• Газеты, часопісы і г.д.
  • Энцыклапедыя Культура Беларусі У 6-і т. Т. 3.

    Энцыклапедыя Культура Беларусі

    У 6-і т. Т. 3.

    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 688с.
    Мінск 2012
    581.47 МБ
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 1.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 2.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 4.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 5.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 6.
    балета. Нар. артыст Беларусі (1964). Скончыў студыю класічнага танца пры Ленінградскім Палацы культуры імя М.Горкага (1954). У 1956—72
    В. К.Давыдаў.
    саліст Дзярж. тэатра оперы і балета Беларусі, адначасова ў 1956—67 педагог Бел. харэагр. вучылішча. Характэрныя рысы выканальніцкай манеры Д. — высакароднасць і чысціня пластычнай формы, пачуццё стылю, эмацыянальная насычанасць танца. Сярод партый: Мікалай («Mapa» Я.Глебава), Андрэй («Падстаўная нявеста» Г.Вагнера), Спартак, Гармодый («Спартак» А.Хачатурана), Прынц, Рамэа («Папялушка» і «Рамэа і Джульета» С.Пракоф’ева), Зігфрыд, Дэзірэ («Лебядзінае возера», «Спячая прыгажуня» П.Чайкоўскага), Франц («Блакітны Дунай» І.Штрауса), Вацлаў («Бахчысарайскі фантан» Б.Асаф’ева), Базыль («Дон
    В.Давыдаў у ролі Юнака.
    331
    ДАВЫДАЎКА
    Кіхот» Л.Мінкуса), Юнак («Шапэніяна» на муз. Ф.Шапэна), Феб («Эсмеральда» Ц.Пуні), Альберт («Жызэль» А.Адана). А.І.Калядэнка.
    ДАВЫДАУКА, вёскаў Светлагорскім рне, на р. Іпа. За 22 км на ПдЗ ад г. Светлагорск, 7 км ад чыг. ст. Жэрдзь налініі Жлобін—Калінкавічы, 135км ад Гомеля, аўтадарогай звязана з Светлагорскам. Цэнтр Давыдаўскага с/с. 29 гаспадарак, 52 ж. (2011).
    Засн. ў 1847 як слабада ў Карпавіцкай воласці Рэчыцкага павета Мінскай губ. У 1897 вёска, 68 двароў, 464 ж., 2 малітоўныя дамы, крама, карчма. 3 1919 у Гомельскай губ. РСФСР. 3 3.3.1924 у БССР. 3 17.7.1924 да 26.7.1930 і з 21.6.1935 у Мазырскай акрузе. 3 20.8.1924 цэнтр сельсавета Азарыцкага, з 12.2.1935 Даманавіцкага раёнаў. 3 20.2.1938 у Палескай вобл. У Вял. Айч. вайну з сярэдзіны жн. 1941 да канца ліст. 1943 Д. акупіравана ням.фаш. захопнікамі, якія 8.2.1942 расстралялі тут 129 жыхароў. 3 8.1.1954 у Гомельскай вобл. У 1959 — 319 ж. 3 20.1.1960 у Парыцкім, з 29.7.1961 у Светлагорскім раёнах. У 1997 — 60 гаспадарак, 103ж.
    У 2011 дзіцячы сад, сярэдняя
    Помнік князю Давыду ў г. ДавыдГарадок.
    школа, бка, ФАП, аптэка, аддз. сувязі, магазін. Брацкая магіла сав. воінаў. Магіла ахвяр фашызму.
    ДАВЬІДГАРАДОК, горад у Столінскім рне, прыстань на р. Гарынь. За 35 км на ПнУ ад г. Столін, 39 км ад чыг. ст. Гарынь на лініі Лунінец—Сарны (Украіна), аўтадарогамі звязаны з Брэстам, Драгічынам, Кобрынам, Пінскам, Столінам. 6,8 тыс. ж. (2011).
