Энцыклапедыя Культура Беларусі
У 6-і т. Т. 3.
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 688с.
Мінск 2012
318
ГУТАРКА
Асабістыя запісы фальклору Г. ўвайшлі ў тамы серыі «Беларуская народная творчасць»: «Прыказкі і прымаўкі» (кн.1—2, 1976), «Выслоўі» (1979).
А.М.Ненадавец.
ГУТАРКА, мастацкапубліцыстычны твор (часцей ананімны), у якім ставяцца актуальныя пытанні нар. жыцця ці грамадскай маралі; спецыфічны жанр бел. лры 19 ст. Звычайна гэта празаічны ці вершаваны маналог або дыялог, у якім у форме насмешлівай доказнай гаворкі асвятляліся вострыя сац.паліт. («Гутарка Данілы са Сцяпанам») і маральныя («Гутарка Паўлюка») праблемы. Першапачаткова Г. была неад’емнай часткай сялянскага эпасу, мела пераважна будзённы змест («Гутарка ў карчме, спісаная Кандрусём зпад Докшыц»). Вершаваная Г. пісалася сілабічным, інтанацыйнасказавым, сілабатанічным вершам. У ёй панавалажывое, эмацыянальнае, надзвычай вобразнае, багатае на прыказкі і прымаўкі нар. маўленне. У 1840я гг. бел. Г. аказала значны ўплыў на польскамоўную маст. лру Беларусі. Адным з першых спакойнаэпічны лад гэтага жанру пераняў У.Сыракомля («Паштальён», «Хадыка», «Улас»), У1860я гг. Г., не страчваючы сувязі з фальклорам, набыла выразны паліт. змест, выкарыстоўвалася рэвалюцыянерамі як сродак антыпрыгонніцкай і антыцарскай агітацыі («Гутарка старога дзеда», «Гутарка двух суседаў»), Бел. сялянская Г. надзвычай блізкая да польск. шляхецкай гавэнды («Успаміны Сапліцы» Г.Жавускага). Яны аднолькава патрабуюць зацікаўленага слухача, які падзяляе погляды аратара на жыццё і яго з’явы, карыстаюцца не літ., а гутарковай мовай. «Гутарковаму» стылю адпавядалі першыя беларускамоўныя творы «Быліцы. Расказы Навума», «Вечарніцы» В.ДунінаМарцінкевіча, апавяданні «Сведка», «Дзядзіна» і некаторыя эпічныя вершы Ф.Багушэвіча. Эпічны лад бел. Г. быў выкарыстаны А.Міцкевічам у баладзе «Папас ва Упіцэ». В./.Еўмянькоў.
«ГЎТАРКА АБ ТЫМ, КУДЬІ МУЖЬІЦКІЯ ГРОШЫ ІДЎЦЬ», гл. ў арт. «Дзядзька Антон».
«ГЎТАРКА ДАНІ'ЛЫ СА СЦЯПАНАМ», ананімны твор беларускай лры сярэдзіны 19 ст. Напісана напярэдадні сялянскай рэформы 1861. Упершыню апублікавана П.В.Шэйнам у час. «Русская старнна» (1886, т. 49). Пабудавана ў форме маналога сведкі размовы сялян. Mae выразны антыпрыгонніцкі змест, сцвярджае доўгачаканае эканам. і сац. разняволенне бел. селяніна. Аўтар выяўляе супярэчнасці сялянскага светапогляду: з аднаго боку, пан і войт — сац. антаганісты, якія стаяць на шляхуда вольнасці (падманваюць цара, узводзяць паклёп на мужыка), з другога боку, сац. мір з імі — неабходная ўмова «дабра і ладу». Даніла са Сцяпанам не ўзнімаюцца да ідэі ўзброенага пратэсту, як збавення чакаюць адмены прыгону, спадзяюцца на заступніцтва цара і Бога («Як Бог і цар хоча, мусіць, так і трэба»). Адчуваецца моцная вера ў магчымасць існавання патрыярхальнага грамадства, дзе над усімі пануе Бог, а над мужыком — толькі цар («Каб быў мужык волен ды цар яго панам, // Каб не смеў ніколі зваць пан яго хамам»), Героі перакананы ў непазбежным маральным удасканаленні паноў, якія пасля адмены прыгону «паскрабуць чупрыну, як не стане хлеба» і зразумеюць злыбеды сваіх падданых. Будучая сац. ідылія абмалёўваецца як эканам. дыялог роўных з роўнымі («Не адзін сказаў бы: мой пане Сцяпане, // Будзь ласкаў, сягоння прыйдзі на гаранне, // Заплачу, што хочаш»), Разам з тым завяршэнне «Гутаркі» — размову сялян спыніў злы войт — сведчыць аб марнасці спадзяванняў на сац. замірэнне з тымі, хто «мужыка глуміць і плакаць яму не дае». В.І.Еўмянькоў.
