• Газеты, часопісы і г.д.
  • Энцыклапедыя Культура Беларусі У 6-і т. Т. 3.

    Энцыклапедыя Культура Беларусі

    У 6-і т. Т. 3.

    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 688с.
    Мінск 2012
    581.47 МБ
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 1.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 2.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 4.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 5.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 6.
    Л.Гумілеўскі. Канстанцін Астрожскі. 2001.
    тура «Русалка» ў Нясвіжы (1990); скульпт. кампазіцыі «Скіф» (1959), «Партызаны» (1967), «Крылатая» (1973), «Жалейка» (1982), «Экалогія» (1987), «За зямлю, за волю» (1988), «Чорная быль» (1996); станковая «Канстанцін Астрожскі»; партрэты С.Рахманінава (1965), К.Каліноўскага (1977), М.Багдановіча (1981), М.Савіцкага (1983), Міколы Гусоўскага (1986), А.Клімавай (1987), Ф.Скарыны, М.К.Радзівіла Сіроткі (абодва 1992), У.Караткевіча (1994) і інш. Дзярж. прэмія Беларусі 1974.
    ГУМІЛЁЎСКІ Сяргей Львовіч (н. 29.3.1963, г. Мінск), беларускі скульптар, сын Л.М.Гумілеўскага. Скончыў Бел. тэатр.маст. інт (1987). Працуе ў манумент. і станковай скульптуры. Сярод твораў: манумент «Галубка» (1989), кампазіцыя «Юнацтва» (2006) у Мінску, бюсты Я.М.Бернардоні і У.Сыракомлі (абодва 1993) у г. Нясвіж; станковыя «Зорка Венера» (1984), «А сэрца ўсё імкне да бацькоўскага краю» (1993), «Вершнік»
    С.Гумілеўскі. Кірыла Тураўскі. 2005.
    309
    ГУМНО
    (1996), «Дабравешчанне», «Ефрасіння Полацкая» (абодва 1997), «Францыск Скарына» (1998), «Развітанне з Радзімаю» (2007), «Кветкалілея» (2008), «Не злічыць у сэрцы светлых дум» (2011) і інш.
    ГУМНО, гаспадарчая пабудова для сушкі і захоўвання снапоў, саломы, сена і апрацоўкі збажыны. На Палессі Г. называлі клуняй, на Віцебшчыне і Пн Магілёўшчыны — токам, у зах. раёнах Беларусі — стадолай. У 19 ст. на Магілёўшчыне вядомы такія назвы Г., як хлебны сарай і рыга. Г. будавалі пераважна з бярвён, шырока выкарыстоўвалі слупавыя канструкцыі. Размяшчаліся яны асобна ад інш. пабудоў на гумнішчы. Пераважалі Г. прамавугольныя ў плане, сустракаліся квадратныя і шматвугольныя. Для Г. характэрна вял. ўнутраная простора, якая фарміравалася нізкімі сценамі і высокім дахам. Асн. часткі Г: ток (выбітая глінай пляцоўка, дзе малацілі збожжа), адсекі па баках праезда (старонкі, застаранкі, торпы) для захоўвання снапоў і саломы. Знадворку прыбудоўваліся 1—2 мякіннікі для захоўвання мякіны, a пазней і манеж, дзе коні пад асобным шатровым дахам варочалі гарызантальнае кола, якое прыводзіла ў дзеянне малатарню, што знаходзілася ў Г. На У Беларусі будавалі таксама Г. з сушылкамі (асець ці ёўня). Вял. Г. рабілі са скразным праездам і з 2—3 такамі. С.А.Сергачоў.
