• Газеты, часопісы і г.д.
  • Энцыклапедыя Культура Беларусі У 6-і т. Т. 3.

    Энцыклапедыя Культура Беларусі

    У 6-і т. Т. 3.

    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 688с.
    Мінск 2012
    581.47 МБ
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 1.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 2.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 4.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 5.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 6.
    Яравая» К.Транёва (1967), «Дурнічка» Лопэ дэ Вэгі (1968), «Падарожнік без багажу» Ж.Ануя (1969), «Ворагі» М.Горкага (1970) і інш.
    ДАБРЫГОРСКАЯ МІКАЛАЕЎСКАЯ ЦАРКВА, помнік архітэктуры рэтраспектыўнарус. стылю ў в. Дабрыгоры Бешанковіцкага рна. Пабудавана ў 1846 з дрэва на цагляным падмурку. Рэстаўрыравана ў 1999. Да асн. квадратнага ў плане аб’ёму прымыкаюць 2ярусная (васьмярык на чацверыку) бабінецзваніца з шатром і макаўкай у завяршэнні і нізкая прамавугольная ў плане апсіда пад 2схільным пакрыццём. Асн. аб’ём накрыты 4схільным дахам з макаўкай на нізкім шатровым 8гранным барабане. Грані шатра званіцы каля аснавання завершаны трохвугольнымі франтонамі. Бакавыя фасады асн. аб’ёму гарызантальна ашаляваны, прарэзаны высокімі арачнымі і прамавугольнымі аконнымі праёмамі. Уваход вылучаны шырокім ганкам у выглядзе арачнага праёма. Храм унесены ў Дзярж. спіс гісторыкакульт. каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь. Царква дзейнічае.
    ДАБРЫНЁВА, вёска ў Дзяржынскім рне. За 22 км на ПдУ ад г. Дзяржынск, 20 км ад чыг. ст. Койданава на лініі Мінск—Баранавічы, 33 км ад Мінска, аўтадарогай звязана з Дзяржынскам. Цэнтр Дабрынёўскага с/с. 90 гаспадарак, 185 ж. (2011).
    328
    ДАБРЫНЬ
    Вядома з 1562 як сяло ў Станькаўскай воласці Мінскага павета Мінскага ваяв. ВКЛ. У 1588 — 28 двароў, уласнасць Радзівілаў. Пасля 2га падзелу Рэчы Паспалітай (1793) у Рас. імперыі, у Мінскім павеце Мінскай губ. У 1800 — 42 двары, 211 ж. У 1886 вёска ў Станькаўскай воласці, 63 двары, 528 ж., школа, капліца. У 1909 — 157 двароў, 587 ж. 3 1919 у БССР. 3 20.8.1924 цэнтр сельсавета Койданаўскага (з 29.6.1932 Дзяржынскага) рна, да 26.7.1930 у Мінскай акрузе. 3 31.7.1937 у Мінскім рне, з 20.2.1938 у Мінскай вобл. 3 4.2.1939 зноўу Дзяржынскім рне. У Вял. Айч. вайну з 28.6.1941 да 7.7.1944 Д. акупіравана ням.фаш. захопнікамі. У 1971 — 183 гаспадаркі, 504 ж. У 1997 — 128 гаспадарак, 267 ж.
    У 2011 базавая школа, Дом культуры, бка, амбулаторыя, аптэка, аддз. сувязі, магазін. Брацкія магілы сав. воінаў і партызан і помнік землякам, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну. Помнік архітэктуры — царква Раства Багародзіцы (1864).
    ДАБРЫНЁЎСКАЯ ЦАРКВА РАСТВА БАГАРОДЗІЦЫ. помнік драўлянага дойлідства ў в. Дабрынёва Дзяржынскага рна. Пабудавана ў 1864. Складаецца з прамавугольных у плане асн. аб’ёму і апсіды, накрытых агульным гонтавым дахам. 3 боку алтарнай часткі да храма прыбудавана рызніца. Над асн. аб’ёмам надбудавана 2ярусная чацверыковая шатровая вежазваніца. Сцены вертыкальна ашаляваны, расчлянёны лучковымі аконнымі праёмамі. Царква дзейнічае.