«ГЎТАРКА ДВУХ СУСЁДАЎ», цыкл беларускіх ананімных вершаваных твораў 19 ст. Mae выразны антыцарскі і антыпрыгонніцкі змест. Выдаваўся лацініцай у падп. друкарні ў
Беластоку. У 1861—62 выйшлі 4 невял. 4старонкавыя брашуркі. Усе яны пабудаваны ў форме дыялога 2 сялян — спрактыкаванага Матэвуша і наіўнага Юзафа. У 1м нумары раскрываецца драпежніцкая сутнасць агр. рэформы 1861. Па словах Матэвуша, «цар ніц зрабіць не можа, тылька хоча ашукаці». Селянін параўноўвае цара з антыхрыстам, які спусташае двары, зневажае веру («крыж з Хрыстусам парубалі»), Адзінае выратаванне — вяртанне «ронду» польск., які прынясе свабоду і дабрабыт. У 2м нумары ствараецца апакаліптычны малюнак — за грахі papa Бог помсціць мужыку: не родзіць зямля, не маюць літасці паны і чыноўнікі. Беларусаў невядомы аўтар гутаркі ўспрымае як «народ Польскі свенты». Адсюль і парада, якую ён дае: аднавіць святы каталіцызм, вярнуцца да дэмакр. Рэчы Паспалітай. У 3м нумары Матэвуш тлумачьшь прычыны адмены прыгону: «Француз у Севастопалі стаў Маскву ваяваці». Крымская вайна адлюстроўваецца як помста прыгоннікам за ўсе крыўды мужыка. 4ы нумар мае куды больш радыкальны характар, тут гучыць заклік «граць у остры косы», далучацца да агульнапольск. паўстання: «А палякі за нагроду // Дадуць землю і свабоду». Паводле паліт. скіраванасці маналогі Матэвуша нагадваюць выказванні Яськігаспадара зпад Вільні (газ. «Мужыцкая праўда»): аднолькавая ідэалізацыя мінуўшчыны, аднолькавыя аргументы на карысць узброенага паўстання (русіфікацыя, рэкрутчына, прыгон). Паводле дыялагічнай формы і выразнай прапольск. арыентацыі твор блізкі да «Гутаркі аднаго паляка з маскалём» Г.Пельгрымоўскага (1603). В./. Еўмянькоў.
«ГУТАРКА КУЗЬМЬІ 3 АПАНАСАМ», ананімны вершаваны твор беларускай лры 19 ст. Упершыню апублікавана І.Насовічам у «Запісках імператарскага Рускага геаграфічнага таварыства па аддзяленні этнаграфіі» (т. 5, 1873). Сюжэтную аснову
319
ГУТАРКА
складае спрэчка паміж сялянамі адноснатаго, што прынесла бел. вёсцы скасаванне прыгоннага права (паншчыны). Ёсцьутворы і быт. замалёўкі. В.І.Еўмянькоў.
«ГЎТАРКА ПАНА 3 ХЛОПАМ», ананімны вершаваны твор бел. лры 19 ст. Пабудаваны ў форме дыялога «яснага пана» з селянінам Сцяпанам. Mae выразны антыпрыгонніцкі змест. Пан выступае тыранам, які патрабуе ад паміраючага «хлопа» даслаць на працу («сушыць», «грабіць») жонку Дароту. Маўленне прыгнятальніка насычана паланізмамі («не прыходзе до мне на работу», «пянёндзы»), што адлюстроўвае яго сац. і нац. варожасць у дачыненні да бел. мужыка. Адказ селяніна споўнены пратэсту і перасцярогі: «Ужо панскі хлеб дакучыў, // Як пан нас добра мучыў». Пра сац. згоду, якую прапагандавалі лібералы, у т.л. У.Сыракомля («Добрыя весці») і В.ДунінМарцінкевіч («Ідылія»), у бел. гутарцы не згадваецца. Наадварот, гал. герой гучна заяўляе пра мінулыя крыўды («Добра паны гандлявалі — // Слугі на сабак мянялі»), У словах селяніна моцнае патрабаванне справядлівай помсты. Гэтым гутарка набліжаецца да 2й ч. «Дзядоў» А.Міцкевіча, у якой сяляне таксама катавалі жорсткага прыгонніка. Вырашэнне канфлікту паміж панам і «хлопам», выключна негатыўны вобраз землеўласніка дазваляюць меркаваць, што гутарка была створана напярэдадні паўстання 1863—64.
В.І.Еўмянькоў.
