Энцыклапедыя Культура Беларусі
У 6-і т. Т. 3.
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 688с.
Мінск 2012
нік). Кожны з іх выкарыстоўваюць для пэўных стругальных работ: гэблік — для роўнага загладжвання паверхні драўляных вырабаў адносна невял. памераў (шырока ўжываецца ў сталярстве); гэбель (спуск) — для больш дакладнай і тонкай апрацоўкі драўніны (бандарных клёпак, аконных рам, мэблі); баран — для апрацоўкі вял. брусоў, дошак (меў дзве ручкі, працавалі адначасова 2 чал.); шархебель — для пярвічнай апрацоўкі драўніны да неабходнай таўшчыні і для надання паверхні ўвагнутага профілю (вастрыё ляза і ніжні бок бруска мелі авальную форму); калёўка — для фігурнай апрацоўкі дошак (з мэтай іх узаемнага дапасавання), аконных рам, ліштваў, плінтусаў і інш. У Беларусі ў шырокай нар. практыцы Г. з’явіліся пазней стругаў і распаўсюдзіліся праз гар. цэхавае рамяство.
В. С. Цітоў.
ГЮГО (Hugo) Віктор Мары (26.2. 1802, г. Безансон, Францыя — 22.5.1885), французскі пісьменнік; адзін з лідараў і тэарэтыкаў рамантычнага руху ў Францыі. Чл. Франц. акадэміі
(з 1841). У 1820 дэбютаваўу прозе (раман «Бюг Жаргаль»), у 1822 выйшаў першы паэт. зб. «Оды і розныя вершы», напісаны пад уплывам Ф.Р. дэ Шатабрыяна. У наступных вершах і п’есах, прасякнутых прадчуваннем рэвалюцыі, выяўляецца пераход Г. ад манархічныхдарэсп. перакананняў. У прадмове да драмы «Кромвель» (1827) абвясціў прынцыпы рамантызму, якія знайшлі адлюстраванне ў драмах «Марыён Дэлорм» (1829), «Эрнані» (1830) і інш. Пасля Ліпеньскай рэвалюцыі 1830 Г. прыняў бок ліберальнай апазіцыі. Аўтар раманаў «Сабор Парыжскай Божай Маці»(1831), «Дзевяноста трэці год» (1874). На бел. мове асобнымі выданнямі выйшлі раман «Адвержаныя» (1938), урыўкі з яго рамана «Казета» (1932, 1937, 1957) і «Гаўрош» (1931, 1938, 1946), раман «Дзевяноста трэці год» (1937). Творы Г. на бел. мову перакладалі Э.Агняцвет, А.Астрэйка, Ю.Гаўрук, С.Ліхадзіеўскі, Я.Маўр, У.Шахавец і інш.
Тв.: Собр. соч.: В 14 т. М., 2001—03.
Ліш:. Внктор Гюго: нензвестный нзвестный: к 200летню co дня рождення Внктора Гюго: сб. статей. М., 2004.
Я.А. Панькоў.
323
Д, пятая літара беларускага і некаторых інш. слав. алфавітаў. Паходзіць з кірылічнай Д («дабро»), што ўзнікла на аснове грэкавізант. устаўнай («дэльта»). У сучаснай бел. мове абазначае шумны звонкі выбухны пярэднеязычны гук [д] («дарога», «дрэва»), а перад глухімі зычнымі і на канцы слоў — парны да яго па звонкасціглухасці гук [т] («кладка», «сад»). Уваходзіць у склад дыграфаў «дж» і «дз».
«ДА ЗЛУЧЭННЯ», беларуская рэлігійная газета грэкакатолікаў у Зах. Беларусі. Выдавалася ў 1932—37 у Вільні на бел. мове [рэдакцыя знаходзілася ў Слоніме, з 1934 — у Папскай духоўнай семінарыі ў г. Дубна (Украіна)]. Рэд. — святар А.Неманцэвіч. Друкавала Евангелле, артыкулы пра неабходнасць адраджэння ўніі ў Беларусі. Сярод сталых аўтараў святары Б.Пачопка, Я.Урбан і інш. Выйшла 60 нумароў.
«ДА ПРАЦЫ», газета рэвалюцыйнадэмакратычнага кірунку ў Зах. Беларусі. Выдавалася 1.10.1927— 16.12.1928 у Вільні на бел. мове 2 разы на тыдзень. Працягвала традыцыі газет Бел. сялянскаработніцкай грамады (БСРГ). 3 12.3.1928 орган Бел. сялянскарабочага пасольскага клуба «Змаганне». У сувязі з рэпрэсіямі польск. улад выдаўцы 15 разоў змянялі назву газеты, з 1.12.1928 называлася «Да працы». Пісала пра цяжкае сац.эканам. становішча працоўных Зах. Беларусі, нац.вызваленчы рух, рознагалоссі паміж прадстаўнікамі ідэй сацыяліст. і нац. арыентацыі ў барацьбе за сац. і нац. вызваленне, гісторыю стварэння і дзейнасці розных партый і aprцый, у т.л. БСРГ, Польск. сацыяліст. партыі, Бел. хрысціянскай дэмакратыі, Бел. сялянскага саюза і інш. Асвятляла падрыхтоўку да выбараў, выбары і работу польск. сейма, інфармавала пра ход судовага працэсу над дзеячамі БСРГ. Змяшчала матэрыялы пра культ. жыццё ў Зах. Беларусі, вершы М.Васілька, Х.Ільяшэвіча, А.Салагу
ба, В.Таўлая і інш. Выйшла каля 120 нумароў, з іх 51 канфіскаваны. Закрыта польск. ўладамі.