    ГУРА Аляксандр Віктаравіч (н. 26.1. 1950, г. Волагда, Расія), расійскі этналінгвіст, фалькларыст. Др філал. навук (1998). Скончыў Маскоўскі ўнт (1972). 3 1975 працуе ў Інце славяназнаўства Pac. АН. Асн. кірункі даследаванняў: слав. міфалогія і фальклор, этналінгвістыка, у т.л. вясельная тэрміналогія, заалагічны код слав. традыц. нар. культуры. Адзін са стваральнікаў «Палескага этналінгвістычнага атласа», які захоўваецца ў фондах Палескага архіва Інта славяназнаўства ў Маскве. Аўтар кн. «Сімволіка жывёл у сла
    вянскай народнай традыцыі» (1997), дзе падаюцца асн. выклады традыц., найперш усх.слав. уяўленняў, звязаных з навакольнай фаўнай. Выдаў слоўнік «3 палескай вясельнай тэрміналогіі» (1984—95). Адзін з аўтараў слоўніка «Славянская міфалогія» (2002) і этналінгв. слоўніка «Славянскія старажытнасці» (т. 1—3, 1995— 2004). А.М.Ненадавец.
    ГЎРАЎ Аркадзь (Аарон) Яфімавіч (1.5.1956, Мінск — 25.2.2002), беларускі кампазітар. Скончыў Бел. кансерваторыю (1979). У 1980—89 канцэртмайстар Дзярж. тэатра муз. камедыі Беларусі. У творчасці пераважаў інтэлектуальны пачатак. Працаваў найб. у галіне камернай музыкі. Сярод твораў: квартэтсюіта для 2 скрыпак, альта і віяланчэлі ў 10 ч. (1973), роккантата «Страцімлебедзь» на верш М.Багдановіча (1976), вак. цыкл «Пяць зонгаў з лірыкі Брэхта» для сярэдняга голаса і фп. (1976), сімфонія для камернага аркестра ў 3 ч. (1978), вак.сцэнічная сюіта «Апраўданне Афеліі» для меццасапрана скрыпкі і фп. (абедзве 1979), інвенцыя для цымбал і мандаліны «Ямбы» (1981), мюзікл «Вайны не будзе, Андрамаха!» па матывах трагікамедыі Ж.Жыраду «Траянскай вайны не будзе» (1983), 2 камерныя кантаты на вершы Р.Рыльке (1984, 1985), 2 сюіты для камернаінструм. ансамбля (1987), «Сем храматычных мадрыгалаў пра Невядомую Айчыну» для змешанага хору а капэла (1988— 89) і інш. Пісаў музыку для драм. спектакляў «Жаніцьба Бальзамінава» (1984), «I зноў Несцерка» (1987), «Пінская шляхта» (1988), «Матроская цішыня» (1989), а таксама да дакум. фільмаў «Рэвалюцыйны эцюд» (1987), «Адам і Марыля» (1988), сімф. «Кніга Клезмераў» для сімф. аркестра ў 3 ч. (1993), «Вялікая Сарабанда Цярэзіенштадта» для сімф. аркестра (2002) і інш. Р.М.Аладава.
    ГЎР’ЕЎ Віктар Фёдаравіч (н. 11.8. 1926, в. Барысаўка Жытомірскай вобл., Украіна), беларускі артыст
    оперы (лірыкадрам. тэнар). Засл. артыст Беларусі (1967). Скончыў Бел. кансерваторыю (1960). У 1960— 92 саліст Дзярж. тэатра оперы і ба
    лета Беларусі. Выконваў партыі рознага плана: ад лірыкадрам. да характарных. Увасобіў шэраг вобразаў у операх бел. кампазітараў: Сяргей («Алеся» Я.Цікоцкага), Нунцый («Джардана Бруна» С.Картэса), Старшыня («Брэсцкая крэпасць» К.Малчанава) і інш. Сярод партый класічнага рэпертуару: Галіцын, Шуйскі («Хаваншчына», «Барыс Гадуноў» М. М усаргскага), Герман, Кня жыч («Пікавая дама», «Чарадзейка» П.Чайкоўскага), БарклайдэТолі («Вайна і мір» С.Пракоф’ева), Атэла, Манрыка («Атэла», «Трубадур» Д.Вердзі), Хазэ («Кармэн» Ж.Бізэ), («Дон Жуан» В.А.Моцарта), Стары Фауст («Фауст» Ш.Гуно), Спалаццані («Казкі Гофмана» Ж.Афебаха) і інш. Р.І.Баравік. ГЎРКІ, вёска ў Гарадоцкім рне, на р. Дубаўка. За 36 км на Пн ад г. Гарадок, 3 км ад чыг. ст. Езярышча на лініі Віцебск—Невель (Расія), 75 км ад Віцебска, каля аўтадарогі Віцебск— Невель. Цэнтр Гуркінскага с/с. 57 гаспадарак, 123 ж. (2011).
