы і песні. Сярод муз. пастановак на бел. сцэне: опера А.Тактакішвілі «Міндзія» (1972), балет «Тамар» на муз. М.Балакірава (2011) у Нац. акадэмічным Вял. тэатры оперы і балета Рэспублікі Беларусь. Яркімі прадстаўнікамі грузінскага народа, творчасць якіх узбагачае бел. муз. культуру, з’яўляюцца кампазітар А.Мдывані, гал. рэж. Нац. акадэмічнага Вял. тэатра оперы і балета М.Панджавідзэ, артысты балета А.Дадышкіліяні і Н.Дадышкіліяні.
Штогод перад Сусветным Днём бежанцаў (20 чэрвеня) праводзіцца выстаўка дзіцячага малюнка «Прымі мяне, Беларусь», у якой удзельнічаюць дзеці і падлеткі грузінскай дыяспары. 26 мая ў Дзень незалежнасці Грузіі ладзяцца выстаўкі дэкар.прыкладнога мастацтва, нац. муз. інструментаў, зброі. Грамадскія аб’яднанні праводзяць дабрачынныя мерапрыемствы, удзельнічаюць разам з пасольствамі Рэспублікі Беларусь і Грузіі ў працы міжнар. круглых сталоў, у т.л. «Развіццё міжэтнічнага дыялога» (2011). Аб’яднанне «Маму
лі» выдала кн. «Грузінскае хрысціянскае мастацтва» (2009) і час. «Грузія сёння» (2010). 3 2010 у рамках бел,грузінскага культ. праекта штогод праходзяць выстаўкі ў маст. галерэі Л.Шчамялёва, карціннай галерэі Г.Вашчанкі і інш.
Грузінская дыяспара падтрымлівае цесныя сувязі з гіст. радзімай: штогод запрашае ў Беларусь для ўдзелу ў святкаванні нац. свят вядомых музыкантаў, мастакоў і інш. У Беларусі рэгулярна гастраліруюць грузінскі нац. балет «Сухішвілі», тэатр нац. грузінскага балета «Метэхі», Тбіліскі акадэмічны тэатр оперы і балета імя З.Паліашвілі (2010, Мінск), дзіцячы ансамбль «Садарыдзі», скрыпачка Л.Ісакадзэ, дырыжор Г.Чычынадзэ (2011), фалькл. ансамбль «Галасы Грузіі» (2012) і інш. У верасні 2011 у Беларусі адбыліся Дні культуры Грузінскай Рэспублікі (г. Гомель). Мэтанакіраваная палітыка дзярж. падтрымкі культуры грамадзян грузінскай нацыянальнасці ў Беларусі дае ім магчымасці захаваць гісторыю і культуру сваёй нацыі, этнічную самасвядомасць і самабытнасць. У снеж. 2011 упаўнаважаны па справах рэлігіі і нацыянальнасцей Рэспублікі Беларусь і апарат дзярж. міністра Грузіі па пытаннях дыяспары падпісалі Мемарандум аб супрацоўніцтве па пытаннях дыяспары.
К.А.Каўтарадзэ, Р.К.Паўловіч, Н. В. Мацабярыдзэ.
ГРУК Аўгіння Іванаўна (27.9.1914, в. Селішча Барысаўскага рна — 17.10.2008), беларуская выканаўца народных песень, апавядальніца, нар. лекарка. Валодала багацейшай духоўнай спадчынай. Памастацку выконвала абрадавыя песні. Ведала сямейныя рытуалы, розныя абрады, замовы супраць хвароб, казкі, паданні, звязаныя з мясц. тапанімікай і вясковым бытам, апавяданні («Пра вужа», «Пра мужыка і жыда», «Пра салдата», «Пра свёкрачарадзея», «Пра царкву ў Селішчах») і інш. Па яе рэкамендацыях рэканструяваны танцы «Мікіта», «Мільён», «Полька з камандамі», «Селішчанскі вальс», «Субота», карагоды і інш. У 1996— 2008 настаўнік і кансультант узорнага фалькл. гурта «Берагіня» ў в. Мётча Барысаўскага рна. А.А.Абрамовіч.