ДАБЁЯ, вёска ў Шумілінскім рне, каля воз. Дабееўскае. За 8 км на ПдЗ ад rap. пасёлка і чыг. ст. Шу.міліна на лініі Віцебск—Полацк, 46 км ад Віцебска. Цэнтр Дабейскага с/с. 115 гаспадарак, 276 ж. (2011).
Вядома з 2й пал. 19 ст. як сяло ў Міхайлаўшчынскай воласці Полацкага павета Віцебскай губ. У 1886 — 8 двароў, 48 ж., царква, 2 штогадовыя кірмашы. У пач. 20 ст. адкрыта нар. вучылішча. 3 1919 у БССР. 3 20.8.1924 цэнтр сельсавета ў Сіроцінскім рне, да 26.7.1930 у Віцебскай акрузе. У 1926 — 27 двароў, 149 ж. 3 20.2.1938 у Віцебскай вобл. У Вял. Айч. вайну з пач. ліп. 1941 да 23.6.1944 Д. акупіравана ням.фаш. захопнікамі. 3 23.11.1961 у Шумілінскім рне. 3 25.12.1962 да 30.7.1966 у Віцебскім рне. У 1997 — 119 гаспадарак,281ж.
У 2011 вучэбнапед. комплекс пачатковая школа—сад, Дом культуры, бка, комплексны прыёмны пункт, ФАП, аддз. сувязі і ААТ «ААБ Беларусбанк», магазін. Брацкая магіла сав. воінаў і партызан, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну. Г.М.Новікава.
ДАБРАВЁШЧАННЕ. Благавешчанне, Звеставанне, народнае свята, на якое значны ўплыў аказала хрысціянства. Паводле біблейскай версіі, у гэты дзень анёл паведаміў Дзеве Марыі: «Не бойся, Марыя, бо атрымала мілату ад Бога. 1 вось ты зачнеш ва ўлонні і народзіш Сына, і дасі Яму імя Ісус». Паўсюдна на Д. (7 крас. н.ст.) пачыналі клікаць вясну з зачынам: «Дабравешчаніка святое, пашлі сонейка залатое», «А ў нас сягоння Благавешчанне, ох і я, леле, Благавескі дзень...». Тэматыка Д. прадаўжаецца ў валачобных песнях, якія адкрываюць вясновы прац. каляндар беларусаў: «Благавешчанне // Зялёны сад вішнёвы! // Жыта парушаіць // Хоць пад сняжком — // Збожжа душком...». На Д.,
ДАБРАГОШЧА
чакаючы прылёту птушак, спадзяваліся на першую сустрэчу з буслом, верылі, хто яго ўбачыць першым у палёце, будзе «лёгкі на ногі» і калі «бусел прыляцеў — вясна будзе». У гэты дзень назіралі за надвор’ем, ад якога залежаў будучы ўраджай: калі ішоў снег — лета чакалася мокрае з дажджамі, сухі дзень — будзе засуха ўлетку, цёплае Д. — чакай марозную восень, дождж — добра ўродзіць жыта. Спрадвечныя клопаты селяніназемляроба аб дабрабыце сваёй сям’і на Д. спалучаліся з маленнямі ў храме, духоўным ачышчэннем. У гэты дзень гаспадыні займаліся пасевам расады ў агародзе. Пры гэтым забаранялася ўбіваць калы ў зямлю, бо вясной яна «паросная» і біць па ёй грэх. Шматлікія прымаўкі прымеркаваныдаД.: «Якое Благавешчанне, такі Вялікдзень будзе», «Да Благавешчання зіму не лай і сані трымай», «На Благавешчанне і птушка гнязда не кладзець», «3 благавешчанскага цяляці каровы не ждаці», «На Дабравешчанне Бог благаслаўляе ўсе расліны». На Д. ажыццяўлялі шмат рытуальных дзей, скіраваных на тое, каб забяспечыць вывядзенне куранят, каб куры несліся толькі ў хляве і «pacafly не дралі». На Старадарожчыне перад усходам сонца курыцу тройчы абносілі вакол печы ці хлява, звярталіся з просьбаю да Бога, каб «курачкі ў двары сядзелі і ні ў свае, ні ў чужыя агароды не глядзелі». Адметнай эстэтычнай асаблівасцю Д. было ваджэнне дзяўчатамі карагодаў, якія сімвалізавалі вечнае аднаўленне прыроды і чалавечага роду. У наш час святкаванне на Д. набывае ўсё больш хрысціянскі пачатак са службамі і маленнямі ў цэрквах і касцёлах.
