• Газеты, часопісы і г.д.
  • Энцыклапедыя Культура Беларусі У 6-і т. Т. 3.

    Энцыклапедыя Культура Беларусі

    У 6-і т. Т. 3.

    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 688с.
    Мінск 2012
    581.47 МБ
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 1.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 2.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 4.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 5.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 6.
    320
    ГУТШМІТ
    парэформеннай вёсцы, дзе выспявалі ў т.л. і рэв. настроі. В.І.Еўмянькоў.
    ГУТАРКОВАЯ МОВА, асаблівая разнавіднасць літаратурнай мовы, якая выкарыстоўваецца ў неафіц. зносінах і проціпастаўлена кадыфікаванай кніжнай мове. Функцыянаванне Г.м. падпарадкуецца шэрагу прынцыпаў, сярод якіх свабода выбару сродкаў выражэння, моўная эканомія і суб’ектыўная ацэнка. Яны абумоўліваюць спецыфічныя прыкметы Г.м.: шырокую варыянтнасць, эліптызм, ацэначнасць, семантычныя трансфармацыі (гал. чынам метафарызацыю), павышаную экспрэсіўнасць і інш. Для Г.м. ўласцівыя наддыялектныя, агульнанац. характарыстыкі, і адначасова яна мае рэгіянальныя асаблівасці.
    У Г.м. назіраецца выкарыстанне прастамоўнай лексікі, дыялектызмаў, прафесіяналізмаў, жарганізмаў («дрыхнуць», «картопля», «задраіць» ‘шчыльна закрыць’, «пара» ‘дзве акадэмічныя гадзіны’), метафар, заснаваных на пераносе назваў жывёл, птушак, насякомых і іх дзеянняў на чалавека («варона» ‘няўважлівы чалавек’, «ціўкаць» ‘падаваць голас’), эмацыянальнаэкспрэсіўнай лексікі («дачушачка», «вятрыска»), На граматычным узроўні выкарыстоўваюцца дзеясловы са значэннем аднаразовага дзеяння («стук», «лязь», «скок»), ужываюцца формы дзеясловаў аднаго ладу ў значэнні другога («ці не падаў бы ты мне кнігу?»), назіраецца тэндэнцыя да замены шматслоўных найменняў аднаслоўнымі («неўралагічнае аддзяленне — неўралогія»), адсутнічаюць дзеепрыметныя і дзеепрыслоўныя словазлучэнні, выкарыстоўваецца адваротны парадак слоў («хацеў бы я вас зразумець»), пашыраны пытальныя і клічныя сказы, ужываюцца паўторы дзеясловавыказніка для абазначэння працягласці дзеяння («гаварылі мы гаварылі», «думалі мы думалі») і інш. Сустракаюцца звароты, сінтаксічныя канструкцыі, якія перадаюць непасрэдную рэакцыю суразмоў
    цы — здзіўленне, ухваленне, адмаўленне, радасць і інш.
    Г.м. даследуецца як катэгорыя стылістыкі і культуры маўлення, якая непасрэдна звязана з тэндэнцыямі развіцця літ. мовы, дынамікай яе нормаў у вуснай маўленчай практыцы, стылёвым размежаваннем вуснагутарковых і кніжнапісьмовых стандартаў, развіццём працэсаў узаемадзеяння кніжнай і размоўнай лексікі ў СМІ, пры маст. перакладзе.
    Літ.: Старасценка Т.Я., Урбан В.В., Шумчык Ф.С. Стылістыка беларускай мовы. Мінск, 2010; Рамза Т.Р. Беларускае гутарковае маўленне: сучасны стан. Мінск, 2011. Д.В.Дзятко.
    ГУТАРКОВЫ ВЕРШ, гл. ў арт. Народнае вершаскладанне.
    ГУТКОВІЧ Аляксандр Залманавіч (20.12.1920, в. Вярхоўе Бешанковіцкага рна — 9.9.1989), беларускі рэжысёр тэлебачання, драматург. Засл. дзеяч мастацтваў Беларусі (1981). Скончыў Бел. тэатр. інт (1949). Працаваў у бел. тэатрах імя Я.Коласа і юнага гледача. 3 1959 рэж. на Рэсп. студыі тэлебачання. У тэлевізійных паст. імкнуўся наблізіцца да літ. першакрыніцы, дэталёва распрацаваць характары персанажаў. 3 лепшых работ: тэлевізійныя спектаклі «Kani зліваюцца рэкі» паводле П.Броўкі (1961, і сцэнарыст), «Людзі на балоце» паводле І.Мележа (1965), тэлефільм «Уся каралеўская раць» (1970, з Н.Ардашнікавым, і сцэнарыст). Адзін з аўтараў п’ес «Юныя мсціўцы» (паст. 1957), «Праўда і шчасце» (паст. 1959), «Справа яе жыцця» (паст. 1961, 1962). Дзярж. прэмія Беларусі 1966.