    ДАБРЬІНСКІ НАРОДНЫ ВАКАЛЬНЫ ЖАНОЧЫ АНСАМБЛЬ «ДАБРЬІНАЧКА». Створаны ў 1989 у в. Дабрынь Ельскага рна пры культ,спарт. цэнтры. У 2005 прысвоена званне «народны аматарскі калектыў». Кіраўнікі: Э.К.Кашэвіч (з 1989), Г.А.Ракавецкая (з 2009). У складзе ансамбля 11 чалавек ва ўзросце ад 25 да 56 гадоў. Асн. мэты дзейнасці — захаванне і папуляры
    Дабрынскі пародны вака.іыіы жаночы ансамбль «Дабрыначка».
    зацыя рэгіянальных песенных традыцый. У рэпертуары песні бел. і рус. нар. аўтарскія («Кавалёк», «У садочку я была», «Бульба», «Мой міленькі захварэў», «Прывітальная» «Хлопец кучаравы», «Чарнявакучарава», «Хлеб усяму галава» М.Кудрына, «Мяцеліца» М.Шуміліна, «Я люблю сваю зямлю» Я.Пцічкіна, «Калінаягада» Л.Захлеўнага і інш.). Калектыў — дыпламант абл. аглядаўконкурсаў вак. ансамбляў і ансамбляў нар. песні (г. Тураў
    Дабрынёўская царква Раства Багародзіцы.
    Жыткавіцкага рна, 2007), сельскай маст. самадзейнасці (г. Мазыр, 2000), рэгіянальнага фестывалю гарманістаў «Грай, гармонік» (г.Ельск, 2003, 2005, 2007, 2010) і інш.
    Г.А.Ракавецкая.
    ДАБРЬІНЬ, вёска ў Дубровенскім рне. За 14 км на ПдУ ад г. Дуброўна, 23 км ад чыг. ст. Асінаўка на лініі Орша—Смаленск (Расія), 106 км ад Віцебска, на аўтадарозе Дуброўна—Горкі. Цэнтр Дабрынскага с/с. 96 гаспадарак, 271 ж. (2011).
    У канцы 19 ст. вёска ў Сваташыцкай воласці Горацкага павета Магілёўскай губ. У 1897 — 37 двароў, 231 ж., царк.прыходская школа, заезны дом. У 1910 — 41 двор, 241 ж., млын. 3 26.4.1919 у Гомельскай губ. РСФСР. 3 27.7.1922 уСмаленскай губ. 3 18.2.1923 у Дубровенскай воласці. 3 3.3.1924 у БССР. 3 17.7.1924 вёска ў Дубровенскім рне, да 26.7.1930 Аршанскай акругі. 3 20.8.1924 цэнтр сельсавета. У 1926 — 68 двароў, 354 ж. 3 20.2.1938 у Віцебскай вобл. У Вял. Айч. вайну з сярэдзіны ліп. 1941 да канца чэрв. 1944 Д. акупіравана ням.фаш. захопнікамі. 3 25.12.1962 да 6.1.1965 у Аршанскім рне. У 1963 — 74 двары, 300 ж. У 1996 — 106 гаспадарак,262 ж.
    У 2011 вучэбнапед. комплекс сярэдняя школа—сад, Дом культуры,
    329
    ДАБШЭВІЧ
    Л.Давідзенка. Маці і сын. 1978.
    бка, ФАП, аддз. сувязі і ААТ «ААБ Беларусбанк», магазін. Брацкая магіла сав. воінаў, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну. В.М.Князева.
