• Газеты, часопісы і г.д.
  • Энцыклапедыя Культура Беларусі У 6-і т. Т. 3.

    Энцыклапедыя Культура Беларусі

    У 6-і т. Т. 3.

    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 688с.
    Мінск 2012
    581.47 МБ
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 1.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 2.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 4.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 5.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 6.
    Да арт. Групавы партрэт. А.Заспіцкі.
    Mae сучаснікі (А.Бембель, А.Глебаў, З.Азгур).
    1977.
    ніна, П.Пестрака («Класічны абед», 1968) і інш. Г.Скрыпнічэнка стварыў серыю Г.п. «Выдатныядзеячыбеларускай культуры» (1981): «Ф.Скарына і С.Полацкі», «Будны і В.Цяпінскі», «В.ДунінМарціквіч і Ф.Багушэвіч», «Цётка і М.Багдановіч», «Янка Купала і Якуб Колас». С.Абрамаў выканаўакварэльную кампазіцыю «Апошнія з магікан. Бел. мастакі — удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны (Вернісаж)» (2009). Графічныя работы ў жанры Г.п. стваралі таксама Ю.ГерасіменкаЖызнеўскі, А.Захараў, А.Каменскі, А.Паслядовіч, В.Тарасаў і інш.
    У гісторыі мастацтва с к у л ь п турныя формы Г.п. пачалі развівацца з 12 ст. (бронзавая скульптура Барыса і Глеба з г.п. Копысь Аршанскага рна). Г.п. асабліва пашырыўся ў сярэдзіне 20 ст. Яго стваралі А.Грубэ [«Кіраўнікі трох дзяржаў на Крымскай канферэнцыі (Чэрчыль, Рузвельт, Сталін)», 1945], А.Глебаў («Янка Купала і М.Горкі», 1947), З.Азгур («Ленін і Стапін», 1950), Л.Роберман («Пётр I і беларускі селянін», 1959), А.Веліксонаў («Сям’я Бацькі Міная», 1969) і інш. У бел. мастацтве 1970—80х гг. з’явіліся больш камерныя сямейныя варыянты Г.п., што сведчыць аб імкненні ствараць кампазіцыі з сац. падтэкстам: «Ленін і Крупская ў Горках» В.Міхеева (1979), «Купала і дзеці» А.Мятліцкага (1982) і інш. Сярод сімволікаалегарычных, ці метафа
    276
    ГРУШОЎ
    Палац у Грушаўскім палацавапаркавым комплексе.
    рычных кампазіцый у тэматыках: мастацтва і краязнаўства — «Мае сучаснікі. (А.Бембель, А.Глебаў, З.Азгур)» А.Заспіцкага (1977), «Сармацкі партрэт (С.Баторы, Ю.Радзівіл, Л.Сапега)» В.Янушкевіча (1986), «Святло Міхайлаўскага», «Ля крыніцы. А.С.Пушкін і В.М.Ваньковіч» (абедзве 1987), «Паэт і муза» (1988) А.Анікейчыка; космасу — «Інтэркосмас. Партрэты Клімука і Гермашэўскага» І.Міско (1980) і інш.
    Л.Д. Налівайка.
    ГРЎЦА, абтоўчаны ячмень, ячныя крупы. Патоўчаны ў ступе сухі ячмень палівалі вадой, каб адстала шалупінне, ачышчалі веяннем і варылі з яго кашу ці суп, на каляды — куццю. 2) Гушча, каша з абтоўчанага ячменю ці ячных круп. Густую Г, варылі на Віцебшчыне, Гродзеншчыне, ва Усх. Палессі, рэдкаватую з мясам, фасоляй або на малацэ — на Магілёўшчыне, Гомельшчыне і інш.
