Энцыклапедыя Культура Беларусі
У 6-і т. Т. 3.
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 688с.
Мінск 2012
тар скрыпічнай і квартэтнай класікі.
А.Л. Капілаў.
ГРЫГАРОВІЧ Ядвіга Дамінікаўна (24.8.1946, в. Даманова Бабруйскага рна — 31.7.2011), беларускі вучоны ў галіне педагогікі. Др пед. навук (2003), праф. (1995). Засл. работнік адукацыі Беларусі (1999). Скончыла Мінскі пед. інт (1969), Мінскі лінгвістычны ўнт (1994). Настаўнічала. 3 1974 у НДІ педагогікі, з 1982 у Бел. унце культуры і мастацтваў (заг. кафедры, прарэктар, у 1992— 2007 рэктар). У 2000—04 нам. старшыні Камісіі па сац. пытаннях Савета Рэспублікі Нац. сходу Рэспублікі Беларусь, чл. Каардынацыйнага кта жанчынпарламентарыяў Міжнар. парламенцкага саюза. Навук. работы па тэорыі і методыцы эстэтычнага выхавання моладзі, культуралогіі, педагогіцы сацыякульт. дзейнасці.
Тв.: Падрыхтоўка кадраў культуры ў Рэспубліцы Беларусь: сучасны стан і перспектывы. Мінск, 2001 (разам з А.І.Смолікам, Л.М.Рагачовай); Эстэтычная накіраванасць асобы студэнта: педагагічны аспект. Мінск, 2002.
ГРЫГАРЎК Элеанора Віктараўна (н. 13.1.1957, г.Тула, Расія), беларускі мастак тэатра. Скончыла Адэскае тэатр.маст. вучылішча (1980). Працавала мастаком па касцюмах у Маст.вытворчым камбінаце пры Саюзе тэатр. дзеячаў Беларусі. У 1992— 2003 1 з 2009 у Нац. акадэмічным Вял.
А.Грыгар'янц. Эскіз дэкарацыі да трагедыі «Кароль Лір» У.Шэкспіра.
1953.
тэатры оперы і балета Рэспублікі Беларусь. Касцюмы Г. падкрэсліваюць характары персанажаў, развіваюць іх вобразны строй, адпавядаюць паэт.муз. накіраванасці спектакля: оперы «Дзікае паляванне караля Стаха» У.Солтана, «Князь Ігар» А.Барадзіна (1993), «Травіята», «Набука», «Трубадур» Д.Вердзі (1997, 1999, 2002), «Барыс Гадуноў» М.Мусаргскага (2001), «Папялушка» С.Пракоф’ева (2009), «Тоска» Д.Пучыні (2010), «Трыстан і Ізольда» Р.Вагнера, «Севільскі цырульнік» Д.Расіні (2011), балет «Карсар» А.Адана (1991) і інш. Р.І.Баравік.
ГРЫЕАР’ЯНЦ Армен Багратавіч (28.9.1918, г. Андыжан, Узбекістан — 24.3.1976), беларускі мастак тэатра. Засл. дзеяч мастацтваў Беларусі (1955). Скончыў Ленінградскае
А.Б.Грыгар'янц.
маст.пед. вучылішча (1939). Працаваў у тэатрах Масквы, Ташкента, Ерэвана, Кіева і інш. 3 1953 гал. мастак Дзярж. рус. драм. тэатра Беларусі,
279
ГРЫГОНІС
з 1962 — Бел. тэатра імя Я.Купалы. 3 1958 адначасова выкладаў у Бел. тэатр.маст. інце. Творчасці Г. ўласцівы глыбокае разуменне жанравай асновы спектакля, выразнасць зрокавых вобразаў, арганічнае адзінства традыц. і наватарскага. Сярод лепшых спектакляў: «Кароль Лір» У.Шэкспіра, «Каварства і каханне» Ф.Шылера (абодва 1953), «Салавей» З.Бядулі (1956), «Беспасажніца» А.Астроўскага (1962), «Людзі на балоце» паводле І.Мележа (1966, з Б.Герлаванам), «Трыбунал» А.Макаёнка (1971), «Забыць Герастрата!» Р.Горына (1974) і інш. Мастак і рэж. спектакляў «Матухна Кураж і яе дзеці» Б.Брэхта (1962) і «Цудоўная дудка» В.Вольскага (1968). Мастак к/фільмаў «Палеская легенда» (1957), «Чырвонае лісце» (1958, абодва з У.Белавусавым) і інш.