Літ.: Земляробчы каляндар. Мінск, 1990; Сысоў У.М. 3 крыніц спрадвечных. Мінск, 1997, А.М.Аляхновіч.
ДАБРАВОЛЬСКІ Іван Вікенцьевіч (1780—90я гг., Магілёўшчына — 1851), беларускі скрыпач, дырыжор, кампазітар, фалькларыст, педагог і муз. дзеяч. Быў рэгентам хору і капельмайстрам духавой і ін
струм. музыкі магілёўскага епіскапа Анастасія. 3 пач. 1840х гг. працаваў настаўнікам музыкі ў Гродзенскай гімназіі, узначальваў аматарскі аркестр. Выдаваў «Азнатскнй музыкальный журнал» (1816—18), дзе ўпершыню ўжыты літаграфскі спосаб у нотадрукаванні, запіс, публікацыя і апрацоўка муз. фальклору. У часопісе друкаваліся інструм. п’есы для дамашняга музіцыравання, у т.л. самога Д. («Паланэз для скрыпкі» і інш.).
ДАБРАВОЛЬСКІ Уладзімір Мікалаевіч (11.8.1856, с. Краснасвяцкае Смаленскай вобл., Расія — 7.5.1920),
У. М.Дабравольскі.
беларускі і рускі этнограф, фалькларыст, краязнавец, лексікограф. Скончыў Маскоўскі ўнт (1880). 3 1918 чытаў лекцыі ў Бел. нар. унце (Масква), у Віцебскім інце нар. асветы, Смаленскім аддз. Маскоўскага археал. інта. 3 1880х гг. збіраў фальклор, даследаваў матэрыяльную культуру народа. Вывучаў абрады, святы, вераванні жыхароў Смаленшчыны, нар. тэатр і інш. Асн. працы: «Смаленскі этнаграфічны зборнік» (ч. 1—4, 1891 — 1903), «Смаленскі абласны слоўнік» (1914). Аўтар арт. «Прыказка і загадка» (1898), «Смерць, пахаванне і галашэнні» (1900), «Адрозненні ў вераваннях і звычаях беларусаў і велікарусаў Смаленскай губерні» (1903), «Нячыстая сіла ў народных вераваннях» (1908), «Абрады і павер’і, якія датычацца хатніх і палявых работ сялян Смаленскай губерні» (1909), «Бабёр у Смаленскай зямлі па летапісных, археала
гічных і сучасных дадзеных» (1916). 3 М.Д.Бэрам запісаў больш за 500 мелодый нар. песень.
Літ.: Шлюбскі А. Этнаграфічная дзейнасць Дабравольскага. Мінск, 1928; Акунькова А.М. Жыццё і навуковапедагагічная дзейнасць У.М.Дабравольскага // Этнаграфічны зборнік. Мінск, 1975; Я е ж. Беларуская казкаўзапісах У.М.Дабравольскага // Беларуская фалькларыстыка. Мінск, 1980. ДАБРАВбЛЯ, вёска ў Свіслацкім рне, на р. Пчолка, на тэр. нац. парку «Белавежская пушча». За 18 км на ПдЗ ад горада і 16 км ад чыг. ст. Свіслач на лініі Ваўкавыск—Хайнуўка (Польшча), 120 км ад Гродна, аўтадарогай звязана са Свіслаччу. Цэнтр Дабравольскага с/с. 212 гаспадарак, 400 ж. (2011).
Вядома з 1538 як вёска ў Ваўкавыскім павеце ВКЛ. Пасля 3га падзелу Рэчы Паспалітай (1795) у Рас. імперыі, у Ваўкавыскім павеце Слонімскай, з 1797 Літоўскай, з 1801 Гродзенскай губерняў. У 1897 сяло, цэнтр воласці, 171 двор, 1180 ж., царква, нар. вучылішча, піцейны дом, магазін. 3 1919 у БССР. 3 1921 у Польшчы, у Ваўкавыскім павеце Беластоцкага ваяв. 3 1939 зноў у БССР. 3 15.1.1940 у Свіслацкім рне Беластоцкай вобл. 3 12.10.1940 цэнтр сельсавета. У Вял. Айч. вайну з канца чэрв. 1941 да 16.7.1944 Д. акупіравана ням.фаш. захопнікамі. 3 20.9.1944 у Гродзенскай вобл. У 1997 — 338 гаспадарак, 681ж.
У 2011 вучэбнапед. комплекс сярэдняя школа—сад, Дом культуры, бка, амбулаторыя, аптэка, домінтэрнат, комплексны прыёмны пункт, аддзяленне сувязі, магазін. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну. Помнік архітэктуры — Успенская царква (1861).