Энцыклапедыя Культура Беларусі
У 6-і т. Т. 3.
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 688с.
Мінск 2012
Дзе ты, краска, зорка Божая?
Між народу ты свяцілася;
У глухім кутку, між хвоямі, Па жыцці ты ўсё нудзілася.
Эфект запаволення радка выкарыстала Д.БічэльЗагнетава ў вершы «Роднае слова», дзе не толькі рыфмы, а нават апорныя словы маюць дактылічны парадак:
Я чула пяшчотнае, шчырасці поўнае. маё, беларускае, роднае, кроўнае, такое раптоўнае, такое чароўнае, такое ласкавае, цёплае, чыстае, як сонца, агністае, як Нёман, празрыстае...
Часцей за ўсё Д.р. ўжываецца, чаргуючыся з жаночай ці мужчын
341
ДАКТЫЛЬ
скай паводле правіла альтэрнансу. Асабліва моцны кантраст дае спалучэнне Д.р. з мужчынскай, як у вершы П.Макаля «Робаты»:
Уваходзяць, як законныя, У кватэру жыхары.
Хто вы, хлопцы электронныя?
Вы рабы ні ўладары?
Ю. В. Пацюпа.
ДАКТЫЛЬ (грэц. daktylos, літар. палец), у сілабатанічным вершаванні трохскладовая стапа з іктам на першым складзе: — u u 1 агульная назва вершавых памераў, якія раскладаюцца на адпаведныя стопы. У антычнай метрыцы Д. называлася 3складовая стападаўжынёючатыры моры (адзінка часу, неабходная для вымаўлення аднаго кароткага склада) з першым доўгім складам і рэштаю кароткіх. Правілы антычнага вершавання дазвалялі замяняць стапу дактыля ізаметрычнай яму стапой спандэя. Д. пісалі антычныя гекзаметры і пентаметры. ПеранесціД. наслав. глебу ўпершыню паспрабавалі Л.Зізаній і М.Сматрыцкі. Д. прыйшоўубел. лру ў канцы 19 ст. Аднак 4акцэнтныя радкі з Д. як мерай паўтору рэгулярна трапляліся ў сілабічных вершах. Радок бел. і польск. сілабічнага дзесяціскладовіка дзеліцца на 2 паўрадкі, у якіх менавіта дактылічная схема рытму выступае інварыянтам (а ямбічная — варыянтам), утвараючы нешта накшталт 4стопнага Д., з абсячэннем на цэзуры: — u