ГРУНТ (польск. grunt ад ням. Grund аснова, глеба) у жывапісе, прамежкавы слой, які наносяць на аснову (дошку, палатно, сцяну і інш.) з мэтай забеспячэння трывалай сувязі з фарбай, а таксама стварэння патрэбных фактуры ці колеравага фону. Гал. кампанент Г. — парашкападобнае рэчыва (бялілы, вапна, гіпс, мел), звязанае клеем, алеем ці алейнымі эмульсіямі. У манумент. жывапісе са стараж. часоў ужываюць гліняныя, гіпсавыя і вапнавыя Г. (адна і шматслойныя), з 19 ст. — і цэментныя, у стараж. станковым жывапісе і мініяцюры — мелавыя і гіпсавыя Г. на жывёльных кляях, з 15 ст. — таксама алейныя і эмульсійныя. У рус. і бел. сярэдневяковым іканапісе і сценапісе, размалёвачнай або пазалочанай разьбе па дрэве Г. называецца ляўкасам.
Уграфіцы — кіслотатрывалы слой, які наносяць на гравіравальную дошку пры выкананні некаторых Biflay гравюры (акватынта, афорт) з мэтай зберажэння яе асобных частак ад дзеяння кіслаты пры траўленні.
ГРЎПА ЭТНІ'ЧНАЯ, частка этнасу, якая пражывае за межамі асн. этнічнага масіву і ўтварае там меншасць насельніцтва. 3 асн. этнасам
274
ГРУПАВЫ
яе звязваюць агульнасць мовы, паходжання, нац. традыцый і стэрэатыпаў паводзін, нац. самасвядомасць, рэлігія і інш. 3 часам адаптуецца да навакольнага этнакульт. і экалагічнага асяроддзя. Жыццяздольнасць Г.э. шмат у чым вызначаецца характарам акультурацыі і інтэграцыі, наяўнасцю сваіх грамадскіх інтаў, прысутнасцю сваіх прадстаўнікоў у мясц. структурах улады і кіравання. Аддзяляючыся ад асн. этнасу, часам можа ператварацца ў самаст. народ. У асобных выпадках Г.э., складаючы меншасць насельніцтва, актыўна ўплывае на палітыку дзяржавы і агульную этнакульт. сітуацыю, што асабліва характэрна для вял. нацый. У залежнасці ад паліт. ладу і канстытуцыйных законаў краіны, ступені інтэграцыі ў многанац. грамадстве Г.э. могуць займаць рознае сац.прававое становішча. У краіне пражывання рассяляюцца кампактна ці дысперсна. Кампактнае рассяленне больш характэрна для карэннага насельніцтва, што трапіла калісьці па паліт. прычынах у суседнія дзярж. ўтварэнні (Г.э. беларусаў Беласточчыны, Віленшчыны, Смаленшчыны, Браншчыны). Г.э., якія пражываюць дысперсна, уласціва значнае разгрупаванне месцажыхарства па краінах і кантынентах. Існуюць асаблівыя пераходныя варыянты Г.э. — этнасац. і этнаканфесіянальныя групы.
В.С.Цітоў.
ГРУПАВЬІ ПАРТРЭТ, адзін з варыянтаў партрэтнага жанру ў выяўл. мастацтве, які з’явіўся ў еўрап. мастацтве з часоў Адраджэння і развіваўся ў наступныя эпохі. У Беларусі ў часы Рэчы Паспалітай (16—18 ст.) дзякуючы свецкай і рэліг. шматканфесійнай культуры партрэты выказвалі вял. павагу да асобы чалавека, яго сац. становішча і грамадскай ролі. У іканапісе, у тэматыцы «Нараджэнне Багародзіцы», «Пакланенне вешчуноў», «Святая сям’я» і інш., акрамя кананічных, уводзіліся і зямныя вобразы людзей — каралёў, магнатаў і інш. Кожнае шляхетнае сямейства
Да арт. Групавы партрэт.
М.Лісоўскі.
Класічны абед (Я.Брыль, К.Крапіва, М.Лужанін, П.Пестрак). 196S.
мела партрэтную галерэю для ўмацавання свайго генеалагічнага дрэва.
У жывапісе 19 ст. шматфігурныя партрэтныя кампазіцыі мелі шмат агульных рыс з побыт. жанрам. У Г.п. падкрэслівалася сувязь з прыродай, атмасферай фамільных маёнткаў, любімымі заняткамі партрэтуемых. Запатрабаванымі былі партрэты, што падкрэслівалі сувязь пакаленняў: сямейныя партрэты Тышынскіх І.Аляшкевіча (1820), «Партрэт М.Равіч з сынам»
Да арт. Групавы партрэт. Л.Шчамялёў. Працаўнікі муз. 1975.