    Вядомы з 18 ст. як вёска ў Гарадоцкім павеце Віцебскага ваяв. ВКЛ, дзярж. ўласнасць. Пасля 1гападзелу Рэчы Паспалітай (1772) у Рас. імперыі, у Гарадоцкім павеце Полацкай, з 1796 Бел., з 1802 Віцебскай губерняў. У 1785 вёска ў складзе маёнтка Езярышча, 5 двароў, 35 рэвізскіх душ. У 1833 — 6 двароў, 30 ж. У 1909 у Руд
    310
    ГУРЛО
    нянскай воласці, 17 двароў, 126 ж. 3 1923 у Віцебскім павеце. 3 3.3.1924 у БССР. 3 17.7.1924 у Езярышчанскім рне, да 26.7.1930 Віцебскай акругі. 3 20.8.1924 у Пылькінскім с/с. У 1926 — 25двароў, ІЗОж. 3 12.10.1929у Гарадоцкім, з 12.2.1935 у Мехаўскім раёнах. 3 20.2.1938 у Віцебскай вобл. У Вял. Айч. вайну з сярэдзіны ліп. 1941 да сярэдзіны снеж. 1943 Г. акупіраваны ням.фаш. захопнікамі. 3 18.3.1958 у Езярышчанскім рне. 3 16.9.1960 цэнтр сельсавета. 3 25.12.1962 у Гарадоцкім рне. У 1971 — 135 гаспадарак, 375 ж. У 1997 — 102 гаспадаркі, 189 ж.
    У 2011 базавая школа, бка, ФАП, аддз. сувязі, магазін. Вайсковыя могілкі сав. воінаў, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну. В.М.Удальцоў. ГУРКО Аляксандр Віктаравіч (н. 17.3.1964, г. Мар’іна Горка), беларускі этнолаг. Др гіст. навук (2005). Скончыў БДУ (1986). 3 1993 у Гродзенскім аблвыканкаме, адначасова ў Гродзенскім унце, з 1995 у Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, у 1999—2005 у Інце сац.паліт. даследаванняў пры Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, адначасова ў 2000—04 у Еўрап. гуманітарным унце, з 2005 у Мінскім інце кіравання. 3 2006 вучоны сакратар Інта мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору НАН Беларусі. Даследуе новыя рэлігіі і этнаканфесійныя працэсы ў Беларусі, займаецца пытаннем прадухілення этнічных і рэліг. канфліктаў. Аўтар манаграфій «Канфесійная сітуацыя ў Рэспубліцы Беларусь: этнічны і гістарычны аспекты» (2001), «Новыя рэлігіі ў Рэспубліцы Беларусь: этналагічнае даследаванне» (2003), «Новыя рэлігіі ў Рэспубліцы Беларусь: генезіс, эвалюцыя, паслядоўнікі» (2006). Адзін з аўтараў кн. «Гісторыя канфесій на Беларусі ў другой палове XX стагоддзя» (1999), «Гісторыя канфесій на Беларусі: мінулае і сучаснасць» (2000), «Традыцыйныя веравызнанні і новыя рэлігійныя рухі ў Беларусі» (2001), «Этнакультурныя
    працэсы ва Усходнім Палессі ў мінулым і сучасным» (2010), «Хто жыве ў Беларусі» (2012). Т.А.Сінькевіч.
