Энцыклапедыя Культура Беларусі
У 6-і т. Т. 3.
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 688с.
Мінск 2012
Да арт. ДавыдГарадоцкая размалёўка. Д.Цубер. Дэкаратыўная талерка.
ДАВЬІДГАРАДОЦКАЯ РАЗМАЛЁЎКА, від дэкаратыўнай размалёўкі па дрэве. Узнікла ў г. ДавыдГарадок Столінскага рна. Вядома з 1930х гг., найб. пашырэнне набылаў 1960— 80я гг. 3 развіццём мясц. промыслу па вырошчванні 1 рэалізацыі насення кветак і гародніны майстры з рэкламнымі мэтамі пачалі размалёўваць спец. плакеткі (цікеткі), якія суправаджалі рэалізацыю насення на рынках і кірмашах. На фанерных дошчачках памерамі з паштоўку па звычайна блакітным фоне алейнымі фарбамі ў тэхніцы адвольнага пэндзлевага роспісу малявалі кветкі і гародніну (каля 100 розных найменняў). 1—3 розныя па тоне кветкі размяшчаліся на плакетцы ў ракурсе, збоку ці франтальна; выявы рабіліся аб’ёмнымі, як мага больш рэалістычнымі, канкрэтнымі і пазнавальнымі; часам дапаўняліся адпаведнымі надпісамі. Найб. вядомыя майстры: К.Рымар, Б.Сыса, В.Тукін, А.Харашун, А.Ціхон, М.Шамрыла. Д.Цубер размалёўваў таксама дэкар. пано, талеркі, куфэркі, кухонныя наборы і інш. для Пінскай фкі маст. вырабаў. Промысел існаваўда пач. 1990х гг., калі маляваныя плакеткі саступілі месца паліграф. прадукцыі.
Я.М.Сахута.
ДАВЫДГАРАДОЦКАЯ ЦАРКВА Ў ГОНАР КАЗАНСКАЙ ІКОНЫ MAUI БОЖАЙ, помнік архітэктуры
334
ДАВЫДГАРАДОЦКІ
рэтраспектыўнарус. стылю ў г. ДавыдГарадок Столінскага рна. Пабудавана ў 1913 з цэглы на месцы драўлянай царквы, узведзенай у 1844. Да асн. квадратнага ў плане аб’ёму з бакавымі прыдзеламі прымыкаюць бабінец, паўкруглая апсіда з рызніцай і ахвярнікам, званіца. У кампазіцыі дамінуе шматкупалле: над асн. аб’ёмам — 5купалле, над званіцай, 2 прыдзеламі і апсідай — макаўкі. Звонку чырвонацагляныя сцены ўпрыгожаны пабеленымі фрызамі, кілепадобнымі ліштвамі і броўкамі арачных аконных праёмаў, вуглавымі лапаткамі. Трохарачная брама завершана цыбулепадобнай галоўкай і 2 бакавымі шатрамі. Царква дзейнічае.
ДАВЫДГАРАДОЦКІ ЗАМАК. Існаваў у 16 — 1й пал. 18 ст. ў г. ДавыдГарадок Столінскага рна. Пабудаваны на месцы стараж.рус. дзядзінца. Стаяў на штучным востраве, быў абкружаны вадзяным ровам і ўмацаваны земляным валам з драўлянай абарончай сцяной і 3 вежамі. У час вайны Расіі з Рэччу Паспалітай 1654—67 знішчаны. У 1670—90я гг. рэканструяваны. Комплекс складаўся з Верхняга і Ніжняга замкаў (агульная даўж. сцен каля 1 км), злучаных мостам. Ніжні замак ахоўваў Верхні з боку горада і мостам злучаўся з ганддёвай плошчай горада. Уключаў 2павярховы будынак з 6 пакоямі, сталовай і вял. залай, шэраг гасп. пабудоў. Перад Верхнім замкам была пабудавана 2ярусная брама з залай на 2м ярусе, каля яе — стайня, кухня, склеп. У цэнтры дзядзінца знаходзілася дубовая студня, жылы дом з 2 алькежамі і ганкам, гасп. пабудовы. У 1690я гг. пабудаваны прамавугольны ў плане драўляны палац з рысамі барока. Будынак быў накрыты гонтавым дахам, уваход вылучаны ганкам. Інтэр’ер аздоблены паліванай кафляй, камінамі. Планіроўка — анфіладная. Комплекс не збярогся.