    ГУТКОЎСКАЯ Святлана Вячаславаўна (н. 6.9.1959, г. Какшэтаў, Казахстан), беларускі балетмайстар, педагог, мастацтвазнавец. Канд. філал. навук (1994). Скончыла Мінскі інт культуры (1982). Выкладае ў Бел. унце культуры і мастацтваў (з 1996 заг. кафедры). Адначасова з 1995 маст. кіраўнік ансамбля кафедры харэаграфіі Бел. ўнта культуры і мастацтваў. Харэографпастаноўшчык сцэ
    нічных нумароў на аснове бел. нар. танц. творчасці і сучаснай харэаграфіі. Гал. балетмайстар навагодніх прадстаўленняў «Галоўная ёлка краіны» (2001, 2009—11), рэсп. Балю выпускнікоў ВНУ Беларусі (2003—11), канцэртаў на міжнар. фестывалі мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску» (2007, 2009) і інш. Лаўрэат 13га Міжнар. фестывалю сучаснай харэаграфіі ў Віцебску (2000). Аўтар кн. «Гарадскія бытавыя танцы» (2008), «Асновы сачынення харэаграфічнай кампазіцыі» (2011).
    ГЎТНАЕ ШКЛО. шкляныя вырабы, атрыманыя спосабам выдзімання, фармавання і дэкарыравання ўручную ў гарачым стане непасрэдна каля гутнай печы; від шкла мастацкага. У Беларусі Г.ш. дасягнула высокага маст. ўзроўню ў 16—17 ст. Вырабы — бакалы, кубкі, флаконы, фігуркі жывёл, шкляніцы — аздабляліся ляпным дэкорам, каляровымі ніткамі, жгутамі і г.д. У 16—19 ст. выраблялася пераважна ў дробных гутах. У 2й пал. 19 ст. ў сувязі з узнікненнем шклозаводаў і ўстаноўкай пнеўматычных прыстасаванняў для выдзімання посуду ў формы прыйшло ў заняпад. Як прадукцыя масавай вытворчасці Г.ш. пашырылася ў 1960 — пач. 1990х гг. на шклозаводзе «Нёман». Сярод мастакоў, якія працуюць у Г.ш.: В.Дзівінская, У.Жохаў, Т.Малышава, У.Мурахвер, Л.Мягкова, В.Падліпаліна, В.Сазыкіна, В.Самахвалаў, Г.Сідарэвіч, А.Ткачова, С.Шэцік і інш.
    ГЎТШМІТ (Gutschmidt) Карл (н. 12.9.1937, г. Фербелін, Германія), нямецкі мовазнавец і перакладчык. Др філалогіі (1976), праф. (1982). 3 1967 выкладае бел. філалогію ў Берлінскім унце. 3 1996 праф. Інта славістыкі Дрэздэнскага тэхнал. ўнта (Германія). Даследуе праблемы бел. фразеалогіі, запазычанняў, стылістыкі, лексікаграфіі, параўнальнага вывучэння моў, дыяхроннага і сінхроннага вывучэння бел. мовы. Аўтар кн.: «Дзве новыя працы па беларускай
    321
    ГУЦАЛЕНКА
    лексікаграфіі» (1969), «Балтыйскія запазычанні ў беларускай літаратурнай мове» (1974), «Аб развіцці стыляў беларускай прозы» (1983), «Беларускаўкраінскія ізалексы» (1971), «А.Брукнер і беларуская філалогія» (1980), зб. «Моўная палітыка і літаратурныя мовы ва Усходняй Еўропе ў другой палове 19 — пач. 20 ст. » (1989). Пераклаў на ням. мову творы Ядвігіна Ш., З.Бядулі і інш.
    У.Л. Сакалоўскі.
    ГУЦАЛЁНКА Леанід Аўксенцьевіч (н. 10.7.1931, с. Юрпаль Чаркаскай вобл., Украіна), беларускі філосаф, сацыёлаг. Др філас. навук (1993), праф. (1995). Скончыў БДУ (1955). 3 1955 працаваў у раённым перыяд. друку. 3 1959 у абл. газ. «Гродзенская праўда», з 1963 у БЕЛТА. 3 1971 у БДУ. Даследуе праблемы грамадскіх і асабістых ідэалаў, універсальнай і меравызначальнай сутнасці чалавека, сац. тэхналогій, дыялектыкі ўзаемадзеяння свабоды, правоў і адказнасці асобы.
    Тв:. Дналектнка воплошення прекрасного. Мннск, 1973; Уннверсальное развнтне человека: предпосылкн н перспектавы. Мннск, 1988; Соцнологня: методологня отраслевых н оператнвных нсследованнй. Мннск, 2005 (у суаўт.); Соцнологня конкуренцнн. Мннск, 2007; Человек — мера добра н зла. Мянск, 2008.