ГРЫГОНІС Генрых Юр’евіч (20.5. 1889, в. Пабяржэ Вільнюскага рна, Літва — 4.11.1955), беларускі акцёр. Нар. артыст Беларусі (1941). У 1908— 19 працаваўу Расіі. У 1919 у Першым тве бел. драмы і камедыі, з 1920 у Бел. тэатры імя Я.Купалы. Акцёр яркай сцэнічнай індывідуальнасці. Для яго творчасці характэрны вострая
М.Філіпов іч. Партрэт Г.Ю.Грыгоніса. 1927.
камедыйнасць і лірыкадрам. афарбоўка роляў. Нар. характары, створаныя Г, адметныя сакавітым гумарам. нац. каларытам, маляўнічасцю: Старац, Пустарэвіч («Раскіданае гняздо», «Паўлінка» Я.Купалы), Даніла («На Купалле» М.Чарота), Каваль («Кавальваявода» Е.Міровіча), Мікола («Салавей» З.Бядулі), Анісім («Пагібель воўка» Э.Самуйлёнка), Нічыпар, Сымон Верас («Хто смяецца апошнім», «Пяюцьжаваранкі» К.Крапівы) і інш. У класічным рэпертуары асаблівы поспех меў у ролі Журдэна («Мешчанін у дваранах» Мальера, 1924). Сярод інш. роляў: Фірс («Вішнёвы сад» А.Чэхава), Лука («На дне» М.Горкага), граф Людавіка («Сабака на сене» Лопэдэ Вэгі), князь Эскал («Рамэа і Джульета» У.Шэкспіра). Здымаўся ў кіно («Дняпро ў полымі», «Кармялюк» і інш).
Літ.: Сабалеўскі А. 3 мастакоўскіх залацінак// Мастацтва. 2010. № 6. ГРЫГОР’ЕЎ Юрый Панцеляймонавіч (н. 29.5.1932, г.п. Кулоціна Наўгародскай вобл., Расія), беларускі і расійскі архітэктар. Засл. архітэктар Беларусі (1976). Засл. архітэктар Расіі (1993). Скончыў Маскоўскі архіт. інт (1956). Працаваў у інтах «Белпрам
Г.Грыгоніс у ролі Нічыпара.
праект», «Мінскпраект». У 1974—86 намеснік старшыні Дзяржбуда Беларусі, гал. архітэктар Мінска. Асн. работы ў Мінску (усе ў суаўт.): будынкі
Ю. П. Грыгор 'еў.
навук.даследчых інтаў АН Беларусі, студэнцкія гарадкі БДУ, Бел. політэхн. і Мінскага радыётэхн. інтаў, комплексы інтаў культуры і павышэння кваліфікацыі кіруючых работнікаў нар. гаспадаркі Беларусі, Дом літаратара (усе 1960—70я гг.), генплан Мінска да 2000 з праектам планіроўкі прыгар. зоны, аэравакзальны комплекс аэрапорта Мінск 2, будынак упраўлення Мінскага метрапалітэна і ст. метро «Кастрычніцкая», забудова і рэканструкцыя вуліц М.Багдановіча і Я.Коласа, забудова мікрараёна Зялёны Луг 6 (усе 1980я гг.), помнікі М.Калініну (1978) і А.Пушкіну (2002) і інш.