ДАВЫДГАРАДбЦКІ ІКАНАСТАС. Знаходзіцца ў ДавыдГарадоцкай Георгіеўскай царкве, пабудаванай у 2й
ДавыдГарадоцкая царкваў гонар Казанскай іконы Маці Божай.
пал. 17 ст. ў г. ДавыдГарадок Столінскага рна. Створаны ў 1751 з дрэва ў стылі барока (майстар невядомы). Устаноўлены на высокім цокалі з жывапіснымі кампазіцыямі «Архістраціг Міхаіл», «Пейзаж з гарой», «Хрыстос Пастар». Складаецца з 4 радоў. Першы знізу (мясц.) падзелены разьбянымі залачонымі калонкамі на 7 праёмаў: у цэнтр. раней знаходзіліся царскія вароты, паабапал размешчаны абразы «Maui Божая Адзігітрыя» ў абкладзе 1752 (майстры Мікіта і Пархом) і «Хрыстос Уседзяржыцель» у абкладзе 1767 (Д.Ткачук і С.Грэчка). Другі (святоч
ДавыдГарадоцкі народны інструментальны ансамбль папулярнай музыкі «Світанне».
ны) рад складаецца з 12 кампазіцый на тэмы жыцця Маці Божай і Ісуса Хрыста; у 3ім (апостальскім) радзе знаходзяцца выявы 12 апосталаў. Гэты рад дамінуе, абразы вылучаюцца ўрачыстасцю эмацыянальнага ладу і манументальнасцю кампазіцыі. Завяршае іканастас 4ы (прарочы) рад з 6 абразоў. Вертыкальную вось складаюць абразы «Саваоф», «Спас архірэй», «Тайная вячэра», размешчаныя над царскімі варотамі. Іканастас багата размаляваны і аздоблены асобнымі залачонымі разнымі накладкамі. Унесены ў Дзярж. спіс гісторыкакульт. каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь.
ДАВЬІДГАРАДОЦКІ НАРОДНЫ ІНСТРУМЕНТАЛЬНЫ АНСАМБЛЬ ПАПУЛЯРНАЙ МЎЗЫКІ «СВІТАННЕ». Створаны ў 1986 у г. ДавыдГарадок Столінскага рна пры rap. муз. школе (з 2009 дзіцячая школа мастацтваў). У 1996 прысвоена званне «народны аматарскі калектыў». Кіраўнікі: М.П.Трухановіч (з 1986), А.І.Савацееў (з 1994), І.А.Харашун (з 2001). У складзе ансамбля 10 чал. ва ўзросце ад 22 да 55 гадоў. Асн. мэты дзейнасці — адраджэнне і захаванне пеўчай культуры і спадчыны, прапаганда папулярнай музыкі. У рэпертуары творы бел., рус., замежных кампазітараў, бел. нар. песні («Зорачка мая», «Ой, дзяўчыначкажураўліначка» Л.Захлеўнага, «Полька беларуская» І.Лучанка, «Вальс» Р.Свірыдава, «Карусель» А.Фасэна,
335
ДАВЫДГАРАДОЦКІЯ
«Цікаціка» 3. д’Абрэў і інш.). Калектыў — удзельнік абл., раённых, гар. аглядаўконкурсаў, фестываляў, свят і інш. М.П.Трухановіч.