Я.Дамеля (1830) і інш. Г.п. быў пашыраны ў маст. стылях 19 ст. (класіцызме, рамантызме і рэалізме). Асаблівае значэнне набыў партрэт у бел. жывапісе з сярэдзіны 20 ст. Мастакі звярталіся да вобразаў сваіх сучаснікаў і значных гіст. асоб: Л.Ран — «Сям’я Ульянавых» (1952), У.Стальмашонак — «Народныя камісары БССР Д.Жылуновіч, А.Мяснікоў, В.Кнорын, І.Адамовіч, А.Чарвякоў» (1971), Л.Шчамялёў — «Працаўнікі муз» (1975), Л.Дуда
275
ГРУПАВЫ
Да арт. Групавы партрэт.
Г.Скр ы п н і ч энк а. Янка Купала і Якуб Колас. 3 серыі «Выдатныя дзеячы беларускай культуры». 1979.
рэнка — «Беларускія пісьменнікі В.Быкаў, У.Караткевіч, Н.ГІлевіч» (1982), М.Савіцкі — «М.Капернік і Ф.Скарына» (1990) і інш. Г.п. 2й пал. 20 ст. набліжаны да сюжэтнатэматычнай карціны: «Фарысеі» В.Захарынскага (1967), «Партызанскае вяселле» М.Данцыга (1968), «Габеленшчыцы» А.КІшчанкі (1975), «Балада пра маці (Купрыянава. 9 мая)» А.Асядоўскага (1984), «Песняры» С.Абрамава (2004) і інш. Мастакі звярталіся да вобразаў блізкіх ім асоб, дзеячаў культуры, спартсменаў, палітыкаў, прадстаўнікоў інш. прафесій. У партрэтным мастацтве знайшлі адлюстраванне наватарскія эксперыменты і пошукі на нязменна рэаліст. аснове і культ. спадчыне. Тэма індывід. жыцця, любові да бліжніх вызначана ў парных партрэтах «Бабка Агата з унучкай» Л.Дударэнкі (1968), «Партрэт бацькоў» Э.Белагурава (1978) і інш. Гіст. тэма знайшла адлюстраванне ў творах «Тры грацыі» У.Кожуха (1990), «Ахвярнасць славянскіх Мадонн» А.Кузьміча (1996—98), «Святая Тройца» У.Савіча (2002) і інш.
Сярод этапных жывапісных твораў 2000х гг.: Г.п. вядомых дзеячаў бел. тэатр. мастацтва (В.Раеўскі, А.Дудараў, Б.Герлаван) і «На пачатку шляху» М.Апіёка. У розныя часы жывапісныя работы ў жанры Г.п. стваралі А.Ахрэмчык, Э.Белагураў, А.Бяляўскі, А.Концуб, А.Кузняцоў, Э.Куфко, Л.Майзэліс, В.Маркавец, У.Новак, З.Паўлоўскі, Ю.Піскун, П.Сергіевіч, Г.Скрыпнічэнка,У.Тоўсцік, M.Фiлiпoвiч,I.Xpyцкi,C.Шaфpaнoвiч, Ф.Янушкевіч.
У графіцы Г.п. выдзеліўся з пач. 20 ст.: «Партрэт двух гімназістаў» Ю.Пэна (1908), «Сям’я мастака» Ф.Рушчыца (1920я гг.) і інш. У 20 ст. бел. графікі звярталіся да групавых кампазіцый, адлюстроўваючы сваіх сучаснікаў, іх лёс, перамены ў сац. жыцці. Г.п. «Урок спеваў» Я.Драздовіча (1924) фіксуе групу вучняў і настаўніка, які акампануе на раялі. Вобразы беларусаў у нац. адзенні — у аснове твора «Беларускія сяляне» П.Гуткоўскага (1925). Значнае месца занялі Г.п. чырвонаармейцаў, партызан і падпольшчыкаў, зробленыя ў часы Вял. Айч. вайны на фронце (мастакі Г.Бржазоўскі, М.Гуціеў, М.Манасзон, С.Раманаў) у тэхніках акварэлі, алоўка, вугалю, гуашы. У жанры сяброўскага шаржу створаны графічныя аркушы М.Лісоўскага з фігурамі кампазітараў Д.Смольскага, І.Лучанка, К.Цесакова і мастакоў Б., М. і А. Заборавых (1966), пісьменнікаў Я.Брыля, К.Крапівы, М.Лужа