ГРЫГОРЧЫК Марат Казіміравіч (н. 10.9.1962, в. Палонка Баранавіцкага рна), беларускі артыст оперы (лірыкадрам. тэнар). Засл. артыст Беларусі (2001). Скончыў Бел. тэхнал. інт (1985), Бел. акадэмію музыкі (1993). У 1990—2002 саліст Нац. акадэмічнага Вял. тэатра оперы і балета Рэспублікі Беларусь. Рэдкая прыгажосць голасу, тонкая музыкальнасць, цеплыня, шчырасць, лірычная напоўненасць выканання прынеслі яму вялікі поспех у партыях: Таміна («Чарадзейная флейта» В.А.Моцарта), Герцаг, Рычард, Альфрэд («Рыгалета», «Бальмаскарад», «Травіята» Д.Вердзі), Пінкертон, Каварадосі («ЧыаЧыасан», «Тоска» Д.Пучыні), Каніа («Паяцы» Р.Леанкавала), Хазэ
280
ГРЫМ
(«Кармэн» Ж.Бізэ), Ленскі («Яўген Анегін» П.Чайкоўскага), Юродзівы («Барыс Гадуноў» М.Мусаргскага). Стварыў яркія вобразы Майстра
М. К.Грыгорчык.
і Іешуа ў оперы «Майстар і Маргарыта» Я.Глебава, Свеціловіча ў «Дзікім паляванні караля Стаха» У.Солтана. Творчым дасягненнем стала партыя тэнара ў «Рэквіеме» Д.Вердзі. Лаўрэат Усесаюзнага конкурсу вакалістаў імя М.Глінкі (Масква, 1991), дыпламант міжнар. конкурсу «Новыя галасы» (г. Гютэрсла, Германія, 1992).
А.А. Саламаха.
ГРЫЖАНКА, традыцыйная беларуская страва, суп з бручкі. Часам яе гатавалі з мясам, а ўзімку найчасцей забельвалі малаком. Каб прыдаць Г. мучністасці, дадавалі бульбу. Бручку пры прыгатаванні наразалі кубікамі.
ГРЫЗАЙЛЬ (франц. grisaille ад gris шэры), від дэкаратыўнага жывапісу, які выконваецца ў розных градацыях якоганебудзь аднаго колеру (пераважна шэрага). Імітуе скульпт. рэльеф або архіт. кампазіцыю, вызначаецца выразнай святлоценявой мадэліроўкай выяў. Г. узнік у антычнасці, развіваўся ў сярэдневякоўі і эпоху Адраджэння. Асабліва пашырыўся ў стылі класіцызм, гал. чынам як імітацыя скульпт. рэльефу. Назва «Г» прымяняецца да твораў, выкананых у акварэлі, алейнымі фарбамі і інш. матэрыяламі аднаго колеру (размалёўкі аднаколернай эмаллю з прамалёўкай золатам). У Беларусі шырока выкарыстоўваўся ў дэкарыраванні
культавых і палацавых будынкаў у канцы 18 — пач. 19 ст. (палацы ў Гомелі, вёсках Свяцк Гродзенскага, Залессе Смаргонскага рнаў, касцёлы езуітаў у Гродне, у в. Гальшаны Астравецкага рна, цэрквы Варварынская ў Пінску, у в. Дубае Пінскага рна і інш.). У наш час Г. шырока распаўсюджаны ў графіцы, насценных размалёўках інтэр’ераў і пано, дэкар.прыкладным мастацтве.
Л. Ф. Салавей.
ГРЫМ (ад франц. grimer, падмалёўваць твар), мастацтва змяняць вонкавы выгляд акцёра, пераважна яго твар, з дапамогай грыміравальных фарбаў, пластычных і валасяных наклеек, парыкапрычоскі і інш.; адзін са сродкаў стварэння акцёрскага вобраза. У тэатры кожны спектакль — драм., муз., оперны, балетны, лялечны — мае сваю культуру сцэнічнага афармлення і падыходу да Г. акцёраў, які арганічна звязаны з рэжысёрскім рашэннем і залежыць ад жанру і стылю тэатр. пастаноўкі. Г. у трагедыі адрозніваецца ад Г. ў вадэвілі і камедыі. Раней Г. быў больш «манументальны». Гэта было звязана
Да арт. Грызайль. М.Барадзіна. Чаяванне. 2005.