    ГРЎЦА Аляксей Пятровіч (н. 9.5.1924, в. Пішчыкі Дубровенскага рна), беларускі мовазнавец. Др філал. навук (1969), праф. (1971). Скончыў Мінскі пед. інт (1951). 3 1957 у Інце мовазнаўства АН Беларусі, з 1969 у Бел. пед. унце. Даследуе бел. дыялекталогію, гіст. граматыку і лексікалогію рус. і бел. моў, лексіку Я.Коласа. Адзін з аўтараў «Беларускарускага слоўніка» (1962), «Дыялекталагічнага атласа беларускай мовы» (1963), кн. «Лінгвістычная геаграфія і групоўка беларускіх га
    ворак» (1968—69), «Лексічнага атласа беларускіх народных гаворак» (т. 1—5, 1993—98), «Гістарычнага слоўніка беларускай мовы» (выпускі 1—3, 79, 1217, 1921, 2325; 19822011). Дзярж. прэмія СССР 1971.
    Тв.: Развіццё складаназалежнага сказа ў беларускай мове. Мінск, 1970; Старославянскмй язык. Мннск, 2004; Старославянскнй язык: практнческнй курс. Ммнск, 2005. Д.В.Дзятко. ГРЎШАЎСКАЯ СЯДЗІБА, помнік сядзібнапаркавай архітэктуры ў в. Грушаўка Кобрынскага рна. Закладзена ў 1825. Належала Радзевічам. Уключала сядзібны дом, гасп. пабудовы, парк. Сядзібны дом — 2павярховы, гал. фасад вылучаны 4калонным порцікам з трохвугольным франтонам. У парку размяшчаліся вадаём, пчальнік, аранжарэя ў акружэнні ружоўніка і саду кветкавых раслін. Захаваліся рэшткі сядзібнага дома.
    ГРЎШАЎСКІ ПАЛАЦАВАПАРКАВЫ КОМПЛЕКС, помнік сядзібнапаркавай архітэктуры ў в. Грушаўка Ляхавіцкага рна. Належаў Рэйтанам. Закладзены ў 18 ст. Уключаў палац, 2 мураваныя флігелі, капліцупахавальню, гасп. пабудовы, парк з сажалкай і пладовы сад. У 19—20 ст. на фундаменце разбуранага мураванага палаца пабудаваны драўляны. Палац — будынак аднапавярховы, прамавугольны ў плане, накрыты вальмавым дахам. Цэнтр. частка вылучана мансардавым паверхам і
    вял. тэрасай на 4 тонкіх слупах. Фасады прарэзаны прамавугольнымі аконнымі праёмамі ў простых ліштвах. Планіроўка анфіладная з параднай залай у пэнтры. У інтэр’еры сцены атынкаваны і часткова размаляваны. Капліцапахавальн я пабудавана ў стылі неаготыкі ў пач. 20 ст. Будынак прамавугольны ў плане з 3граннай алтарнай часткай і шчытом на гал. фасадзе. Сцены расчлянёны стральчатымі аконнымі праёмамі. Гал. ўваход аформлены перспектыўным парталам. Пейзажны парк рэгулярнай планіроўкі. У дэндралагічным складзе бук лясны, кіпарысавік гарохаплодны, каштан конскі і інш. Захаваліся сядзібны дом, флігелі, капліца, гасп. пабудовы, фрагменты парку і пладовы сад. Комплекс ўнесены ў Дзярж. спіс гісторыкакульт. каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь.
    ГРУШОЎ Вячаслаў Георгіевіч (н. 3.5.1950, г. Лагойск), беларускі акцёр, рэжысёр. Засл. артыст Беларусі (2007). Скончыў Бел. тэатр.маст. інт (1971). Працуе ў Нац. акадэмічным драм. тэатры імя Я.Коласа. Акцёр дакладных псіхал. характарыстык роляў і выразных вонкавых сродкаў іх выяўлення: Юрый Тураўскі («Крыж
    Капліцапахавальня ў Грушаўскім палацавапаркавым комплексе.