    ГУРКО Аляксандра Уладзіміраўна (дзявочае Верашчагіна; н. 7.10.1961, Мінск), беларускі этнолаг. Др гіст. навук (2003). Скончыла БДУ (1983). 3 1987 у Бел. музеі гісторыі рэлігіі. 3 1995 у Інце мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору НАН Беларусі (з 2006 заг. аддзела). Даследуе асаблівасці царк. жыцця беларусаў (праваслаўных, католікаў і пратэстантаў), гісторыю канфесій на тэр. Беларусі, сучасную канфесійную структуру бел. грамадства, ролю, месца і асаблівасці рэліг. абраднасці ў ім. Аўтар кн. «Святы, абрады і таінствы ў жыцці хрысціян Беларусі» (2009), вучэбных дапаможнікаў «Праваслаўныя святы на Беларусі» (2001), «Хрысціянскія святы на Беларусі» (2005). Адзін з аўтараў кн. «Гісторыя канфесій на Беларусі ў другой палове XX стагоддзя» (1999), «Гісторыя канфесій на Беларусі: мінулае і сучаснасць», «Беларусь на мяжы тысячагоддзяў» (абедзве 2000), «Беларусы. Т. 6. Грамадскія традыцыі» (2002), «Беларусы. Т. 10. Славянскія этнакультурныя традыцыі» (2007), «Беларусы. Сучасныя этнакультурныя працэсы» (2009), «Этнакультурныя працэсы ва Усходнім Палессі ў мінулым і сучасным» (2010), «Хто жыве ў Беларусі» (2012). Прэмія Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь «За духоўнае адраджэнне» 2008. Т.А. Сінькевіч.
    ГУРЛО Алесь (Аляксандр Кандратавіч; 31.1.1892, г. Капыль — 4.2.1938), беларускі паэт. Удзельнічаў у выданні рукапісных час. «Заря», «Голос нмза», «Вольная думка» (1910—11, Капыль). Удзельнік Лют. і Кастр. рэв. 1917, Грамадз. вайны. У 1920я гг. працаваў у тэрміналагічнай камісіі Інбелкульта. У 1922—23 у газ. «Савецкая Беларусь». У 1929—30 у Інце мовы АН Беларусі. Аўтар паэт. збкаў «Барвенак» (1924), «Спатканні» (1925), «Сузор’і» (1926), «Зорнасць» (1927), «Межы» (1929), драмы «Любоў усё змагае» (нап. 1912). Пера
    клаў на бел. мову творы А.Аўдзеенкі, Ф.Гладкова, Ш.Руставелі, У.Стаўскага і інш. У 1930 рэпрэсіраваны. Рэабілітаваны ў 1957.
    Літ.'. Выбраныя творы. Мінск, 1950; Вершы. Мінск, 1972; Нашы птушкі. Мінск, 1974.
    ГУРЛО Мікалай Васільевіч (15.5. 1914, г. Днепрапятроўск, Украіна — 4.9.1980), беларускі графік. Вучыўся ў Маскоўскім паліграф. інце (1938— 41). Працаваў у станковай і кніжнай графіцы, плакаце. У работах Г. добразычлівы свет, гумар, сатыр. вастрыня, лаканізм, дакладнасць вобразаў. Аўтар сатыр. і гумарыст. малюнкаў для выдання «Раздавім фашысцкую гадзіну!» (1942—44), час. «Вожык», «Полымя», «Работніца і сялянка», «Беларусь» і інш. Аформіў кн. «Світанскія сады» А.Зарыцкага (1950), «Прыгоды дзеда Міхеда» А.Астрэйкі (1959), «Мушказелянушка» М.Багдановіча (1961), «На вясёлай хвалі» Э.Валасевіча (1967) і інш.