    Паводле пісьмовых крыніц вядомы з 1382 як горад, цэнтр удзельнага княства ў ВКЛ. Атрымаў сучасную назву ў гонар аднаго з мясц. кн. Давыда Дзмітрыевіча (мяжа 14—15 ст.). У 1503 пад Д.Г. войска ВКЛ разбіла крымскіх татар. У канцы 15 — пач. 16 ст. горадам валодалі кн. Яраславічы, у 1522—56 — вял. княгіня літоўская і каралева польская Бона Сфорца, з 1558 — кн. Радзівілы. 3 1565 у Пінскім павеце Брэсцкага ваяв. 3 1586 у Клецкай ардынацыі. У 1631 — 365 двароў, гандлёвая плошча, 12 вуліц, замак. У 1675 — 235 двароў 2 царквы, касцёл, сінагога, шпіталь, 2 школы. Пасля 2гападзелу Рэчы Паспалітай (1793) у Рас. імперыі, цэнтр павета Мінскай губ. 3 1796 мястэчка Мазырскага павета. 3 1875 у Нясвіжскай ардынацыі. У 1897 — 7385 ж., 2
    царквы, 3 малітоўныя дамы, нар. вучылішча, аптэка, 51 крама, штотыднёвы кірмаш. 3 1919 у БССР. 3 1921 у Польшчы, у Столінскім павеце Палескага ваяв. У 1931 — 10,5 тыс. ж. 3 1939 зноў у БССР. 3 15.1.1940 горад, цэнтр раёна Пінскай вобл. У Вял. Айч. вайну з 7.7.1941 да 9.7.1944 Д,Г. акупіраваны ням.фаш. захопнікамі, якія знішчылі ў горадзе 402 чал. У ліп. і кастр. 1943 партызаны разграмілі ў Д.Г. гітлераўскі гарнізон. Вызвалены войскамі 61й арміі 1га Бел. фронту ў ходзе наступлення на ЛунінецкаПінскім напрамку. 3 8.1.1954 у Брэсцкай вобл. 3 19.1.1961 у Столінскім рне. У 1999 — 7,2 тыс. ж.
    У архіт. структуры сучаснага горада вылучаюць 3 планіровачныя раёны — зах., цэнтр. і ўсх., звязаныя паміж сабой мастамі цераз р. Гарынь (старое рэчышча). Архіт.планіровачную структуру акрэсліваюць вуліцы Савецкая, Лермантава, К.Цэткін. На вул. Савецкая сфарміравана цэнтр. плошча з адм. і грамадскакульт. будынкамі, 2павярховымі жылымі дамамі. Паводле генплана 2000 сучасны горад развіваецца ў паўд. і ўсх. напрамках. Па вул. Энергетыкаў вядзецца забудова квартала 5павярховымі жылымі дамамі. Ва ўсх. частцы забудова ў асн. сядзібнага тыпу па індывід. праектах. У 2000я гг. ў горадзе ўзведзены будынак ААТ «ААБ «Беларусбанк», праведзена добраўпарадкаванне цэнтр. вуліц.
    У 2011 у горадзе дзейнічаюць дзіцячы сад, 2 сярэднія і муз. школы, ДЮСШ, Дом культуры, 2 бкі, кінатэатр, школа нар. творчасці, нар. музей, Дом быту, магазіны, сталовая, кафэ. Ёсць гар. стадыён, стралковы цір, гасцініца. Працуюць бальніца, паліклініка, 2 аптэкі. У 2000 у Д.Г. ўстаноўлены помнік кн. Давыду (скульпт. А.Дранец). Брацкая магіла сав. воінаў і партызан, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну. Помнікі архітэктуры — Георгіеўская царква (2я пал. 17 ст.) і царква ў гонар Казанскай іконы Маці Божай (1913).