    277
    ГРУШЭЎСКІ
    Ефрасінні» І.Масляніцынай), Гаеў, Дорн, Серабракоў («Вішнёвы сад», «Чайка», «Дзядзька Ваня» А.Чэхава), Бальшоў («Банкрут» А.Астроўскага),
    Дэтэктыў («Ён. Яна. Акно. Нябожчык» Р.Куні), Джон Валонэ («Перабор» Х.Бергера), Крыфард Лючэнца («Генрых VI», «Утаймаванне свавольніцы» У.Шэкспіра), Мандэрс («Грахі бацькоў» Г.Ібсена) і інш. Рэж. спектакляў; «Кветкіягады» і «Як воўк быў мамай» В.Ткачова (1990, 2012), «Варвара і яе блудны муж» Г.Марчука (1998), «Старамодная камедыя» А.Арбузава (2007), «Пазычанае шчасце» Ф.Палачаніна (2009) і інш. Р.І.Баравік. ГРУШЭЎСКІ Уладзімір Аляксандравіч (н. 20.4.1952, г. Баранавічы), беларускі кампазітар. Скончыў Бел. кансерваторыю па класах баяна (1979) і кампазіцыі (1985). 3 1997 дырэктар дзіцячай муз. школы №1,з 2005 выкладчык муз. каледжа ў Баранавічах. Разнажанравая творчасць Г. вызначаецца інтарэсам да нац. тэматыкі і фальклору. Для яго музыкі характэрна арганічнае спалучэнне вобразнай эмацыянальнасці і стройнай арганізацыі думкі. Сярод твораў: п’есы для баяна «Імправізацыя» (1980), лірычная сюіта для камернага аркестра (1981), сімф. карціна «А хто там ідзе?» (1982), рамантычная паэма (1984), араторыя «Гусаўца голас» (на вершы Міколы Гусоўскага, 1985), сюіта «Зімовыя карцінкі» (1986), кантата «Сэрца роднае» (на вершы М.Багдановіча, 1991), муз. карціна для аркестра бел. нар. інструментаў «На Палессі» (1993), песні на вершы Г.Бураўкіна,
    В.Журовіча, Л.Турбіной, Ю.Багданава і інш. В.Р.ГудзейКаштальян.
    ГРУШЭЦКІ Антон Антонавіч (1734, Валынь, Украіна — 1798), беларускі і польскі жывапісец. Вучыўся ў КамянецПадольску і Львове. Быў манахам. Жыў у Кракаве, Супраслі, Гродне. Каля 1774 у Гродне ўдзельнічаў у стварэнні дэкар. кампазіцыі для інтэр’ераў палаца Тызенгаўза і касцёла бернардзінцаў (1788, з Ф.Міхалкевічам). Сярод інш. работ: карціны «Лот з дочкамі», «Самсон і Даліла», партрэт рэктара Кракаўскага ўнта К.Ярмундовіча (1760я гг.), «Алегорыя вернасці», «Забавы німфаў», «Мужнасць Святога Варфаламея», «Рознакаляровыя львы», «Святы Еранім», абразы Св. Антонія, Францыска (1770я гг.) і інш.
    ГРЬІБАВА Ала Уладзіміраўна (н. 23.12.1935, Мінск), беларускі мастак кіно. Скончыла Мінскае маст. вучылішча (1956), Маскоўскі паліграф. інт (1964). У 1962—2010 на к/студыі «Беларусьфільм». Стварыла касцюмы да кіна, тэле і тэатр. пастановак: фільмы маст. «Лісты да жывых» (1964), «Я родам з дзяцінства», «Усходні калідор» (абодва 1966), «Рудабельская рэспубліка» (1971), «Палёту краіну пачвар» (1986), «Маці ўрагану» (1990), «Сівая легенда» (1991), «3 пекла ў пекла» (1996), «Бальная сукен
    Грыгаравіцкая Петрапаўлаўская царква.
    ка» (2003); тэлевізійныя «Руіны страляюць...» (1971—72), «Корцік» (1973), «Бронзавая птушка» (1974), «Блакітны карбункул» (1979), «Бацькі і дзеці» (1984), «Высакародны разбойнік Уладзімір Дуброўскі» (1988) і інш.
    ГРЬІВЕННІК, 1) руская манета, парытэтная 10 капейкам. Уведзена грашовай рэформай 1700—04 Пятра 1. У 1701—96 манетныя двары Рас. дзяржавы (з 1721 імперыі) чаканілі з перапынкамі сярэбраныя Г з пазначэннем наміналу «грнвенннк», «грнвна» і ў 1725—27 медныя квадратныя «платы» з пазначэннем наміналу «грмвна». 2) Папулярная назва манеты Расіі і СССР наміналам у 10 капеек.