з тым, што паміж глядзельнай залай і сцэнай размяшчалася вял. аркестравая яма. У дадатак святло было няяркім, таму ўцяжараны, кантрасны Г. задавальняў гледача таго часу. Шырока выкарыстоўваліся яркія грыміравальныя фарбы, парыкі з замшавым ілбом, налепкі з пап’емашэ і ваты. У канцы 19 — пач. 20 ст. ў мастацтве тэатр. Г. шмат што змянілася. Цяперутэатры выкарыстоўваюцца сандарачныя клеі, вадкія фарбы, пластычныя дэталі, крэмпудры. ценідля павек, бляскдля вуснаў, 12колерны Г. на тлустай аснове, тонкія матэрыялы, сінтэтычныя валокны, якія замяняюць дарагія парыкі з натуральнага сарлыка. Каб змяніць колер твару і схаваць недахопы скуры, акцёр найперш накладае агульны тон і толькі потым малюе неабходныя яміны і штрыхі, якія ўтвараюць складкі і маршчыны. Г. наносяць папяровымі растушоўкамі, плоскімі пэндзлікамі №1,2,3 для алейных фарбаў, а таксама пры дапамозе пальцаў. Калі неабходна моцна змяніць твар ці стварыць партрэтны грым, выкарыстоўваюць пастыжор
281
ГРЫМ
Да арт. Грым у тэатры. А.Клімава ў ролі Клеапатры («Антоній і Клеапатра» У.Шэкспіра. 1964. Грым С.Школьнікава).
скія вырабы (парыкі, бароды, вусы, бакі і інш.). Г. разлічаны на акрэсленыя адлегласць і асвятленне і павінен быць добра бачны ў глядзельнай зале. У адрозненне ад кіно тэатр. акцёр звычайна накладае Г. самастойна і толькі ў выпадку складаных
Да арт. Грым у тэатры. І.Забара ў ролі Чорта («Камедыя» У.Рудава. 1980. Грым К. Мамаюка).
характарных і партрэтных Г. звяртаецца па дапамогу да мастакагрымёра. Г. не толькі змяняе знешнасць акцёра, але і ўплывае на яго самаадчуванне, з’яўляецца штуршком для далейшага раскрыцця вобраза. У бел. тэатры развіццё грымёрскага мастацтва звязана з імёнамі буйных акцёраў, якія непасрэдна ўдзельнічалі ў стварэнні Г. (Г.Глебаў, А.Ільінскі, У.Крыловіч, Б.Платонаў). Значны ўклад у станаўленне мастацтва Г. зрабілі бел. мастакігрымёры А.Буднік, Р. Волкаў, Л.Звездачотава, К.Мамацюк, С.Пінхасік, С.Школьнікаў і інш.
Г. у к і н о мае сваю спецыфіку ў параўнанні з тэатр.: улічваюцца ўмовы аператарскай тэхнікі, асаблівасці кінаплёнкі, характар асвятлення. У чорнабелых фільмах Г. базіраваўся на прынцыпе святлаценю, у сучасным каляровым і лічбавым кіно ён мае жывапісны характар. Бывае характарным, вострахарактарным, карэкціровачным, узроставым, партрэтным, казачным. Буйны план на экране, асабліва ў каляровым кіно, патрабуе карпатлівай работы мастакагрымёра. У адрозненне ад тэатр. Г. у кіно накладаецца гал. героям фільма і ўдзельнікам масавых сцэн. Адрозніваюцца і грыміравальныя матэрыялы. Сучасны Г. у кіно па якасці набліжаецца да Г. для непасрэднага ўспрыняцця. Выкарыстоўваюцца ўстойлівыя грымёрныя фарбы на спіртавой аснове, пластычны Г. з латэксу, налепкі для аб’ёмнага кінагрыму, якія ствараюцца з напаўпразрыстага сілікону, падобнага на чалавечае цела. Для кожнай кінакарціны выкарыстоўваюцца адпаведныя пастыжорскія вырабы (парыкі, накладкі, вусы, бароды, бакенбарды і інш.), якія рыхтуюцца грымёраміпастыжорамі пад кіраўніцтвам гал. мастака карціны. У бел. кіно і на тэлебачанні развіццю мастацтва Г. садзейнічалі грымёры У.Белавусаў, У.Дзяменцьеў, Л.Емяльянаў, У.Мішчанчук, Р.Храпуцкі, А.Чартовіч і інш. К.В.Мамацюк.