    332
    ДАВЫДГАРАДОЦКА
    ДАВЬІДГАРАДОЦКАЕ НАРОДНАЕ ФАЛЬКЛОРНАЕ АБ’ЯДНАННЕ «ПРАМЁНЬ». Створана ў 1986 у г. ДавыдГарадок Столінскага рна пры гар. Доме культуры. У 1991 прысвоена званне «народны аматарскі калектыў». Стваральнік і кіраўнік М.Л .Вайцэховіч. У складзе аб’яднання 10 чал. ва ўзросце ад 40 да 60 гадоў. Асн. мэты дзейнасці — захаванне і развіццё мясц. традыц. культуры, прапаганда песеннай нар. творчасці. У рэпертуары бел.. рус., укр. нар. песні («Ой, да распранайся, сухі дубе», «Ой, хмелю, мой хмелю», «Да дадому, госційкі, да дадому», «Ляці, ляці да саколіку», «Заквітнела каліна», «Кучэрыкі», «Конікі», «Семянушкі», і інш.), абрады. Калектыў — дыпламант рэсп. фестывалюкірмашу «Дажынкі» (г. Кобрын, 2009), абл. аглядуконкурсу аматарскіх аб’яднанняў «Свет нашых захапленняў» (г. Лунінец, 2005), рэгіянальнага свята «Фальклор без межаў» (г. Іванава, 2012) і інш. М.Л.Вайцэховіч. ДАВЬІДГАРАДОЦКАТЎРАЎСКІ СТРОЙ, традыцыйны комплекс адзення, які бытаваў сярод жыхароў мястэчак (ДавыдГарадок, КажанГарадок, Тураў, Столін) і буйных вёсак Цэнтр. Палесся ў канцы 19 — пач. 20 ст. Строй вылучаўся ўскладненымі сілуэтамі жаночага касцюма, арыгінальным галаўным уборам замужніх жанчын, шырокім выкарыстаннем шыйных упрыгажэнняў. Пры вырабе 1 аздабленні побач з даматканымі выкарыстоўваліся дарагія мануфактурныя тканіны, а таксама каштоўныя камяні, памастацку апрацаваная скура.
    Жаночы комплекс адзення складаўся з кашулі, спадніцы, гарсэта (або курткі), фартуха і пояса. Кашуля шылася з кужалю ці мануфактурнай тонкай белай баваўнянай тканіны («сарвет»), з шырокім адкладным каўняром. Аздаблялася на каўнерцах або не аздаблялася зусім (ДавыдГарадок), на рукавах і каўняры ўпрыгожвалася раслінным арнаментам, вышытым крыжыкам чыр
    Да арт. Давыдгарадоцкатураўскі строй. Старадаўні галаўны ўбор мяшчанкі (галовачка). Канец І9ст. Горад ДавыдГарадок Столінскага раёна.
    вонымі і чорнымі ніткамі (Тураў). Спадніцаандарак шылася з даматканага аднатоннага сукна цёмнасіняга, чырвонабурачковага колераў, спадніцасукня — з фабрычнага шарсцянога палатна («бастынь», «саят») чорнага, зялёнага, сіняга колераў. Аздабляліся нашыўкамі са стужак ці тасёмкамі з галуну. Спадніцу насілі як распушчанай, так і пада
    Да арт. Давыдгарадоцкаіпураўскі строй. Група жыхароў у традыцыііных касцюмах. Пачатак 20 cm.
    Горад ДавыдГарадок Столінскага раёна.