«ГЎТАРКА ПАЎЛЮКА», ананімны вершаваны твор бел. лры 19 ст. Надрукавана М.Гарэцкім у «Хрэстаматыі беларускае літаратуры. XI век — 1905 год» (Вільня, 1922). Запісана ў Валожынскім рне на хутары Монькі каля Ракава. Пабудаванаўформе маналога. Аўтар звяртаецца да сялянскай аўдыторыі, дзякуе за тое, што мужыкі «навек з водкай рассталіся». Гарэлка ўспрымаецца як крыніца эканам. заняпаду (у п’яніцы «ха
та падпёрта, крывая»), прычына маральнай дэградацыі (п’яны «сын лае сваю матку, гоніць з хаты бацьку»), У творы наследуецца традыцыя бел. фальклору — гарэлка лічыцца вынаходніцтвам чорта, які зводзіць чалавечую душу («навек душа ў пекле згіне»). Недалёка ад чорта стаіць і пан, які не зважаючы на ксяндза і Бога, губіць людзей гарэлкай («Хоць ксяндзы нам піць бароняць, // Паны водку, аднак, гоняць»). Аўтар спачувае селяніну, які цяжка працуе («як чорны вол») і якому нічога не застаецца, акрамя як «з гора выпіць кватэрку». Гарэлка, на думку аўтара, толькі павялічвае залежнасць мужыка, прымушае працаваць задарма. Паўстае ў творы і вобраз яўрэякарчмара (Бэркі), які аднак не дэманізуецца, бо не яўрэй, а «пан корчмы новыя стаўляе, // 3 бровараў гарэлку дастаўляе...». Нягледзячы на выразны быт. характар абмаляванай праблемы — выкрыцця п’янства, гутарка мае выразны антыпрыгонніцкі змест: у адным шэрагу знаходзяцца пан (аўтар сац. зла) і чорт («Боскі неслух»). Набліжаецца да такіх твораў бел. лры, як «Два д’яблы» К.Вераніцына і «Нячысцік» А.Рыпінскага. В.І.Еўмянькоў. «ГЎТАРКА СТАРОГА ДЗЁДА», ананімны вершаваны твор бел. лры 19 ст. Аўтарства дакладна не высветлена. Mae выразны антыпрыгонніцкі змест. Шырокае распаўсюджанне атрымала ў 1861—63 на тэр. Беларусі і Літвы (перакладзена налітоўскую мову М.Акялайцісам). Друкавалася на бел. мове з выкарыстаннем лац. цірыфту. Вядомы 2 выданні, пазначаныя як Познаньскае (1861) і Парыжскае (1862) — «брашурка маленькага фармату з 12 лісткоў, з уключэннем верша «Добрыя весці» У.Сыракомлі (без указання аўтарства). Аднак усё гэта, каб увесці ў зман цэнзуру. На самай справе гутарка выдадзена ў Беластоку польск. рэвалюцыянерам Б.Шварцэ, які імкнуўся «пераканаць літоўскі [беларускі] народ, што толькі ад польскай Рэчы Паспалітай ён атрымае «зямлю і волю».
У 1861 поўны тэкст гутаркі з’явіўся ў львоўскай газ. «Dziennik literacki» («Літаратурны дзённік», 1861, № 89). Выходзіла таксама пад інш. назвамі: «Гутарка старога дзеда 1861 року з Кобрыня», «Гутарка старога дзеда на Беларусі», «Ад старога дзеда» і інш. У творы абмалёўваецца цяжкае жыццё бел. селяніна пад уладай царатырана, асуджаюцца рэкрутчына, рэліг. і чыноўніцкі гвалт, ідэалізуецца жыццё ў Рэчы Паспалітай, прапагандуюцца ідэі сац. згоды і аднаўлення Польшчы. У навук. лры існуюць меркаванні, што гутарка належыць пяру В.Каратынскага. В.І.Еўмянькоў.
«ГЎТАРКА Ў КАРЧМЁ, СПІСАНАЯ КАНДРУСЁМ 3ПАД ДОКШЫЦ», ананімны вершаваны твор бел. лры апошняй чвэрці 19 ст. Пад тэкстам пазначана дата: «1891 г. ліпеня 20 д. Людвінаў», таксама змешчаны аўтограф: «Кандрусь зпад Докшыц». Упершыню цалкам апубл. ў час. «Полымя» (1956, №2). Пабудавана ў форме некалькіх маналогаў. Пяцёра сялян (Аляксей, Пётр, Габрусь, Хрол і Ігнат), спыніўшыся ў карчме, распавядаюць пра беззямелле, беднасць і бяспраўе мужыка. Аляксей патрабуе справядлівасці, выказваецца супраць панскай усёдазволенасці. Пётр з Габрусём даводзяць прадажнасць царскага суда, у якім валадараць не Закон і Праўда, а грошы і гарэлка (суддзі «сядзяць для формы, як бы каўпакі, // <...> засудзяць цябе і без віны»). Валацуга Хрол абяцае хуткі перадзел зямлі, пра што ён нібыта чуў у Пецярбургу. Аднак кропку ў размове паставіў стары і працавіты Ігнат, які давёў сялянам, што болей зямлі не будзе, рабіць трэба на той, якая ёсць. Ігнат прычыну сялянскай галечы бачыць не столькі ў беззаконні і несправядлівасці, колькі ў злоўжыванні гарэлкай і ў гультайстве («трэба лепей працаваць // На той [зямлі], што бацька мой надзяліў»). У творы ўсё яшчэ адчуваецца моцная вера ў добрага цара, аднак вера ў паноў ужо канчаткова страчана. Гутарка адлюстроўвае настроі бел. сялян у