    Літ:. Узденнков В.В. Монеты Росснн, 1700—1917. М., 1985; Бнткнн В. Сводный каталог монет Росснн 1699— 1917 гг.: В 2 т. М., 2003; Я го ж. Монеты РСФСР, СССР н Росснн 19212010 годов. М., 2010.
    ГРЬІГАРАВІЦКАЯ ПЕТРАПАЎЛАЎСКАЯ ЦАРКВА, помнік архітэктуры рэтраспектыўнарускага стылю ў б. в. Грыгаравічы Мёрскага рна. Пабудавана ў 1861 з цэглы. Да асн. квадратнага ў плане аб’ёму прымыкаюць 3ярусны прытворзваніца з гранёным шатром і макаўкай у завяршэнні, кароткая трапезная і нізкая прамавугольная апсіда. Асн. аб’ём накрыты 4схільным дахам з цыбулепадобнай галоўкай у завяршэнні. Бакавыя плоскасныя фасады прарэзаны вокнамібіфорыумамі ў 3лопасцевых арачных ліштвах. У дэкоры фасадаў выкарыстаны традыц. зубчастыя фрызы, вуглавыя руставаныя лапаткі. Царква дзейнічае.
    ГРЫГАРОВІЧ Іван Іванавіч (6.9. 1792, г. Слаўгарад — 13.11.1852), беларускі археограф, гісторык, краязнавец, пісьменнік. Скончыў духоўныя семінарыі ў Магілёве (1811), Пецярбургу (1819). У 1811 — 15 у Магілёўскім духоўным вучылішчы. У 1820—31 рэктар Гомельскага духоўнага вучылішча, затым служыў у СанктПецярбургу. 3 1837 чл. Археаграфічнай камісіі, з 1838 гал. рэд. яе
    278
    ГРЫГАР’ЯНЦ
    выдання «Акты гістарычныя». Апісваў рукапісныя кнігі Румянцаўскай бкі ў СанктПецярбургу. Для напісання гісторыі Беларусі (у т.л. царк.)
    збіраў матэрыялы ў архівах Мсціслава і Магілёва, выдаў першы бел. археаграфічны зб. «Беларускі архіў старажытных грамат» (ч. 1, 1824). Аўтар гіст. даследавання «Беларуская іерархія» (1824), зб. твораў архіепіскапа Г.Каніскага са сваёй прадмовай (т. 1—2, 1835). Удзельнічаўу падрыхтоўцы і выданні «Актаў, якія адносяцца да гісторыі Заходняй Расіі» (т. 1—5, 1846—53). Склаў «Слоўнік заходнярускай гаворкі» і «Збор слоў літоўскарускай (беларускай) гаворкі».
    Тв.: Беларуская іерархія: да 1000годдзя хрысціянства на Беларусі. Мінск, 1992. М.В.НІкалаеў. ГРЫГАРОВІЧ (Грэгаровіч) Карл Карлавіч (25.10.1868, СанктПецярбург — 25.3.1921), рускі скрыпачвіртуоз, педагог. Вучыўся ў Маскве 1 ў Берліне. 3 1883 вёў актыўную канцэртную дзейнасць у Расіі і краінах Еўропы, неаднаразова выступаў у Беларусі (Віцебск і інш.). У 1910—14 узначальваў у Пецярбургу т.зв. Мекленбургскі квартэт. 3 1904 праф. муз.драм. вучылішча Маскоўскага філарманічнага тва, у 1918— 21 — нар. кансерваторыі ў Віцебску. Выступаў у суправаджэнні Віцебскага сімф. аркестра на чале з М.Малько, удзельнічаў у вечарах камернай музыкі (выконваў творы Л.Бетховена, Ф.Мендэльсона, Э.Лало, А.Тама, П.Сарасатэ 1 інш.). Тонкі інтэрпрэта