    ГУЦІЕЎ Мікалай Цімафеевіч (31.12.1912, г. РастоўнаДоне, Расія — 6.1.2007), беларускі графік. Засл. дзеяч мастацтваў Беларусі (1968). Скончыў Маскоўскі паліграф. інт (1961). У Вял. Айч. вайну стварыў больш за 40 антыфаш. плакатаў і больш за 70 малюнкаў і акварэлей (замалёўкі баявых аперацый, партрэты партызан). У 1944—72 у выдве «Беларусь», адначасова выкладаў у Бел. тэатр.маст. інце. Працаваў у кніжнай і станковай графіцы і жывапісе. Творы кніжнай графікі адметныя пераканаўчай характарыстыкай літ. вобразаў: іл. да кн. «Люба Лук’янская» К.Чорнага (1961), зб. партыз. паэзіі «Лясныя песні» (1970),
    М.Гуціеў. Памяць.
    1969.
    бел. нар. казак «Ілюша, Іванаў сын» (1965), «Цудоўная дудка» (1967) і інш. Серыі «Наваполацкі нафтазавод» (1959), «Полацкая нафтабудоўля» (1962—63) вылучаюцца выразнасцю кампазіцыйнай будовы, разнастайнасцю графічных сродкаў (аловак, туш, акварэль, лінагравюра). Па ваен. замалёўках выканаў лінагравюры «Беларусь — край партызанскі», «Памяць» (абедзве 1969), «Партызанскія будні», «Партызанскі аэрадром» (абедзве 1975) і інш. Сяроджывапісных работ; «Нарада камбрыгаў і камісараў ПолацкаЛепельскай партызанскай зоны» (1975), «Нарачанскае лета» (1982), «Мая Беларусь», серыі пейзажаў «Нарач», «Нясвіж», «Аксакаўшчына», партрэты герояўпартызан (усе 1983—87) і інш.
    Літ:. М.Ц.Гуціеў. Мінск, 1975.
    Л. Ф. Салавей.
    ГЎЦІН Леанід Мацвеевіч (н. 16.6. 1948, г. Гомель), беларускі кампазітар. Скончыў Бел. кансерваторыю (1974). 3 1977 выкладае ў дзіцячых муз. школах. Працуе ў сімф., вак.сімф., камернавак. і камернаінструм. жанрах, піша музыку для дзяцей. Сярод твораў: 2 сімфоніі (1973, 1982), сімф. паэма (1978), кантаты «Памяць» на словы Р.Тармолы і
    Л.Дайнекі (1973) і «Песні юнацтва» на словы Э.Агняцвет (1975), 2 санаты для фп. (1977, 1982), вак. цыкл «Песні беларускага Палесся» на нар. тэксты для барытона 1 нар. аркестра (1992), паэма «Галасы адыходзячых» для духавога аркестра (1994), «Джазавае сальфеджыа» для дзіцячага хору і фп. (2007), трыпціх і маленькая танц. сюіта для фп. ў 4 рукі (2008), «Вальспраменад» для аркестра (2010), «На ганачку» для аркестра нар. інструментаў (2011).
    Р.М.Аладава.
    ГУЦДВІЧ (Gucewicz) Ваўжынец, гл. СтуакаГуцявічус Лаўрынас.
    ГЎШКАЛКА, гл. Арэлі.
    ГЎШЧА (Huszcza) Ян (24.12.1917, б. фальварак Загасцінне, Мёрскі рн — 26.6.1986), польскі пісьменнік, перакладчык. Скончыў Віленскі ўнт (1939). Працаваў настаўнікам наДзісеншчыне і ў Маскве. Аўтар кн. паэзіі «Балада пра падарожных» (1938), «Стары павільён» (1969), прозы «3 далёкіх дарог» (1957), «Кругі» (1964) і інш. У 1950—80я гг. публікаваў пераклады гал. чынам з бел. мовы: творы М.Багдановіча (зб. «Выбраныя вершы», 1974), зб. «Мае мядзведзі і іншыя беларускія апавяданні» (1975),
    322
    гюго
    выбраныя апавяданні У.Караткевіча (зб. «Блакіт і золата дня», 1976), Я.Брыля (зб. «Ніжнія Байдуны», 1979) і інш. Паэзія Г. ў перакладах на бел. мову ўвайшла ў збкі «Горад мільённы і мы» (1972), «Пан Грыцыян і іншыя» (1976). Тэматычна звязаны з Беларуссю зб. эсэ Г. «Аповесці ў чорных рамках» (1979), апавяданне «Лямпа», вершы «Да сябрабеларуса», «Вязынка», нарыс «Паэт Белай Русі» (пра Ф.Багушэвіча). Складальнік анталогій «Беларускія вершы» (1971), «Анталогія беларускай паэзіі» (1978).
    ГЭБЛІ, стругальныя інструменты, якія выкарыстоўваюцца ў сталярным, цяслярскім, бандарным рамёствах. Складаюцца з драўлянага бруска (калодкі) і завостранага жалезнага ляза, нахільна замацаванага ў яго скразной адтуліне. У залежнасці ад канструкцыі (памераў і формы бруска, профілю ляза) і спосабу прымянення дзеляцца на некалькі відаў: гэблік звычайны (рубанак), гэбель (фуганак, спуск, ці спуст), баран (мядзведка), шархебель (шаршэбка), калёўка (адборнік, адкос