ДАВЬІДГАРАДОЦКІЯ КЎФРЫ, давыдгарадоцкія скрыні, драўляныя ёмістасці для захоўвання тканін, адзення, бялізны, якія выраблялі майстры з г. ДавыдГарадок Столінскага рна; від мэблі. Промысел быў пашыраны ў 19 — 1й пал. 20 ст. Вырабы 19 ст. мелі выгляд невысокіх, звужаных унізе дашчаных скрынь на 4 колцах, плоскае века якіх крыху выступала за межы сценак. Фарбавалі іх пераважна ў вохрысты колер, аздаблялі фляндроўкай, што імітавала каштоўныя гатункі драўніны, мацавалі ўразны замок і 2 ручкі па баках. Гладкімі ці прафіляванымі бляшанымі стужкамі аббівалі вуглы, краі і паверхню века, часам — і бакавыя сценкі. Пярэднюю сценку аздаблялі 3 жалезнымі стужкамі, уверсе фігурна раскаванымі ў выглядзе трызубцаў, канцы якіх афармляліся ў выглядзе стылізаваных птушыных ці змяіных галовак і дапаўняліся крыжыкамі і інш. 3 канца 19 ст. пашырэнне набылі куфры большых памераў з пукатым векам, вуглы, века і пярэднюю сценку якіх аббівалі гладкімі і раўнамерна прафіляванымі бляшанымі стужкамі. Бытавалі да 1930хгг.
Діт.: Сахута Я.М. Беларускае народнае мастацкае кавальства. Мінск, 1990. Я.М.Сахута.
Давыдгарадоцкі куфар.
ДАВЫДЗЁНКА Вера Міхайлаўна (н. 1.5.1943, г. Сянно), беларуская актрыса. Засл. артыстка Узбекістана (1987). Скончыла Далёкаўсх. інт мастац
тваў(1967). ПрацавалаўЛіпецкімтэатры драмы, у Самаркандскім драм. тэатры імя А.Чэхава (Узбекістан). 3 2000 у Брэсцкім акадэмічным тэатры драмы. Трагедыйная актрыса. Яе мастацтва вызначаюць сцэнічны тэмперамент, эмацыянальная напоўненасць і псіхал. глыбіня. Сяродлепшых роляў: Шчогалева («Бульварны раман» Ю.Эдліса), Марыя Васільеўна («Дзядзька Ваня» А.Чэхава), Разалія Паўлаўна («Клоп» У.Маякоўскага), Разалія Салімэнэ («Філумена Мартурана» Э.Дэ Філіпа), Дыяна Барабанава («Рэтра» А.Галіна), Таццяна Іванаўна [«Я чакаю цябе, каханы...» («Адзінокая жанчына» Д.Фо і Ф.Рамэ і «Фэн Шуй» Ю.Камянецкага і Э.Шчадрына)] і інш. Р.І.Баравік. ДАВЫДЗЁНКА Ніна Сцяпанаўна (н. 8.5.1933, г. Віцебск), беларуская артыстка балета. Нар. артыстка Беларусі (1964). Скончыла Маскоўскае харэагр. вучылішча (1952). 3 1952 салістка, у 1973—83 педагогрэпетытар Дзярж. тэатра оперы і балета Беларусі. У 1988—2000 маст. кіраўнік студыі класічнага танца «Арабеск» рэсп. Палаца культуры прафсаюзаў. Адначасова выкладала ў Бел. акадэміі музыкі, з 1994 рэпетытар па балеце фальклортэатра «Госьціца» Белтэлерадыёкампаніі. Майстэрства Д. вызначалі адухоўле
ная жыццярадаснасць, тэхн. даска
наласць танца, прыроджаная музы
кальнасць, шчырасць і натуральнасць у перадачы пачуццяў гераінь. Разнастайны рэпертуар уключаў вядучыя партыі ў класічных і
сучасных балетах, у т.л. нац.: Ларыса («Аповесць пра каханне» В.Залатарова). Насця («Падстаўная нявеста» Г.Вагнера), Наталька («Выбранніца» Я.Глебава), Эгіна («Спартак» А.Хачатурана), Папялушка (аднайм. балет С.Пракоф’ева), Хасінта («Лаўрэнсія» А.Крэйна), Адэта—Адылія, Аўрора, Маша («Лебядзінае возера», «Спячая прыгажуня», «Шчаўкунок» П.Чайкоўскага), Кітры («Дон Кіхот» Л.Мінкуса), Жызель (аднайм; балет А.Адана), Марыя («Бахчысарайскі фантан» Б.Асаф’ева) і інш.