    ткнуўшы спераду пад пояс. Ёсць сведчанні аб прысутнасці ў комплексе стараж. расхіннага паяснога адзення — запасак і плахт. Гарсэт (кабат, шнуроўка) часта прышываўся да спадніцы ў выглядзе ліфа, шыўся з узорыстага або гладкага фабрычнага атласу, саціну ці парчы чырвонага, фіялетавага, сіняга колераў. Фартухі шылі з фабрычнай тканіны прамымі ў адну полку, зрэдку з фальбонай: белыя аздабляліся вышыўкай крыжыкам, аднаколерныя — стужкай, нашытай па нізе, стракатыя мелі набіўны раслінны ўзор цёмных адценняў. Шырокія паясы завязвалі ззаду. Давыдгарадоцкія паясы выпляталіся з чырвонабардовых або ткаліся з рознакаляровых нітак, тураўскія — шыліся з залацістай парчыгалуну («галёніна») і зашпільваліся на гаплікі. Асаблівы выгляд строю надаваў высокі, самавіты галаўны ўбор замужніх жанчын — «галовачка» («галава», «тур» і «рогі», «падушачка», «пухоўка»). Яго аснову складаў цвёрды каркас накшталт рагатай кічкі. Абвівалася «галовачка» вельмі тонкай льняной наміткай. Пад каркас, на створаную з валасоў прычоску, адзяваўся чапец. Вышытая налобная павязка называлася «рабушка». Пад падбародак павязвалася яшчэ адна намітка, а пазней — складзеная на
    333
    ДАВЫДГАРАДОЦКАЯ
    вугал хусткашаліноўка. Завяршаўся жаночы вобраз багатым «маністам» у замужніх жанчын і крыху бяднейшым у дзяўчат. Масіўныя шыйныя ўпрыгажэнні закрывалі ўсе грудзі і складаліся з буйных і дробных каштоўных камянёў і металу, чаканеных з латуні вял. крыжоў (некалькі запар), абразкоў. Шырока выкарыстоўваліся разнастайныя пярсцёнкі. Абутак насілі скураны, выраблены мясцовымі майстрамі.
    Мужчынскае адзенне вызначалася сваёй стрыманасцю і вытанчанасцю кравецкага майстэрства. Прымянялася вышыўка шнуром, аплікацыя, нашыўка з футра. Комплекс складаўся з кашулі (якую звычайна запраўлялі ў нагавіцы), нагавіц, камізэлькі, галаўнога ўбору (капялюш і разнастайныя варыянты магеркі). Насілі кароткія да калена світкі з прываленага шэрага, белага, карычневага сукна, падпяразаныя шырокімі паясамі. На поясе насілі адмыслова аздобленую шабету са скуры, ножык, красала і торбачку з тытунём. Верхнім мужчынскім і жаночым адзеннем былі кажухі, курткі, шэрыя, цёмнакарычневыя світы, кроеныя з адразной спінкай, адкладным каўняром і выкладамі. Вопратку аздаблялі нашыўкамі чырвонага ці сіняга сукна, шнуром.
    Літ.'. Раманюк М.Ф, Беларускае народнае адзенне. Мінск, 1981; Ду
    ДаеыдГарадоцкая Георгіеўская царква.
    чыц Л., Клімковіч I. Касцюм жыхароў Беларусі X—XIII стст. Мінск, 1995; Маленка Л.І. Беларускі народны касцюм. Мінск, 2001; Традыцыйная мастацкая культура беларусаў. Мінск, 2009.
    С.Г.Выскварка.
    ДАВЬІДГАРАДОЦКАЯ ГЕОРПЕЎСКАЯ ЦАРКВА, помнік драўлянага дойлідства ў г. ДавыдГарадок Столінскага рна. Пабудавана ў 2й пал. 17 ст., у 1724—26 перабудавана. Дамінуючы ў плане асн. аб’ём, алтарная апсіда, бабінец, накрыты 4граннымі шатровымі дахамі з макаўкамі на 8гранных брабанах. Больш нізкія прыстройкі: рызніца (прымыкае да апсіды з Пн) і тамбур (прымыкае да бабінца з 3) завершаны 2схільнымі дахамі. Асн. аб’ём мае дадатковы чацверыковы ярус. У верхняй частцы сцены гарызантальна ашаляваны, у ніжняй — вертыкальна і ў «елку», умацаваны шырокімі лапаткамі, прарэзаны арачнымі аконнымі праёмамі ў пабеленых ліштвах. У інтэр’еры абразы 17—19 ст., драўляны разны залачоны іканастас 18 ст. Святочны чын іканастаса набраны з 12 абразоў на тэмы жыцця Маці Божай і Ісуса Хрыста, па цэнтры — абраз «Спас з прадстаячымі». Перад царквой размешчана драўляная 4гранная званіца. Храм і іканастас унесены ў Дзярж. спіс гісторыкакульт. каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь. Царква дзейнічае.