    ДАБШЭВІЧ Бенядзікт( 12.3.1722, каля г. Навагрудак — 1799), філосаф, тэолаг; прадстаўнік эклектычнай філасофіі. Вучыўся ў езуіцкіх Навагрудскім калегіуме і Віленскай акадэміі. 3 1753 выкладаў у калегіумах у Крожах (цяпер Кражай, Літва) і Навагрудку. 3 1772 у Віленскай акадэміі (у 1773—74 віцэрэктар). Пасля арганізацыі Адукац. камісіі прыняў актыўны ўдзел у стварэнні свецкай сістэмы асветы. 3 1782 рэктар акруговай школы ў Крожах, у 1792—94 кіраваў Жамойцкай навуч. акругай. Аўтар «Тэзісаў матэматычных» (1756), «Поглядаў новых філосафаў» (1760), «Лекцый па логіцы» (1761), «Тэзісаўва ўніверсальную філасофію» (1763). Зрабіў комплексны аналіз філас. тэорый еўрап. вучоных Новага часу (М.Каперніка,
    Р.Дэкарта, І.Ньютана і інш.). Імкнуўся спалучыць традыц. тэалагічнае светаўспрыманне з натурфілас. поглядамі эпохі Асветніцтва. Прыхільнік школьнай рэформы на ўзор калежаў ПорРаяля (Францыя) з акцэнтам на пашырэнне дакладных і прыродазнаўчых прадметаў, спецыялізацыю настаўнікаў, узмацненне патрыятычнага выхавання. А.Ф.Самусік. ДАВЁДКІ, выведы, допыты, пярэпыты, перадвясельны звычай, накіраваны на тое, каб засцерагчы жаніха ад магчымай маральнапсіхал. траўмы, кпінаў з боку аднавяскоўцаў у выпадку адмовы ў час сватання. Перад тым, як афіцыйна адправіцца ў сваты да абранай дзяўчыны, бацькі жаніха імкнуліся папярэдне атрымаць інфармацыю аб стаўленні яе і бацькоў да іх сына. 3 гэтай мэтай у сям’ю будучай нявесткі пасылалі сваячку сярэдняга ўзросту з хлебамсоллю. Размова вялася вельмі асцярожна з выкарыстаннем рытуальных алегарычных формул. У некаторых лакальных традыцыях было прынята хадзіць у Д. маці жаніха, яму самому або сватам (але без гарэлкі і падарункаў). Калі пасланцы ўпэўніваліся ў добрым стаўленні да будучага жаніха, яны пакідалі ў гэтай сям’і прынесены хлеб. Т.І.Кухаронак. ДАВІДЗЁНКА Леанід Рыгоравіч (9.5.1941, Мінск  28.10.2002), беларускі скульптар. Скончыў Бел. тэатр.маст. інт (1967). У 1968—2002 выкладаўу Бел. рэсп. вучэбным комплексе гімназіікаледжы мастацтваў імя І.В.Ахрэмчыка. Працаваў у станковай і манументальнай скульптуры. Сярод твораў: скульптуры станковыя «Сяброўкі» (1970), «Пяшчотнасць» (1972), «Купава» (1974), «Месяцжнівень», «Юнак з вавёркай» (абедзве 1976), «Маці і сын» (1978), «Урадлівасць» (1980), «Рэчанька» (1983), «Бульбачка» (1984), манумент.дэкар. «Лета», «Сымонмузыка» (абедзве 1982), «Чалавек ідзе» (1986) у Мінску, «Дама ў чорным» (1993) у Нясвіжы і інш.
    ДАВІДЗЮК Георгій Пятровіч (н. 5.7.1923, в. Акцябр Кобрынскага рна), беларускі сацыёлаг і філосаф, заснавальнік бел. навуковай школы прыкладной сацыялогіі. Др філас. навук (1969), праф. (1970). Скончыў Мінскі пед. інт (1952) і Акадэмію грамадскіх навук пры ЦК КПСС (1959). 3 1959 у Інце філасофіі і права АН Беларусі. У 1973—96 заг. кафедры, кіраўнік Праблемнай н.д. лабараторыі сацыялагічных даследаванняў БДУ. Навук. працы па тэарэтыкаметадалагічных праблемах сацыялогіі і філасофіі, сац. планавання і кіравання, эфектыўнасці СМІ, сац. структуры грамадства.