А.І.Калядэнка.
Н.Давыдзенка ў ролі АдэтыАдыліі.
336
ДАДАНЫ
ДАВЬІДЗЬКА Генадзь Браніслававіч (н. 29.9.1955, г. Сянно), беларускі грамадскі дзеяч, акцёр, рэжысёр. Засл. артыст Беларусі (1998). Скончыў
Г. Б.Давыдзька.
Далёкаўсх. інт мастацтваў (г. Уладзівасток, Расія, 1977), Бел. тэатр.маст. інт(1991). Працаваў у Расіі. 3 1980 у Магілёўскім абл. тэатры драмы і камедыі, з 1982 у Нац. акадэмічным тэатры імя Я.Купалы (у 1997—2003 дырэктар). Адначасова арганізатар і маст. кіраўнік тэатра «Бульвар смеху» (1991—96). 3 2010 старшыня Нац. дзярж. тэлерадыёкампаніі Рэспублікі Беларусь. Створаныя Д. вобразы каларытныя, адметныя дакладным асэнсаваннем драматургічнага матэрыялу. Сярод роляў: Вітаўт («Князь Вітаўт» А.Дударава), Тарцюф (аднайм. п’еса Мальера) і інш. Рэж,пастаноўшчык спектакляў: «Смех лангусты» Дж.Марэла (1991), «Смак яблыка» А.Дзялендзіка (1999), «Афрыка» У.Кандрусевіча і Л.Пранчака (2003), «Зоркі сёмага неба» (2009) і інш. Здымаецца ў кіно («Мама, я жывы!», «У жніўні 44га...», «Настасся Слуцкая» і інш.). 3 2004 дэп. Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь і Парламента Саюзнай дзяржавы Беларусі і Расіі, старшыня Камісіі Парламенцкага Сходу па інфармацыйнай палітыцы, намеснік старшыні Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па правах чалавека, нац. адносінах і сродках масавай інфармацыі. Дэп. Парламенцкага Сходу Саюза Беларусі і Расіі. Чл. Камісіі па інфармацый
най палітыцы і ўзаемадзеянні з грамадскімі аб’яднаннямі, Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па адукацыі, культуры, навуцы і навук.тэхн. прагрэсе.
ДАВЬІДКАЎ Іван Іванаў (9.3.1926, в. Жываўцы Міхайлаградскай акр., Балгарыя — 1990), балгарскі паэт, празаік, перакладчык. Засл. дзеяч культуры Балгарыі (1975). Скончыў Сафійскі ўнт (1951). Аўтар збкаў паэзіі «Дняпро цячэ пад маім акном» (1960), «Азарэнне» (1970), «Танец кіпарысаў» (1975), раманаў «Кавалак хлеба для падарожніка» (1970), «Рыфы далёкіх зорак» (1981) і інш. Перакладаў рус., бел., укр. паэзію. На балгарскай мове апублікаваў творы Я.Купалы («Явар і каліна», «Выйдзі...», «3 кутка жаданняў», «Асёл і яго цень», «Лён» і інш.), Я.Коласа, А.Куляшова, П.Панчанкі, М.Танка, П.Броўкі, Н.Гілевіча і інш. Беларусі прысвяціў вершы «Вячэрняя песня» і «Калі нарадзіўся мой сын...». У 1970 у перакладзе Г.Бураўкіна, Н.Гілевіча, А.Разанава выйшла кніга выбранай лірыкі Д. «Крокі вернасці», адметная пошукам гераічнага пачатку ў штодзённых праявах жыцця, імкненнем раскрыць духоўны свет сучасніка праз псіхал. паглыбленасць вобразаў. У 1981 раман Д. «Белы конь за акном» пераклаў У.Анісковіч.