    Тв.: Проблемы н «массовой культуры» н «массовых коммунякацнй». Мннск, 1972; Введенне в прмкладную соцнологаю. Мннск, 1975; Прнкладная соцнологня. Мянск, 1979; Эффектавность средств массовой мнформацнн. Мннск, 1986 (у суаўт.).
    ДАВІДбВІЧ Ісак Аронавіч (4.12.1911, г. Бабруйск — 5.12.1993), беларускі мастак. Скончыў Віцебскі маст. тэхнікум (1930). Працаваў у станковым і манумент.дэкар. жывапісе, станковай і кніжнай графіцы. Для творчасці Д. характэрны псіхалагізм,
    І.Давідоеіч. Вершы. 1970.
    330
    ДАВЫДАЎ
    рэалістычнасць, жыццесцвярджальнасць. Сярод твораў: жывапісныя карціны «Курлоўскі расстрэл» (1939), «Першадрукар Францыск Скарына» (1968), «Вершы» (1970), «Крокі гісторыі» (1989); франтавыя замалёўкі, прысвечаныя бел. воінам і партызанам (1942—45), графічная серыя «Ленін у сяле Шушанскім» (1956); манумент.дэкар. размалёўка плафона «Дружба народаў» у Бел. рэсп. тэатры юнага гледача (1955, з. І.Ахрэмчыкам) і інш. Аформіў кн. «Людзі на балоце» І.Мележа (1967), «Грахі маленства» Б.Пруса (1981) і інш.
    ДАВІДОВІЧ Лілія Міхайлаўна (25.12. 1936, г. Гродна — 25.4.2002), беларуская актрыса. Нар. артыстка Беларусі (1975). Скончыла Бел. тэатр.маст. інт (1960). Працавала ў Нац. акадэмічным тэатры імя Я.Купалы. У яе творчасці спалучаліся быт. і рамант. мастацтва, вастрыня і яскравасць малюнка ролі з лірызмам і паэтычнасцю. Найб. поўна акцёрская індывідуальнасць Д. раскрылася ў ролі Ганны Чарнушкі («Людзі на балоце» паводле І.Мележа). Стварыла галерэю разнастайных жаночых характараў: Соня, Галя («Лявоніха на арбіце», «Трыбунал» А.Макаёнка), Вера
    Л.Давідовіч у ролі Шафрак.
    («Радавыя» А.Дударава). Ганна, Рагнеда («Плач перапёлкі», «Звон — не малітва» І.Чыгрынава), Валька, Марыя Сяргееўна («У мяцеліцу», «За
    Л. М.Давідовіч.
    латая карэта» Л.Лявонава), Шафрак («У ноч зацьмення месяца» М.Карыма), Юлія Тугіна («Апошняя ахвяра» А.Астроўскага), Маскалёва («Дзядзечкаў сон» паводле Ф.Дастаеўскага), Дзіяна («Канец — справе вянец»
    Л.Давідовіч у ролі Рагнеды.
    У.Шэкспіра), Аманда («Блакітная ружа» Т.Уільямса) і інш. Здымалася ў кіно «Мы — хлопцы жывучыя», «Памятай імя сваё», «Вазьму твой боль», «Плач перапёлкі» і інш. Дзярж. прэмія Беларусі 1966.
    Літ.: Мехаў У. Прьшягненне зямлі: Штрыхі да партрэта актрысы // Беларусь. 1981. №5; Сяўковіч Г. Натэатральных скрыжаваннях: (Лілія Давідовіч) // Тэатр. Мінск. 1987. №2.
    ДАВЬІДАЎ Валянцін Канстанцінавіч (н. 22.7.1934, в. Уласава Валагодскай вобл., Расія), беларускі артыст